Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Я маўчаў. Снаўт усё мацней хiстаўся на нагах. Слёзы цяклi па яго твары i падалi на касцюм.

— Хто гэта зрабiў? Хто з намi гэта зрабiў? Гiбарыян? Гiзэ? Эйнштэйн? Платон? Яны ж злачынцы, разумееш? Падумай, у ракеце чалавек можа лопнуць як бурбалка, або засмажыцца, або хутка сыдзе крывёй, што нават i крыкнуць не паспее, а пасля толькi костачкi грымець будуць на арбiтах Ньютана з папраўкай Эйнштэйна. Вось табе i цацкi прагрэсу! А мы — брава, наперад па слаўным шляху! I вось прыйшлi i сядзiм у гэтых катухах, над гэтымi талеркамi, сярод несмяротных рукамыйнiкаў, з атрадам верных шафаў i адданых клазетаў… Сталi явай нашыя мары… паглядзi, Кельвiн. Я балбачу па п’янцы, але ж нехта

мусiць гэта сказаць. Павiнен жа нехта ў рэшце рэшт?.. А ты, нявiннае дзiця, сядзiш тут, на бойнi, шчэццю зарос… А чыя вiна? Сам сабе i адкажы…

Ён паволi павярнуўся i выйшаў, схапiўшыся на парозе за дзверы, каб не ўпасцi; з калiдора чулася рэха ягоных крокаў. Я стараўся не глядзець на Хэры, але раптоўна вочы нашы сустрэлiся. Я хацеў падысцi да яе, абняць яе, пагладзiць па галаве, але не мог. Не мог.

УДАЛЫ ВЫНIК

Наступныя тры тыднi былi кожным сваiм днём падобныя адзiн да аднаго засланкi iлюмiнатараў апускалiся i падымалiся, ноччу адзiн кашмар змяняўся другiм; ранiцай мы ўставалi, i пачыналася гульня. А цi гульня гэта была? Я прытвараўся спакойным, Хэры таксама; маўклiвая згода, знарочысты, узаемны падман сталi нашым апошнiм прыстанiшчам. Мы шмат гаварылi пра тое, як будзем жыць на Зямлi; паселiмся дзе-небудзь каля вялiкага горада i больш нiколi не разлучымся з блакiтным небам i зялёнымi дрэвамi; разам прыдумвалi абстаноўку нашага будучага дома, абмяркоўвалi наш сад i нават спрачалiся пра дэталi… пра жывую агароджу, пра лаўкi… Цi верыў я ў гэта? Не. Я ведаў, што гэта немагчыма. Нават калi Хэры пакiне Станцыю i будзе жывая, то ўсё адно яна не спусцiцца на Зямлю: туды можа прыляцець толькi чалавек, а чалавек — гэта яго дакументы. Пад час першай жа праверкi наша падарожжа закончылася б. Яны паспрабуюць высветлiць, хто яна, раз’яднаюць нас, а гэта адразу ж выдасць Хэры. Станцыя — адзiнае месца, дзе мы маглi жыць разам. Цi здагадвалася пра гэта Хэры? Напэўна. Цi ёй хто-небудзь сказаў? У святле ўсяго, што адбылося, вiдаць, што так.

Аднойчы ноччу праз сон я пачуў, што Хэры цiха ўстае. Я хацеў абняць яе. Толькi моўчкi, толькi ў цемры мы маглi яшчэ адчуваць сябе свабоднымi; у адчаi, якi акружаў нас з усiх бакоў, гэтае забыццё было кароткачасовай адтэрмiноўкай пакуты. Хэры, здаецца, не заўважыла, што я прачнуўся. Не паспеў я працягнуць руку, як яна ўжо ўстала з ложка. Напаўсонны, я пачуў шлэпанне босых ног. Чамусьцi мне стала страшна.

— Хэры, — прашаптаў я. Крыкнуць я пабаяўся.

Я сеў на ложку. Дзверы ў калiдор былi прачыненыя. Тоненькая палоска святла наўскасяк перасякала пакой. Чулiся сцiшаныя галасы. Яна з некiм размаўляе? З кiм?

Я ўсхапiўся з пасцелi, але раптам зноў спалохаўся, ногi падкасiлiся, я прыслухаўся — усё цiха. Паволi лёг на ложак. Галава аж трашчала. Я пачаў лiчыць. Далiчыў да тысячы i спынiўся; дзверы цiхенька адчынiлiся; Хэры ўвайшла ў пакой i знерухомела, прыслухоўваючыся да майго дыхання. Я стараўся дыхаць спакойна.

— Крыс?.. — шэптам паклiкала Хэры.

Я не адгукнуўся. Яна цiхенька лягла. Я адчуваў, што яна баiцца паварушыцца, i знясiлена ляжаў побач. Не ведаю, колькi гэта доўжылася. Я паспрабаваў прыдумаць хоць нейкае пытанне, але чым больш мiнала часу, тым выразней я адчуваў, што не пачну першы. Прыкладна праз гадзiну я заснуў.

Ранiца прайшла як звычайна. Я падазрона разглядваў Хэры, калi яна гэтага не заўважала. Пасля абеду мы сядзелi побач насупраць агляднага iлюмiнатара, за якiм плылi нiзкiя рыжыя хмары. Станцыя слiзгала ў iх, як карабель. Хэры чытала кнiгу, а я пазiраў на Акiян. Апошнiм часам гэта было маiм адзiным заняткам i адпачынкам. Я зразумеў, што калi пэўным чынам нахiлiць

галаву, то можна ўбачыць у шкле нашы адлюстраваннi, празрыстыя, але выразныя. Я зняў руку з падлакотнiка. Хэры — бачыў я ў шкле, — пераканаўшыся, што я загледзеўся на Акiян, хутка нахiлiлася над падлакотнiкам i дакранулася губамi да месца, дзе толькi што ляжала мая рука. Я па-ранейшаму сядзеў ненатуральна прама, Хэры схiлiлася над кнiгай.

— Хэры, куды ты выходзiла сёння ноччу?

— Ноччу?

— Ага, ноччу.

— Ты што… табе прыснiлася, Крыс. Я нiкуды не выходзiла.

— Не выходзiла?

— Не. Табе прыснiлася.

— Напэўна, — адказаў я. — Праўда, вiдаць, мне гэта прыснiлася…

Вечарам, калi мы клалiся спаць, я зноў пачаў гаварыць пра наша падарожжа, пра вяртанне на Зямлю.

— Перастань, не хачу пра гэта чуць, — прамовiла Хэры. — Не трэба, Крыс. Ты ж ведаеш…

— Што?

— Ды так, нiчога.

Калi мы ўжо ляжалi, Хэры сказала, што ёй хочацца пiць.

— Там на стале стаiць шклянка соку, падай мне, калi ласка.

Яна адпiла палову i працягнула шклянку мне. Я не хацеў пiць.

За маё здароўе, — усмiхнулася Хэры.

Я выпiў сок, ён здаўся мне саланаватым, але я не звярнуў на гэта ўвагi.

— Пра што ж нам гаварыць, калi ты не хочаш гаварыць пра Зямлю? — спытаўся я, калi Хэры патушыла святло.

— Цi ажанiўся б ты, калi б мяне не было?

— Не.

— Нiколi?

— Нiколi.

— Чаму?

— Не ведаю. Дзесяць гадоў я пражыў адзiн i не жанiўся. Не будзем пра гэта, каханая…

У галаве шумела, нiбыта я выпiў бутэльку вiна.

— Не, давай пагаворым, давай. А калi б я цябе папрасiла?

— Каб я ажанiўся? Глупства, Хэры. Мне нiхто не патрэбен, мне патрэбна толькi ты.

Хэры схiлiлася нада мной. Я адчуваў яе дыханне на сваiх губах, яна так моцна абняла мяне, што неверагодная санлiвасць на iмгненне мiнулася.

— Скажы пра гэта iнакш.

— Я кахаю цябе.

Яна ўткнулася галавой у маё плячо, я адчуў, як дрыжаць яе вейкi, Хэры плакала.

— Хэры, што з табой?

— Нiчога. Нiчога. Нiчога, — паўтарала яна штораз цiшэй.

Я спрабаваў расплюшчыць вочы, але яны самi заплюшчвалiся. Не ведаю, калi я заснуў.

Мяне разбудзiла чырвонае святло. Галава была як алавяная, шыя не гнулася, быццам усе косцi зраслiся ў адну. У роце засмягла, я не мог варушыць языком. Мо я атруцiўся нечым, падумаў я, з цяжкасцю падымаючы галаву. Я працягнуў руку ў напрамку Хэры i наткнуўся на халодную прасцiну.

Я ўсхапiўся.

Ложак быў пусты, у пакоi — нiкога. Сонца чырвонымi дыскамi адлюстроўвалася ў шкле. Я ўстаў. Выгляд у мяне быў, вiдаць, смешны, я хiстаўся, як п’яны. Хапаючыся за мэблю, я дашкандыбаў да шафы, у душавой — нiкога. У калiдоры таксама. У лабараторыi — нiкога.

— Хэры!!! — закрычаў я пасярод калiдора, няўклюдна размахваючы рукамi. Хэры… — прахрыпеў я яшчэ раз, пра ўсё ўжо здагадаўшыся.

Не помню, што адбывалася пасля. Здаецца, я бегаў па ўсёй Станцыi не апрануты, заглядваў нават у трум, пасля ў нiжнi склад i бiў кулакамi ў зачыненыя дзверы. Магчыма, я быў там некалькi разоў. Трапы аж звiнелi, я падаў, падымаўся, зноў некуды iмчаўся, дабраўся нават да празрыстай агароджы, за якой было выйсце вонкi — падвойныя бранiраваныя дзверы. Я штурхаў iх з усёй сiлы i малiў, каб гэта быў сон. Нехта побач са мной трос мяне, некуды цягнуў. Пасля я апынуўся ў малой лабараторыi. На мне была мокрая халодная сарочка, валасы злiплiся. Ноздры i язык абпальваў спiрт. Я напаўляжаў, цяжка дыхаючы, на нечым металiчным, а Снаўт у сваiх брудных шарачковых штанах вазiўся каля шафкi з лекамi, пераварочваючы там нешта; iнструменты i шкло страшна грымелi.

Поделиться:
Популярные книги

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле