Сборник статей по истории Беларуси
Шрифт:
Незнание нашей 10-миллионой «нацией» этого ВАЖНЕЙШЕГО для нас момента — как литвинов в 1840 году превратили в «белорусцев», а Литву в «Беларусь» — является ЧУДОВИЩНОЙ ДЫРОЙ в нашем национальном сознании. Эта ДЫРА прерывает связь наших поколений и всю нашу историю, является преградой для того, чтобы мы видели сегодня нашу страну историческим наследником ВКЛ.
Самое интересное, что эта ментальная ДЫРА в преемственности национального сознания народа была и в БНР. Там получили свободу и провозгласили Государственность, вернули свои государственные символы — а вот как и почему «из ВКЛ Беларусь появилась», никто не знал. В том числе этот вопрос совершенно обойден вниманием в знаменитой книге В. У. Ластовского (члена правительства БНР) «Короткая история Беларуси», изданной еще в 1910 в Вильно. Не имея ответ на этот
Из-за этой ДЫРЫ в преемственности национального сознания народа мы и не смогли в середине 90-х состояться как Национальное Государство, подобно России, Украине и другим странам экс-СССР. Мы единственные в экс-СССР не ввели национальное название своей валюты (беларуские талер и грош), не ввели национальное название парламента (Рада), отказались от исторических символов Государственности наших предков.
Каждое Государство обязательно исторически начинается с национального сознания его народа — и далее только на нем и базируется. Нет его — нет и Государства. У нас случай уникальный: при задушенном национальном самосознании мы только потому вошли в ряд «независимых стран», что лишь последовали примеру всех республик СССР, да к тому же мы члены ООН. При формальных признаках Государственности мы не имеем главного условия — национального самосознания. Поскольку большинству народа было привито царизмом и СССР неприятие своей истории ВКЛ и предков-литвинов, то стали плодиться всякие суррогаты, якобы признанные заполнить эту дыру. В их числе и маниакальное пристрастие к СССР, и бредни царизма про «единство трех восточно-славянских народов», и столь же лживый тезис о том, что, дескать, мы были всегда одной православной веры с Россией. Увы, эти ложные концепции и псевдоидеологии не имеют НИКАКОГО ОТНОШЕНИЯ к нашему национальному самосознанию и в принципе не способны его заменить как фундамент Государственности.
Вадим РОСТОВ
Вільня-Вільно-Вільнюс. Гісторыя аднаго горада
Зараз наша радзіма — незалежная эўрапейская рэспубліка. Як кожная вольная краіна яна валодае ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці — тэрыторыяй, межамі, урадам і г.д. Сучасная наша мяжа адпавядае адміністрацыйным межам БССР. Яна замацавана дамовамі і пагадненнямі з кожным з бакоў, зьяўляецца міжнародна прызнанай і найбольш адпавядае сучасным інтарэсам Беларусі і краін суседзяў. Але варта зазначыць, што першапачатковая мяжа нацыянальнага беларускага гаспадарства выглядала трохі інакш. І калі мяжа БНР, абвешчанай 25.03.1918 г. у этнічных межах, на некаторых сваіх адрэзках супадала з сучаснай мяжой РБ, то на іншых прасоўвалася значна далей ад таго як зараз.
Я жадаю распавесці вам пра Паўночна-Заходні адрэзак мяжы, ад размяшчэння якога залежала не толькі прыналежнасць тэрыторый але і самой гісторыі. Прадметам спрэчкі сталася старажытная сталіца беларускамоўнага ВКЛ — Вільня. Свае пляны на конт гэтага горада малі не толькі беларусы, але і палякі з летувісамі. Летувісам Вільня была неабходна, як пацверджанне іхных гістарычных мітаў, як спосаб замацаваць за сабой гісторыю ВКЛ. Палякі ж лічылі Вільню не больш як прыступкай на шляху да здзяйснення “ягелонскай” палітыкі, згодна якой паміж Польшчай і Расеяй не павінна было існаваць ніякіх іншых дзяржаваў.
Напачатку хачу зазначыць, што межы БНР былі прызнаныя ўсімі суседзямі (у тым ліку і Летувой) і некаторымі эўрапейскімі краінамі, што 03.12.1918 г. было пацверджана пераездам Рады БНР у Вільню. Дарэчы абвешчаная 01.01.1919 г. у Смаленску бальшавісцкая ССРБ у процівагу буржуазнай БНР таксама была акрэслена этнічнымі межамі.
Але барацьба за старажытную сталіцу ВКЛ на той час вялася зусім ужо не палітычная, а ваенная. За кароткі перыяд горад займалі то польскія, то савецкія войскі. Таксама нядаўна вызваленая ад імпэрскага гнёту Польшча была прафінансавана і ўзброена краінамі Антанты з мэты стварэння буферу паміж Савецкай Расеяй і буржуазным светам. Гэта, а таксама маўклівая згода краін Захаду, дазваляла ёй ажыццяўляць сваю палітыку гвалтоўнымі метадамі.
Трэцім гульцом на гэтай арэне была Летува, атрымоўваўшая падтрымку з боку Нямеччыны. 12.07.1920 г. Летува і Расея апдпісваюць дамову, згодна якой Летуве перадаецца Вільня з гарадамі Браславай, Лідай, Горадняй. Упаўнаважаны Расеі Іоффэ заяўляе: “Товарищи, есть ли о чем говорить. Сейчас мы ведем войну с Польшей. Уступая жадным литовским ксендзам белорусскую территорию с гор. Вильня, мы, благодаря этому, не только обеспечиваем наш правый фланг, но в некоторых случаях получаем и помощь со стороны Литвы. Если мы Польшу победим, то дни клерикально-буржуазной Литвы будут сочтены. Если же нам придется отступить в глубь Белоруссии, то мы оставляем ксендзовской Литве количество белорусского населения, которого она никогда не переварит. В результате недоразумений между литовцами и белоруссами, которые мы считаем неизбежными, мы будем иметь революцию, которая в свою очередь сотрет с лица земли клерикально-буржуазную Литву”. Дзеля канчатковага замацавання гэтых земляў за сабой Летува падпісвае 07.10.1920 г. Сувалкскую мірную дамову з Польшчай, згодна якой тэрыторыя Вільні і края часова застаецца за Летувой, але ужо на наступны дзень (08.10.1920 г.) польскі генэрал Людвік Жылігоўскі ўзнімае “народнае паўстанне” і ўтварае прапольскую Рэспубліку сярэдняй Літвы (Litwa?rodkowa).
14.05.1921 г. адбываецца паседжанне Лігі Нацый, на якой упаўнаважаны Летувы Мілашюс “выклаў гістарычныя, прававыя, этнаграфічныя і эканамічныя аргуманты прыналежнасці Вільні Летуве”. Галоўным аргумантам быў старажытны Талмуд, у якім было напісана “надрукаваны ў Вільні, сталіцы Літвы”. Разумеючы ўсю складанасць пытання прадстаўніком Вялікбрытаніі П.Хімансам 20.05.1921 г. быў выкладзены праект вырашэння пытання, але дэлегацыя Летувы яго рашуча адвергла. Абраны 08.01.1922 г. Сейм Сярэдняй Літвы амаль адзінагалосна прагаласаваў за далучэнне Сярэдняй Літвы да Польшчы. Хуткім часам Сейм Летувы зразумеў, што далейшая барацьба не мае рацыі і 19.03.1938 г. сам афіцыйна зацвердзіў адсутнасць у Летувы прэтэнзый на Вільню і край.
Разам з Вільняй у складзе Польшчы апынулася і тэрыторыя Заходняй Беларусі. Разам яны склалі “крэсы ўсходнія”, заселеныя, па меркаванні “санацыйных” уладаў, людзьмі другога гатунку. Каб больш-меньш абяліць сваю палітыку, польскія ўлады пачалі ажыццяўляць працэс палянізацыі — знішчаць інтэлігенцыю, зачыняць цэрквы і школы. Пры дапамозе фашыстоўскіх бонзаў быў створаны Бяроза-Картузкі канцэнтрацыйны лягер, у якім утрымлівалася беларуская інтэлігенцыя, палітычныя і грамадзкія дзеячы. Лягер неаднаразова інспектаваўся высокімі чынамі 3-га Райху і яны былі вельмі задаволеныя ўбачаным. Такім чынам палякі плянавалі давяршыць распачатую яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай палітыку палянізацыі.
Пад уплывам польскага культурніцкага ўціску фармавалася “тутэйшая” мова — беларуска-польская трасянка. У 1978 годзе Часлаў Мілаш напіша: “…не знаю только, были ли окрестные деревни польскими, как в мое время, или белорусскими. …вырасти там [у Віленскім краі] означало не то же самое, что вырасти в местах этнически однородных; даже язык воспринимался иначе. Не было народного говора — городского или деревенского — с подлинно польскими корнями; был “тутошний язык”, забавный, по духу скорее белорусский, чем польский, хотя и сохранивший много общепольских выражений XVI–XVII веков, которые в Польше вышли из употребления… Но все это было поистине чуждо польскому народному говору”. Так што прыналежнасць Вільні Польшчы даволі сумніўная. Амаль зусім нерэальная.
На наступны віток развіцця падзеі вышлі 24.08.1939 г. калі быў падпісаны савецка-германскі пакт аб ненападзе (Молатава-Рыббэнтропа), у сакрэтным пратаколе якога ўжо быў вырашаны далейшы лёс Польшчы. Да ажыццяўлення палажэняў сакрэтнага пратаколу Нямеччына прыступіла 01.09.1939 г., уварваўшыся пасля інсцэнаванй правакацыі ў Польшчу. Са свайго боку Чырвоная Армія 17.09.1939 г. перасекла ўсходнюю мяжу Польшчы, вызваляючы Заходню Беларусь і Ўкраіну і спынілася па лініі Керзана. 20.09.1939 г. па вуліцах Бярэсця быў здзейснены сумесны савецка-нямецкі парад.