Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прышлы (на белорусском языке)
Шрифт:

Не падабалася мне тут. Ды я i не ведаў, куды iсцi. Дождж нечакана спынiўся, i я, вызвалiўшыся з-пад не зразумелай апекi кагосьцi нябачнага (а можа, мне здавалася, што хтосьцi апякае мяне), вырашыў яшчэ раз паспытаць шчасця. Пайшоў наўздагад. Лес то радчэў, то месцамi мне даводзiлася абыходзiць гушчар i невялiчкiя балотцы.

На ўтаптаную сцежку наткнуўся зноў-такi выпадкова. Ведалi б вы, як я ўзрадаваўся на гэты раз! Сцежка, выгiнаючыся памiж векавымi стваламi, жвава бегла наперад, губляючыся на чарговым павароце. Я паскорыў хаду. На душы ад смутку i падсвядомага страху амаль нiчога не засталося. Гадзiны праз паўтары ўбачыў, што сцежку перагарадзiла дрэва. Не збаўляючы хуткай хады, пераскочыў цераз ствол i быццам правалiўся

ў прорву. Дзiўна, але я не бачыў, што за дрэвам - яма. Яна была даволi глыбокая, i пад нагамi непрыемна чвякала. Вiдаць, налiло вады пасля лiўню. Падняў галаву - метраў за два нада мной, нiбы драпежныя шчупальцы, навiсалi павыварочваныя каранi. Як дацягнуцца да iх? Паспрабаваў вылезцi - дзе там! Ужо пасля другога кроку ногi з'язджалi ўнiз, у халодную рэдкую мешанiну, i пальцы пакiдалi толькi тонкiя раскоўзаныя сляды.

Хутка цямнела, а я нiяк не мог выбрацца з пасткi. I трэба ж - гэтак пашэнцiла. Няўжо начаваць мне прыйдзецца тут? Хацелася крычаць, клiкаць на падмогу, але каго? Хто ў гэты час можа быць у лесе? Не, трэба спадзявацца толькi на сябе. Быў бы нож. Але ў мяне пад рукой не было нiчога. Ужо амаль у поўнай цемры, страцiўшы надзею, я раптам натыкнуўся на абломак галiнкi. Гэта было хоць штосьцi. Да зняможання дзёўб у гразкiм грунце прыступкi, па сантыметры пасоўваючыся да запаветных каранёў дрэва, за якiя можна было ўхапiцца. Толькi тады, калi, ледзь жывы, увесь у гразi, выкiнуў сябе з пасткi, я, знясiлены, павалiўся на хваёвую посцiлку i забыўся ў трывожным сне.

7. Фiлiпоўскi

Чаму я ўвесь час трапляю ў незразумелыя сiтуацыi?

Тутэйшыя жыхары набрылi на мквацракi? Клаўдзя нажэрлася iх да непрытомнасцi... Цяпер гэты iдыёт Салдаценкаў трапiў на другую зону. I як гэта яму ўдалося? Паеўшы мквацракаў, альбо, па-тутэйшаму, лясных агурочкаў, Салдаценкаў, як i Клаўдзя, раздвоiўся. Што мне цяпер рабiць з iмi? Ну добра, Клаўдзя. Яна недарэка. З ёй было лягчэй. Сказаў, што сястра ў яе знайшлася Паверыла, дурнiца. Адправiў яе двайнiка калясiць па лесе, i канцы ў ваду. Страгач, праўда, за яе атрымаў ад старэйшага назiральнiка. Ну, добра. Але Салдаценкаў... Яму так проста мазгi не ўставiш. Ды я ўжо i страгачом не абыдуся. Перарвуць камандзiроўку, i пiшы прапала - нi табе сутачных, нi адпачынку... Хопiць з мяне i таго, што на ўскраiну Галактыкi загналi. Нi табе лагуны, нi больш-менш прыдатнага возера з цёплай вадой. Адна ванна... А з якой цяжкасцю я яе дастаў... Куды нi звяртаўся - не прызначана, i ўсё. А як пераплацiў - калi ласка. На месца прывезлi, самi паставiлi. I даволi нiшто сабе. Праўда, за гэта вымову ад старэйшага назiральнiка атрымаў. Але цi справа ў вымове? Хоць гэтая прадуха, а ёсць у мяне... Ну што ж, няхай Салдаценкаў адзiн пакуль паблукае па Зоне. Але каго я сюды вярну? Першага, значыць, сапраўднага Салдаценкава, цi яго копiю? Калi копiю - скандалу не прамiнуць. А iдзi ж ты разбярыся, дзе сапраўдны Салдаценкаў, а дзе яго копiя. Праўда, гэты, што тупае сюды, на турбазу, спакойны такi, цiхi. А той, якога я пакуль у лесе пакiнуў, жвавы. Усё яму не сядзiцца... Няхай пакуль пазмагаецца ў лесе з траўкай i туманам. А калi ён прарвецца праз зоны? Знiшчыць нельга. Каб не забiць сапраўдны экземпляр. Як бы замяць усё гэта? I трэба ж было яму набрысцi на мой агародзiк! Няма нiякай карысцi ад нашых старажоў тут, на Зямлi. На ўсiх планетах яны спраўлялiся, а тут... Мне ж - разлiчвайся...

Што рабiць? Сустрэць таго Салдаценкава, якi вяртаецца, ды ў яго выпытаць усё? Ну i што з таго? А што б зрабiў у такой сiтуацыi галоўны? Не, пра гэта лепш не думаць! Падагрэць ваду, зрабiць ванну i плюхнуцца ў яе... Каб усе нягоды растварылiся. Галоўны яшчэ не ведае пра копiю Салдаценкава. Зразумела, вартаўнiкi паведамяць яму. Але праз суткi. Не раней. Што будзе тады са мной? Звольняць з работы на Зямлi. Няхай сабе!

* * *

...Вада прыемна зажурчала ў газавай калонцы i ўжо гарачым струменьчыкам палiлася ў ванну. Праз паўгадзiны

я, скiнуўшы з сябе абрыдлую адзежу Фiлiпоўскага, ступiў у прывабны пенны раствор i расплыўся, наколькi дазволiў аб'ём ванны, утапiўшы ў пене нават свой думаючы бугарок. У вершалiнах сосен выў вецер. Ён закалыхваў мяне, i я, не ўважаючы на заклапочанасць будучыняй, заснуў.

8. Клаўдзя

Мяне толькi што нехта нябачны падштурхнуў да акна. А можа, гэта так здалося? Ведаю, што павiнна была iсцi на кухню - праз дзесяць хвiлiн пачыналася раздача вячэры, але я нiбы прыкiпела каля шкла. Убачыла, як Мiкалай вяртаўся з лесу, i зразумела, чаму цалюткi дзень месца сабе не знаходзiла. Я хацела яго ўбачыць. Хоць мелькам. У мяне ад учарашняга вечара быў голад па iм. I тут мяне нiбы прарвала радасць, калi ўбачыла, як ён мерна крочыў па дарожцы да турбазы. Мне стала душна, i я, стоячы ля акна, стала важдацца з застаўкай. Акно нарэшце з рыпеннем расчынiлася, i халаднаватае, пахучае сасновае паветра ўварвалася ў пакой. Спалохана грукнула клямка на веснiчках.

Пакiнуўшы расчыненае акно, выбегла з хацiнкi. Мiкалай iшоў проста на мяне. Схавалася за сасну. Праз хвiлiну ўбачыць! Няўжо сапраўды закахалася? Думала, што гэта так, дарэмныя размовы. Але ж не, прыйшоў i мой час!

– Коля!
– я, смеючыся, выскачыла адразу перад iм з-за сасны.
– Прывiтанне!

Ён паглядзеў на мяне быццам на пустое месца! Мне здалося, што густыя бровы яго жаласна заламалiся i рэзка палезлi ўверх. На момант спынiўся. Пакруцiў пальцам ля скронi i, абышоўшы мяне, яшчэ радасную, моўчкi пайшоў далей, да свайго домiка.

– Ко-ля!
– з надрывам у голасе паклiкала я яго, адчуваючы, як усё далей i далей ён аддаляецца ад мяне.

Мiкалай павярнуў галаву i, груба вылаяўшыся, пхнуў нагой трухлявы пень, якi стаяў побач, зноў пакрочыў наперад.

Не вытрымала i заплакала. Недарэка я, неадукаваная. Зразумела, iнстытутаў, як Мiкалай, не канчала. Так, сельская дзесяцiгодка. Толькi атэстат атрымала. А ў вёсцы якое вучэнне? То пасадка, то праполка, то збор ураджаю... I ўся навука... Пабегла да яго, а ён... Быццам ад пракажонай шарахнуўся. Вось i вер iм, гарадскiм. Учора ўвечары ледзьве што ў каханнi не прызнаваўся, два разы пацалаваў, а сёння... Лепш i не ўспамiнаць. У яго толькi твар высакародны, а душа... Цёмная-цёмная. Вядома, што крыўдна. Я думала, што ён сапраўды ўсё... Як з цацкай, што надакучыла, - ён са мною...

Толькi паварыха цётка Моця вывела мяне з трансу. Спачатку штосьцi гаварыла супакойлiвае, сваёй вялiкаю, шурпатаю ад працы рукою гладзiла мяне па галаве, а потым, узяўшы за руку, павяла за сабою ў харчблок.

9. Кароўская

Нарэшце Сашка сёння прыехаў у пару. Усё нейкiя прычыны знаходзiў. Вясёлы-вясёленькi.

– Здароў, Нюр! I сёння закiдаеш машыну пасылкамi?

– I сёння, - уздыхнула я.

– Нябось план па пасылках на лета ўперад выканала? Прэмiю вялiкую атрымаеш.

– Бач, прэмiю! А пацягай iх.

– I што яны пасылаюць, усё хачу папытацца.

– Арэхi нейкiя, у шакаладзе.

– Што?
– здзiвiўся Сашка.

– Вось табе i што. Арэхi ў шакаладзе.

– Шакалад зараз нат у Маскве дэфiцыт. А тут... Дзе ж яго тут бяруць? спытаўся быў Сашка, ды я, аддаўшы апошнюю пасылку, рэзка абарвала, каб не прыставаў:

– Тлумач усiм, што ды чаму. Скуль я ведаю? Пасылаюць, i ўсё. I я пашлю. Вось толькi трэба схадзiць у лес, а мне няма калi.

Сашка, зразумела, пакрыўдзiўся, ляпнуў дзвярыма i паехаў. Ну дык усiм не будзеш любы. Тут учора такi скандал муж закацiў, што няма продыху. Хтосьцi напаiў яго самагонам. Ён дык у мяне ўмелец. Гэта яго i губiць. Ну ды што пра гэта гаварыць. Выбiрала. Сама пайшла...

Рыпнулi ўваходныя дзверы. Ну вось, пачалiся гэтыя iдыёцкiя пасылкi. А каб iх!..

– Добры дзень, Нюр!
– дзед Козыр прыцягнуўся. Ну, вядома, з пасылкай кулiбiнскай.

– Я т-таго, Нюр, пасылачку, гэта, зрабiў.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора