Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Прайшоўшы ўсяго пяцьсот метраў, мы выйшлі з лесу да пясчанай пустыні. У тую жа гадзіну я адчуў, як прыпякала гарачае сонца. Яно хутка сагравала мяне. Зусім не было ветру. Жоўтая лістота, ззаду нас, мёртва вісела на кустах. Наперадзе плыў белы пясок. Вялізныя кучы солі цягнуў за сабой гарызонт.

Я вельмі моцна стаміўся.

Тут та мы і разгарнулі свой прывал. Я зняў заплечнік і вінтоўку. Сеў на сумны пясок. Зняў з галавы павязку: пад ёй былі русыя, кароткія валасы і, зараз ужо, вялікі шнар. Я прысеў, дастаў ежу і ваду. Таксама я дастаў з кішэні кавалак паперы і падаў робату, узяў з заплечніка пішучы маркер, папрасіў яго намаляваць наш маршрут на гэтым шматку. Падчас гэтага адпачынку я пачаў задаваць пытанні робату і разважаў над

тым, што адбываецца з гэтым светам. Першае, што я спытаў, гэта тое, адкуль ён узяўся і як даўно ён блукае ў гэтым краі. Ён распавёў мне дзіўную гісторыю. Пачыналася яна з таго, што вялікая колькасць робатаў яго серыі выпуску была знішчана людзьмі з прыходам новых, больш функцыянальных робатаў Ф-12. Астатнія былі адпраўленыя ў малыя гарады або пакінуты ў бязлюдных месцах. Ён жа дзевятнаццаць гадоў таму з'явіўся ў невялікім горадзе, дзе на аднаго робата было каля чатырох чалавек. Тады горад квітнеў і рос, дзеці шчасліва бегалі, дарослыя не мелі прычын хвалявацца за заўтрашні дзень. Але ўсё хутка змянілася, свет пачаў мяняцца літаральна на вачах. Змяніўся клімат, паводзіны людзей і ўсяго жывога свету ў цэлым. Жыццё стаяла пад пагрозай. Жывёлы і казуркі сталі эвалюцыянаваць, станавіліся нашмат мацней і небяспечней, чым раней. Слабыя ж віды паміралі. Людзі ўсё больш сталі гінуць з-за недахопу ежы. Многія ж змаглі дабрацца да больш буйных гарадоў і аб'яднацца. Робаты Ф-11 сталі бескарыслівымі. А ў яго горадзе зусім не засталося людзей. Цяпер маленькі горад – гэта руіны, пустыя будынкі, косці і мноства разабраных робатаў. А ён, гэты робат, з дня ў дзень самотна блукаў сярод гэтага ціхага хаўса. Да таго моманту, пакуль мой касмічны карабель не паваліўся, і ён не заўважыў транспарт, які падае у небе, недалёка ад сябе. Тады той робат накіраваўся да мяне.

Я спытаў у яго, што чакае наперадзе. А ён толькі адказаў, што я павінен паберагчы прыпасы і сілы, бо чакае нас доўгі і небяспечны шлях.

Падчас нашай размовы я спрабаваў успомніць нешта пра сябе. Памяць па-ранейшаму хавалася і да гэтага часу мучыла мяне. Хто я такі? Ці ёсць у мяне родныя? Адкуль я? Навошта мне трэба ў той закрыты горад Розжыг? Я стаў меркаваць, што ўсе адказы я знайду ў горадзе, калі дабяруся да яго.

Я забраў у робата свой маленькі кавалак паперы. Цяпер у мяне ёсць карта. Змясціў яго ў кішэню. Сабраў заплечнік і, накінуўшы вінтоўку, я быў гатовы рухацца наперад.

Цёмны лес аддаляўся ад нас. Тэмпература паветра, па маіх адчуваннях, павялічвалася з кожным нашым крокам наперад, станавілася вельмі горача. Пустыня была велізарнай. Над ёй, удалечыні, мігцела гарачае паветра, яго хвалі ляцелі да неба. Час ад часу дзьмуў лёгкі ветрык, які падымаў белыя салявыя пясчынкі крыху вышэй за мяне. З-за гэтага мне станавілася цяжэй дыхаць і вельмі хацелася піць.

– Кхе-кхе-кхе! – закашляў я.

Спыніўся, упаў на калені, на мяккі беласнежны пясок.

– Пастой! – сказаў я робату. – Не магу дыхаць…мне цяжка…

– Я чымсьці магу дапамагчы? – спытаў робат і падышоў да мяне.

– Кхее-кхе… – зноў вырваўся кашаль.

Я зняў заплечнік, дастаў з яго ваду і аптэчку. Прамачыў горла маленькім глытком вады. Затым адкрыў аптэчку і ўзяў тонкі квадратны кавалак тканіны. Прыкрыў ім ніжнюю частку твару. Так дыхаць было значна лягчэй.

– Вам патрэбна мая дапамога? – зноў спытаў робат.

– Так! Усё, што ты можаш цяпер, гэта дапамагчы мне несці рэчы, – сказаў я і аддаў заплечнік робату.

Штурмавую вінтоўку я вырашыў пакінуць у сябе – так было спакайней.

Гарызонт плавіўся, дрыжаў. Мае ногі трохі патаналі ў пяску, з-за гэтага было цяжка ісці. Сонца пякло ў галаву. Пот імкліва сцякаў па ўсім целе. Я зняў верхнюю частку свайго касцюма, накінуў яго на галаву, тым самым схаваўся ад сонца. Напалову агаліў цела.

Здавалася, што мы ішлі вельмі павольна, нібы цэлую вечнасць. Сонца, абагнаўшы нас, цяпер апынулася наперадзе і свяціла мне прама ў вочы. Затым яно стала патроху хавацца ў нейкіх прадметах.

Мільгала, падморгвала мне сваімі асляпляльнымі прамянямі. Адразу і не разабраць, што там наперадзе. На вялікім цёплым крузе сталі праглядацца нейкія цені і, чым бліжэй мы да іх падыходзілі, тым больш іх станавілася.

Толькі да заходу мы дабраліся да гэтых ценяў. Гэта былі закінутыя будынкі. Высокія пабудовы, напалову сыходзілі ў пясок. Іх было з дзесятак такіх, можа больш: шэрыя, паўразбураныя будынкі. Вельмі шмат руінаў, бетонных пліт ад ня ацалелых высотак. Мёртвы горад. Мы хадзілі тут як па лабірынце. Шукалі добрае месца для начлегу. Былі ўжо прыцемкі, калі мы зазірнулі ў першы высокі будынак. На першы погляд, старыя сцены былі моцнымі, ніякіх цэлых вокнаў і дзвярэй няма. Унутры ляжаў сухі пустынны пясок. Паўразбураная лесвіца вяла ўверх да іншых паверхаў. Каля яе быў ліфт, дзверы якога былі адчыненыя. Я пабаяўся туды зазірнуць. І, забраўшы свой заплечнік у робата, я адышоў ад яго. А вось робат паглядзеў уніз, пасвяціў ліхтарыкам і адышоў.

– Што там унізе? Пясок? – спытаў я.

– Цемра. Якая глыбока сыходзіць уніз. – адказаў робат.

Ад гэтага мне станавілася неспакойна, нейкія страхі і перажыванні ахуталі мяне.

Пасля таго, што было ззаду нашага шляху, я стаў сцерагчыся падобных месцаў. Цяпер я быў гатовы да новых небяспек. Напэўна, я стаў сам сабе прыдумляць страхі і ад таго не мог расслабіцца. Магчыма, тут ёсць нехта яшчэ.

Мы падняліся па лесвіцы на паверх вышэй. Прайшлі крыху далей, углыб шырокага памяшкання. Тут я знайшоў прыемны для сябе куток.

Зняў павязку з твару, якая хавала мой нос і рот. Тканіна была трохі жоўтай, пакрылася маленькімі пясчынкамі гэтай пустыні. Тут жа, у будынку, дыхаць было свабодна і лёгка.

Стала хутка цямнець. За нашымі сценамі адразу ж тэмпература падала. Пабудова, як і ўся пустыня, павольна астывала. Я працёр вочы, пачухаў ямачку на барадзе, а затым надзеў на сябе верхнюю частку касцюма. Узяў заплечнік і паклаў яго побач з вінтоўкай, каля сябе. Павячэраў: з'еўшы палову сухога батончыка з зерняў, выціснуўшы трохі мяса з цюбіка, запіў гэта вадой. Запасы ежы канчаліся, даводзілася эканоміць.

Тым часам робат стаяў ля вялікага праёму для акна, глядзеў удалячынь. Я прапанаваў яму сесці побач са мной. Ён паглядзеў на мяне і ахвотна пагадзіўся. Прысеў таксама, спіной абапіраючыся на сцяну. Я паглядзеў у яго бяздушныя вочы і раптам успомніў, як лавіў на сабе гэты погляд раней. Успомніў яго ў смутных белых танах, здаецца, ён мне тады перавязваў рану на галаве. І гэтыя словы аб аказанні дапамогі… Так, так…гэтыя вочы дакладна глядзелі на мяне тады, гэтак жа, як цяпер.

Успаміны пачалі вяртацца. Да чаго ж добра мне было даведацца, што мая памяць не зусім страчана. Я ўсміхнуўся, нягледзячы на ўсе праблемы нашага шляху.

Мяне хіліла ў сон. У пустэльным пакоі я прылёг на яшчэ цёплы пясок для таго, каб паспаць. Заўтра сілы яшчэ як спатрэбяцца. Прайшло толькі некалькі хвілін роздумаў, як я імгненна заснуў.

З чорнай шахты ліфта сталі даносіцца галасы і рыпенні. З яе пачалі выпаўзаць выродлівыя светла-шэрыя кібаргі, паўлюдзі-паўробаты. Яны былі аблітыя цёмна чырвонай вадкасцю. Кроў сцякала па іх метале, па іх чалавечай плоці і вялікімі, вязкімі кроплямі падала на халодны сыпкі пясок. Целы іх былі з адарванымі часткамі і элементамі, якія адсутнічалі. Як мерцвякі, яны быццам ажывалі і накіроўваліся ў наш бок. Пад намі, паверхам ніжэй, яны кішаць сотнямі. Я ўзяў штурмавую вінтоўку, перазарадзіў яе. У жаху трымаў дрыготкімі рукамі зброю. Мой спадарожнік, робат, свяціў ліхтарыкам у бок, адкуль даносіліся гукі. Затым, з дзвярнога праёму паказаліся некалькі зласлівых, упартых кібаргаў. Яны зірнулі на нас ярка зялёнымі вачыма і накіраваліся да нас. Я страляў як мага часцей. Гільзы выляталі імгненна. А гэтых мерцвякоў станавілася ўсё больш. Яны шчыльней прыціскалі мяне да сцяны. Смерць падыходзіла ўсё бліжэй і бліжэй. Крывавыя кібаргі лавінай накінуліся на мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Низший

Михайлов Дем Алексеевич
1. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.90
рейтинг книги
Низший

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей