Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Што там ёсць?

– Лепей сказаць, няма. У вашай п'есе, дарагi мой, няма ролi для Элен Месьер... Вось i ўвесь сакрэт. Ва ўсякiм разе я вас папярэдзiла.

Крысцiян з нецярплiвасцю пачаў тлумачыць:

– Адкуль там можа ўзяцца роля для Месьер? Сiмпатычная актрыса, цудоўная ў п'есах Мюсэ i Марыво, што яна можа рабiць у палiтычнай трагедыi?

– Ах, мой любы, як вы блытаеце пытаннi! Справа не ў тым, што можа рабiць Элен у палiтычнай трагедыi, а ў тым, каб Леон Ларан мог спакойна жыць са сваёй каханкай.

– Элен Месьер - каханка

Леона Ларана?

– Вы што, з неба звалiлiся, мой друг? Яны жывуць разам ужо чатыры гады.

– Не ўсё ж мне ведаць. I прычым тут мая п'еса? Вы думаеце, што Ларан хацеў бы?..

– Я думаю, што Ларан не толькi хацеў бы, а нават будзе патрабаваць ролi для Месьер. I яшчэ дадам, што не прадбачу асаблiвых цяжкасцей, каб яго задаволiць. Варта ўключыць персанаж, якi...

– Нi за што!.. Гэта парушыць кампазiцыю твора.

– Добра, Крысцiян... Пагаворым як-небудзь потым.

I такая размова адбылася, бо Ларан прыходзiў змрочны, марудзiў з пастаноўкай, спасылаючыся на складанасць увасаблення, на раней узятыя абавязкi i розныя iншыя перашкоды. У Крысцiяна, якi гарэў жаданнем хутчэй пабачыць сваю п'есу на сцэне, таксама пачалi здаваць нервы.

– Слухайце, мой друг, - звярнулася да мужа Клер, - вы не будзеце пярэчыць, калi я адна пабуду з Ларанам? Мне ён адважыцца даверыць тое, што яго мучыць, i я вам абяцаю справу ўладзiць... Вядома, пры ўмове, што вы напiшаце ролю.

– Але як? Не магу ж я перайначваць закончаны твор, i тым болей твор мастацкi, для таго, каб...

– Ах, Крысцiян! Гэта так лёгка, i ў вас такая багатая фантазiя... Напрыклад, у другiм акце, дзе вы паказваеце, як македонцы арганiзоўваюць у Афiнах "пятую калону", чаму б iм не выкарыстаць для гэтай мэты адукаваную куртызанку, прыяцельку афiнскiх арыстакратаў, банкiраў, дзяржаўных дзеячаў. Вось вам i персанаж, прычым абсалютна праўдзiвы.

– Так, магчыма... I нават можна было б... Парада слушная... Яно сапраўды цiкава паказаць тайныя спосабы прапаганды, старыя, як само чалавецтва...

Клер ведала, што ўсякае зерне, папаўшы ў мыслi Крысцiяна, абавязкова прарасце. Яна затрымала Ларана, i гутарка мiж iмi дала плённыя вынiкi.

– Ах! Якая шчаслiвая iдэя!
– прызнаўся ён з палёгкай.
– Вы ведаеце, я не асмельваўся прасiць аб гэтым вашага мужа, чалавека бескампрамiснага ў пытаннях творчасцi. Але п'еса без жанчын наўрад цi будзе мець поспех у публiкi. Сам Шэкспiр у "Юлiю Цэзары"... Карнель у трагедыi пра Гарацыяў не абышоўся без Сабiны, Расiн у мiф пра Федру дадаў i Арысiю... А яшчэ, мадам, скажу вам шчыра, я не люблю ставiць п'есы, у якiх не прымае ўдзелу Элен... Не люблю. Яна такая маладая, такая прыхiльная да мяне... але ёй хочацца танцаваць, боязна заставацца адной... I калi я буду пакiдаць яе на ўвесь вечар, дык у яе завядуцца кампаньёны, i гэта, павiнен прызнацца, будзе мяне вельмi трывожыць. А калi ваш муж напiша для яе невялiчкую ролю, усё стане на сваё месца, i праз тыдзень я пачну рэпетыцыi.

Так зарадзiўся вобраз Мiрыны. Крысцiян, ствараючы яго, уяўляў сабе некаторых жанчын Арыстафана,

нахабных i разумных, i адначасова какетлiвых красунь Марыво, у п'есах якога блiскуча выступала Элен Месьер. Прадуктам гэтай парадаксальнай мешанiны, нечакана для самога аўтара, быў характар свежы i на рэдкасць прывабны. "Залатая роля!" - пахвалiў Ларан. Клер запрасiла Элен Месьер на абед, каб Менетрые прачытаў ёй свой новы варыянт. Гэта была абаяльная асоба, мiнiяцюрная, з доўгiмi апушчанымi вейкамi, з грацыяй асцярожнай кошкi, гаварыла яна мала i нi разу не сказала глупства. Элен спадабалася Крысцiяну.

– О, актрыса з душком!
– прамовiў ён.
– Небяспечная штучка! Такая сапраўды можа арганiзаваць "пятую калону".

– А вы не закахалiся ў яе, Крысцiян?

– Ды не. Важна, што яна кахае Ларана. I не толькi кахае, ён яе стварыў, ён даў ёй жыццё. Яна яму абавязана ўсiм.

– Вы думаеце, што адчуванне такой залежнасцi робiць яе больш ласкавай? Я скептычна гляджу на жанчын i хутчэй паверу ў падсвядомую злапамятнасць. Але якая вам справа да гэтага. Роля ёй даспадобы, i ўсё iдзе як не трэба лепей.

Сапраўды, некалькi дзён усё iшло як мае быць. Потым iзноў Ларан спахмурнеў.

– Што ў яго яшчэ?
– запытаў Крысцiян.

– На гэты раз нiчога не ведаю, - адказала Клер.
– Але я магу даведацца.

Ларан не прымусiў сябе прасiць. Ён растлумачыў:

– О не, роля цудоўная, i Элен на сёмым небе... Але ж... вы разумееце, мы жывём разам i наймаем у тэатр адно таксi; ехаць паасобку - абсурд... Калi ж Элен будзе выступаць толькi ў другiм акце, што ж ёй тады рабiць у сваёй прыбiральнi цэлую гадзiну? Ёй альбо стане нудна, чаго яна цярпець не можа, альбо да яе з'явяцца вiзiцёры, i тады, я ведаю сваю натуру... гэта сапсуе мне iгру... а яшчэ больш, пашкодзiць сэрцу... Праўда, маё сэрца пана Менетрые не цiкавiць, а вось мая iгра...

– Карацей кажучы, - падагулiла Клер, - вы жадаеце, каб Мiрына дзейнiчала i ў першым акце.

– Ад вас нiчога не схаваеш, мадам.

Калi яна расказала Крысцiяну пра гэта новае патрабаванне, той пачаў крычаць: "Прымушаць пiсьменнiка! Навязваць яму!.." Клер нядрэнна разбiралася ў сiстэме мужавых думак. Перш за ўсё трэба было супакоiць яго сумленне.

– Чакайце, Крысцiян, усе драматургi працавалi ў залежнасцi ад абставiн. Шэкспiр, як вам вядома, улiчваў фiзiчныя асаблiвасцi сваiх акцёраў, Расiн пiсаў для Шанмеле. Гэта засведчыла ў сваiх "Пiсьмах" мадам дэ Сэвiнье.

– Яна ненавiдзела Расiна.

– Яна яго добра ведала.

Мiрына з'явiлася i ў першым акце. Мабыць, няма патрэбы гаварыць, што праблема таксi, вельмi важная для сумеснай дастаўкi каханкаў у тэатр, была не менш важная i для адначасовага iх вяртання дадому, так што ў канчатковым варыянце п'есы Мiрына трапiла i ў трэцi акт. Клер зноў была прымушана ўмяшацца:

– А чаму б, Крысцiян, гэтую Мiрыну, пасля паражэння афiнцаў, не павярнуць на шлях дабрачыннасцi. Зрабiце яе патрыёткай, адпраўце да партызан. Аддайце нарэшце ў палюбоўнiцы Дэмасфену.

123
Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа