Чтение онлайн

на главную

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Асінскі. А вы занадта добры. Зараз ён малады яшчэ, пасля, калі будзе сталы, на неўраўнаважанасць будзеце спасылацца, а пасля: “Ды ён жа стары, яму дараваць трэба”. Андрэй лепшы – яго раскалыхаць, дык трэба пяць чалавек, як той брацкі Звон у Магілёве, але ён верны, сумленны чалавек, не фіцюлька. Добры вы чалавек, таварыш Каляда, але не да тых, да каго трэба. Што Тэклі было рабіць з дачкой ды з немаўляткам-сынам? Ну і пачала лячыць, балазе маці яе і бабуля першымі траўніцамі былі. Дасць добрую траву – нашы людзі лаяцца пачнуць: “Ты б хоць сказала нешта”. Цемра! Ну яна і пачала шаптаць. Вось вы, як кажуць, аж дзве кнігі калісьці напісалі, а ці ведаеце

вы, што аптэка ад іншых хвароб не так добра лечыць, як гэта Тэкля. Не паважаюць урачы траў, а, між іншым, аптэкі не заўсёды былі, і ў аптэках валяр’ян, канвалія, маліна, ліпавы цвет ляжаць. А колькі яшчэ невядомых траў? Вы б вось спыталіся, як яна мёдам ды зязюльнікам язву страўніка ў вашага бухгалтара вылечыла? Альбо як звычайнай ясноткай лячыла ад слабасці, альбо як падтыннікам ад воўчага мяса лячыла людзей, маладым дзяўчатам прыгажосць вяртала. Цяпер яна і шаптаць кінула, – людзі не тыя, дый сын дапамагае.

Каляда. Што гэта ты, бацюхна, так разбушаваўся?

Асінскі. А таго, што сам гадоў дзесяць таму нешта вельмі лёгка пачаў співацца. Вып’ю чарку – і з капытоў. Перад сябрамі сорамна. Ну, Тэкля адшукала траўку. Апетыт да гэтай справы загубіў, але выпіць магу добра. Так што мне мой мужчынскі гонар не дазваляе, каб яе лаялі. Не тараканаў дае, не з вугаля брызгае – лечыць чыстай, сумленнай травой.

Задумаўся.

Каляда. Рознае бывае ў жыцці. Можа быць. Ведаеце, калі будзем жывыя, дык трэба будзе пагаварыць пра гэта, дзе трэба. Не злуйцеся. Калі будзем жывыя, вы мне пра гэта падрабязна раскажаце. Добра? А цяпер хадзем у залу. Стуль пойдзеце чорным ходам, да машыны. А Марысю возьмем па дарозе.

Выходзяць, прапусціўшы ў дзвярах Сміхальскага і Марысю.

Віктар, хвілін праз пяць будзьце тут, у кабінеце.

Сміхальскі. Добра (да Марысі). Ну нашто, нашто ты гэта прапанавала? Немаведама што могуць падумаць.

Марыся. Віця, не трэба так. Ты ведаеш, я гэта зрабіла не для цябе, мне Андрэя стала шкода. Яму горш, ніж табе. Ты ж такі моцны, вялікі, на ўсякім месцы будзеш добры.

Сміхальскі. А ён?

Марыся. Ён не такі. Ён, ведаеш, вельмі добры, але, напэўна, бязвольны хлопец. Яму там, на млыне, будзе дрэнна, зусім яго засмокча... Ну ведаеш, напэўна, дурная, але я сама не ведаю, чаму я так зрабіла.

Сміхальскі. А я ведаю. Ты маеш да яго прыхільнасць.

Марыся. Віця, навошта ты так! Ты проста яшчэ не ведаеш...

Уваходзіць Андрэй і накіроўваецца да дзвярэй.

Сміхальскі. А я табе кажу, што гэта так. Ты сама не ведаеш. Што ж, мне нічога не застаецца, як падставіць галаву пад першую кулю. I можаш тады думаць пра яго колькі хочаш. I, калі ласка, не плач. Вашы слёзы – вада.

Андрэй (павярнуўся). Слухайце, сеньёр. Вы можаце размаўляць якім хочаце тонам і са мною і з іншымі, але з ёю гэты тон пакіньце.

Віктар. А якое права...

Андрэй. Я маю права сябра дзяцінства.

Віктар. I ўсё???

Андрэй. Так, пакуль што ўсё.

Віктар. Пакуль што? Вось што, малады чалавек, я здзіўляўся высакароднасці вашай і вашага бацькі, але толькі да таго часу, пакуль Каляда не адмовіў вам у вашай просьбе. Цяпер я бачу замест высакароднасці танную спробу адсядзецца ў ціхім месцы і зрабіць выгляд, што гарыш жаданнем біцца.

Марыся. Віця, не трэба.

Андрэй. Ух-х. Вось што, панок. Я буду сядзець там, дзе трэба. I я не баюся цябе, але зараз не такі час, каб даваць нейкаму дурню па твары. Бачыш, вайна.

Пайшоў. Выходзіць Каляда.

Каляда. Вы яшчэ тут, таварыш Асінская?

Марыся. Я зараз пайду. (Пайшла.)

Каляда. У мяне да вас некаторыя пытанні. Вось хлеб, вось колькасць людзей, падлічыце дзённы выхад, патрэбу.

Лаўрановіч (уваходзячы). Таварыш Каляда, там вас нейкая дзіўная дэлегацыя пытае. Прывялі кагосьці.

Каляда. Ну добра, гэта ўжо апошняя справа. Трэба ехаць. Кажуць, што вораг выйшаў на цэнтральную вуліцу. Прасіце іх.

Адчыняюцца дзверы з вуліцы, і да кабінета ўваходзяць чалавек пяць людзей рознага выгляду. Яны вядуць Трубайлу, скруціўшы яму рукі. Перад працэсіяй крочыць дзіўны чалавек, падобны да бацяна, апрануты сціпла, але добра. Манеры ў яго экстравагантныя. Гэта Высакародны злодзей.

Што вам трэба, таварышы?

Высакародны злодзей. Прабачце, але нас нельга назваць “таварышамі”. Мы, як бы мовіць, люмпенпралетарыят, адрынутыя законам і грамадскасцю. Мы, людзі, якія кіруюцца ў сваёй дзейнасці кніжкай, якая называецца КПК, крымінальна-працэсуальны кодэкс. Карацей кажучы, мы – правапарушальнікі.

Каляда. Дзіўная сітуацыя. Але ў чым справа? Што за жарты?

Злодзей. Мы просім у вас увагі, толькі пяць хвілін увагі. Як гэта кажуць, мы не затрымаем вас на час большы, чым трэба на тое, каб узламаць добры сейф.

Каляда. Як бачыце, сейф тут адчынены. Турма зараз не функцыяніруе.

Злодзей. Фі, турма! У мяне ад гэтага слова пабольвае сэрца. Ад такіх недалікатных слоў. Дазвольце звярнуцца да вас хоць аднойчы як сумленным людзям. Ведайце, што і ў бандзюкоў ёсць чуллівае, чулае, уразлівае сэрца. Слухайце, савецкая ўлада нам была як мама родная. Яна лупцавала нас і ставіла ў кут, але бывала, што мы раскайваліся – і яна карміла нас пернікамі. Паслухайце, – хто б тут пакрыўдзіўся? – некалькі месяцаў турмы гэта ж глупства. А немцы, кажуць, будуць расстрэльваць. Гэта ж ціхі жах, гэта антыгуманна. Вы ведаеце, тут грабілі склады. Мы падумалі, што гэты грэх таксама ўпадзе на нашы бедныя галовы. Гэта ж ганьба, калі такое думаюць пра сумленных зладзеяў. I што сказалі б нашы бедныя мамы на тым свеце? Яны б перавярнуліся ў труне. I мы сказалі: “Ша!” Мы сказалі: “Хопіць”. Мы спаймалі аднаго з гэтых бандзюкоў (якое шчасце, што гэта зусім не прафесіянальны злодзей. I ніхто не кіне такі дакор сапраўднаму злодзею, ніхто не запэцкае яго добрае імя), мы ўзялі яго і даставілі вам. А склады мы запалілі, усё адно іх не вывезеш ужо.

Поделиться:
Популярные книги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент