Чтение онлайн

на главную

Жанры

Постаці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І пра тую, што атрутай капае на святую справу сяброўства, даверу, чысціні чалавечай і братэрства чалавечага.

Атрутай плёткі, падкопу, даносу, здрады.

Вось гавораць пра сумленнага, харошага чалавека — і раптам "адзін з прысутных стаў на хвост". Такі не будзе гаварыць проста, ён круціцца і сычыць, і атручаны мёд яго. Ён кажа "жыві", а думае пра "лусні". Ён вітае — нібы забівае цвікі ў труну.

Сапраўды:

Няўжо я слаба грукнуў друкам На той сцяжыначцы
лясной?

Сапраўды: "Было дабіць мне — не дагледзеў".

Што зробіш, такога не заўседы і заўважыш. Пеўнем будзе крычаць у твой гонар, кветкамі пад ногі рассцелецца, фурманам на тваіх козлах сядзе і павязе. Ды і паплача яшчэ кракадзілам.

Граў на слабінцы беларускай: Паплач — і будзеш мець сяброў. Ды кракадзіл перад закускай, А гэты перад чаркай роў.

Прыроджаная, адвеку наканаваная чалавеку, здаровая пагарда і нянавісць да ўсякага здрадніцтва, да ўсякага фальшу і ханжаства вадзіла тут пяро.

І я ніяк не дам прамашкі, Хіба пакіну дома кій.

Словам, перажыў я рэдкае пачуццё ад сустрэчы з сапраўднай паэзіяй. Чаму не так часта, як хацелася б, прарываецца яна наверх ва ўсіх нас? Можа таму, што ў тэме жыцця, у штодзённым яго тлуме, у забыцці пра "ўчора" і "заўтра" ёй непрытульна жыць? Можа мала мы думаем пра жыццё і творчасць, а больш пра выдавецтвы і тыражы?

І рэдка надыходзіць вызваленне, каб адзіна дарагая госця прыйшла пад нашу страху.

Паэзія! Мы, паразумнеўшы з гадамі, добра ўсведамляем, што мы яе слугі. І таму лёс нашых пакаленняў пачынаць у сталасці з таго, чым пачыналі ў маладосці. А калі хопіць сілы і ўпартасці — і канчаць тым, з чаго пачыналі.

З простай радасці лесу і хаты, з бэры, з чорных вішань на сподку ("каменнае сэрца"), з сяброўства і шчырасці. А яшчэ — з высокай радасці сумленнай працы, праўды, па-сапраўднаму, з усёй сталасцю розуму і сэрца прыдбанай Радзімы, з сустрэчы з пані нашай, з маткай нашай, няўхільнай, праўдзівай, добрай, бязлітаснай паэзіяй.

Ну так, лёс наш быў няпросты. Праца, войны. Майданекі і Хатыні — усё гэта было. Усё гэта шкодзіла нам быць самімі сабой. Далёка, далёка не ўсё зроблена, што хацелася, што маглі, што спадзяваліся зрабіць у жыцці.

Плывуць гарачыя аблокі. Гоніць іх пастух-жнівень над палямі і лясамі. Млеюць у садах хаты. Нізкае ўжо сонца падае на балкон. Вакол спакой і прымірэнне.

Час брацца за новую работу. Час правіцца на яшчэ адну сцяжыну. Шмат удалага было на ёй, а будзе, павінна быць, яшчэ больш.

Шмат чаго яшчэ будзе. За гэтым балконам, над гэтымі сінімі, з шызым налётам, над гэтымі замглёнымі ў сонцы лясамі — цёплы жнівеньскі поўдзень.

Шляхі ў палях

Дзіўная і дужа дваістая гэта справа: пісаць аб жывым, поўным сіл чалавеку, якому яшчэ крочыць і крочыць, думаць і думаць, працаваць і працаваць.

З аднаго боку, гэта цяжка: не маеш права казаць пра многае (вакол жывыя ўдзельнікі), не маеш права "абагульняць", пускацца ў асаблівыя разважанні. З другога боку — лёгка: не падвядзе памяць, заўсёды можна паверыць дату і факт.

Ёсць у гэтым жанры свае слабіны: зноў жа аб многім не скажаш.

Але ёсць ва ўсіх такіх "успамінах", "добрых словах" і адна высокая вартасць, якая перамагае ўсё. У іх нельга сказаць няпраўду.

Пры ўсёй непазбежнай вузкасці погляду, пры адсутнасці дыстанцыі — той выпадак, калі чалавек піша пра свайго сябра, якому ён можа кожную хвіліну пазваніць па тэлефоне, а то і проста ўзяць рэчы на плечы і паехаць да яго, мае адну неацэнную якасць: дакладнасць, пэўнасць.

Мне хочацца, каб менавіта гэтую якасць мела маё слова, гэтыя штрыхі партрэта майго сябра Уладзіміра Калесніка, аднаго з таленавітых сучасных нашых крытыкаў, чалавека, шлях якога не ружамі быў усыпаны і які на гэтым шляху не страціў аніводнай з высокіх чалавечых вартасцей.

Не стану разбіраць яго кніг: гэта тэма для асобнага артыкула, і пра гэта лепей скажуць калегі і час. Для мяне ён тут важлівы перш за ўсё як чалавек, з якім мы змералі шмат палявых дарог, перадумалі разам шмат думак, абгаварылі шмат важлівых праблем. Уладзімір Калеснік для мяне — адзін з лепшых людзей, з якім даводзілася сустракацца на гэтых мяккіх палявых дарогах, што ныраюць між узгоркаў, парослых канюшынай і жытам.

Пазнаёміліся мы з ім у канцы 50-х гадоў. Пачалося, па-мойму, з размовы аб маёй "Партызанскай баладзе", якая яму спадабалася. Але мне хацелася б пачаць не з першай сустрэчы і не з вершаў пра "партызанку", а з некаторых жывых людзей.

У 1966 годзе Я.Брыль, Р.Барадулін і я калясілі па Налібоцкім пушчанскім наваколлі. Начавалі ў калгасе "Зара" ў харошага чалавека Пятра Майсеевіча Шчарбакова, а пасля ўзялі з сабой Паўла Арсенавіча Жалезняковіча і паехалі па ўсёй гэтай зямлі, дзе асколкаў і гільзаў ледзь не болей, чым камянёў.

І вось урэшце вывела нас шэрая змяя дарогі да сіняга Нёмана і да зялёнай вёскі над ім, дужа залёнай, імя якой Сіняўская Слабада. Дагэтуль мы і пасмейваліся, і проста жартавалі, і кепікі строілі (я, пішучы ў той час "Каласы…", "заразіўся" зворатам "панове" і ніяк не мог ад яго адстаць, а мае спадарожнікі пакеплівалі: "Мы тут за слова "таварышы" змагаліся, а ён — "панове-панове").

Дык вось, калі да гэтага пасмейваліся, то тут змоўклі. Таму што ўбачылі Сіняўскія партызанскія могілкі. Гэта трэба бачыць самому і маўчаць. А крыху вышэй іх, па схіле — вясковая школка, перавезеная сюды з пушчы, дзе яна служыла рэдакцыяй і друкарняй пяцём партызанскім брыгадам… А яшчэ вышэй — могілкі вясковыя, усе ў шумлівых шатах векавых хвояў.

І там, на могілках, сівая ад старасці — ля камля, мядзяная, як жар — увышыні сасна з вялізнай расчохранай буслянкай. А пад сасной — магіла. І на помніку барэльеф чалавека з простым строгім тварам. І два словы: "Андрэй Калеснік".

Поделиться:
Популярные книги

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3