Па той бок
Шрифт:
Пачуўшы абрэвіятуру з маіх вуснаў, стары змоўк. Ён падняў вочы і з нянавісцю паглядзеў на мяне. Я падумаў, што ён памірае. Стары падняў бровы і шырока раскрыў вочы. Было непрыемна
– Справядлівасць прыйдзе! СКР памрэ, памраце вы ўсе! Усё не дарма. – рэзка і гучна крыкнуў стары. – Справядлівасць прыйдзе! Смерць прыйдзе за кожным з вас!
Я адразу зрабіў два крокі назад, моцна сціснуў зброю. Гэты чалавек працягваў палохаць мяне сваім поглядам. Яго выраз твару быў раз'юшаным. Голас, з якім ён крычаў, трашчаў, шыпеў ад злосці.
– Справядлівасць прыйдзе! Вы ўсе памрэце! – крычаў стары, яго сліна вылятала з рота, чаплялася за бараду.
Мала таго, што мяне палохаў стары, дык яшчэ я не пачуў, як робат вярнуўся і наблізіўся да мяне.
– Буры няма. – сказаў робат за маім плячом.
Я тузануўся, і, нібы конік, адскочыў ад яго. Уся мая мужнасць і сілы імгненна зніклі. Усё з-за старога-псіха, які балюча біў сваімі фразамі па маім слабым характары, па страхах у маёй галаве.
Нечакана, у ва мне штосьці пстрыкнула, мяне ахапіла злосць. Я паставіў у бок вінтоўку. Потым адарваў кавалак тканіны ад адзення, якое ляжала ў куце і ім жа заткнуў рот старому. З мяне хопіць ужо гэтага вар'яцтва.
– Ну што, Ф-11, збіраемся і праз дзесяць хвілін выходзім?! – сказаў я.
– Я рэкамендую застацца тут на ноч. Праз пару гадзін пачне цямнець. Нам лепш выходзіць заўтра, ранняй раніцай. Наперадзе яшчэ доўгі шлях па пустыні.
– Мммм… – незадаволена прамовіў я. – Чорт пабяры! Колькі можна!?
Правесці ноч пад зямлёй, у кампаніі робата і вар'яцкага старога? Гэта пекла нейкае! Робат, які не хоча адказваць мне на пытанні аб людской нянавісці да СКР, які прымушае мяне сумнявацца ў ім. У дадатак стары, гарлапаніць, жадаючы маёй смерці. А што, калі гэты стары ноччу развяжа рукі і заб'е мяне? Не, трэба нешта з гэтым рабіць.
Конец ознакомительного фрагмента.