Лота (на белорусском языке)
Шрифт:
– Я папрасiла тату, каб ён купiў мне санкi, а зараз мне трэба папрасiць у Божанькi снегу, iнакш я не змагу катацца на санках.
– Дарагi Божа, хай пойдзе снег, - малiлася яна.
– Падумай аб бедных кветачках. Iм патрэбна цёплая коўдра, пакуль яны спяць у халоднай зямлi. Потым яна трошкi прыўзнялася на сваiм ложку i прашаптала мне: - На гэты раз я была больш разумная. Я не сказала яму, што снег патрэбны для маiх санак.
Уявiце сабе, колькi было ў нас радасцi, калi наступнай ранiцай мы ўбачылi, што пайшоў снег. Джонас, Лота i я стаялi ў сваiх
Мы апранулiся так хутка, як толькi маглi, i выйшлi на вулiцу. Потым мы гулялi ў снежкi i зрабiлi цудоўнага снежнага чалавека, а калi тата вярнуўся дадому, ён надзеў на яго шапку.
Увесь дзень мы весялiлiся, i мама была задаволена тым, што мы не блытаемся ў яе пад нагамi. Мiсiс Фрэнсан дапамагала ёй прыбiраць хату да каляд. Лота любiць размаўляць з мiсiс Фрэнсан. Яна называе яе Фрэнсан, але мама гаворыць ёй, што трэба дадаваць мiсiс Фрэнсан. Мiсiс Фрэнсан таксама любiць гаварыць з Лотай, але ж мама папрасiла яе не адказваць Лоце, калi тая будзе называць яе Фрэнсан.
У той дзень, калi мы рабiлi снежнага чалавека, Лота сказала мiсiс Фрэнсан:
– Фрэнсан, памацай, якiя ў мяне мокрыя пальчаткi!
Мiсiс Фрэнсан нiчога ёй не адказала, тады Лота спытала зноў:
– Фрэнсан, ты бачыла нашага снежнага чалавека?
Але жанчына зноў прамаўчала.
Спачатку Лота была вельмi спакойная, але ж потым яна абурылася:
– Лiха цябе бяры, чаму ты злуешся на мяне, Фрэнсан?
Тады ёй адказала мама:
– Лота, ты ж ведаеш, што табе нельга гаварыць "лiха цябе бяры" i, акрамя таго, ты павiнна гаварыць "мiсiс Фрэнсан".
– Тады я зусiм не змагу гаварыць з ёю, - сказала Лота.
Мiсiс Фрэнсан сказала Лоце, што ёй вельмi падабаецца размаўляць з Лотай, i таму яна папрасiла маму, каб яна дазволiла Лоце называць яе Фрэнсан. Тады мама рассмяялася i сказала, што яна згодна.
– А як з "лiха цябе бяры"?
– спытала Лота.
– Што датычыцца "лiха цябе бяры", то ўсё застаецца, як i было, - адказала мама.
Калi мама выйшла, Лота сказала:
– Зараз я ведаю, што мне рабiць. Калi я маю на ўвазе "лiха цябе бяры", я буду гаварыць Фрэнсан, таму што мама дазваляе мне гаварыць проста Фрэнсан. Фрэнсан, якi цуд - каляды!
I гэта сапраўды цуд. Джонас, я i Лота дапамагалi мацi, каб усё было прыгатавана да каляд. Мы нават зрабiлi ў двары столiк для птушак. Мама сказала, што мы ёй добра дапамаглi.
– Я нават i не ведаю, што б я рабiла без вас, - сказала яна.
Лота, якая старанна выцiрала нажы, уздыхнуўшы, разважыла:
– Я не ведаю, што б я рабiла, каб у мяне мяне не было! Але ж, о Фрэнсан, як многа працаваць мне даводзiцца!
Купляць падарункi да каляд - гэта таксама цуд. Вельмi цiкава хадзiць па крамах, калi на зямлi ляжыць снег. На ёлкавым кiрмашы мноства прыгожых ёлак, а людзi вельмi хутка ўваходзяць у крамы i вельмi хутка выбягаюць з iх.
Аднойчы мы ўзялi нашы скарбонкi, у якiя мы клалi манеткi ўвесь год, i пайшлi купляць калядныя
– Ты не падглядвай, - сказаў Джонас.
– Пайдзi i зазiрнi ў акенца кандытарскай крамы, - сказала я ёй.
Лоце гэта прапанова вельмi спадабалася, таму што ў акне Карлмана, гэтай крамы, было шмат цукровых звярушак i iншых цудоўных i смачных тавараў.
Калi мы з Джонасам выйшлi з крамы лялек, то аказалася, што Лота знiкла. Мы агледзелi ўсё навокал, i нарэшце Лота выйшла з крамы Карлмана.
– Што ты там рабiла?
– спытаў у яе Джонас.
– Я купляла для вас калядныя падарункi, - сказала Лота.
– Ну што ты купiла?
– пацiкавiўся Джонас.
– Пiрожныя з крэмам, - адказала Лота.
– Як жа можна быць такой дурнiцай?
– сказаў Джонас.
– Яны ж не захаваюцца да каляд!
– Я ведала гэта, - адказала Лота.
– Таму я iх i з'ела.
Потым мы ўбачылi, што па вулiцы iдзе тата. Ён не ведаў, што мы пайшлi за падарункамi.
– Здаецца мне, што я недзе бачыў гэтых дзяцей, - сказаў тата.
– Яны такiя прыгожыя, што я вырашыў пачаставаць iх.
Мы так узрадавалiся, што ажно заскакалi. Тата пачаставаў нас гарачым шакаладам i пiрожнымi, якiя вельмi нам спадабалiся. Мы сядзелi ў краме Карлмана ў зялёнай зале i назiралi, як людзi заходзiлi i выходзiлi з пакупкамi да каляд.
Раптам да таты падышла жанчына, якую звалi мiсiс Фрыберг, i пачала з iм аб чымсьцi гаварыць.
Мы з Джонасам сядзелi i слухалi iх гаворку, але ж Лота ўвесь час нешта балбатала, нават больш, чым мiсiс Фрыберг. Нарэшце тата сказаў:
– Лота, не трэба перабiваць дарослых, калi яны размаўляюць. Калi ласка, пасядзi цiха. Табе трэба пачакаць, пакуль мы скончым гаворку.
– Ну не, я спрабавала маўчаць, але ж дарослыя нiколi не спыняюць сваю гаворку.
Тады мiсiс Фрыберг рассмяялася i сказала, што ёй трэба iсцi дадому, каб рабiць пернiкавых чалавечкаў.
На другi дзень мы таксама рабiлi пернiкавых чалавечкаў. Мы зрабiлi iх так многа, што кожны з нас меў па поўнай талерцы гэтых чалавечкаў. Мы трымалi iх у нашым пакоi. Мы хацелi захаваць iх да каляд. Але Лота з'ела сваiх чалавечкаў у той жа дзень i, вядома, не магла есцi свой абед.
– Я iх з'ела таму, што яны маглi не захавацца да каляд, - растлумачыла яна.
Потым яна кожны дзень прасiла мяне i Джонаса, каб мы падзялiлiся з ёй нашымi чалавечкамi.
– Падайце жабраку што-небудзь паесцi, - гаварыла яна.
У рэшце рэшт наступiў першы дзень каляд, а гэта самы цудоўны дзень ва ўсiм годзе. Як толькi мы прачнулiся, то пабеглi ў кухню. Мама была ўжо там i гатавала каву. Потым мы ўсе селi перад камiнам у гасцiнай i снедалi, а потым елi шафранавыя булачкi, пернiкавых чалавечкаў i пiрожныя. Калядная ёлка запоўнiла ўвесь пакой цудоўным пахам. Неўзабаве мы ўсе прынялiся прыбiраць ёлку.