Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Шрифт:
КВЕТКІ ЧАРНЫШЭЎСКАМУ Як квэцалі ўшыр і ўдоўжкі (пабольш каламазі на швабры!) Таго эшафота дошкі, куды вялі яго шаблі! Закасвалі рукі каты І — на вачах у Расіі — Да слупа прыкоўвалі клятага яе найвялікшага сына. Стаяў ён, з журбою на твары, і, ланцугом бразгочучы, За частаколам жандараў людскія шукаў вочы. Ды стулена, уся ў парасонах — няўжо гэтак дождж палошча? — Маўчала ўперадзе сомам, вады ў рот набраўшы, плошча. Маўчала... Ні голасу... Чайкай білася сэрца аб грудзі: Усё ж злавілі — крычаць бы! — ў сіло хлусні вас, людзі? Як жа пайшлі на прыманку злачынцаў, што гэтак царуюць, Што
кінулі Русь у ахранку
і чацвяртуюць?
Змірыліся як, што каты — трэба ж гэтак злаўчыцца! — Краіны усёй адваката запісваюць у злачынцы? А можа, сябе, як паходню, у свет выносіў дарэмна? Няўжо ж і не ўстане, уходаны, агромністы край пад'ярэмны?. Грымеў прыгавор над вухам, ды падалі словы трухою: Біла яго абухам маўчанне людское. I вось — як узнагарода, як выбух над небам імглістым У ногі... яму... калодніку — ружаў букет агністы! Ад плошчы абуджанай рэха ляцела майскім абшарам: У мёртвай цішы прарэху ужо не залатаць жандарам! Яснеў небасхіл за палеткамі, зноў вочы глядзелі ўперад... Пісаць бы паэму пра кветкі, што ўратавалі веру! Былі потым лёду годы, але і ў вілюйскія сцюжы Грэлі яго заўсёды тыя ясныя ружы.
* * * Кажуць, тысяча год, як няма ўжо той зоркі ў сусвеце. А святло ж яе ў небе нашым па сёння — глянь — засталося: як яна хораша свеціць! Кажуць, даўно на свеце няма доктара Францыска (Георгія) Скарыны, Міколы Гусоўскага, Джардана Бруна, Гамера...

4

* * * Няхай табе даўно за сорак, Ці ж варта аб гадах тужыць? Адно: пад водбліск рэк і зорак Цяпер паўней спяшаеш жыць. Ды жураўлінай чарадою Ляцяць пад воблакамі дні. Схапі іх паспрабуй рукою, Ты паспрабуй іх супыні. Я час прыточваць не бяруся I перад лёсам не дрыжу, Ды кожным днём, што зноў прачнуўся Як падарункам, даражу. У звоне пчол, шматкаляровы, Ідзе ён —далі расчыняць... Баюся толькі: выпадкова Падараваны дзень праспаць. У кожным дні — свой бой, свой вецер Свае вясёлкі, горан свой... Іграйце ж, дні мае, у свеце, Раскручвайся, жыцця сувой!
* * * Гляджу: другімі сталі берагі — Павялі, парыжэлі сітнягі, Вяз агаліўся, ссохла асака... Адна яна, нястрымная рака, Як бегла між карэння ды куп'я, Так і бяжыць, нястрымная бруя... А ў нас, людзей, скажыце, ці ж не так Мы, што ні год, мяняемся няўзнак. Сівеем мы, цяжэем, і ў свой час Змяняюць нашы дзеці ў свеце нас... Бясконцая крыві нашай рака Цячэ ў вяках, цячэ ў вяках!
* * * Мае гады — вазы крутыя З снапамі дзён. За возам воз Праз небасхілы залатыя Ляціць маіх гадоў абоз. Не згледзіш — новымі вазамі Ён абрастае зноў, як бач. Ну што ж, няхай! Пад абадамі Пружынь, зямлі зялёны мяч! Як ходзяць воблакі блакітам! Як грае дзень! Як зорыць ноч! Плывуць ракеты і ракіты Каля вазоў маіх, паўзбоч. Не ехаць бы мне толькі ўлегцы. Свой воз накладвай з верхам, брат! Знай: па набытак нам не ўлегчы З вазамі гэтымі назад.
* * * Ці так я жыву, ці тое раблю? Вы мне падказалі б, людзі! Праз лес нязнаны сваю цераблю Сцежку — ці гала хоць будзе? Можа, самому сабе я хлушу, Шлях выбраўшы свой паспешна? Мо дарам сякерай па пні гашу? Мо абысці б яго лепш мне? Мо за нішто выбіваюся з сіл, Жыццё сваё трачу марна? Мо так і не стрэну ў зары небасхіл? Мо толькі міраж — мая мара? Мо лепей было б вярнуцца назад, Другой пусціцца дарогай? Але ж па гэтай так пройдзена шмат! Так дзён разменена многа! Не, трэба, пэўна, перачакаць — Я проста ўтаміўся, мусіць. У сэрца трэба свайго спытаць — Яно памагчы мне мусіць. Яно падкажа, як далей быць — Вярнуцца ці крочыць уперад. Па ўказу сэрца ўсё трэба рабіць, Яму аднаму трэба верыць.
* * * Транжыру дні, як мот, Гублю у танцы тайным, У спраў вадаварот Нікчэмных уматаны. Ад іх, нібы ад мух, Адмахваюся яра, Ды зноў — забойцы муз - Яны плывуць, як хмара. Дзе ж тая зорка, што Сарваць я з неба меўся? Дарог, як струнаў, сто, Што граюць без мяне ўсё
* * * Чалавек — гэта свет. З кніг Памёр чалавек — Самкнуліся вейкі... Свет, што ў вачах яго граў і іскрыўся, зачыніўся навекі. Якія сонцы і сосны, Аазісы і вясёлкі, Якія ружы і руны, Сэрца найтонкія струны былі ў гэтым свеце абжытым! Памёр чалавек і з сабою ў зямлю свет свой панёс, Свет, які так і застаўся нікім не адкрыты...
* * * Жыву каля рэха. Вечарам, калі за акном леснічоўкі ўлягуцца ў нагах хвой баранчыкі хваляў азёрных, Прыходзяць ка мне ласі ды зоры. Далёка ўбаку (нібы на другой планеце) застаўся свет мой штодзённы, прывычны, які даўно ўкруціў мяне ў свае колы: Я ўцёк ад яго — на цэлы месяц — у гэта зацішша. Думаў, тут адпачну без яго. Ды толькі дарэмна: усе мае паўсядзённыя клонаты, якія я дома пакінуў, Знайшлі і ў пушчы глыбокай мяне, прымчаліся ўсе, як адзін! I вось раяцца ў маёй галаве, варочаюць начамі мяне з боку на бок, кідаюць у сне. Не, тут нішто іх не перапыніць — ні звон трамвая, ні грукат бабы чыгуннай аб непадатны асфальт, ні крык дзіцяці за мембранай-сцяной... Колькі ж змагу я пабыць сам-насам з вечнасцю?
* * * Мы ўвесь век свой — бывае! — шукаем сябе, Ды, так і не знайшоўшы, не знайшоўшы, выпраўляемся ў той, незваротны, вырай. Як шкада, што адтуль не папытаешся ўжо: — I чаго я прыходзіў сюды, на Зямлю?
* * * Лодку долі сваёй Смела кіруй па жыцця рацэ. Хай рыпяць і рыпяць Вёслы ў кожнай руцэ. Ведай: выпусціш з рук Іх, і той жа парой Стане трэскай на хвалі Лодка долі тваёй!
* * * О дай мне, доля, пастаянства дрэва, О дай мне, доля, цвёрдасць скалы, О дай мне, доля, ураўнаважанасць каменя, О дай мне, доля, гарэнне агню! Не давай толькі мне пакорлівасць дрэва, Не давай толькі мне раўнадушнасць скалы, Не давай толькі мне чэрствасць каменя, Не давай толькі мне бяздумнасць агню!
* * * Міг — і ўсё ўжо на зямлі не тое: I агонь, і людзі, і трысцё. Як рака, цячэ жыццё зямное, Як рака, мяняецца жыццё. Абнаўленне вечнае ў прыродзе! Абнаўленне — вецер ліст сарваў, Гасне зорка дальняя на ўсходзе, Узыходзіць сонца і трава. Я — людзей і зорак спадарожнік: Міма, міма — радуга, імжа. Па зямлі іду, і крок мой кожны Ёсць былога й заўтрага мяжа. Рушыцца і ў гэтае ж імгненне Узнаўляецца, як жыта, свет. Мы з табой — і смерць і нараджэнне, Мы з табой — вякоў гарачы след. I не засмучайся, што, як нітка, Легла ўжо маршчынка на чало: З намі — маладосць, яна не знікла, З намі, з намі — нашых душ святло.
Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2