Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
Шрифт:

Спадзяваннi аднаногага спраўдзiлiся: ён усур'ёз захапiўся рыбалкаю. Часцей за ўсё Жуль сам будзiў Лябро свiстам гадзiн у пяць ранiцы.

– Не забудзь узяць вiнца!
– напамiнаў ён кожны раз.

Сеўшы ў лодку, Лябро заводзiў маторчык, i "Люстраная шафа", iрвануўшыся з месца, ускаламучвала ваду, пакiдаючы шумны след уздоўж пляжаў i бухтаў да самай скалы Мэд, непакоiла сваiм гудзеннем цiхi свiтанак.

– Насадзi мне новую пiяду!
– раз-пораз гучна загадваў Жуль.

Як прынаду на Паркэролi выкарыстоўвалi ракаў-адзiнцоў, па-тутэйшаму пiядаў. Ракавiны, у якiх сядзелi пiяды, даводзiлася разбiваць малатком

або каменем.

Жуль гадзiўся нават дакранацца да ракавiн. Насаджваць ракаў на кручок стала работаю аднаго Лябро. Рака нельга было паранiць, i таму апрацоўка ракавiны вымагала вялiкай далiкатнасцi, так што самому Лябро рыбу лавiць часу амаль не заставалася. Скручваючы цыгарку, Жуль кiдаў на яго позiрк.

– Як ты думаеш, Аскар: мне здалося, што...

Кожнага дня яму прыходзiла ў галаву якая-небудзь новая iдэя, звязаная са спосабам смяротнага пакарання Лябро, i ён абмяркоўваў яе з iм у сама зычлiвым тоне, усё роўна як давяраў сябру.

Аднаго разу ён сказаў:

– Спачатку я думаў задушыць цябе. Ведаеш чаму?.. Бо неяк у бары, не памятаю ўжо дзе, адна жанчына сказала мне, што ў мяне рукi забойцы, якi ўжо задушыў не аднаго чалавека. Дык цяпер добры выпадак паспрабаваць, га?..

Ён прыглядаўся да шыi Лябро, пасля пазiраў на свае рукi, круцiў галавою.

– Не, наўрад цi я буду душыць цябе...

Перабiраў уголас усе магчымыя варыянты смяротнага пакарання.

– Калi я цябе ўтаплю, ты будзеш такi непрыгожы ў труне... Мне агiдна пра гэта думаць... Ты калi-небудзь бачыў тапельца, Аскар?.. А цябе ж i цяпер прыгажуном не назавеш...

Апусцiўшы вуду ў ваду, ён нерваваўся, калi не торгала хоць пяць хвiлiн. I тады Лябро, якi ўжо даўно перастаў малiцца, пачынаў прасiць Бога, каб той паслаў Жулю рыбы, бо баяўся, што той разлюбiць рыбалку i... Страшна было падумаць, што тады можа здарыцца...

– Скажы, Аскар... Не, дай мне спярша пляшку... Час ужо...

З кожным днём ён пачынаў пiць усё раней i раней.

– А ведаеш, справа ўсё больш ускладняецца. Раней я думаў, што заб'ю цябе i не мае, урэшце, значэння, як я гэта зраблю, бо як ужо выйдзе ўсё, так яно няхай i будзе... Ты разумееш, што я хачу сказаць? У мяне не было асаблiвых прычын чапляцца за жыццё... Урэшце, магу табе прызнацца, што мне было б нават цiкава трапiць у турму, каб вакол мяне ўсчаўся ўвесь гэты гвалт: палiцыя, суддзi, журналiсты, прыгожыя дамы ў зале суда... Грандыёзны быў бы працэс, га?.. Я расказаў бы iм усё, што ёсць у мяне на сэрцы... А чаго толькi там няма - аднаму Богу вядома!.. Упэўнены, галаву мне не адсеклi б... А ў турме мне было б не так ужо i блага... Але ўявi: цяпер я зноў адчуў смак жыцця... Што ўсё i ўскладняе, бо цяпер мне трэба, каб я забiў цябе i мяне не сцапалi... Тры цi чатыры спосабы пракруцiў я ўжо ў сваёй галаве - ад самага пачатку да самага канца... Гадзiнамi думаю... Дзiва, дый годзе... Прадумваю кожную дэталь, спрабую прадугледзець любы магчымы паварот... I толькi пачне ўжо здавацца, што ўсё гладка, ды тут раптам - ба-ба-ах! Нейкая драбяза нiшчыць увесь план...

На якiсьцi час ён змоўк, пасля абсалютна спакойна спытаўся ў Лябро:

– Ну а як бы ты ўзяўся за гэтую справу, га?..

З дня яго з'яўлення на выспе прайшло ўжо амаль тры тыднi. Лябро ўжо прызвычаiўся да такiх размоў. Якраз у той самы момант ён даставаў з вады добрую, цi не кiлаграмовую скарпену.

– А можа, не трэба мяне забiваць?
– асцярожна спытаўся ён у адказ.

Жуль здзiўлена, нават дакорлiва паглядзеў на яго.

– Ну, сам падумай, Аскар... Ты ж выдатна ведаеш, што я напiсаў: "Пад страхам смерцi..."

– Гэта было так даўно...

Жуль стукнуў кулаком па сваёй драўлянай назе:

– А хiба я адмяняў свой прысуд?

– Мы тады яшчэ не былi знаёмыя...

– Ну i што?.. Дык тым больш, што знаёмыя!.. Не, галубок!.. Трэба, каб я знайшоў добры спосаб... Вiдаць, зраблю гэта ўсё ж такi ў моры... Хто тут можа бачыць нас цяпер?.. Нiхто. Ты плаваць умееш?

– Трошкi.

Лябро адразу ж пашкадаваў, што сказаў гэтае "трошкi", якое магло канчаткова падштурхнуць Жуля да здзяйснення задуманага. I асцярожна зазiрнуў свайму кату ў вочы.

– Я заўсёды няблага плаваў...

– Але ты не зможаш плыць, калi атрымаеш добры ўдар па галаве... I слядоў пасля майго ўдару не застанецца... Трэба, каб я навучыўся кiраваць лодкаю, бо буду ж вяртацца на бераг адзiн... Насадзi ж мне новую пiяду!

Калi не торгала i Жуль быў у кепскiм настроi, ён зусiм ужо дапякаў Лябро.

– Ты, мусiць, думаеш купiць мяне тым, што будзеш кармiць i паiць? Га?.. А ўвесь час лiчыш, колькi я выпiў пляшак... Ты сквапны, Аскар! I эгаiст. А баязлiвец якi! Памерцi нават прыгожа не зможаш. Ведаеш, што я табе скажу? Ты мне агiдны. Дай выпiць...

Трэба было пiць разам з iм. Лябро жыў усё роўна як у нейкiм кашмары аглушаны вiном ужо з дзесяцi гадзiн ранiцы i п'яны ўшчэнт апоўднi. А Жуль нават праспацца яму не даваў пасля гэтага, будзiў у чатыры-пяць гадзiн дня, каб iсцi гуляць на плошчу ў шары.

Гуляць ён не ўмеў зусiм, але ўпарта iмкнуўся выйграць. Спрачаўся пасля кожнага ўдару, вiнавацiў iншых гульцоў у махлярстве. А калi хоць хто-небудзь з прысутных дазваляў сабе зрабiць заўвагу або ўсмiхнуцца, Жуль кiдаў тады шалёныя позiркi на Лябро.

– Спадзяюся, што ты перастанеш урэшце сустракацца з гэтым тыпам?
– казала панi Лябро.
– Думаю, гэта не ты плацiш за вiно, якое вы, кажуць, лiтрамi смокчаце?..

– Ды не... Не я...

Ведала б яна, што ён плацiў не толькi за вiно, але i за пражыванне Жуля ў "Ноевым каўчэзе", у тым лiку i за сталаванне!

– Паслухайце, пал Лябро, - казаў яму гаспадар гатэля Марыс.
– Усялякiя клiенты ў нас былi. Але гэты зусiм навыносны. Учора ўвечары ён пагнаўся ў калiдоры за маёю жонкаю... Пазаўчора - за Жажо. Цяпер дзяўчына адмаўляецца заходзiць да яго ў пакой... Ён падымае нас сярод ночы, грукоча сваёю драўлянкаю па падлозе, каб запатрабаваць шклянку вады i таблетку аспiрыну... Лямантуе з любой нагоды, адсылае назад ежу, якую ён, цi бачыце, не ўпадабаў... Адбiвае, словам, ад гатэля пастаяльцаў... Я так больш не магу...

– Я прашу цябе, Марыс... Калi толькi ты паважаеш мяне, як сябра...

– Дзеля вас я ўсё гатовы зрабiць, пан Лябро... Але не дзеля гэтага аднаногага, не...

– Пацярпi яго яшчэ два тыднi...

Два тыднi... Тыдзень... Трэба было выйграць час... Пазбегчы смерцi... А яшчэ прыходзiлася штодня па некалькi разоў улагоджваць гульцоў у шары: людзi адмаўлялiся гуляць з гэтым нахабным шаленцам, якi няспынна сварыўся i кляў кожнага, не лезучы за словам у кiшэню...

– Трэба табе пагуляць сёння, Вiяль... I Герсi папрасi прыйсцi... Скажы яму ад майго iмя, што гэта вельмi важна... Проста неабходна, каб ён сёння прыйшоў...

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия