Нераток
Шрифт:
Як мы маглі растлумачыць будову свету, які вам належала засяліць? Паспрабуйце растлумачыць значэнне слова “гіпатэнуза” або “перпендыкуляр” свайму пяцігадоваму хлопчыку! І самае крыўднае, што вы не зразумелі зместу дзевяноста дзевяці адсоткаў нашых пасланняў. А асноўную частку пераклалі так прымітыўна і прадузята, што ідэя пазначыць для вас кірунак згасла яшчэ да таго часу, як вы паспрабавалі яе скарыстаць. На прадягу ўсёй гісторыі вы тыкаецеся, як сляпыя кадяняты, і пры гэтым асляпляеце відушчых. Ваш прагрэс, як і рэгрэс, - толькі заканамернасць выпадковасді, упарадкаванасць хаосу.
Самае дзіўнае, што вы надзвычай уважлівыя да лічбаў. Калі незразумелы тэкст вы скажаеце пад сваё разуменне і амбіцыі,
Такім чынам, свет сапраўды ўзнік сем тысяч гадоў таму. Што вы лічыце годам? Т рыста шэсцьдзесят пяць абаротаў Зямлі вакол сябе і адзін - вакол Сонца? Зіму-вясну-лета-восень, якія і цяпер навыварат у Паўднёвым паўшар’і і “ніяк” у зоне Экватара? Словы “і быў дзень, была ноч - дзень першы” ў маштабе дваццаці чатырох гадзін адмаўляецца ўспрымаць звычайны чалавечы розум. А святло і цемру адрозніваюць нават сляпыя. Вада з’яўляецца нейтральнай толькі па волі вашых стваральнікаў. Галоўнай жыдцёвай вадкасцю магла б аказадца і саляная кіслата, а замест кіслароду, несмяротнага для вас толькі ў сумесі з азотам, - ксенон.
Дык вось, напачатку Сусвет трымаўся на адным Слане - гравітадыі. Гэта азначае, што ўсе сістэмы Галактыкі былі нерухомыя. Раптоўны рывок, які ў вас цяпер прынята называць Вялікім Выбухам, стварыў рух, што характарызаваўся інерцыяй. З’явіўся другі Слон. Госпад высмаркаўся Галактыкай. Магнетызм, трэці Слон, узнік ад дынамікі палёту і трэння. І нарэшце, калі сілы паскарэння ўраўняліся з сіламі супрадіўлення, узнікла Чарапаха, якая падставіла свой панцыр пад Сланоў, - раўнавага. І будзе яна існавадь да таго часу, пакуль Галактыка не сутыкнецца з перашкодай і, расцёкшыся па ёй, не набудзе новую, статычную, раўнавагу. Усё, што па-за Галактыкай, агляднае, але недасяжнае. Як толькі вы навучыцеся вызначаць абсалютныя хуткасці нябесных сістэм, гэта стане зразумелым. Вы ўбачыце, што з нячутным для вашых вушэй гудам пралятаеце міма іх, практычна нерухомых, з велізарнай хуткасцю. Аднак гэта мая ўласная версія, якую не магу пацвердзіць нічым, апроч высноў, на якія ў мяне мелася дастаткова часу.
Вернемся да тэорыі стварэння свету як гісторыі планеты Зямля. Стварэнне Святла і Цемры - задача не больш складаная, чым для вас - пстрыкнуць электраўключальнікам. Вы ж ніколі не зразумееце сутнасці святла і цемры! Вы яшчэ ніяк не разумееце, што сапраўдная цемра - адсутнасць святла, якое можа даць любое адценне - ад белага да чорнага.
Праміну прадяглы перыяд першапачатковай каагуляцыі да палаючай іскры пылінак, якія надалі ёй шаравую форму. І гэта - толькі другі дзень, калі Божы Хаос прадвызначана асэнсаваным рухам стварыў Зямлю адначасова з усёй Галактыкай.
Тое, што я раскажу далей, не раз выказвалася ў апокрыфах, якія вы зацята знішчалі разам з іх аўтарамі.
Падзел зямной цвердзі, вады і неба - па-за Божай задумай, дакладней, прадвызначаны Божым Хаосам. А вось стварэнне жыцця, прычым адначасова расліннага і жывёльнага, - без сумневу заслуга дзеячаў Бога Цяперашняга і Сапраўднага. Асобна створаныя гэтыя дзве формы непазбежна загінулі б, як загінула б чалавецтва і без мужчын, і без жанчын.
Дзень трэці, так бы мовіць - этап, быў паспяхова завершаны.
Пра святло і цемру я казаў: нават крот адрознівае свячэнне ад змроку; стварэнне свяціл тлумачыцца ў святых кнітах іх аўтарамі для больш гарманічнага ўспрымання. А стварэнне жыўнасці, падобнай да сённяшняй, - асобны этап. Я не магу растлумачыць чалавечымі вобразамі, аднак што бясспрэчна: уся шматаблічнасць стацыянарных раслінных і рухомых жывёльных істот была створана не імгненна, не з першай спробы.
Здольнасць да апладнення - ключ Божы, яйка - вока Божае, а клятчатка - асноўны матэрыял. Гэта модуль, так было задумана. На гэтым дзень пяты скончыўся. Зямля грымела ўзрывамі вулканаў, а воды Усясветнага Акіяна кіпелі ад цеплыні Іскры, якую ахутваў Попел.
І былі накіраваны на Зямлю сыны і дочкі Божыя з наказам пладзідца і ўладарыць. Баязліва ўспрыняў іх створаны Госпадам свет, бо на пачуцці перавагі і празе знішчэння грунтаваліся іхнія моц і намеры. Таму адклікаў Госпад сыноў і дочак сваіх і па ўзоры і падабенстве іхнім стварыў людзей, падарыў ім Смерць і загадаў, каб прыходзіла па іхнім Прызыве. Калі ж убачыў, што людзі жывуць даўжэй, чым патрэбна для гармоніі, пазначыў Госпад, каб Смерць прыходзіла да іх па яго Наказу. Але, калі племя людское разраслося незлічона і стаміўся Госпад сачыць за кожным асобным лёсам, загадаў ён, каб Смерць прыходзіла ў Тэрмін, вызначаны ёю самой. Аднак Смерць мудрая: яна дагэтуль чуе Прызыў і Наказ.
І пакінуў Бог на Зямлі некалькі Першалюдзей, у якіх няма тэрміну, абмежаванага Яго воляй або меркаваннем Смерці. І пазначыў іх атрыбутам бессмяротнасці, каб маглі пазнаваць сваіх пераемнікаў.
Я, Вітэрнал, - нашчадак Першалюдзей. Мы не вечныя: наш тэрмін - жыццё чалавецтва.
.Вы, вядома, чулі пра Сусветны патоп. Аднак вамі абмяркоўваецца толькі апошні, апісаны вамі. Параўнайце вышыню Арарата і Джамалунгмы! Вада, што заліла ўвагнутасці Зямлі, нават ад малога ўзрушэння лёгка закрые тыя нікчэмныя ашмёткі сушы, якія вы называеце мадерыкамі і астравамі. Ад павышэння знешняй тэмпературы планеты на пяць градусаў знікне суша. Вы і сягоння ў вадзе, толькі ноздры высунулі! І выключна ад трэцяга Слана - магнетызму - залежыць, калі гэта адбудзецца наступным разам. Вы жывучыя прыстасаванцы, аднак запэўніваю: нават пяці пакаленняў не хопіць, каб у вас з’явіліся жабры, а існаванне на каўчэгах, хай сабе і касмічных, знішчыць ці вырадзіць вас. Зрэшты, не буду катэгарычным: не першая спроба і не апошняя.
Аднак вернемся да гісторыі людзей, як і ўсяго жывога, што папярэднічала вам, сучасным. Зямля тады круцілася марудна, яна ледзь рабіла абарот вакол сваёй восі за два пакаленні - пяцьдзесят цяперашніх гадоў. Магнітны стрыжань быў кволы, таму жыць ва ўмовах цяпла, святла і паветра можна было, толькі калі рухацца ўслед за Сонцам - насуперак руху Зямлі. Усё створанае вандравала па Зямным Поясе, штодзённа ссоўваючыся на чатыры-пяць цяперашніх кіламетраў. Расліны не маглі хадзіць, але яны маглі ўкінудь у глебу насенне, якое, праляжаўшы два-тры дзесяцігоддзі ў касмічным холадзе, зноў узыходзіла, каб сустрэць новыя пакаленні людзей. І было гэта доўга, амаль вечна. Можна сумнявацца, што абсалютны холад не здолее знішчыць дрэва ці куст, - аднак і цяпер ёсць расліны, якія не адолее самае моцнае полымя і самы люты мароз. Ні іх, ні іхняе насенне.
На гэтым плёнка скончылася, і я прачнуўся ад рытуальнага шоргату яе белага хвосціка па корпусе магнітафона.
Я задрамаў і не бачыў, як Вітэрнал пайшоў. І, відавочна, не быў бы ўпэўнены, што ён увогуле знаходзіўся тут, каб зноў не зарадзіў плёнку, не адматаў бы яе і не пачуў:
“.І пакінуў Бог на Зямлі некалькі Першалюдзей, у якіх няма тэрміну, абмежаванага Яго воляй або меркаваннем Смерці. І пазначыў іх атрыбутам бессмяротнасці, каб маглі пазнаваць сваіх пераемнікаў.
Я, Вітэрнал, - нашчадак Першалюдзей. Мы не вечныя: наш тэрмін - жыццё чалавецтва”.