Чтение онлайн

на главную

Жанры

Плата (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэй, - крыкнула яму ўслед дзяўчына, - вы жывяце ў гэтым гатэлi?

Але ён не адгукнуўся i нават не азiрнуўся.

Той самы тып, падобны на выратавальнiка, па-ранейшаму стаяў на верхняй пляцоўцы лесвiцы, што вяла да пляжа. Чэпi сцiшыў крок, прайшоўшы мiма яго i ўнiз па лесвiцы прагулачнай хадой. Ён, не спяшаючыся, прайшоў цераз пляж i зiрнуў у бок светла-зялёнай вады. Сярод набягаючых на бераг пенiстых хваляў пагойдвалася шлюпка; рухавiк быў павернуты гарызантальна, i Дэл рабiў выгляд, што яго наладжвае.

Недзе на самым гарызонце ледзь бачна бялела "Бялiнда II". Яна здавалася нерухомай, але з такой адлегласцi было цяжка сказаць дакладна. Чэпi зiрнуў угору. Верталётаў не было вiдаць.

Ён зайшоў у ваду i, пераадольваючы набягаючыя хвалi, паплыў да шлюпкi. Пакуль ён узлазiў на нос лодкi, Дэл апусцiў рухавiк назад пад ваду, тузануў за вяроўку, i той, зарыкаўшы, зноў ажыў. Калi шлюпка, цяжка гойдаючыся на хвалях, узяла курс на "Бялiнду II", Чэпi сказаў:

– Пастарайся зрабiць так, каб не падумалi, што мы ўцякаем. Прыцiш хаду.

Дэл збавiў хуткасць.

– Ты гэта зрабiў?
– спытаў ён, зiрнуўшы на Чэпi.

– Так, я гэта зрабiў.

– Давялося папацець?

– Не. Ён усё роўна ледзь рыпеў. Акрамя таго, можна было даплыць проста да дзвярэй. Нават не трэба было праходзiць каля людзей.
– Чэпi плюнуў за борт, каб пазбавiцца салёнага смаку марской вады ў роце.
– Там маэстра па масажу, якога завуць Бенi, хутка напаткае сюрпрыз. Можа, нават ужо.
– Ён не мог стрымаць усмешкi, думаючы пра гэта.

– I ўсё ж, стары, - сказаў Дэл, - такiмi дамовамi нават на хлеб не заробiш. А ў Бродэрыка грошы ёсць. Я не жартую, ён на самай справе мяшок з грашыма.

– Мне трэба толькi тое, што мне належыць. Каб трэба было больш, я б яму так i сказаў.

– Ну, зразумела. Але ведаеш, колькi, як мне сказаў Ейц, каштуе гэты кацер "Бялiнда"? Сорак тысяч. А той iхнi "кадылак" у Пам-Бiч? Колькi ў iм усяго панапхана, не хапае, бадай, толькi аўтамата па продажы "кока-колы".

– Ну i што з таго? Што яны сабой уяўляюць - два тлустыя старыя з кучай грошай? Калi хочаш мець з iмi справы, трэба не забываць, што тлушч i старасць неад'емныя ад грошай рэчы.

– Тады гэта не той выпадак. Што будзе далей, пасля Фрыпорта? Ты ж не мяркуеш вяртацца разам з iмi?

– Нi ў якiм разе. Я думаю, што мы махнём на якiя-небудзь астравы ў тым баку. Потым, можа, у Мексiку. У Акапулька. Як ты наконт гэтага?

– Мне любое месца будзе ў самы раз, калi гэта не Дананг або што-небудзь накшталт таго, - азiрнуўся цераз плячо Дэл. I калi ўжо гаворка зайшла пра гэта, у небе зноў з'явiўся верталёт берагавой аховы. З моцным строкатам ён ляцеў уздоўж берага ў паўночным кiрунку.
– Слухай, мне робiцца моташна нават ад гуку вось такiх штук, - сказаў Дэл.
– Здаецца, - што спiна ломiцца ад амунiцыi.

– Ад рэчавага мяшка з поўнай паходнай выкладкай, - сказаў Чэпi, - даверху напханага ласункамi тыпу

сухiх пайкоў.

Калi яны спынiлiся каля "Бялiнды II", Бродэрык стаяў за штурвалам кацера, а Ейц - каля борта, назiраючы за iмi. Ён узяўся за канец каната, якi кiнуў Чэпi, i прышвартаваў шлюпку да "Бялiнды II".

– Ну!
– вымавiў ён.
– Гляньце, хто вярнуўся ў наш дом! Каб расказаць, пэўна, нам гiсторыю пра тое, што не атрымалася i чаму.

Чэпi не звярнуў на яго нiякай увагi. Ён пералез цераз борт кацера. Да яго далучыўся Дэл пасля таго, як выцягнуў з вады рухавiк. Бродэрык абвёў iх позiркам.

– Нават не задыхалiся, - сказаў ён.
– Сапраўды крутыя хлопцы.

Чэпi падышоў да стала, за якiм Бродэрык i Ейц звычайна гулялi ў карты, калi хто-небудзь iншы стаяў за штурвалам. Ён выцягнуў з-за пояса цэлафанавы пакет i вытрас з яго на стол нож i вуха. Вуха набыло колер аконнай замазкi, а той бок, дзе яго рэзалi, быў чырвоны i лiпкi, з карычневымi згусткамi крывi.

Ухмылка спаўзла з твару Бродэрыка. Ён адпусцiў штурвал i пайшоў да стала, не зводзячы з яго вачэй. Дэл кiнуўся да штурвала i ўтрымаў кацер у раўнавазе.

– Ну, i чаго ты так здзiвiўся?
– звярнуўся ён да Бродэрыка.
– Няўжо ён не гаварыў, што зробiць гэта? I што прывязе доказы?

Бродэрык стаяў нерухома, не адводзячы вачэй ад стала. Потым гэтак жа ўважлiва паглядзеў на Чэпi, правёўшы далонню па вуснах.

– Ты што, на самай справе забiў чалавека?
– нарэшце хрыпла спытаў ён.
– Я сур'ёзна пытаю - ты забiў яго?

Чэпi кiўнуў галавой у бок стала.

– А ты што думаеш, ён ляжаў там i прасiў мяне адрэзаць яму вуха?

– Але хто ён? Божа, ты, вiдаць, не мог нават даведацца, хто быў той чалавек!

– Я не спяшаюся, - адказаў Чэпi.
– Я магу пачакаць i даведацца, прачытаўшы заўтра газеты ў Фрыпорце. Але плату я хачу атрымаць, не чакаючы гэтага.
– Ён выставiў руку i на далонi зрабiў патрабавальны рух.
– Цяпер самы раз.

– Плату?
– перапытаў Бродэрык.

– Слухай, ты пайшоў у заклад, выставiў сваiх дзесяць даляраў супраць маiх дзесяцi цэнтаў, сцвярджаючы, што я не змагу гэтага зрабiць. Я гэта зрабiў. Так што надышоў час плацiць.

– Але клянуся Богам, я зусiм не ставiўся да гэтага сур'ёзна, - вымавiў у роспачы Бродэрык.
– Я нават не думаў, што ты гэта зробiш. Так, прыйшлося да слова. Ты ведаў, што гэта былi не больш чым разважаннi. Ты павiнен быў гэта ведаць.

– Ты паведамiў яму план гатэля, - уступiў у гутарку Дэл.
– Ты сказаў яму, дзе можна знайсцi чалавека для гэтай мэты. Менавiта ты асцерагаўся, што на зваротным шляху нас могуць заўважыць з верталёта. Дык цi не думаеш ты даваць заднi ход?

– Слухай, ты, - пачаў Бродэрык, але адразу ж асекся, матляючы галавой згодна са сваiмi думкамi.

Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница