Чтение онлайн

на главную

Жанры

Постаці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А давайце падумаем, ці так гэта? Хто перад намі? Слабы сераднячок, які "заблытаўся і бегаў туды-сюды"?

Справа больш складаная, як і больш складаная была эпоха, якую з такім глыбокім, пранікнёным майстэрствам паказаў нам Шолахаў.

Перад намі Чалавек. Жывы. Больш жывы, чым кожны з нас, хаця мы існуем у плоці і крыві, а ён ажыў толькі пад пяром аўтара. Неперавершанага мастака нашай прозы.

Паўтараючы словы майго прафесара Б.Ц.Малышава, хочацца назваць Мелехава "мятущимся искателем истины". I менавіта гэтым ён і дарагі нам, Грыгорый Мелехаў,

змагар супраць не ўсвядомленага ім свайго ж шчасця.

Усім вядома, што такое было данское казацтва. Аблытанае царызмам, які навучыў яго лічыць амаль усіх істотамі ніжэйшай пароды. Саслоўе бізуна і шаблі.

I ўсе помняць, як без патолі рыдаў Мелехаў, пасекшы матросаў:

— Браткі, дабіце мяне!

Бо не мог не біцца, бо эпоха была эпохай жыцця і смерці. I — адначасова — не мог не плакаць па братах.

Вядома, няма класа без асоб, якія ў яго ўваходзяць. Вядома, законы класа нібы выяўляюцца ў асобе і робяцца законамі асобы.

Але ёсць асобы, якія, што б ні выпала на іхнюю долю наканаваннем гістарычнай неабходнасці, высока нясуць сваё званне Чалавека.

Такі Мелехаў. I вялікі пісьменнік першы сказаў пра гэта.

Кім бы ён, Грыгорый, ні быў — ён асоба. Ён кінуў выклік хутару, бацьку (памятаеце, як Панцялей Пракопавіч рабаваў?), Дону, ды ці мала каму яшчэ? Выйшаў на бітву з паскудненькай мараллю, з кулацтвам, з чэрствасцю, з разбоем вайны, з разбоем звычаёвага ўплыву на душу Чалавека. I перамог.

Савецкая ўлада па чысціні сваёй ідэі, ясна ж, яму бліжэй за ўсё. Рэвалюцыя павінна перамагчы "любой цаной" (Падцёлкаў). I не "заўтра", а сёння. Павінна панаваць праўда рэвалюцыйнага гуманізму.

Грышка Мелехаў — чалавек. Чалавек, над гонарам і сумленнем якога ні ў кога няма права здзекавацца.

I якога, аднак, жорстка малолі жорны цяжкай эпохі.

Забудзецца па часе многае. Але Чалавека будуць памятаць вечна.

I Мелехаў — Чалавек з "Ціхага Дона" — будзе жыць, пакуль будуць жыць на зямлі людзі.

I пісьменнік Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў будзе жыць, пакуль будуць жыць на зямлі людзі.

Узыход на вяршыні

Трохі лірыкі аб мастаку

Мастаку Георгію Паплаўскаму прысуджана індыйская прэмія імя Джавахарлала Нэру. Ён адкрыў Індыю вачам беларускага гледача, а пасля "заваяваў" Індыю, сэрца Індыі сваімі рукамі, рукамі аднаго з найлепшых графікаў Беларусі (як пра аўтара карцін мы тут пра яго казаць не будзем).

Чаму так здарылася. Мне здаецца, не толькі таму, што ён талент і псіхолаг, што ён умее бачыць, а і таму, што рукам ягоным дапамагаюць ногі нястомнага падарожніка. Хаду гэтых ног адчувалі не толькі дарогі Беларусі, але і дарогі Кубы, Аўстраліі, Фінляндыі, шматлікіх іншых краін і вось, урэшце… Індыі.

Ён усё жыццё нібы шукаў сябе. Аджывалі пад яго рукой і ніколі ім не бачаныя людзі старажытнага Полацка, казачныя дзяўчынкі з мудрымі варонамі, умоўныя, але якія ж жывыя "Дзяды і бабы". І людзі Трасцянца, і партызанскія лагеры.

Ён дужа розны на гэтых шляхах. Часам гэта яму шкодзіла. Гэта розныя мастакі. Паплаўскі казачнік ("Лясны бацька"), Паплаўскі марскі ("Аснастка трала"), той, які "страшыць" ("Варатар"), суровы ў ваенных рэчах ("Брэст. 1941"), млявы ("Чэрвень"), бязмежна гаротны і пагрозны (цыкл "Трасцянец"). Я нават сяк-так, з вялікаю нацяжкай, мог бы падшукаць аналогіі. І ўсё ж паўсюль ён — гэта ён. А розны ён таму, што ўсё жыццё шукае і шукае, што нягледзячы на свае сорак тры, ён расце. І будзе расці ўсё жыццё, колькі яму яго ні адпушчана. Таму што аднастайна акадэмічным яго ўвогуле ўявіць сабе цяжка.

І яшчэ Паплаўскі космасу. Не таго, які бачылі касманаўты, а таго і сённяшняга, і заўтрашняга, і космасу такога далёкага дня, што мы яго не можам уявіць, бо нават самае смелае ўяўленне будзе здавацца абстрактным. Пачынаючы ад "Ікара", які лунае, як перыйка пад чорным сонцам, над сучаснымі небаскробамі, ад труб Бюракана, нацэленых у неба, — і далей, і далей…

У 1971 годзе ногі занеслі Паплаўскага на пыльныя і бетонныя дарогі Індыі, да яе вялікіх гарадой, малых гарадоў і вёсак. Пасля гэтай паездкі з'явілася шмат малюнкаў, літаграфій, афортаў і акварэляў. Гэта і быў "Індыйскі дзённік" мастака.

Каму ж, як не яму, было даць для ілюстравання старажытную (VI? ст.н. э.) кнігу табільскіх двухрадкоўяў, якія прыпісваюць Валювару, кнігу "Цірукурал".

Вось яна. Ажно рукі лашчыць. І вочы. Сінявою і золатам вокладкі, бледна-бледна зеленаватым фонам ілюстрацый, плаўнасцю і акругласцю лініі, сапраўдным, непадробна-індыйскім каларытам таго, што стварыў мастак.

"Ува ўсёй сусветнай літаратуры наўрад ці можна адшукаць збор афарызмаў, роўны гэтаму па высокай мудрасці", — сказаў Альберт Швейцэр. І сапраўды, гэта праведнасць, мудрасць, любоў.

Ці лёгка ілюстраваць такое? Дужа цяжка. Але мастак справіўся. Брахманы, гандляркі, танцоўшчыцы, жанчыны з ношаю, словам, усе дрэвы праведнасці, кобры мудрасці і паўліны кахання, уся шматаблічкая Індыя.

Пачынаюцца індыйскія лісты. Сам Паплаўскі так сказаў пра іх: "Індыя не толькі сонца, не толькі фарбы, рытмы, песні. Індыя не толькі… мудрасць і воля, узвышанасць і мужнасць, мінулае і будучыня — вобраз Індыі, вобраз Зямлі і Чалавека, вобраз Пачуццяў і Веры вялікага народа. Мае работы — гэта роздум…"

Так, гэта роздум над Індыяй, над яе лёсам, праблемамі, над яе мастацтвам, над яе людзьмі, над тым, што яе чакае.

Партрэты. Не кажу пра майстэрства. Але, мяркуючы па "Рою Чаўндхуры", падабенства незвычайнае, нягледзячы на бегласць. І якое вернае спасціжэнне душы.

Але партрэты не галоўнае. Галоўнае — аблічча Індыі. Грандыёзныя "Бан'яны", у ценю якіх дрэмлюць буйвалы ("Пад сенню Бан'яна", "Бан'ян"), і адчуваеш, якое гэта дрэва зялёнае, якая настоеная стагоддзямі цень пад яго кронай. Вёскі, дзе хаты падобныя на грыбы ці на старыя вуллі-калоды. Пальмы, што як ні пераломяцца пад цяжарам кроны.

Поделиться:
Популярные книги

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор