Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лота (на белорусском языке)
Шрифт:

– Давайце ўявiм сабе, што Лота ў турме, а мы збiраемся вызвалiць яе, сказала яна.
– Перш за ўсё мы павiнны перадаць ёй ежу, таму што ў турме даюць толькi хлеб i ваду.

Мы пайшлi ў кухню i папрасiлi Клару, каб яна дала нам некалькi мясных шарыкаў. Ана Джо паклала iх у маленькi кошык, з якiм мы звычайна ходзiм па сунiцы. Потым Джонас i Ана Джо ўзабралiся на дах лялечнага домiка i паклiкалi Лоту. Яны сказалi ёй, што яна - вязень у турме i што мы пасылаем ёй ежу праз комiн. Лота высунула галаву з

акна i спытала, чаму яна не можа атрымаць ежу праз акно альбо праз дзверы.

– А можа, дзверы не зачынены?
– спытала Ана Джо.

– Не, гэта дрэнная турма, - сказала Лота.
– Падыдзiце да дзвярэй i дайце мне мясныя шарыкi.

Ана Джо раззлавалася i сказала, што, калi знаходзiшся ў турме, трэба есцi ежу, якую перадалi праз комiн.

– Вось так, - сказала яна.

Тады Лоце прыйшлося згадзiцца.

Ана Джо прывязала доўгую вяроўку да кашолкi i апусцiла яе ўнiз праз комiн. Яна дазволiла Джонасу трохi дапамагчы ёй. Тым часам Томас i я павiнны былi стаяць унiзе i назiраць за iмi.

– Вось мясныя шарыкi, - пракрычала Лота, калi зайшла ў домiк, - а таксама вельмi многа сажы.

Томас i я зазiрнулi праз акно ў домiк i ўбачылi, як Лота з прагнасцю з'ядала мясныя шарыкi. Усе яны, а таксама твар Лоты i рукi былi пакрыты сажай. Ана Джо была вельмi задаволена, калi ўбачыла чорны твар Лоты. Зараз Лота магла быць палонным афрыканскiм рабом, якога мы павiнны былi ратаваць. Але Томас пачаў плакаць, таму што ён лiчыў, што афрыканскiя рабы вельмi небяспечныя.

– Дурненькi, табе не трэба баяцца iх, - сказала Ана Джо.

– Але ж яны выглядаюць вельмi небяспечнымi, - працягваў плакаць Томас.

Лоце спадабалася, што Томас плача, таму яна рабiла грымасы з акна. Яна паглядзела на мяне, Джонаса i сказала:

– Хтосьцi з iх можа быць небяспечным, Томас. Выратуйце мяне зараз жа, таму што я хачу пайсцi папужаць людзей. Мне падабаецца, калi мяне палохаюцца.

Ана Джо i Джонас пайшлi з другога боку дома, каб выратаваць Лоту праз акно. У нас былi з сабой арэлi, таму што Ана Джо сказала, што мы зможам выкарыстаць iх як мост цераз глыбокi роў, якi павiнен быў быць вакол турмы. Мы прыстасавалi дошку да акна, i я, i Ана Джо ўлезлi ў акно, каб выратаваць Лоту. Томас быў знадворку, сачыў за намi i плакаў.

Калi мы трапiлi ў домiк, то ўбачылi, што Лоты там не было. Ана Джо раз'юшылася.

– Куды ж гэтая малая знiкла?
– ускрыкнула яна.

– Я ўцякла, - сказала Лота, калi мы нарэшце знайшлi яе.

Яна сядзела ў парэчнiку i прагна глытала парэчкi.

– Дык мы ж збiраемся выратаваць цябе, - сказала Ана Джо.

– Я выратавала сябе сама, - адказала Лота.

– З табой немагчыма гуляць, - сказаў ёй Джонас.

– Ха, ха, - хмыкнула Лота.

Потым прыйшла мацi i ўбачыла, што Лота не сядзiць у лялечным домiку.

– Ты зараз добрая дзяўчынка?
– спытала мама.

– Так, але ж я ўся чорная, - Лота паказала на свой твар.

Мама пляснула ў далонi i ўскрыкнула:

– Божа мой, ты толькi паглядзi на сябе!

Лоту паслалi ў ванную, дзе ёй прыйшлося скрэбцi сябе з мылам амаль паўгадзiны. Пасля мы ўзялi кошык i пайшлi збiраць сунiцы. У полi iх было вельмi многа. Калi мы збiралi сунiцы, мы ўбачылi змяю. Усе ўскрыкнулi i напалохалiся, акрамя Томаса.

– Глядзiце, а вунь хвосцiк без сабачкi, - сказаў ён.

Калi мы прыйшлi дадому, мы падзялiлi сунiцы памiж сабой, але ў Аны Джо ягады былi найбольшыя i самыя чырвоныя.

Томас i Лота селi на верандзе, каб есцi свае ягады. Раптам Томас пачаў плакаць. Цётка Кэцi выглянула з акна i спытала:

– Чаму Томас плача?

– Ён плача, таму што я не дазваляю яму есцi мае ягады, - сказала Лота.

– А свае ён з'еў?
– зноў спытала цётка Кэцi.

– Так, - зноў адказала Лота.
– Iх ужо больш няма, але ж ён плакаў таксама, калi я iх ела.

Потым выйшла мама. Яна ўзяла Лоцiны ягады i аддала iх Томасу.

– Я лепш пайду спаць, - сказала Лота.

– Так, гэта будзе лепш, - адказала мама.
– Ты вельмi стамiлася.

– Не, мае ногi нiяк не спыняцца хадзiць. Але ж, тым не менш, я пайду спаць.

У гэты вечар Лота вельмi добра паводзiла сябе з Томасам. Ён павiнен быў спаць у пакоi для гасцей адзiн, але ж ён вельмi баяўся цемры i хацеў спаць з адчыненымi дзвярыма.

– Але, дарагi Томас, ты ж нiколi не баiшся цемры, калi спiш дома, сказала цётка Кэцi.

– Дома - гэта ягоная цемра, цётка Кэцi. Ён не звыкся з цемрай у бабулi, растлумачыла Лота.

Томасу дазволiлi спаць у нашым пакоi. Лота пацалавала яго, паклала яго ў ложак i сказала:

– Зараз я праспяваю табе, Томас, i ты не будзеш больш баяцца.

Лота заспявала Томасу калыханку, якую мацi заўсёды спявае нам:

– Маленькiя анёлы,

Распраўце свае крылы

I назiрайце за нашымi дзецьмi,

Пакуль не знiкне ноч...

– I назiрайце за Лотай таксама, - дадала Лота.

КАЛЯДЫ - ГЭТА ЦУДОЎНА!

Аднойчы Джонас спытаў у мяне:

– Што табе падабаецца больш: сонца, месяц цi зоркi?

Я адказала, што яны мне ўсе падабаюцца, толькi, можа, зоркi трохi больш, таму што яны свецяць так хораша ў калядную ноч, а мне каляды вельмi падабаюцца!

Я спадзявалася атрымаць лыжы ў падарунак на каляды i вельмi баялася, што не будзе снегу. Лота таксама хацела, каб быў снег, таму што марыла пакатацца на санках.

Аднойчы ноччу, якраз напярэдаднi каляд, калi мы ляжалi ў сваiх ложках, Лота сказала:

Поделиться:
Популярные книги

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела