Плата (на белорусском языке)
Шрифт:
Да Бродэрыка хуткiм крокам падышоў Ейц i ўзяў яго за руку.
– Слухай, Брэд, што я табе скажу як твой юрыст. Аддай яму любыя грошы, бо ты ўлез у гэтую справу па самыя вушы. I не надумай везцi iх на Багамы цi куды-небудзь
– Фрыпорт, Кi-Ларга - куды толькi вам падабаецца, - пацiснуў плячамi Чэпi. Ён узяў са стала нож, выцягнуў лязо, пакруцiў яго, любуючыся, як яно паблiсквае на сонцы. Потым скiраваў нож у бок жывата Бродэрыка.
– Але спачатку я атрымаю ўсё, што мне належыць.
Бродэрык глянуў унiз на нож, потым уверх - на твар Чэпi. З-за яго спiны, ад штурвала пачуўся голас Дэла:
– Нас тут двое.
Бродэрык вызвалiў руку, якую моцна трымаў Ейц, i сунуў яе ў заднюю кiшэню. Выцягнуўшы адтуль пачак купюр у вялiкай залатой сашчэпцы, ён выцягнуў з яго дзесяцiдаляравую банкноту i сунуў яе Чэпi.
– За дзесяць вашывых даляраў, - сказаў ён, як бы ўсё яшчэ не верачы таму, што адбылося.
Чэпi ўзяў банкноту, агледзеў яе з двух бакоў, як бы правяраючы, цi не фальшывая яна. Потым разарваў яе на дзве паловы, высока ўзняў iх i пусцiў па ветру. Паперкi затрапяталi, падхопленыя ветрам, над гюйс-штокам ля кармы "Бялiнды II" i апусцiлiся на
– Гэта была нiчога не вартая частка закладу, - сказаў Чэпi.
– Як цяпер наконт сапраўднай платы?
– Сапраўднай платы?
– перапытаў Бродэрык.
– Сэр, вы мне гаварылi, што, калi ўсё ж такi я гэта здзейсню, вы станеце перада мной i скажаце, што вы нiчога не ведалi наконт гэтага. Вы гаварылi, што, гледзячы мне проста ў вочы, скажаце, што цяпер у В'етнаме хлопцы не горшыя за тых мокрых курыц, з якiмi вы былi ў Карэi. Не горшыя i, можа, нават намнога лепшыя. Ну, дык гаварыце!
– Калi гэта тваё ўяўленне аб сапраўдным мужчыну, - вымавiў праз зубы Бродэрык.
Чэпi выцягнуў руку i злёгку ткнуў нож у жывот Бродэрыка.
Бродэрык сказаў. Потым нечакана крутануўся i, хiстаючыся, пайшоў у каюту. Ейц пакрочыў следам за iм. Праз адчыненыя дзверы Чэпi ўбачыў, як яны налiлi поўныя шклянкi вiскi.
– Кiруй да Кi-Ларга, - крыкнуў ён Дэлу, якi па-ранейшаму стаяў за штурвалам, i "Бялiнда II", набiраючы хуткасць, павярнула на поўдзень. Чэпi пагардлiва ўсмiхаўся, пазiраючы, як тыя двое ў каюце глытаюць свой "Джым Бiм", пакуль Ейц не заўважыў яго i з усяе сiлы з трэскам не зачынiў дзвярэй каюты.
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны