Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прышлы (на белорусском языке)
Шрифт:

Клаўдзя i праўда была жывая. Як я ўзрадаваўся, калi ўбачыў яе фiгурку недалёка ад увахода на турбазу.

– Ну, вы тут разбiрайцеся, а мне няма калi, - нечакана заспяшаўся Фiлiпоўскi, як толькi мы падышлi да турбазы.
– I не забудзьцеся, Мiкалай Мiкалаевiч, што абед у нас у трынаццаць сорак пяць. Не спазнiцеся, калi ласка, Мiкалай Мiкалаевiч.

– Не спазнюся, - каб хоць неяк адчапiцца ад гэтага надакучлiвага i незразумелага

ва ўсiм старога, сказаў я. Мне карцела хутчэй сустрэцца з Клаўдзяй. Пагаварыць i нарэшце прапанаваць руку i сэрца незанятага мужчыны. Усё-такi яна нiчога, прыгожая. Гэта рэзкасць пройдзе. I сарамлiвасць таксама. Яна - цяплiчная раслiна, цяплiчная кветка незвычайнай прыгажосцi. Трэба яе толькi выгадаваць, своечасова палiць...
– расквiтнее...

– Клава, - аклiкнуў я дзяўчыну, калi Фiлiпоўскi нарэшце схаваўся ў сваiм заканурку - пафарбаваным у фiялетавае домiку.

Клава, убачыўшы мяне, адразу ж папрыгажэла, быццам я для яе быў той лакмусавай паперынай, якая трапiла ў патрэбнае асяроддзе... Ды i яна мяне любiць - зразумеў я, калi падышоў да яе.

– Як жывеш?
– толькi i спытаўся я.

Яна ўздыхнула:

– Усё добра.

Я хацеў быў распытаць у Клавы, цi была яна ў лесе, цi гаварыла са мною тады. Цi лавiў яе подлы туман. Але потым перадумаў. Навошта! Было - не было. Хiба гэта галоўнае? Вось яна, Клава, жывая i стаiць побач са мной. Я адчуваю цяпло яе цела, размаўляю з ёй.

– Табе, напэўна, трэба дапамагчы кухарцы прыгатаваць на стол?

– Ага.

– Я пайшоў, - сказаў я неяк будзённа.
Мне яшчэ трэба з Канстанцiнам Iванавiчам пагаварыць.

– Коля, пачакай, калi ласка, - сказала яна i зачырванелася. Напэўна, ад таго, што паклiкала мяне толькi па iмi. Але потым хутка паправiлася.
– Я хачу сказаць вам, Мiкалай Мiкалаевiч, - Клаўдзя кранула мяне за рукаў, - што Фiлiпоўскi незразумелы чалавек. Лепш з iм не звязвацца.

– Мне таксама здаецца, Клава, - сказаў я. У голасе маiм была толькi частка праўды. Мусiць, гэта заўважыла Клаўдзя i таму заспяшалася.

– Ты не верыш мне, Коля?

Я нiчога не адказаў Клаве i толькi пацiснуў плячыма. Яна неяк адразу панiкла. Яе худзенькая фiгурка згорбiлася, i Клава, больш не сказаўшы нi слова, пацягнулася да харчблока. Цяпер ужо мне прыйшлося спынiць яе:

– Ды спынiся ты, Клаўдзя!
– Я i сам не ведаю, як гэта ў мяне вырвалася такое начальнiцкае, рэзкае, уладнае.

Яна як iшла, так i застыла на месцы. Да мяне не паварочвалася. Нiбы боязна ёй было ўбачыць мяне iншым. Можа, уладным нахабнiкам.

Я падышоў да яе.

– Дык што ты хацела сказаць пра каменданта?

– Хацела, хацела, ды расхацела, - кiнула яна i, рэзка матнуўшы хвосцiкам, пабегла да харчблока.

Я пабег за ёй. Паткнуўся быў следам, ды мяне папярэдзiў пагрозлiвы надпiс на дзвярах: "Пабочным асобам...", ну i гэтак далей.

З хвiлiну патаптаўшыся каля дзвярэй, я выняў цыгарэту, запалiў. Няўдала. Дым трапiў у дыхалку, i я закашляўся. Да слёз.

– Ты што гэта, Мiкалай, кашлем заходзiшся? У твае гады ды як стогадоваму дзеду бухыкаць, - упiкала мяне неабдымная кухарка, што невядома скуль узялася. Цi то выйшла з харчблока, калi я кашляў, цi то, наадварот, туды iшла.

– Ды я т-таго, тытунец у горле засеў, баба Моця. Вось у горле запяршыла.

– Ведаем мы ваш тытунец, - з дакорам сказала баба Моця.
– А вось да нас, на кухню, чаго прыйшоў?
– пацiкавiлася.

– Ды я зусiм i не да вас, - пачаў быў я, ды баба Моця рэзка абарвала мяне:

– Вядома, што не да мяне. Глядзi ў мяне, Мiкалай! Пакрыўдзiш сiрату - век не дарую.

– Н-не зразумеў, - толькi i вырвалася ў мяне.

– Усё ты зразумеў, голуб. Зараз Клаву вышлю. А то ўсе дзяўчыну крыўдзяць. Хоча як лепш, а яе, бач, то камендант наш лае бясконца, уся, бедная, у слязах прыбягае. Рукi на сябе хоча налажыць. А цяпер во i ты ёй спакою не даеш. Глядзi ў мяне, Колька!

17. Салдаценкаў i Клаўдзя

Мы сядзiм з Клавай каля дзiцячага ложачка, у якiм цiха пасопвае наш першынец Аляксей. Такi чароўны карапуз, што не налюбуемся з яго. Гадзiны паўтары таму Каралёў, мой калега, паведамiў, што Фiлiпоўскi памёр i пахавалi яго ўсёю вёскаю. Дырэктарам турбазы прызначылi нейкага новенькага хлопца. Нечым падобнага на Фiлiпоўскага. Такога ж, як i ён, параграфа. Незразумелага, трохi прамалiнейнага. Але я-то ведаю, што Фiлiпоўскi быў прышэльцам на нашай планеце. Ён мне сам сказаў пра гэта, калi я ад'язджаў. Зразумела, па сакрэце. Напэўна, не вытрымала яго ўжо ачалавечаная душа. Не, я разумею, што ён не памёр. Ведаю гэта дакладна. Яго перавялi на iншую планету. За тое, што не выканаў заданне. Але што ён мог зрабiць тады? Дый цяпер бы нiчога не зрабiў. Ён жа шмат чаго не разумеў, бо нарадзiўся не на Зямлi...

Поделиться:
Популярные книги

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Случайная мама

Ручей Наталья
4. Случайный
Любовные романы:
современные любовные романы
6.78
рейтинг книги
Случайная мама

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2