Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пінская шляхта

Дунин-Марцинкевич Винцент

Шрифт:

Ціхон. Хрэн табе ў вочы! Добра табе прастарэкаваць, калі няма на шыі бяды. Ось скажы лепш, што рабіць? Пане Куторга, ты ж такі пісьменны чалавек, - можаш падаць разумную раду.

Куторга. А прымеце ж чэсна маіх сватоў да вашай Марысі?

Куліна. Бойся Бога, пане Куторга, - яна ж яшчэ маладзенькая! Гэта ж дзіця горкае.

Ціхон. Які чорт дзіця, калі з хлопцамі цалуецца!

Куторга. Дык чаго ж чакаць! Гэта, кажуць, кепскі тавар: мый ды чашы, потым спяшы, - заплаці каму, каб вывез з даму.

Ціхон. Добра, пане Куторга, - бяры сабе дачку, і пасаг дам, толькі зрабі ласку: выцягні з бяды.

Куторга. Як чорта з балота.

Куліна.

Парадзъ, пане Куторга, - ты ж такі чалавек бывалы і па судах цягаўся.

Куторга. Ну, я гатоў вам удружыць, толькі як ваша дачка захімерычыцца ды адцураецца ад мяне, то што тады? Вы ж ведаеце прыпавесць: даганяючы не нацалавацца.

Ціхон. Ратуй, ратуй, пане Куторга! Марысю ты ладам угамоніш, - чалавек ты разумны. Як падпусціш лёстачак, як падплывеш селезнем, дык яна і расплывецца.

Куторга. То ведаеце што, пане Пратасавіцкі? Як прыйдзе к вам асэсар, то стаўляйце мяне ў сведкі; хоць я і не бачыў, але буду сведчыць, што ён цябе біў, а ты толькі бараніўся. Не жаль для Марысі скрывіць душою. Толькі ж, пані Пратасавіцкая, прышліце сюды Марысю, каб я мог з ёю пагаварыць ды ўгаманіць дурную, бач, каб не цуралася разумнага чалавека.

Куліна. Памагайце толькі майму Ціхону, а ўжо Марыся будзе ваша; я ёй сама ладам напілую вушы... Пойдзем, Ціхон, прыгатуемся, каб па-гаспадарску прыняць найяснейшую карону. А ты, пане Куторга, пачакай, - зараз прышлю Марысю. (Выходзіць з Ціхонам.)

З’ява V

Куторга (адзін)

Куторга. Ну, хвала Богу, бацькоў удалося атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб дзеўку амарочыць. Прынадны, бач, кусочак. (Цалуе пальцы, як бы смакуючы.) Тварык - як сонейка яснае, шчочкі - як малінкі красныя, губкі - моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчарыць зубкі - то, здаецца, бачыш два перлавыя шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, - гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, - гаспадар з хаты ўцячэ. Дык няхай жа дзень у дзень блінамі гасцей прымае. Праўда, век не схожы: я ўжо шосты дзесятак дажываю, а яна - семнаццаты гадок. Будзе клопату нямала, - о-ёй! Не раз пачашу патыліцу, - моладзь, як пчолы ў вуллі, будуць аблягаць маю хату; прыяцеляў копамі лічыць буду. Дык што ж рабіць? Не я першы, не я апошні, - дурных дзядоў нямала на Божым свеце. Каб сарваць такую прыгожую і багатую кветачку, не шкода і ў балоце пакачацца.

Хто на старасць парыскуе, Той хоць часам бяду чуе. А пры маладзенькай жонцы, Пры руплівай гаспадыньцы Быць філосафам – то значыць: Не бач, што не трэба бачыць.

(Выцягвае над галавою пальцы, паказваючы рогі.)

Вырастуць над галавой грушы, Думай, што даўгія вушы. Гуляе жонка паночы, - Ты мэрам спіш, зажмур і вочы. Тады табе - жыццё небам: Ўсялякім тваім патрэбам Жонка рада дагадзіці; Стане крэпка ця любіці. Скажа: муж мой, хоць старэнькі, Ды разумны і міленькі!

Так, так! У цяперашнім разумным веку хочаш спакойна жыць? Будзь філосафам: бачыш - не бачыш, чуеш - не чуеш, -

ба, ба, бы! Ды вось і Марыся ідзе сюды. Якая красачка! Гледзячы на яе, аж слінка па губах цячэ. Ану, Куторга, падпусці ёй лёстачкі...

З’ява VI

Марыся і Куторга

Куторга (салодка пасміхаючыся, заляцаецца). Дабрыдзень, панна Мар’яна!

Марыся (сарамліва). Дабрыдзень, пан Куторга!

Куторга. А як панна Мар’яна прыгожа выглядае, які свежы тварык, моў ружачка толькі што з пучка! З якой нецярпячкай я ждаў шчаслівага моманту, каб пацалаваць беленькую ручку панны. (Падыходзіць з камічнай зграбнасцю і цалуе руку Марысі. Тая, адступіўшы назад, абцірае руку фартушком.) Панна Мар’яна! Вы не чуеце, вы не ведаеце, як я вас крэпка люблю, як па вас ныю.

Раманс

Рвецца маё сэрца да красненькай розы, Быццам бы пры колах атоса із лозы. Па панне Мар’яне душа ўся сумуе, Быццам бы зязюля жалосна кукуе. Як не бачу панны, жыццё мне - магіла, Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла. Ой, высах я, высах, як лапаць у печы! Горка ж мая доля, хто мяне улечы? Як цетраў ў лясочку жалосна балбоча, Так мае сэрцайка да панны сакоча. Hi верашчака, каўбасы дзялянка, - Нішто не смакуе без цябе, каханка! Дам табе зэгар вялікі, як рэпа, Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа Ды напамінае, як цяжка я ною І ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою...

Марыся (перабіваючы). А ведаеце ад чаго гэта, пане Куторга?
– Ад старасці! Ды ты ўжо нямала пажыў, - пара аб дзяўчатах перастаць думаць, а маліцца Богу, каб даў спасенне.

Куторга. Стары, стары!! (У гневе.)

Дуэт

Кажаш, што я ладам стары, – Але – відны, але – яры! Буду крэпка ця любіці, Век табе верай служыці. Малады ж – часта няшчэры, Не шукай ў ем добрай веры: Пры табе – табе клянецца, А з другой – з цябе смяецца.

Марыся

Ды што мне з мужа старога?! Я хачу майго мілога, Бо стары, заміж гуляці, Будзе кашляць і стагнаці. Грышка мой – хлапец матарны, Малады, відны ды гарны, Глядзь! Аж душа к яму рвецца І сэрцайка мацней б’ецца.

Куторга

Але Грышка твой няшчэры, Не шукай ў ём добрай веры! Пры табе – табе клянецца, А з другой – з цябе смяецца.
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Спасите меня, Кацураги-сан! Том 5

Аржанов Алексей
5. Токийский лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Спасите меня, Кацураги-сан! Том 5

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ