Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пінская шляхта

Дунин-Марцинкевич Винцент

Шрифт:

Ліпскі. Д’ябал яго бяры! Няхай толькі ўладзіцца дзела, а я не адкажуся. Ідзі, прасі!

Грышка з аднаго, а Пратасавіцкі з другога боку баязліва падыходзяць да стала, пры каторым Кручкоў, нібыта ўглыблены ў чытанне папераў, ды кладуць мяшок з грашыма; Грышка, моцна кашлянуўшы, кланяецца нізка станавому ды гаворыць

Грышка. Найяснейшая карона! Мы – адвеку пінская шляхта і ты шляхціц. Не глумі ж, не пэцкай у балоце шляхецкай, братняе табе, крыві! Скасуй строгі твой дэкрэт, на сорам нашай ваколіцы

пісаны, – паміры майго бацьку з Ціхонам, ствары мае і Марысі шчасце, а мы ўсе, цэлаю ваколіцай, век за цябе будзем Бога прасіць і век табе дзякаваць!

Пісулькін. І я вас прашу, ваша благародзіе, – пусць подадут міровую і канцы в воду.

Кручкоў (да Пісулькіна, але моцна). Харашо! Для вас это здзелаю, прыму грэх і ответ на себя... Ціхон Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі! Падыдзіце сюды бліжэй. (Тыя падыходзяць, за ім і Грышка і Марыся.) Абніміцеся і пацалуйцеся на згоду, – ну, што ж? (Марыся свайго бацьку, а Грышка свайго патхаюцъ, каторыя потым абнімаюцца і цалуюцца з сабою.) Ціхон! На згоду каб быў крупнік [2] .

2

Крупнікам завецца пітво, прыгатаванае на агні з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі.

Ціхон. Гатовы, найяснейшая карона! Схадзіце, жонка і Марыся, ды прынясіце, – хрэн вам у вочы. (Куліна і Марыся ідуць у хату.)

Кручкоў. Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба – не дружба. Законы, міленькія, законы! Годзячы вас, бяду на сябе бяру; толькі пад такою кандыдацыяй, каб Ціхон з Ліпскім навек з сабою памірыліся ды каб я з-за вас не ўлез у нерат. Канечна трэбую, каб тут жа, пры мне, дзетак сваіх заручылі, а там і павянчалі. (Тут Куліна і Марыся ўносяць дзве міскі гарачага крупніку ды ставяць на стол з кубкамі.) Ну, што, Ціхон, – аддасі за Грышку сваю Марысю?

Куліна (ставячы міску). Гарачая, ой, гарачая, найяснейшая карона!

Кручкоў. Адкуль жа ты ведаеш?

Куліна. Дык я ж сама яе зладзіла...

Кручкоў. Што?

Куліна. Да гарэлку. Толькі што перагарэла, шафрану і розных прыпраў насуліла многа, мёду ж цэлы кадобчык укінула.

Кручкоў. А... ты талкуеш аб крупніку!

Ціхон. Хрэн табе ў вочы! Чуеш, што найяснейшая карона кажа?

Куліна. А як жа, аб прыправе...

Ціхон. Аб якой прыправе? Хрэн табе ў вочы, – аб Марысі! Ці аддасі яе за Грышку Ліпскага...

Куліна. А што будзе з Куторгаю?

Ціхон. Хрэн яму ў вочы! Твой Куторга толькі хваліцца ўмее, а як прыйшло да дзела, дык чуць у бяду з сабою разам і мяне не ўцяг.

Кручкоў. Вот я тут зараз цэлую справу кончу. Налівайце кубкі! (Куліна з Ціхонам наліваюць, падаюць Кручкову, Пісулькіну і ўсім іншым.) Грышка, любіш ты Марысю? Хочаш з ёю да шлюбу?

Грышка. Ой, хачу,

вельмі хачу! Найяснейшая карона! Бог мяне пакарай, калі я не дам ёй шчасця адружыўшыся.

Кручкоў. А ты, Марыся, любіш Грышку? Хочаш з ім век дзяліць шчасце і гора? (Марыся, засаромеўшыся, паварочваецца тварам да сцяны ды дзёрпае яе пальцам.) Ну, што? Чаго маўчыш?

Марыся. А ўжо ж, калі маўчу...

Кручкоў. Дык – хачу? Ладна! Любіш ты Грышку?

Марыся (сарамліва). Але...

Кручкоў. Крэпка яго любіш?

Марыся

Раманс

Найяснейшая карона! Трудна мне без Грышкі жыці. Hiяка земска прэпона Не ў сілах нас разлучыці! Сэрца маё – яго менне, Яго любоў – мая сіла. Без яго мне смерць – спасенне, Без яго мне свет – магіла. Няхай бацькі лаюць, мучаць, Hi з кім другім не зручуся. Калі з ім мяне разлучаць, Я ў Прыпяці ўтаплюся.

Кручкоў. Ну, калі так крэпка яго мілуеш, дык ужо няма чаго раздумваць. Панове бацькі! Трэба іх злучыць, а то новае ўгалоўнае дзела зваліцца на вашы голавы. Пане Ліпскі, чы прымаеш, вашэ, мяне за свата для свайго сына?

Ліпскі. Ды ўжо ж, найяснейшая карона! Задумалі дзела, то і канчайце яго з Богам, – я рад буду благаславіць.

Кручкоў. Дайце сюды ручнік! (Падаюць, і ён закідае яго сабе на плячо) Ну, вот я і сват! Што, панове Пратасавіцкія, – аддаеце вашу дачку за Грышку?

Ціхон. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, – хрэн табе ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай і самі ўсё забяруць.

Куліна. Ды і на выправу не пашкадуем, – яна ж у нас ядыначка: што маем, тое ўсё яе, каб толькі Бог даў ім шчасную долю. (Бацькі сходзяцца і злучаюць маладым рукі.)

Кручкоў. Вот так, добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі. (Тыя падпісваюцца трыма крыжыкамі. Пісулькін за іх распісваецца.)

Альпенскі (убок). Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страву, ніяк не абойдуцца: капейкі і чвэрці – да скарбу, а рублі – сабе.

Кручкоў. Дзесяцкі! (Той уваходзіць.) Прывядзі сюды Куторгу! (Дзесяцкі выходзіць.) Ну, што ж, – налівайце зноў кубкі ды вып’ем за здароўе маладой пары.

Усе (падымаючы ўгору кубкі). Будзьце здаровы, маладыя! Дай Бог вам век з сабою шчасліва пражываць!

Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Спасите меня, Кацураги-сан! Том 5

Аржанов Алексей
5. Токийский лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Спасите меня, Кацураги-сан! Том 5

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ