Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лота (на белорусском языке)
Шрифт:

– Наш дом такi прыгожы, - сказаў Джонас.
– Мне здаецца, гэта самы прыгожы дом ва ўсiм горадзе.

– I ў iм самыя лепшыя пахi, - уставiла сваё слова Лота.

Мама прынесла гасцiнцы, якiя таксама добра пахлi. Ва ўсiх кутках былi свечкi, якiя зараз пахлi не так, як пахнуць звычайныя свечкi. Мне падабаецца, што ў каляды ўсё пахне iнакш, значна лепей.

Гэта быў вельмi доўгi дзень, i мы ўвесь час штосьцi елi. У гэты дзень мама хадзiла да мiсiс Берг i занесла ёй некалькi падарункаў, а мiсiс Берг дала маме некалькi цукерак i смажанага

мiндалю. Мiсiс Берг таксама дала Лоце цудоўную чырвоную шапачку, якую яна сама звязала.

– Калi я надзену яе, я змагу тады быць як сапраўдны Санта Клаўс, - сказала Лота.

У той вечар да нас сапраўды прыйшоў Санта Клаўс. Ён увайшоў з вялiкiм мехам за плячыма, у якiм было многа калядных падарункаў.

– Мне не трэба пытаць, цi ёсць тут добрыя дзецi, таму што я iх бачу, сказаў ён. А потым, павярнуўшыся да Лоты, дадаў: - Дзяўчынка, зараз твае вочкi зробяцца квадратнымi...

Але Лота стаяла i глядзела на яго вялiкiмi круглымi вачамi.

Санта Клаўс на хвiлiнку пакiнуў пакой, а потым зноў з'явiўся з двума агромнiстымi пакетамi. У адным з iх былi мае лыжы, а ў другiм былi санкi для Лоты. Але Лота не варушылася, пакуль Санта Клаўс не накiраваўся да яе.

– Чаму ты такая цiхая, Лота?
– спытала мама.

– Таму што ў мяне нешта скрабецца ў жываце, калi я бачу Санта Клаўса, адказала Лота.
– Фрэнсан, як мой жывот скрабецца!

У гэты вечар нам дазволiлi не класцiся спаць столькi, колькi нам хацелася. Мы шчоўкалi арэшкi, елi мандарыны ля камiна i танцавалi вакол каляднай ёлкi. Усё было цудоўна.

На наступны дзень ранiцай мы ўсталi вельмi рана, каб пайсцi ў царкву. Стол, якi мы ўладкавалi для птушак, быў пакрыты снегам. Мы змялi яго, каб птушкi маглi паесцi. Было так рана, што нават можна было разгледзець зоркi на небе. Вось чаму я больш за ўсё люблю зоркi. Калi яны свецяць, усё выглядае быццам бы ў казцы. Большасць дамоў асвечана вельмi ярка, а над дахам ратушы пералiваецца рознымi колерамi найвялiкшая зорка, якую я калi-небудзь бачыла.

– Гэта, вiдаць, калядная зорка, - гаворыць Лота.

УСЁ IДЗЕ ДРЭННА

Аднойчы ранiцай, якраз пасля таго, як Лоце споўнiлася пяць гадоў, яна прачнулася i адчувала сябе вельмi раззлаванай. Ёй прыснiўся дрэнны сон, а Лоце здавалася, што ўсё, што было ў сне, было на самой справе.

– Яны пабiлi майго Бэмсi, - плакала яна, калi мама прыйшла да яе, каб паглядзець, чаму яна сядзела ў ложку i нарабiла столькi гвалту ў восем гадзiн ранiцы.

– Хто пабiў твайго Бэмсi?
– пацiкавiлася мама.

– Джонас i Марыя, - адказала Лота.

– Лота, даражэнькая, гэта, вiдаць, табе прыснiлася, - супакойвала яе мама.
– Джонас i Марыя пайшлi ўжо ў школу. У iх, напэўна, не было часу бiць Бэмсi.

– Не, гэта яны яго набiлi, хаця ў iх i не было часу. Я iх бачыла, працягвала енчыць Лота, абдымаючы Бэмсi.

Бэмсi - тоўстае, маленькае парася, якога мама зрабiла з ружовай тканiны i падаравала Лоце, калi ёй споўнiлася тры гады. Але тады Бэмсi быў чыстым i ружовым, а зараз ён брудны i выглядае як сапраўднае парасё. Нават i зараз Лота была ўпэўнена, што гэта сапраўдны мядзведзь, i настойвала, каб яго звалi Бэмсi.

– Ха-ха, гэта не мядзведзь, а свiння, - смяяўся Джонас.

– Ты проста дурненькi, - адказвала Лота.
– Гэта мядзведзь!

– Гэта ты так уяўляеш, - працягваў смяяцца Джонас.
– Адзiнае, што я хачу ведаць, Лота, - ён у цябе палярны цi звычайны?

– Я думаю, што ён свiнячы мядзведзь, - не разгубiлася Лота.
– Гэта якраз тое, што я думаю.

Лоце вельмi падабаўся яе мядзведзь. Ноччу ён спаў побач з ёй, а калi Джонаса i Марыi не было дома, яна шмат размаўляла з iм.

I вось зараз Лота была ўпэўнена, што яе Бэмсi ляжаў на падушцы i адчуваў сябе вельмi дрэнна, таму што Джонас i Марыя пабiлi яго. Яна сядзела каля яго i плакала:

Бедненькi мой Бэмсi! Я збiраюся даць Джонасу i Марыi добрага дыхту!

Джонас, Марыя, Лота, мама i тата жылi ў маленькiм домiку. Кожную ранiцу Джонас i Марыя хадзiлi ў школу, а тата хадзiў на службу. Толькi мама i Лота заставалiся дома. Мама вельмi рада, што ў яе ёсць маленькая Лота, таму што iнакш ёй было б вельмi сумна ў хаце.

– Так, табе пашанцавала, што я ў цябе ёсць, - неяк гаварыла Лота.
– Калi б мяне не было, табе было б так сумна, i мне было б цябе шкада...

Але ж той ранiцай Лота нiчога добрага не сказала, таму што яна была вельмi раззлаваная. Ужо быў час апранацца, i мама прынесла пушысты свiтэр, якi бабуля звязала для Лоты.

– Толькi не гэты, - сказала Лота, - ён шкрабецца i колецца.

– Ды не, Лота, - адказала мама цярплiва, - паглядзi, якi ён мяккi i гладкi.

– Ён шкрабецца i колецца, - зноў паўтарыла Лота, нават не кранаючы свiтэра.
– Я хачу апрануцца ў маю вельветавую сукенку.

У Лоты была светла-блакiтная вельветавая сукенка, самая лепшая нядзельная сукенка. Яна хацела апрануць яе, хаця быў толькi чацвер, звычайны чацвер.

– Ты можаш пакрасавацца ў ёй у нядзелю, - сказала мама.
– А сёння ты павiнна згадзiцца на свiтэр.

– Тады я лепш пайду голай, - адказала Лота.

– Рабi як хочаш, - не вытрымала мама i спусцiлася ўнiз у кухню.

Такiм чынам, Лота засталася адна ў дзiцячым пакоi, голая i раззлаваная. Ну, скажам, не зусiм голая - на ёй былi майка, штонiкi i панчохi.

– За выключэннем усiх гэтых непрыемнасцей, я яшчэ i голая, - скардзiлася Лота Бэмсi, бо ён быў адзiнай iстотай, з якой яна магла паразмаўляць.

– Лота, ты можаш спусцiцца ўнiз i выпiць гарачага шакаладу, - паклiкала яе мама.

– Гэта ты так думаеш, - прамармытала Лота, не кранаючыся з месца.

– Адкажы мне, Лота!
– зноў паклiкала мама.
– Дык хочаш ты гарачага шакаладу цi не?

Гэта было якраз тое, што было патрэбна Лоце. Мама ўсё клiкала i клiкала, а яна не адказвала i не адказвала. Яе такая маўчанка нават забаўляла.

Поделиться:
Популярные книги

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я еще граф

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще граф

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13