Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Шрифт:
* * * Дома ў нас — не за колькі зямель на лужку ці не бачыў ты дзіва: з веку ў век, з лета ў лета рупліва пералічвае краскі чмель.
* * * Хто месяца жарыну У надбор'е запусціў? 0 як ён азярыну Начную асвяціў! Паслаў — каму пад ножку? — Жывую, з серабра Нябесную дарожку Па хвалях і вірах! Пайшла яна — успышкамі — Па беразе ў расе, Па голках хвой, па шышках, Па верасе. Хто месяца жарыну У надбор'е запусціў? І чый там, у ажынніку, Гарачы шэпт: «Пусці!»
НАШАМУ
ЛЕСУ
Годны лес! Над табой, разгайданым, За стагоддзем стагоддзе пяе. Разбіваліся ўшчэнт ураганы Аб зялёныя грудзі твае. Непахісна, як волат замглёны, Ты стаіш: у зямлі — карані. У ліхія гады ад палону Край увесь ты сабой бараніў. Еду дзень, а паўз шлях зноў, узнёслыя, Сосны, сосны — камель пры камлі. Вечна ж грайце пад хмаркамі, сосны,— Варта верная роднай зямлі!
* * * Туманам зацягнула дні — Зноў свету не відаць. У парнай белай цішыні, Застыўшы, ліпы спяць. Год новы побач, за сцяной, I на табе — туман: Зноў над прымоўклаю зямлёй Варожыць, як шаман. Шляхі і сцежкі — мокры глей, Раскіслі — не вылазь. Ледзь ступіш — чэпіцца, як клей, Да чаравіка гразь. I сніцца, сніцца ўсім адно: Ідзе-гудзе сама, Шлейф белы кінуўшы ў акно, Завейная зіма.
* * * Такую падзею мы праглядзелі: Шпакі прыляцелі! Дазнаўся пра гэта я ў дрогкім трамваі ад дзвюх, з бітончыкамі малака ў руках цётак. От як! Дзеці зямлі, гэта ж — дзіва! — жывём мы ўжо Без перасвісту шпакоў, што некалі першымі нам абвяшчалі вясну Без крыгалому чаканага на рацэ, што досвіткам белатуманным будзіў увесь свет самаю мірнаю з кананад, Без паху раскрытай плугам раллі, якую, зляцеўшыся з усяго наваколля абходжвалі шумна гракі, Без рос на траве (ці помнім хоць мы, калі ступалі па іх апошні раз босай нагой?), Без празрыстасці бярозавіка (як гулялі ў ім сонечныя зайчыкі, калі мы неслі яго ў слоіках з бязлітаснага ўзлеску!), Без перапёлчыных ранкаў, Ясных заранкаў, Без красавання жытоў на зямлі, Без налівання, Без светлага мігу таго, калі, вылезшы пагрэцца на сонцы, абсядаюць усе лазнякі ваколіцы такія рахманыя коцікі, калі выпырхваюць раптам з пупышак бяроз вясёлыя выраі лісця, калі зацвітаюць на волі пралескі, сон, святаяннік, крушына... Што з намі робіцца?
* * * Зноў — сівец, і хвойкі, і дымок, Як калісь, над станам Пастуховым. Я тут гэтаксама недзе мок Пад шумлівай сховаю альховай. Добры дзень, далёкая смуга! Добры дзень, маіх узлескаў лісце! Тут расой крутой мая нага Апяклася, босая, калісьці. Вунь і ты, чысцюткі ручаёк! Як я рад, што ў пераплёт маліны З той пары замглёнай ты не ўцёк, Што вярнуў мае гады малыя! Хутка мой раскручваецца век, I вясны жыцця хіба не шкода: Чалавек таму і чалавек. Што Учора ў ім жыве заўсёды. Нарадзіў мяне вось гэты край, Крылы ў вырай тыя хаты далі: Хто я, вам раскажа той вунь гай, Тых палёў падсіненыя далі. Лог і луг, крынічная бруя, Сцежак ласка, халадок дасвецця, Людзі нашы, мова — гэта я, I без іх мяне не зразумець вам.
* * * Зноў вы стынеце, вербы мілыя,— У канаве вада, як слюда. Адляцела — у вырай, у вырай — Лісця срэбнага чарада. Мусіць, я пазнавата прыехаў — Як нямы, за дарогаю гай. Адшумеў, адзвінеў. Нават рэха Знікла недзе — гукай не гукай. Пад нагамі — іржэўнік, як шчотка. Лета жаўранкавае — у тарпах. Гоніць восень — пахмурая цётка — Лісце скручанае па шляхах. Ну, а нас — што па свеце кідае? Не сядзіцца чаму нам, скажы? Каб за сінімі краявідамі Бачыць новыя міражы? Ёсць у кожнага скарб бясцэнны (Што там золата ўсіх прызоў!). Гэты скарб — хаты матчынай сцены У сучках, у маршчынах пазоў. Гэты скарб — агародчык са слівамі, З бэзам, што яшчэ дзед пасадзіў (Хто з нас кветкамі тымі «шчаслівымі» Сноў дзіцячых не саладзіў?). Гэты скарб — гай за хатамі, звонкія Над разлогамі пчолаў шляхі, Ясната сенажацяў рамонкавых, Балатоў прыазёрныя мхі З чыстым голасам жураўліным, З журавінным дажджом між куп'я... Гэты скарб — маленства краіна, Гэты скарб — радзіма твая.

2

* * * А мы і не бачылі шчасця, А мы, як ваўчкі, былі Такія яшчэ віхрастыя На зраненай нашай зямлі. Адно было ў нашых марах, У зрэнках дзіцячых, у снах: Святога амаль, з прыгаркаю Хлеба жытняга смак і пах. Вясны ручаямі звонячы, Адкрыты — дзе плот, дзе брод? Ішоў і горкі і сонечны Пасляваенны год. Ці помнім хоць мы, як маткі Уздыхалі штовечар не раз, Слязу выціраючы ўкрадкам — Чым пакарміць бы нас? Удовы вайны Айчыннай, Глядзела з надзеяй на іх Уся краіна ў руінах I вочы іх дзетак малых. Так рана ў матак лажыліся Каля вачэй кругі! Ды зноў яны рвалі жылы, Упрагаючыся ў плугі. Ды зноў зляжалыя глыбы Варочалі — плач не плач. Як яны біліся, рыбіны, У сецях тугіх нястач! А скаргі на ўдовіну долю Дамоў, у падушку няслі — Усё яны пераадолелі, Усё, што трэба, змаглі. Стаіўшы боль свой глыбінны, На лямках з разрухі ў той час Выцягнулі ўсю краіну I выгадавалі нас. Мільгаюць дзесь каля Вегі Зорныя караблі. З рук матак нашых, я ведаю, Старт свой яны узялі.
БАЛЛАДА ПРА МАЦІ Кіёк у руцэ, за спіной хатулёк, Запылена хуста — Прасёлкам, здалёк, Сівая, як голуб, ішла яна. Звінела жаўранкамі вясна. — Куды гэта, бабка, вы, дайце адказ, Што зрушыла з дому, старэнькую, вас? Шасцеў пры канаве зялёны трыснік... — Я, дзеткі, да сына іду, на Палік... — А сам што ж да вас не прыедзе ваш сын? Няўжо так зазнаўся? Які ў яго чын? — Зазнаўся? Ды не, яшчэ змалку ён быў Ласкавым і чулым і матку любіў. Бывала, не дбаў аб гульні, як усе: Цялушку напасвіць і дроў прынясе. Калі ж ён падрос, пачалася вайна, Пазвала яго ў партызаны яна. Пайшоў ён да возера Паліка — Там, кажуць, балоты: чарот, асака. Там вельмі цяжкая блакада была — Ад бомбаў нямецкіх зямля ўся гула. Адтуль не вярнуўся ён — на Паліку Так і астаўся. У тым унь баку. Адзін у мяне ён, к яму я іду — А можа, дзе-небудзь яго там знайду?.. Кіёк у руцэ, за спіной хатулёк, Запылена хуста,— Прасёлкам, здалёк, Сівая, як голуб, ішла яна. Звінела жаўранкамі вясна.
* * * Можа, і ў мяне над галавой Ходзіць зорка ўласная, якая Узышла ў дзень нараджэння мой I ў дзень смерці ўпадзе небакраем? Забабон звычайны? Прызнаю. Ды не зачыняйце ў мару дзверы: Я у тую зорку, у сваю, Як-ніяк, хацеў бы ўсё-ткі верыць! Мы — не безымянная трава, Не шурупы ў нечай калясніцы. Кожны з нас — хай кружыць галава! Вымпел свой нясе праз бліскавіцы. Людзі, верце: ёсць у нас свае Зоркі зіхатлівыя ў сусвеце! Хай іх бачыць доля не дае, Ды яны нам свецяць, свецяць, свецяць! Чыркнула па чорнаму агнём, I няма ўжо знічкі — мы галовы Над труною друга ціха гнём: Адляцеў у вырай вечаровы... Кажуць, у вайну быў зарапад! У траву, у белыя азёры О як густа сыпаў зораў град! Як яны гарэлі ў небе, зоры! Хлопцы, што краіну бераглі, Не прыйшлі дамоў з дарог няблізкіх. У палях расквечаных ляглі — Юныя навек — пад абеліскі. Не, яны й дасюль для нас — не тло, Не бясследны попел з поля бою. Покуль мы жывыя, іх святло Носім, непагаснае, з сабою.
* * * Янку Сіпакову Ці ж ведаў хлапчук, на якую раду Тату з мамай пагналі ад ганка прыклады? Толькі гэтак калола нязвыклае слова — гестапа! ...Двое добрых людзей да нелюдзяў трапілі ў лапы. О, як іх дапытвалі ўмела — з падмогай навукі! Жалезам хітрым выкручвалі іх сялянскія рукі. Рукі, што ведалі толькі тронку плуга ды граблі. Што над пасцелькай дзіцячай снавалі, як гралі!.. I вось да сцяны іх паставілі — крычы не крычы пад вачэй гэтых лёдам... I ўпалі яны — бывайце, няспраўджаныя надзеі! У тым лёху, Глухім, голым... Ды ў свеце застаўся іх голас.
Поделиться:
Популярные книги

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5