Лота (на белорусском языке)
Шрифт:
– Не чапай!
– памахала пальчыкам Лота.
– Гэта мая хата i мае рэчы.
– Цi ты не дазволiш мне пагуляць з iмi трошкi?
– спытала Марыя, угаворваючы.
– Добра, - згадзiлася Лота.
– Але толькi трошкi.
Праз хвiлiну Лота спытала:
– А мама плача?
– Канешне, не, - адказаў Джонас.
– Канешне, я плачу, - сказаў голас з лесвiцы, i ў дзвярах паказалася мама.
– Канешне, я плачу па маёй маленькай Лоце.
Лоце было вельмi прыемна пачуць гэта.
–
– Але зараз у мяне свой дом i свая гаспадарка, i таму я ўвесь час вельмi занятая.
– Я разумею, - сур'ёзна сказала мама.
– У цябе тут хораша.
– Значна лепей, чым дома, - сказала Лота, кранаючы фiранкi.
– Я прынесла табе раслiну. Гэта такi звычай, калi хтосьцi атрымлiвае новую хату, - растлумачыла мама i працягнула Лоце гаршчок з бягонiяй.
– Як добра, - сказала Лота.
– Я пастаўлю яго на падаконнiк. Вялiкае дзякуй!
Лота яшчэ раз выцерла пыл з мэблi, каб мама, Марыя i Джонас маглi прасачыць за ёй. Яны згадзiлiся, што Лота добра даглядае свой пакойчык. Калi яна скончыла выцiраць пыл, мама спытала ў яе, цi не збiраецца яна абедаць з Джонасам i Марыяй.
– Не, мiсiс Берг дае мне ежу, - сказала Лота i паказала, як добра працуе сiстэма з кошыкам.
– Дык ты не зусiм дурненькая, - сказаў Джонас, сеў на падлогу i пачаў праглядаць старыя часопiсы, якiя ён знайшоў у кутку.
– Тады да пабачэння, Лота, - сказала мама.
– Калi ты надумаешся вярнуцца дадому да калядаў, мы будзем вельмi рады бачыць цябе.
– А колькi яшчэ часу да калядаў?
– спытала Лота.
– Сем месяцаў, - адказала мама.
– Я, вiдаць, буду тут жыць больш, чым сем месяцаў, - заключыла Лота.
– Гэта ты так мяркуеш, - усмiхнуўся Джонас.
Мацi пайшла, а Лота з Марыяй гулялi з Вiолай Лу. Джонас сядзеў на падлозе i чытаў часопiс.
– Табе падабаецца ў мяне, Марыя?
– спытала Лота.
– Гэта найлепшы лялечны дом, якi я калi-небудзь бачыла.
– А гэта не лялечны дом, - запярэчыла Лота, - гэта мой сапраўдны дом.
Раптам на лесвiцы пачулiся цяжкiя крокi. Гэта быў тата.
– Да мяне дайшлi дрэнныя звесткi, - сказаў ён.
– Людзi ў горадзе гавораць, што ты пакiнула дом, Лота. Гэта праўда?
– Так, - кiўнула Лота.
– Гэта ноч будзе вельмi сумнай для мяне, Лота. Ты толькi падумай, што я буду адчуваць, калi зайду ў дзiцячы пакой, каб сказаць добрай ночы... А там будзе твой пусты ложак. Няма маёй Лоты!
– Нiчым нельга дапамагчы, - адказала Лота ўпэўнена. А пра сябе ўздыхнула: "Бедны тата!" Ёй сапраўды было вельмi шкада яго.
– Так, вiдаць, нельга дапамагчы, - згадзiўся тата.
– Джонас i Марыя, вам лепш пайсцi дадому. Сёння ў нас гамбургеры, смажаныя абрыкосы на вячэру.
– Да пабачэння, дарагая Лота, - развiтаўся тата i пайшоў унiз па
– Да пабачэння, - адказала Лота.
– Бывай, - заспяшалiся Джонас i Марыя.
– Бывайце, - сказала Лота i падышла да акна, каб памахаць iм адтуль.
АДЗIНОКАЯ ЛОТА
Лота засталася адна. Мiсiс Берг прынесла ёй сёе-тое паесцi, i Лота падняла ўсё наверх у кошыку. Там зноў былi аранжад, дзве саломiнкi i халодны кавалак смажанай свiнiны.
– Так жа добра, як i ў Мартэнсанаў, - сказала Лота i прапанавала Бэмсi трошкi адкусiць.
Калi яна паела, вырашыла зноў выцерцi пыл. Потым яна падышла да акна i назiрала за Мартэнсанамi ў iх двары. Джонас i Марыя гулялi ў кракет з татам. Яблынi былi ў квеценi i выглядалi нiбы вялiкiя букеты кветак. Вiд быў цудоўны.
– Кракет - гэта смешна, - сказала Лота Бэмсi.
– Але ж гэта не так цiкава, як даглядаць за домам.
Пачало цямнець, i тата, Джонас i Марыя пайшлi ў свой цёплы жоўты дом. Лота ўздыхнула. Пакуль яна выглядала з акна ў пакойчыку пад дахам мiсiс Берг, здарылася такое, чаго Лота нiяк не чакала. Стала цёмна. Цемра ўладкавалася ва ўсiх куточках, усё блiжэй падкрадвалася да Лоты i неўзабаве запоўнiла ўвесь пакой. Заставалася толькi адзiная светлая пляма ў тым месцы, дзе было акно.
– Мы лепш пойдзем спаць, Бэмсi. Неўзабаве мы зусiм нiчога не ўбачым, сказала Лота.
Яна хуценька паклала Вiолу Лу ў яе ложак, а Бэмсi ўзяла з сабой. Скруцiўшыся абаранкам, яна нацягнула коўдру на галаву. Яе перапаўнялi думкi: "Гэта не таму, што я баюся цемры, гэта ад таго, што вельмi сумна. Акрамя ўсяго, я хачу спаць". Лота глыбока ўздыхнула. Некалькi разоў яна садзiлася ў ложку i глядзела ў цемру. Потым яна здрыганулася, зноў запаўзла пад коўдру, прыцiскаючы Бэмсi ўсё блiжэй i блiжэй да сябе.
– Джонас i Марыя, напэўна, таксама леглi спаць, - сказала дзяўчынка ў цемру.
– А мама i тата прыйдуць да iх, каб пажадаць iм добрай ночы. Але толькi не мне...
– Яна зноў уздыхнула, i гэта быў адзiны гук у пакоi.
"Нельга, каб было так цiха", - падумала Лота. I яна пачала спяваць сваю песню зноў:
Я прыходжу ў свой маленечкi дамок,
Ноч маўчыць...
Лота спынiлася. Яе голас дрыжаў. Яна пачала зноў:
Я прыходжу ў свой маленечкi дамок,
Ноч маўчыць,
I вельмi-вельмi цёмна...
Лота не магла больш спяваць. Яна пачала ўсхлiпваць. У гэты момант да яе вушэй данеслiся нейкiя гукi. Гэта тата падымаўся па лесвiцы i спяваў:
Запалю агеньчык жоўты мой,
Завуркоча кот: "Iдзi дамоў!"
Лота села ў ложку.
– Тата, калi б у мяне быў коцiк!
– усклiкнула яна.
Тата ўзяў Лоту на рукi.
– Ведаеш, Лота, мама такая сумная. Можа, лепш табе вярнуцца да каляд?
– Я хачу вярнуцца зараз жа, - адказала Лота.