Паляўнiчы (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Паляўнiчы (на белорусском языке)

Паляўнiчы (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Джэймс Олдрыдж

Паляўнiчы

Пераклаў Максiм Валошка

Рою - такому, якi ён ёсць, - першапраходцу новых сцяжынак, пiянеру, чалавеку сярод людзей, якi, як i ўсе да яго падобныя, у рэшце рэшт дабiваецца перамогi над чалавечым адчаем.

Раздзел першы

Рой Мак-Нэйр дакладна ведаў, дзе выберацца з лесу, таму не затрымаўся, калi трапiў на закiнутую лесавозную дарогу. Каржакаваты i дужы, мускулiсты i рухавы, якi выкацiўся з кустоў, як бочка, якую не спынiць. Рой не запаволiў хаду i на цяжкiм пад'ёме па лысым гранiце, проста згорбiўся пад цяжарам грузу, каб даць палёгку кароткiм i дужым нагам. Справiўшыся з

пад'ёмам, ён падняў галаву i хутка акiнуў вокам тое, што назвалася пасёлкам Сэнт-Элен.

Гэтая купка раскiданых па наваколлi будынкаў была прыцiснута i, можна сказаць, раздушана ляснымi i гранiтнымi масiвамi, якiя цесна прыпiралi яе да пустога берага возера Гурсы. Пазiраючы на пасёлак, Рой усмiхаўся - найперш Сент-Элену, але i ад згадкi пра тыя днi, калi ён бываў на гэтым схiле са сваiм сябрам Джэкам Бэртанам. Калi б Джэк знаходзiўся зараз побач з iм, Рой кiўнуў бы абыякава ў кiрунку Сент-Элена i прамовiў бы з выклiкам: "Усё яшчэ трымаецца, Джэк. Усё яшчэ трымаецца!" На гэта Бэртан адказаў бы пагардлiва: "Гэты горад будзе стаяць тут i пасля таго, як памрэш ты, Рой, яшчэ доўга пасля таго, як ты памрэш i цябе пахаваюць".

У той час Рой гучна смяяўся б з гэтага ажно да самага канца спуску. Да самага пасёлка ён дражнiў бы Джэка Бэртана, заахвочваючы яго абараняць Сент-Элен ад пагрозы канчатковага паглынання лесам. Тады, пасля доўгага паляўнiчага сезону ў лесе, Рою падабалiся аргументы Бэртана на карысць Сент-Элена, iх не хапала яму i зараз. Рой любiў пазiраць на гарадок з гэтага схiла i хацеў, каб падчас гэтага прысутнiчаў Джэк Бэртан. Але вось ужо чатыры гады, як Бэртан пакiнуў паляванне на карысць фермерства, i Рой, спускаючыся па схiле адзiн, звыкла ўсмiхнуўся, калi гарадок знiк з вачэй, захiнуты бярозамi i соснамi, што цесна абступiлi дарогу.

Хоць Рою было радасна, што хата ўжо блiзка, ён ведаў, што па дарозе яго засмуцiць выгляд разбуранай фермы. Ён прыпынiўся на дарозе i зiрнуў на яе: адзiная ацалелая сцяна на парослым участку. Гэта i само па сабе было сумнае вiдовiшча, але для Роя трагедыя заключалася ў iншым, у назойлiвым напамiнку пра чалавека, якога ён хацеў забыць: пра Эндзi Эндруса, якi ўжо даўно прапаў без вестак. Кожны год, пазiраючы на рэшткi старой фермы, Рой задаваў сабе пытанне: а што, калi Эндзi Эндрус вярнуўся ў Сент-Элен i зараз усё маё жыццё паляцiць у тар-тарары?

– Бедны Эндзi, - прамармытаў ён. Дзiўнае пачуццё - прыязнасць да сябра i страх перад прывiдам - ахапiла Роя.
– Аднак, вiдаць, яго ўжо i на свеце няма.
– Рой толькi напалову верыў у гэта; але, як выклiк лёсу, ён намаганнем волi прымусiў сябе забыцца пра Эндзi: калi пасля дванаццацi гадоў адсутнасцi Эндзi вярнуўся дамоў, значыць, нiчога не зробiш i давядзецца пераадольваць розныя цяжкасцi. Але зараз куды важней не забыцца пра таго, хто яму сапраўды больш небяспечны, пра пушнога iнспектара, але перад гэтым апошнiм спускам ён не мог выкiнуць з галавы нi адно, нi другое.

Найбольш блiзка было iсцi па дарозе, але звычайна Рой адразу ж збочваў з яе, абыходзiў гарадок i падыходзiў да хаты з тыльнага боку. Тут было менш шанцу сустрэць iнспектара, якi меў права спынiць i абшукаць яго ў спадзяваннi знайсцi незаконную i несезонную пушнiну, што iнспектар i спрабаваў рабiць штогод на працягу ўжо дваццацi гадоў. На гэты раз Рой даўжэй чым звычайна не збочваў з дарогi, бо спазнiўся. Яму хацелася вярнуцца ў Сент-Элен яшчэ да змяркання, карцела паспець на вячэру на братаву ферму. Страсаючы пот, якi сляпiў яму вочы, i апошнi раз папраўляючы на плячах лямкi, ён заўважыў, што над галавой кружыцца вялiкая вушастая сава. Ён спынiўся i ўбачыў, як яна распасцерла крылы i па ўсiх правiлах спiкiравала цераз прасеку з вяршынi высокага дрэва да самай зямлi. У лесе стаяў ужо густы змрок, каб заўважыць канец пiке, але Рой зразумеў, што яно скончылася, калi на ўвесь лес пачуўся савiны енк i плач.

Хоць Рою i не хацелася затрымлiвацца, ён збочыў i пачаў прадзiрацца праз кустоўе, каб паглядзець, што здарылася. На ўзлеску, амаль ля самай зямлi, ён убачыў саву. Яна моцна засела галавой у раскрыжаваннi ствалоў маладой бярозкi. Сава ў адчаi i гневе шырока распасцерла крылы, а кiпцюрамi глыбока ўпiлася ў мох i зямлю. Калi Рой падышоў, яна паспрабавала пагрозлiва падняць галаву. Рой знайшоў палку, i сава схапiла яе сваiм крукаватым носам. Пасля ён рассунуў ствалы бярозкi i вызвалiў саву. Яна ўпала, i Рой адышоўся, баючыся, што сава зачэпiць яго падчас узлёту, але яна трапяталася на зямлi: яе крылы былi амаль што вырваны.

Рой падняў маленькую палявую мыш, якую выпусцiла сава. Мыш была жывая, але ўся здранцвела са страху. Рой паклаў яе ў бяспечнае месца памiж двух карчоў i вярнуўся да савы. Яна смяротна разбiлася. Рой адышоўся, двойчы стукнуў бярозавым суком па яе галаве, i сава сцiшылася. Ён падумаў: "I чаму гэта сава, начны птах, задумала паляваць днём? Вiдаць, ад старасцi? Альбо з голаду?" Ён паглядзеў, як шмыгнула далей ад страху апрытомнелая мыш, пасля рушыў па дарозе далей.

Ён збочыў з яе, калi ўбачыў агнi крамы Дзюкэна. Ён перасек пустку i збiраўся нырнуць у пiхтавы маладнячок, калi спераду, крокаў за пяцьдзесят, з'явiўся чалавек, якi, вiдаць, чакаў яго. Рой рэзка павярнуўся i iмгненна знiк, з усяе сiлы дзеручыся праз густы зараснiк. Ён спынiўся толькi тады, калi пачуў, як яго клiча знаёмы голас. Калi павярнуўся, дык убачыў за спiнай худую постаць з сякерай у руцэ i пачуў смех Джэка Бэртана.

– А ты становiшся неабачлiвым, - сказаў той.
– Я заўважыў цябе за мiлю, яшчэ на спуску.

– Фермер Джэк!
– радасна ўсклiкнуў Рой.
– Што ты тут робiш?

– Падпiльноўваю цябе, а ты прэш як мядзведзь.

– Я так i ведаў, што гэта ты, бо iншай такой худзiзны няма ў цэлым Сент-Элене.

– Ты думаў, што гэта iнспектар, - адказаў Бэртан.

Рой пасмяяўся i з Бэртана i з сябе.

– Аднак што ты тут усё-такi робiш?
– спытаўся ён яшчэ раз.

Бэртан узяўся за сякеру:

– Карчую вось гэтую пустку.

– Дык ты батрачыш на матухну Дэнiс?

– Я фермер, - сказаў Бэртан.
– У сваiм жыццi я не буду нi на каго батрачыць. Дровы матухне Дэнiс, зямля мне.

– Абкрадваеш бедную старую, - сказаў Рой.

– Ты мяне паслухай, - адказаў Бэртан.
– Адным цудоўным днём iнспектар падпiльнуе цябе i, калi ўбачыць, што ў тваiм мяшку пушнiны звыш нормы, адбярэ ў цябе ўчастак, а самога аддасць пад суд!

Гэта была помста, але гэта было i цвярозае папярэджанне чалавека, што ведаў, якiм няшчасцем было б для Роя пазбаўленне свайго паляўнiчага ўчастка i права на паляванне. А гэтае няшчасце пагражала Рою падчас кожнага вяртання ў Сент-Элен, бо ён, як зарэгiстраваны трапер*, меў права на пэўную колькасць скурак кожнага пушнога звера i не больш.

Книги из серии:

Без серии

[6.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.6 рейтинг книги]
[6.8 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага