Сцежка дадому

на главную

Жанры

Поделиться:

Сцежка дадому

Сцежка дадому
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Кастусь Цвірка
Сцежка дадому
Вершы

1

* * * Каташкі на вольхах, каташкі... Нібы залатымі кутаскамі, Зноў паабчапляліся ляскі Ля маёй Дубровы каташкамі. Край бацькоўскі! Я ізноў жыву! Тыя ж хмаркі белыя ў блакіце, Так жа каня падае ў траву, I жаўцее лотаць у ракіце. Ля дарогі рупны трактарок Ходзіць полем з жаваранкам спеўным. Там — пастух ля статка: хто — здалёк Не пазнаць, ды ён дуброўскі ж, пэўна. Падыду да дзядзькі. Пастаім Ля дымка ягонай папяроскі. Як вядзецца, пагамонім з ім Пра жыццё, пра ўсе навіны вёскі. Я не госць тут. Тут — мая зямля. I свой край я не аддам нікому! Забрыду за свет хай, ды й здаля Сцежка прывядзе мяне дадому. Азярко сінее між куп'я, Устае зара — зямлі карона — Над вясёлым
жытам.
Я тут — я. Тут мае і карані і крона.
* * * Ізноў я прачынаюся на сене... Ка мне ў адрыну, дзе сонца напрацягвала праз шчыт ружовых паскаў, Збягаюцца ўсе гукі раніцы. Вось бразнула вядро ля студні і журавель свой рып пацёг уніз, пасля ізноў уверсе расскрыпеўся... Залапатаў на прыгуменні Віцеў трактарок — нядарам жа празвалі яго дзеці «лапатунчык» малы, а гуку — на ўсю акругу... З двара шафера Ромы (вясной ён жонку яснавокую прывёз з-над Слуцка) Рассыпаўся сярэбраным пясочкам грудны і звонкі голас: «Ціп-ціп-ціп!» Тут нашы рыпнулі варотцы: «Цётка Надзя!! — голас брыгадзіркі.— Пойдзеце наранкі на сянаж!» (Так, гэта — мацеры нарад: сягоння за яе Я з віламі пайду раўняць зялёны бурт.) Праз дзірку ў даху ластавачка пырхнула (не, я яго перасцялю ўсё ж руберойдам за водпуск), Залопаў крыллем певень за сцяною, цялё рыкнула недзе... Бягуць, бягуць, крыжуючыся, гукі (ну, хоць збірай іх у гербарый, засушваючы на паперы ў літары Цяпер ізноў усе яны — мае: Я — дома.
* * * Радзіма... Маленства тупкія сцежачкі Пад белым крылом туманаў (То з лісцем клейкім трыпутніку, што так лагодна халодзіць ногі, То з чабарком-чубарком, які да санцаўсходу яшчэ заняўся наўкол сінявата-ружовым агнём, То з мохам лясным зелянцовым, абсыпаным рыжым шыпульнікам-гліцай і паабкіданым жывымі ўзорамі сонца, То з нізенькай дзятлавінкай белагаловай — як прыпадаў да яе некалі наш Гнедка, якога бацька даваў мне адвесці на луг, То з верасам, што так прутка шлёгае аб калашыну квяцістай галінкай-мяцёлкай з ублытанай там пчалой, То з куп'істым сіўцом, што тапырыцца ўвосень рыжкамі — як голыя птушаняты, тояцца там яны). Радзіма... На камяністым падзоле скупым Тут бацька шчасця шукаў. Уставала яно — часцей у сне, чым наяве — Жытам сцяблістым (як у сабор, страшнавата ў яго ўвайсці), Грэчкай кусцістаю, шумнай (ляж між чырванаватых сцяблін у звоне пчаліным і дыхай на поўныя грудзі дзіўным дарам зямлі), Грымучым гарохам (ён так і страляе, сухі, калі месціш яго ў драбіны), Вастравусым ячменем, Аўсом. Бульбы чырвонымі горкамі. Гадуючы шчасце сваё, заўсёды браў сабе бацька ў памочнікі соцна і вецер. Радзіма... Кузаў галасу і смеху Вязе грузавік праз сяло — едуць вяскоўцы на сена. На хаду ўхапіўшыся чэпка за борт, да іх перакідваюся і я. Як журкатлівая рэчка, мне проста ў сэрца цячэ наша, такая знаёмая змалку, мова. Чуецца ў ёй мне ручая прыдарожнага булькат, ветру пошум у бэзавым лісці ды — пад шляхамі белых аблокаў — каласоў несціханыя руны... Радзіма... За беразнячком акалічным (якія там мясцінкі грыбныя!) наліваецца чырванню новы дзень. Першым пачуў яго агнякрылы дваровы пявун: выціснуўся з куратніка, пацягнуўся, адставіўшы ўбок адну, потым другую нагу, і з шумам ускочыў на засаўкі — свету ўсяму паведаць хутчэй радасць... З поля ідуць каровы — паважна, ківаючы ўверх-уніз галовамі, нясуць дамоў сырадою поўныя вымі; сустракаюць іх гаспадыні каля варот разам з малымі ўнукамі-гараджанамі, што ўжо здалёк пазнаюць «сваю» Сыботу ці Краску... Чую гоман на вуліцы — гэта кіёчак вывеў з двара старую Грышчыху: сагнутая ў крук (што ж, за работай спіны не разгінала век), ідзе-валюхаецца яна — ніжай платоў,— даганяючы рабую свінню, і ўсё нешта гаворыць-гаворыць... Разварочваецца ля нашых акон, шаляснуўшы па адвіслым голлі вяза (хаця ж бы не вывернуў шула ў варотах), аграмадзіна камбайн. Гляджу: у кабіне... Адамішын Вова! А здаецца ж, учора бегаў ён тут, па вуліцы, босы (ногі — хоць рэпу сей), ганяючы драцяным прутом кацёлку — іржавы абручык з вобада... Радзіма...
ПРА СТАРУЮ АДЭЛЮ На душы ў яе сёння — нядзеля: Ладзіць градкі старая Адэля. Пускае ў разорку з пальцаў, як жывое, насенне — Буракоў ды гуркоў сем'і. А казала ж мне ўвосень (сядзела з кійком яна каля хаткі), Што не трэба ўжо будуць ёй градкі. З усім яна разлічылася тут, на свеце — Работу ўсю парабіла, дарогу дала дзецям. Цяпер аж самой няёмка — ад яе ж ніякага толку: Хлеб пераводзіць толькі. Даўно сабралася ў найдальнюю Адэля дарогу: Восем дзесяткаў на свеце — ні мала, ні многа. У куфры ўсё ўжо да смерці ў Адэлі падрыхтавана: I сарочка, і андарак, і хуста, і грошы на пахаванне. Толькі смерць затрымалася нешта за небасхілам — Зноў не прыйшла па Адэлю, зноў на яе забыла. Зноў, нібы падарунак — вясна ля прыселля... Ладзіць градкі старая Адэля. Раўняе граблямі іх, разоркі значыць рукою, Як і гэта зямля, счарнелай такою.
* Нідзе не была ў свеце Адэля, цягніка не бачыла нават — Тут, у сяле, ішоў яе век: на тым унь грудку за канавай. Як дрэва, на месцы адным расла і старэла ў дзён завірусе. Тут, у тумане, ... усе яе вёсны — як гусі. Цэлы век свой Адэля толькі і знала, што ў зямлі гэтай корпалася: садзіла, палола, жала. Як пчала, шчыравала ад рання да цёмначы, рукамі сваімі парэпанымі хлеб здабывала надзённы. Так, не была яна ў свеце, ды толькі хлеб яе гэты, Як жывы, абышоў мо паўсвету. Так, мала хто ведаў Адэлю, (а сёй-той нават знацца б з ёй грэбаваў), А вось хлеб яе добра ўсе ведалі, ніхто яго ад сябе не адгрэбваў. На хлебе Адэліным тым і раслі і вышыні свае бралі мантажнікі і высотнікі, акадэмікі і адміралы. Утрымліваліся на ім, працуючы бесперабойна, міністэрствы і ведамствы, фабрыкі і філармоніі. Хадзілі станкі ўверх-уніз з ляскам — Адэлін хлеб, Пісалі ракеты космасу казку — Адэлін хлеб. Як пупышка вясной, На Адэліным хлебе развівалася — пад гром авацый — Цывілізацыя. Калі, звар'яцеўшы, круціў пад небам віхар вайны пякельны, I тады не сышла з бацькоўскай зямлі (утрымалася неяк!) Адэля. Не, не была партызанкай Адэля, але без Адэлі Што б яны, партызаны, елі? Усе брыгады, усе злучэнні (якія пра іх складаюць паданні!) Былі на яе ўтрыманні. А пасля вызвалення яна з тых жорсткіх руінаў Уздымала з усімі краіну. Недаядала сама, ды на хлебе сваім дзяржала Адэля дзяржаву.
* Жанчыны зямлі нашай! Краю ўсяго гераіні! Складаць бы пра кожную з вас паэмы ды гімны! Хай ганаровых званняў не шмат хто з вас удастоены, Ды ўзнагарод найвысокіх усе вы дастойныя! Каб усіх вас, як трэба, адзначыць, каб выдаць усе, што вы заслужылі, медалі, У зямлі б не хапіла, напэўна, металу! Толькі нашто вам медалі? Не думалі вы пра славу: Рабілі — і ўсё — сваю будзённую справу. Найлепшая з узнагарод для вас (скажаце ўсе вы пра тое): Добрае слова людское.
* Дажываюць свой век жанчыны нялёгкае долі, Даручыўшы работу сваю трактарам ды камбайнам у полі. Самі ж на градках капаюцца ці — да пенсіі сціплай даробак — Падмятаюць вуліцы ў горадзе, выстойваюць у гардэробах. Убачыш іх — пакланіся, з павагаю распытай пра вялікі іх шлях за плячыма, што супадаў са шляхам цэлага краю Яны — гісторыя наша жывая.
* * * Зграбаем сена. Па купінах бегаюць граблі, Збіраюць — у копы, у копы — Чэрвень чмяліны між грабамі. Вал зялёнага сушава Качаем па галіне колкай (Эх, лезуць за шыю сяніны, Шчыкочуць пад ліпкай саколкай!). Між частай асочкі-кусачкі Мільгаюць дзятлавіны галоўкі, Бліскае сподам ліста падбел, Маркоўнік выпнуўся ломкі. I ўсё гэта — граблямі, граблямі — У пераборы (Ну ж і дзякаваць будзе зімою — за лета падараванае — Падласка ў аборы!). Што? Сонца за гай завярнула? Не, хай пачакаюць смажэнікі ў печы! Даграбём! Чым на дажджах мокнуць сену, Лепш яшчэ памакрэюць хай плечы!
РЫЖКІ Я ўжо знайсці іх і не марыў: За дзень бадзяння па гаях З дзесятак бабак і свінарак У кошык свой і ўкінуў я. I вось пад елачкамі — не руш: Яны, рыжманыя кружкі! I тут і там — вачам не веру — Па травяным лужку — рыжкі! На крохкіх ножках-карацельках Няйначай, зверанят сям'я — У зелянавых жылках ценькіх Застылі ў страху між куп'я. Я не спяшаў іх рэзаць, рыжых, Хадзіў ля іх, паўз той лужок. А калі браў, падоўгу слізгаў У пальцах, як жывы, рыжок.
ВАСІЛЬКІ Я зноў пра вас спяваю, васількі — Як хораша сінееце вы ў жыце! Над вамі спраку веку жаўрукі Высока заліваюцца ў блакіце. З блакітам, з неба яснай сінявой Я вашы параўноўваю пялёсткі. Параздавалі шчодра колер свой Вы дзетвары белагаловай вёскі. На тое ж, што ад вашай сінявы Пазбавіліся б сейбіты ахвоча, Бо як-ніяк, а пустазелле вы,— Чамусьці зноў заплюшчваю я вочы.
Комментарии:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14