Мiрына
Шрифт:
– Ох, Клер, паслухаць вас, дык я напушчу туды сентыментальнасцi, як у галiвудскiх фiльмах. Даволi, хопiць, я не дадам нi радка.
– Чаму вы лiчыце гэта банальным i нерэальным? Хiба жанчына лёгкiх паводзiн не можа стаць патрыёткай? У жыццi такое бывае скрозь. Кастыльёне
– Чаму жартам?.. Успомнiце некаторых дзеячаў французскай рэвалюцыi...
Клер, праявiўшы вытрымку, прымусiла Крысцiяна нарэшце згадзiцца, i роля Мiрыны, павялiчаная i ўдасканаленая, стала адной з галоўных у п'есе.
Надышоў дзень прэм'еры. Гэта быў трыумф. Увесь Парыж глядзеў на гераiню вачамi Ларана. Публiка, падзяляючы ў душы палiтычныя трывогi Менетрые, прагнучы бачыць патрыятычны спектакль, падобны на "Персаў" Эсхiла, зрабiла аўтару авацыю. Спецыялiсты высока ацанiлi майстэрства, з якiм ён, не ўпадаючы ў пародыю, на антычным матэрыяле адлюстраваў сучаснасць. Сам Фабер, не надта прыхiльны да сваiх калег, прыветлiва сустрэў Клер за кулiсамi.
– Не iначай, як вы прыклалi сваю лапку да гэтай Мiрыны, смуглявая чараўнiца!
– прабурчаў ён добразычлiва.
– Нiчога не скажаш! Жанчына як жанчына, сапраўдная жанчына... I ваш праведны муж сам без дапамогi нiколi б яе не выдумаў. У жаночых справах ён не акадэмiк... Можа, няпраўда?
– Прыемна чуць, што вам спадабаўся вобраз Мiрыны, - усмiхнулася Клер, але
Назаўтра Рабер Кемп у сваёй рэцэнзii гаварыў толькi пра Мiрыну. "З гэтага часу, - пiсаў ён, - iмя Мiрыны стане такiм жа славутым, як iмя мальераўскай Агнесы альбо Селiмены".
Клер сядзела каля мужа i, з асалодай чытаючы хвалебны артыкул, шаптала:
– Падумаць толькi, каб не праблема таксi, не iснавала б i Мiрыны!
Астатняе належыць гiсторыi лiтаратуры. Трагедыя "Фiлiп" была перакладзена на многiя мовы i дала пачатак новым плыням у развiццi тэатральнага мастацтва. Засталася невядомай толькi адна дэталь. Нядаўна, пасля таго як Элен Месьер кiнула Леона Ларана i выйшла замуж за рэжысёра з Галiвуда, Ларан звярнуўся да Клер, якая, аўдавеўшы, стала наследнiцай твораў Менетрые, з просьбай выкраслiць ролю Мiрыны.
– Ва ўсякiм разе, - сказаў ён, - мы з вамi ведаем, што ў п'есу яна трапiла выпадкова i ў першым варыянце яе не было. Дык чаму ж не аднавiць аўтарскую задуму?.. Тады роля Дэмасфена набыла б аскетычную суровасць, а гэта на карысць вобразу i мне блiжэй. Ну, i эканомiя сродкаў. Не трэба шукаць гераiнi.
Але Клер адмовiла далiкатна i рашуча:
– Што вы, Ларан! Няўжо вам так цяжка знайсцi актрысу? Пры вашых здольнасцях вы створыце яшчэ адну Мiрыну. Даруйце, я не магу дазволiць папраляць п'есу майго мужа... Не будзем разлучаць тых, каго зблiзiў Крысцiян.
I Мiрына, дачка натхнення i неабходнасцi, па-ранейшаму ўпрыгожвае сцэну.
Пераклад: Юрка Гаўрук