Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падсадная качка (на белорусском языке)
Шрифт:

О-го-го! Ну ўжо i даў ён дыхту гэтай паранай рэпе!

– Змоўкнiце! К-ханьба! Каб француз так абыходзiўся з французамi!

Яго гнеўны голас аддаляўся па калiдоры. А Жазэф у камеры ўжо цвялiўся:

– К-ханьба! К-ханьба!

Тым часам у той жа дзень усiх трох вязняў перавезлi пад вартай у дрыготкай закрытай машыне ў шпiталь на ўзгорку, дзе быў арганiзаваны спецыяльны лазарэт, бо ў турэмным i так ужо не было дзе павярнуцца. Дзiўнае пачуццё - ехаць з турмы ў лазарэт праз увесь гэты неспакойны i насцярожаны горад, дзе яны жылi некалi вольна, удзельнiчалi ў барацьбе, што iдзе i цяпер - без iх.

Раней гэта была

прыватная клiнiка, не надта сучасная - з вялiкiмi пакоямi, невысокiмi столямi. Да вайны ў ёй лячылi рабочых з суседнiх заводаў i фабрык: сацыяльнае забеспячэнне, як гэта ў iх называлася... Цяпер, калi шпiталь зрабiўся часткай турмы, у iм дзiўна перамяшалiся медычны персанал i турэмная варта. Па начах тут заўжды гарэлi блакiтныя лямпачкi, i хворыя прачыналiся, адно каб зiрнуць на iх кволы бляск пасля непрагляднай турэмнай цемры.

Той самы доктар, якi паслаў iх сюды, рабiў агляды i ў клiнiцы. Усе ўтрох яны ляжалi побач на суседнiх ложках. Жазэф ужо добра здружыўся з "панам", як ён яго называў, але той па-ранейшаму быў негаваркi. Абодва яны ўсё яшчэ асцерагалiся качкi. Тым болей што аднойчы, пасля чарговых працэдур, той запытаўся, перагнуўшыся з ложка:

– Слухай, Жазэф, ты не чуў, што там кажуць пра маёра Арно? Здаецца, яны яго зусiм ужо закатавалi...

Але дзе ж гэта было, каб вязня трымалi ў шпiтальным ложку адно праз нейкую каросту! Аднойчы, калi галоўная медсястра паспрабавала сказаць пра гэта доктару, той паслаў яе вельмi далёка. Слаўны ён дзядзька быў, гэты доктар! Хадзiлi чуткi, што ён загадаў нават адхаяць усю турму, ды такога нарабiў шуму!.. Ён запэўнiваў, што ў турме - тыфус, а можа, так яно i было? Сваiх трох малайцоў доктар трымаў пад асабiстым наглядам.

I калi iнспектар Бэлем захацеў зноў пачаць допыт яго пацыента, доктар - а ён быў iнспектарам гiгiены ў дэпартаменце i ўяўляў сабой нешта накшталт санiтарнага прэфекта - так пацешна яго прабраў: "Нi пад якаю маркай! Вы чуеце?! Дзе вы знаходзiцеся? Хто тут начальнiк?" - i г. д. Усе проста душылiся ад рогату на сваiх ложках. У тым лiку i сам Мэнар, пра якога iшла гаворка. А iнспектар Бэлем адразу зрабiўся нiбы шаўковы, ён не ведаў нават, што адказаць.

– Глядзiце, я зраблю, што вас звольняць! Гэта болей так быць не можа! Гэта ж к-ханьба! К-ханьба!

Калi iнспектар i доктар пайшлi, Жазэф з Мэнарам, у добрым гуморы, забылiся да таго, што падзялiлiся сваiмi думкамi пра тое, што здарылася, з качкай. I качка, якi раней быў заўжды паслядоўны ў сваiх учынках, тут даў маху.

– А я вось усё думаю, - сказаў ён, - што яны зрабiлi з маёрам Арно?..

Адразу запанавала маўчанне. Жазэф на мiгах паказаў нешта Мэнару. I той крыху прыўзняўся над ложкам на перавязаных кулаках i сцiснуў зубы з такiм выглядам, нiбыта казаў: "Пачакай, вось толькi выйдзем на волю, ужо ён пабачыць у нас, гэтая качка!" Тым часам санiтаркi разносiлi лекi.

I ўсё-ткi доўга гэтак быць не магло. Як казаў Жазэф, хутка iх, вiдаць, павязуць назад - у турму: яны i так ужо добра падыхалi свежым паветрам. Харч у лазарэце быў не тое каб выдатны, але ўсё-ткi кожны дзень тут давалi капусту, i мыцца можна было цёплай вадой, а аднойчы была нават бульба. Што ж наконт таго, каб пагутарыць, дык магчымасцей у агульным пакоi дзеля гэтага было ўсё-ткi больш, як у трохмесным склепе ў суседстве з занадта добра выхаваным панам, якi ўвесь час толькi маўчаў, ды яшчэ адным, якi з такою наiўнаю пысай пытаўся ў вас, цi ведаеце вы маёра

Гэтага ды цi не чулi пра палкоўнiка Таго... Ах, даражэнькiя ж вы мае!.. А яшчэ ж тут былi прыбiральнi, ды якiя - амаль як дома, з акенцам, праз якое можна пабачыць неба. А ў аперацыйным пакоi, кажуць, - бо самому Жазэфу трапiць туды шчасця не выпадала, - ёсць акно, праз якое вiдаць увесь горад... увесь неабсяжны горад, што распасцiраецца да самага далягляду, перарэзаны напалам ракой; гэты вялiкi горад, пра якi яны марылi, думаючы пра тых, хто там жыў, пра рэчы, што iх чакалi, пра ўсё, што там дзеелася - дзеелася, нягледзячы нi на што, нягледзячы на шэра-зялёных палiцыянтаў, што выходзiлi з кашараў i шпацыравалi па вулiцах, гарлаючы свае хаўтурныя маршы i грукаючы ў такт абцасамi ботаў. Пра ўсiх тых, хто быў там, на волi, пра iх упартасць, адвагу, смеласць.

Часам, уранку, да iх даносiўся глухi грукат далёкага выбуху, i хворыя прыўставалi на ложках, перашэптвалiся: "Ты чуў, га, ты чуў?" Нават вартаўнiкi, што стаялi каля дзвярэй, i тыя аднойчы... Жазэф ужо збiраўся нешта сказаць пра гэта, але "пан" зрабiў знак вачыма. I праўда! Ён зусiм забыўся пра качку.

Добра. Але аднойчы ўранку ў шпiталь заявiлiся бошы - адзiн у цывiльным i два - ва ўнiформе, пры зброi. На дварэ iх чакала машына з шафёрам. Як вы думаеце, што тут было рабiць вартаўнiкам i санiтаркам? Вядома, яны папрасiлi паказаць iм мандат, падпiсаны прэфектам, цi яшчэ нейкую такую паперу, але тыя адно наставiлi на iх рэвальверы ды гыркнулi:

– Вось наш мандат!

I цывiльны прамовiў слова "гестапа" так, нiбыта сказаў: "Сезам", - а калi вартаўнiкi пагразiлiся, што затэлефануюць у прэфектуру, гэта яго зусiм не ўразiла. Бошы патрабавалi, каб iм выдалi тры чалавекi, - яны хацелi iх павесцi з сабою. I, не зважаючы на пратэсты, следам за санiтаркай увайшлi ў пакой, дзе ляжалi хворыя.

Няхай апранаюцца, ды каб хутчэй! I калi Жазэф, якога назвалi першага, крыху закорпаўся, салдат адразу паказытаў яго прыкладам па драбах; а Дзюпаншэля - няшчасную качку - падганялi грымакамi ў зад. Але горай за ўсiх было "пану".

– Мэнар, Андрэ, давай, братку, давай.

Ён не мог стаяць на нагах, у яго яшчэ не зажылi раны - яны ведалi гэта. Але фрыцам на ўсё напляваць.

Трэба было пабачыць, як яны за яго ўчапiлiся! Ну ты, варушыся! Хворыя на ложках незадаволена бурчалi. Тады яны наставiлi рэвальверы на хворых, i тыя, вядома, адразу сцiхлi. Гестапавец загадаў двум ва ўнiформе ўзяць Мэнара пад рукi, i - марш! I ўсё пад рулямi рэвальвераў.

"Паганая гiсторыйка..." - думаў сабе Жазэф. Але з якою iронiяй ён глядзеў на бамбiзу. Вось дзе ўжо ўлiпла качка! Гэтыя бошы разбiрацца не будуць: прыб'юць i справе канец. Ён заўважыў, што адна санiтарка, якая, вiдаць, была яшчэ не кончанай сучкай, выцiрала насоўкаю вочы; зрэшты, такое не падабалася нават вартаўнiкам.

Калi яны пераступiлi парог, Жазэф як захлынуўся: перад iмi, унiзе, ад падножжа пагорка распасцiраўся ўвесь горад, залiты промнямi вольнага сонца... Здавалася, ён быў залiты срэбрам, iскрылiся стрэхi, мiж iмi прыгожай звiлiстай сцежкай цякла ўдалеч рака. А там, удалечынi, дымiлi камiнамi заводы, вялiкай зялёнаю плямай вымалёўваўся парк, i белыя абрысы дамоў над даляглядам здавалiся чамусьцi палацамi з чарадзейных казак. Грукаталi трамваi, на вулiцах тоўпiўся люд - быў, вiдаць, поўдзень... Там, унiзе, яны ўсе вольныя! Вольныя!.. Яны не спыняюць сваёй барацьбы!..

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Ученик. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
9. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Ученик. Второй пояс

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Повелитель механического легиона. Том V

Лисицин Евгений
5. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том V

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3