Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Шрифт:

3

СТАРАДАРОЖСКІ РАЁН На карце хай загнаны ў рог, Ды не ўбаку ні трошкі Ад новых пуцявін-дарог Раён Старадарожскі! Ля ўсіх пасёлкаў і шляхоў Тут пад смыкамі ветру Пяюць штодня ў руках слупоў Драты — цымбалы веку. А колісь пушча скрозь гула, Калі ішла віхура. I дзесь Алелькава страла Тут наганяла тура. Тут «сакуны» жылі ў лясах З мядзведзямі сам-насам. Гаворка й сёння ў нас на «са»: «Намаяўса», «суняўса». Матычыў ляды хлебароб, А трэ было, дык добра Касіў у сечы — лоб у лоб — Татар ды обраў орды! Быў і фашысту ў нас не дом — Сядзеў, ад страху сівы. Наш партызанскі грозны гром Трос прыхадняў, як слівы. Вёў мсціўцаў па барах старых Крапак мажны, як шула, Цудоўны баявы камбрыг Хірург раённы Шуба. Змёў час чужынцаў след з зямлі, Іржа паела каскі. У лузе чэрвеньскім чмялі Апанавалі краскі... А трэба на баравікі Напасці з кашалямі, Кіруй адразу пад Ляўкі. — Ўвесь Мінск там з «Жыгулямі»! Заўсёды ў працы мой раён, Работнік цягавіты. Здаўна славуты ў свеце ён Ліповым мёдам, жытам, Ільноў нябеснай сінявой, Сасною, звонкай, гонкай, Ну і вядомай за Масквой... Старадарожскай горкай. Будуе, косіць, сталь куе, Арэ — ушыр і ўдоўжкі — I
песню новую пяе
Раён Старадарожскі!
* * * Палессе... Рэха правадоў сустрэчных. Ваюе наш аўтобусік з пяском. Пад вечар — песня ціхая — Славечна Дарогу перайшла нам пад мастком. Куды ляцім, этнографы? Ля песні Палатку ўскінем — Пачакае час! Тут, пад зарой, Калі камар не з'есць нас, Палесся нораў вывучым мы ўраз! Якая ціш! Чуваць крынічкі мова — Хто кінуў нітку срэбную са стром? А звечарэла — З чарнаты альховай На ўсё Палессе — Салаўіны гром!.. Зялёнакрылы край славян — Славечна... Дзесь скрыпнуў граб — Ці мо чумацкі воз?.. Стаю і слухаю самую вечнасць, Што захавалі Голлі вербалоз.
ІСЛАЧ Яшчэ ў жыцці адкрыцце — Іслач: Як яшчарка, сярод травы Пад шчырым сном вярбы навіслай Па камяньках — струмень жывы. Між двух бароў, паўз сосны-промні Лужкоў прырэчных дываны. У калідор шырокі поймы Заходзяць ранкам туманы. Праз бор-гусцёр неспадзявана Малая сцежачка з сяла У гэта стойбішча туманаў Мяне таксама прывяла. Над рэчкаю з вярбой-гарбулькай Стаю і ў прозалаці дня Лаўлю, як ласку, ціхі булькат Пад нізам дзесь, у каранях.
КАМЕННЫЯ БАБЫ Каменныя бабы... Язычнікаў ідалы... I сёння па стэпе яны — бачыў я — там-сям параскіданы. Валяюцца ў пыле яны пад нагамі — то бокам, то ўніз тварам грозным. Спакойненька птушкі садзяцца на іх, пасуцца побач каровы ды козы. А некалі ж тут на люд навакольны унь які страх яны наганялі! Да іх, як у Меку, ішлі з караванамі, дары перад імі складалі, Малітвы ім, моцным, шапталі, Каменныя ногі іх цалавалі, Слязьмі аблівалі... О як выдатна тыранам яны памагалі Людзей трымаць на павадку!
ЛЕГЕНДА ПРА ВУЛЛЯНУ Што чуў, раскажу я. Не знаю — праўда гэта ці казка. ...Млелі пагоркі пад небам у белых і жоўтых красках. А ўверсе кудысь аблачыны плылі — гарбатыя стругі — і пчолы ў дарозе да борцяў званілі ў нябачныя струны. Па разнатраўі ў сукенцы ля курганоў, што заснулі, бегла лёгка Вулляна, гнуткая, бы казуля. Даўгая каса Вулляны нібы з ручаёў была звіта, сінела ў касе дзявочай валошка простая з жыта. Там, за пагоркам лабатым, пад галінастым дубам чакаў у рамонках хмельных яе Сцяпан светлачубы. Хоць ён бядняк, хоць са зрэб'я у Сцяпана кашуля, ды што ні вечар ляцела ў рукі яго казуля. А потым па вуліцы вёскі — няўжо ж угледзяць аконцы? — на белых плячах насіла яго пацалункаў сонцы!.. I вось да яго зноў імчала, і ёй — па лытках, па лытках — галоўкамі шлёгалі смолкі, шчаўе ды хвосткая снітка. I раптам — дзяўчына не знала, як атрымалася гэта,— ледзь яе з ног не збіла праезджага пана карэта. — Тпру! — нацягнуліся лейцы і з карэты багатай скочыў на дол травяністы пан той, круглы, вусаты. Штосьці сказаць хацеў ён, ды з паўадкрытым ротам так і застыў на месцы — бы мову яму адняло тут. Красы такой аніколі нэ бачыў ён і за морам: тварык — як месяц ясны, а вочы яе — азёры. Апамятаўшыся неяк, загаварыў з Вуллянай, што палахліва глядзела на незнаёмага пана. — Калі ты і праўда ява, а не сон і не казка, будзь жонкай маёй ад сёння сказаў ён дзяўчыне з ласкай.— Я — князь, і за мною таксама станеш сама ты княгіняй, у крышталёвых палацах будзеш ты гаспадыняй. Я ўсё табе дам, ты будзеш жыць без турбот, як галубка. Будзеш віно залатое піць з сярэбраных кубкаў. Ад ласкавых слоў тых Вулляна уся расцвіла, як вяргіня — якая ж паненка, скажыце, не марыла б стаць княгіняй! Есці смачныя стравы, у шаўкі апранацца!.. У думках была ўжо Вулляна ў сонечных тых палацах. Ды ўспомніла тут дзяўчына мілую ўсмешку Сцяпана... Як жа яна прамяняе каханне сваё на пана? — Не,— аглядзела Вулляна панскі ўбор асцярожна,— я не магу даць згоды, князю яснавяльможны... Ты мне даруй за гэта і не судзі мяне строга: пайсці б за цябе я рада, ды... я кахаю другога. — Хто ж ён? Якога звання? — нахмурыўся твар у пана. — Кравец ён, Сцяпанам клічуць,- горда ў адказ Вулляна. — Што? Ты смяешся з князя? падскочыў пан, як ад джала.— Я не дарую! — I віхрам карэта з тым князем памчала. Нідзе дасюль і ніколі Не ведаў князь перашкоды: прывык ён, што б ні надумаў, свайго дабівацца заўсёды. Не думаў і тут адступаць ён, разгневаны не на жарты. — Ты будзеш маёй, ганарліўка!
сказаў сабе князь упарта.
Была падуладна князю не толькі гэта зямля ўся, але і нябёсы: ён нават з самім усявышнім знаўся! Князь да яго і пастукаў ў нябесныя дзверцы. На чорную справу ўсявышні даў згоду — не меў, пэўна, сэрца. На крыллях сваіх нябачных памчаў туды, дзе на грудзе сядзеў Сцяпан каля дуба, адзенне шыючы людзям. Сыпнуў на Сцяпана паганым зеллем з нязнаных гародаў, і хлопец светлавалосы каменем стаў назаўсёды. Прымчала Вулляна птушкай на стрэчу чаканую з любым, ды замест хлопца сустрэла камень немы пад дубам. Падбегла туды і з плачам, што трос яе плечы рыўкамі, акамянелага хлопца абхапіла рукамі. А князь той ужо Вулляну чакаў ля зялёных пагоркаў, ды, не прычакаўшы, пад'ехаў к дзяўчыне, што плакала горка. — Не плач дарэмна, Вулляна,— крануў яе князь нецярпліва,— пакінь гэты камень — ты станеш у свеце самай шчаслівай. Ды князя нават і слухаць Вулляна не пажадала — да сэрца тулячы камень, яшчэ мацней зарыдала. Так плакала несуцешна, што ад слёз яе горкіх між незабудак і братак пабег ручаёк з пагорка. А потым у полі зялёным пад зарою калянай сама слязамі сышла ўся і стала ракою Вулляна. Па сёння цячэ між красак яна беларускай зямлёю. Па сёння й завецца Вуллянай, Віліяю, Вяллёю.
ЯЦВЯГІ1 Хто ўкраў сёння сонца з неба, пераплёў шляхі каранямі? Хоць крычы: дзень, як луг у цэбры, затапіла свет туманамі. Недзе пікамі далеч ашчэрыў вораг — што ж, аб крыжацкія лбы памацуем нашы сякеры: мы — яцвягі, мы — не рабы. Дзеці лесу, мы воляй гордыя — віся, восеньскіх лісцяў рой! Колькі раз чужацкія орды край капыцілі пад зарой! Нам багоў сваіх неслі і ёрмы, ды праз вываратні і равы гналі прэч іх ад нашых зор мы: мы — яцвягі, мы — не рабы! Сойкі сокат ускрай дарогі... Граюць сосны па-над грудом... Пушчы звонкія, пералогі — гэта наша радзіма, наш дом. I яго мы, яго мы, яго мы, покуль жывы — ведай любы! — адабраць не дадзім нікому: мы — яцвягі, мы — не рабы! Неба чорным услана дымам, нашы хаты гараць і ёўні: у цісках чужынцаў радзіма, вораг хіжы лютуе сёння. Асталася нас жменька толькі ад крывавае малацьбы, ды ізноў мы шукаем бойкі: мы — яцвягі, мы — не рабы! Край зрабіўся суцэльнай магілай, крык дзіцячы ў хвоях растаў,— як атаву, смерць нас касіла, ды ніхто на калені не стаў. Рвіце, коні, глей капытамі! Стан варожы! Няма ў нас слабых — мужна зложым галовы там мы мы — яцвягі, мы — не рабы! Станем зорамі. Як паходні, будзем з неба свяціць заўжды. Ад Драгічына да Гародні пашукайце нашы сляды! Завірыць хай завея над імі, ды ў вякі панясуць, сцяг нібы, рэкі чыстыя наша імя: мы — яцвягі, мы — не рабы!
ФРАНЦЫСК, СКАРЫНІН СЫН Блукаў па свеце пілігрым — Развеяў столькі лет і зім! Цяпер ад тых чужых дымоў Спяшыць Скарынін сын дамоў. Паўз балаты — далёкі шлях! — Ляціць кібітка, нібы птах. Як плешча возера ў лазе! Як блешча сонца ў полазе! Як пахнуць вязелем лугі, Дзе кнігаўчыныя кругі! А вунь і першы йдзе зямляк! Хто ж гэта? З торбаю жабрак! А там хто — нейкія крукі? Ды гэта ж полюць лён жанкі, Сагнуўшы спіны. Стаўбуном Цівун над імі з бізуном!.. Ляціць кібітка. Паўз бакі Мільгаюць хаткі-катушкі, Дзе вечны чад, дзе вечны бруд, Дзе слепне ў цемры родны люд... Ляціць кібітка ўдаль, ляціць, Спяшае доктар Русь лячыць — Ад нематы, ад глухаты, Ад пракавечнай цемнаты.
КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ2

...Таму прадстаўляю перад вашай каралеўскай вялікасцю ворага божага, страшную пачвару і хімеру, ніколі дагэтуль нябачаную — Казіміра Лышчынскага, брэсцкага падсудка. Я абвінавачваю яго ў тым, што ён асмеліўся на 265 лістах не толькі паказаць пана бога як неіснуючае тварэнне фантазіі, сляпую выпадковасць і зрынуць яго з недасяжнай вышыні, але і асмеліўся прыпісаць уладу і кіраванне зямлёй і небам натуральнай прыродзе...

З прамовы Сымона Куровіча, інсцігатара Вялікага княства Літоўскага, па справе атэіста Казіміра Лышчынскага, брэсцкага падсудка, на Варшаўскім сейме 15 лютага 1689 г.
Я — тару! Агонь мае ногі ліжа, Скача — на грудзі, на грудзі! — раз'ятраным лісам. Я — тару! Патушыце мяне, патушыце! Людзі!!! Што ж вы маўчыце?! Што ж ад мяне адвярнулі — такія лядовыя! — твары? А, гэта ж і вам я — «пачвара»! Вам, каму расказаць гэтак прагнуў, Як, хіжыя, укралі ксяндзы ў вас праўду. Душы вашы прыдбаўшы, заслаўшы кадзілам вочы, Вякамі водзяць зладзеі вас сярод ночы. Водзяць, водзяць, нібы авечак на пасту, Вас — сляпую паству! Я прыйшоў да вас, каб скрануць замшэлы валун іх догмаў. Як кінуліся ксяндзы на мяне! Люцей за догаў! Хаця ж бы ад ерасі-яду ўратаваць вашу веру — У агонь, у агонь хімеру!.. Я — гару! Я — гару! Тры стагоддзі гару — З вамі ўсё гавару...
ДЗЕКАБРЫСТЫ Вірам — плошча Сенацкая: мы паўсталі — Сцяну векавую маўчання узарвалі. О як шчыра ляпілі цары (што аж праглі народ ашчаслівіць) гэту сцяну! Як яе мацавалі, сцераглі, пільнавалі, гэту сцяну! Шабля жандара кроіла крыва краіну — сцяна, Свісталі бізун ды нагайка па спінах — сцяна. Ці ж не даволі праўды шукаць у двары мужыкам — сцяна, Жыць на Русі толькі добра цівунам ды шпікам — сцяна. Край навылёт пранізалі іх вочы-пікі — сцяна, Шчыліны ўсе абляпілі чуйныя вушы без ліку — сцяна... О, за гэтай сцяною глухою, людскою бядой мураванаю, Было як у бога за пазухай Дому Раманавых. Думкамі голаў цары не забівалі у светлым раі: Пра ўсё за іх дбалі іхнія халуі. Рукамі тых халуёў грэблі яны з душ падданых даніну, Рукамі тых халуёў з дзіцячых ратоў выдзіралі яны хлеба скарыну. Трэба былі царам з золата толькі палацы, Трэба ж былі царам сабакары ды паяцы. О як апявалі яны цароў, халуі, О як у ладкі пляскалі з усіх бакоў, халуі (Вы думаеце, гэта нішто — ладкі? На гэтых ладках, бяздумных ладках, Растуць тыраны, як на аладках). А як таленавіта лікі цароў халуі малявалі — сонцы нібы! Якія ясныя вокал галоў выводзілі німбы! Як перад тронам падалі на калені, як білі чалом у зале! З якой шчаслівай усмешкай яго вялікасці боты лізалі! Таго ж, хто не ўмеў боты лізаць, халуі навучыць кляліся, Прысягалі дарам: усіх, як ёсць, закілзаць — ліся, золата, ліся! Так, і кілзалі, кілзалі, кілзалі, Рукі і ногі «няверным» вязалі, Вучылі шпіцрутэнамі, штыкамі, Лютымі нерчынскімі руднікамі. Таўклі ў мазгі ўсім — год за годам, Што цары — гэта слугі народа, Хоць было зусім наадварот: Не цары былі для народа, Для іх быў народ. Спрадвеку раджаліся ўсе і жылі — для цара, На смерць, не думаючы, ішлі — за цара, Малілі, каб бог зберагаў (шмат зім і лет) — цара, Думалі, скончыцца свет — без цара. Ды падданых сваіх цар ясналікі Нават не бачыў з трона — быў занадта вялікі. Для яго людзі ўсе — мухі: Якія ў іх могуць быць мукі? Яны толькі пешкі ў царскіх забавах — войнах, Людскіх недарэчнейшых бойнях. Імі, бязмоўнымі мужыкамі, Біцца можна з другімі царамі, Біцца, як бітамі, як шарамі, Біцца галовамі іх, ілбамі. Усё роўна не скажуць яны ні слова: На тое ж аднята ў іх мова. Можна смела іх кідаць у бой, Гнаіць у акопах... Не! Хопіць! Гулкім грукам па бруку — боты: На плошчу, на плошчу, паўстанцкія роты! Локаць да локця (духам слабыя, прэч!) Строяцца, строяцца роты ў карэ. Досыць маўчаць — у бой з пракаветным горам! Мы выйшлі на плошчу, мы сёння гаворым! Мы кажам: род царскі — тыранскі, пад корань яго, да семя! Каб і ў вяках не было яму уваскрасення! Хай тыя, што сеюць, што веюць, што жнуць, што аруць, што будуюць, Краінай і доляй уласнай кіруюць. У іх ёсць свой розум — ну, хіба ж яны калекі? Яны ані ў кога не просяць апекі... Мы на плошчы Сенацкай. За ёю — прасторы, прасторы... Мы доўга маўчалі, мы сёння гаворым! О як ад той мовы трон скаланула — крывавае катаў крэсла! О як ад той мовы прачулай дробна каленкі ў цара затрэсла! Апекуна-цара ратаваць выбеглі ўсе лізаблюды (О як ірвуцца яны паказаць сваю адданасць усюды!). Трымацца, паўстанцы: між здрадніцкіх плеч цар артылерыю коціць! Акружана плошча... і вось карцеч нас косіць, нас косіць, нас косіць. Ды голас высокі наш — не заглушыць гулам гармат грымотным! Ён да краю зямлі даляціць, мур часу праб'е, несмяротны! Хай ведае свет: на цара з гайнёй меч пометы смела ўзнялі мы. Мы выйшлі вайной, мы выйшлі вайной на рабства — гора радзімы. ...Меч Расіі аголены, чысты — Дзекабрысты.
Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2