Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Але давайце лепш яшчэ раз прачытаем: Толькі што памытая падлога Пачынае пахнуць борам густа. Зноў, здаецца, слухаеш падоўгу, Як звіняць галін сасновых гуслі. Млосна ад малін у расцяробах. Дзяцел грукне ў цішыні чмялінай. Выцірайце ногі. Асцярожна! Вы ступаеце па вершалінах!.. «Памытая падлога»

Дарэчы, пра гэта ўжо пісалі. Як увогуле многа і шчодра пісалі пра Барадуліна. Рыгор Бярозкін, Міхась Стральцоў, Варлен Бечык, Васіль Зуёнак, Рыгор Семашкевіч,

Вольга Іпатава... І... і... і... Бібліяграфія заняла б добрыя старонкі... Ёсць і першая кніга пра Рыгора Барадуліна.

Але — вяртаючыся да галоўнага прадмета размовы. Рыгор Барадулін не ўмее быць пасіўным. Не ўмее маўчаць, калі яго нешта хвалюе. А хвалююць яго і пытанні дня, і лёс планеты. І ўрокі апошняй вайны. У тых вершах, што ўжо згадваліся, і ў многіх іншых, і ў паэмах, без якіх ужо нельга ўявіць творчасць гэтага паэта: «Трыпціх», «Блакада», «Балада Брэсцкай крэпасці»:

Таму што многае ў свеце, жыцці, літаратуры мы ўспрымаем, зыходзячы шмат у чым з вопыту Вялікай Айчыннай. Вось, скажам, і гэтая думка англійскага паэта XVII стагоддзя Джона Дона, што стала большасці з нас вядома па эпіграфу да рамана Эрнеста Хемінгуэя «Па кім звоніць звон»: «...Смерць кожнага чалавека прыніжае і мяне, бо я адзіны з усім чалавецтвам...», прачытваецца намі як асірацеласць наша кожным чацвёртым беларусам, што загінуў падчас вайны. Таму што гэта ўзровень самаўсведамлення, які знік, але мог бы існаваць: гінулі на вайне ў асноўным маладыя, дужыя, лепшыя. Таму што гэта адсутнасць якой бы там ні было логікі, акрамя логікі абсурду, і адсутнасць маральнага сэнсу ў самым факце вайны. Але і вялікі сацыяльны і маральны ўрок савецкага народа, што адстаяў свае сацыяльныя, палітычныя і маральныя ідэалы.

У паэмах Рыгора Барадуліна яго творчасць набыла гістарычную якасць, свабода і шчырасць, нават пякучая праўда вершаў, асобных уражанняў набралі тут сілу абагульнення, моц філасофскага дыхання. Зноў жа — не ў абстрактна-лагізаваным выяўленні, а ў вобразным пераламленні засвоенага рэалістычным зрокам паэта матэрыялу. А памяць паэта менавіта відавочна і адчувальна рэальна захавала і памножыла засвоенай памяццю народнай крыніцу таго невераемнага сутнаснага свету, які называўся вайной. Паэт свядома акцэнтуе нашу ўвагу на страшэнных дыспрапорцыях, на сумяшчэнні несумяшчальнага, на бяссэнсавасці ваеннага пекла, даючы новы сэнс агульнапрынятым паняццям — каб мы зразумелі, які невынішчальна моцны дух народа, што перажыў катаклізмы вайны. І як суцэльна натуральна няўмольная памяць вайны ў сённяшнім, і шматмерным, і шматфарбным, і шматаблічным свеце. Паэт наўмысна выбірае ракурсы самыя нечаканыя, каб голас яго быў чуцён, а зрок быў абвострана жорсткім. Гэта асабліва адчувальна менавіта ў Рыгора Барадуліна, паэта, што так неўтаймоўна востра адчувае свята жыцця ў вялікім і малым, у кожнай дробязі паўсядзённасці, у паўнагучнай музыцы чалавечага быцця.

Выяўленчы лад вершаў Рыгора Барадуліна ў паэмах строга прадуманы, мы адчуваем нават вагу і шчыльнасць кожнага слова ў радку. І таму, мабыць, асабліва зрокава выразныя — не карціны, не, а як быццам выхапленыя бліскавіцамі памяці — кавалкі, ці што? — рэальнасці.

Выбух! Пахне зямля сырая. Ды вока ралля радуе.— Зямля ўзарана снарадамі. Прыйшла не з краскамі вясна-красна. Распалілася даясна Нізкага неба скляпенне. Першы круг захлынае.

Або — вось гэтае:

...Нa падлозе салома зложыцца, Прапахне голадам, тыфусам, Бяздомным бежанцам Блакада ў патыліцу дыхае. Нішчымніца — злая дзядзіна... На руках толькі дзеці хворыя. Іх усмешкі вайна адпрэчыла. Яны на скарынку чэрствую Глядзяць вачыма старэчымі. Сасмягла рачулку чэрпаюць.

Рыгор Барадулін выводзіць слова з абмежаваных адназначных азначэнняў да абагульнення з'явы — блакада цярпення, блакада маўчання, блакада сэрца, надае часавую працягласць таму, што адбылося. Слова робіцца сімвалам, з мікракосма звычайных уяўленняў энергіяй волі паэта дасягае макракосма духу. Зноў жа — сродкамі, уласцівымі паэту. З тым адчуваннем стылю і меры, якія даюць Рыгору Барадуліну дакладнае ўменне ў пару згадаць пра невычарпальную крыніцу яго творчасці — фальклор. І ўвесці ў паэму нейкія прыказкі, замовы,

прыпеўкі, арганічна ўплятаючы іх у верш, а часам і страфічны малюнак штрыхуючы па законах фальклору. Пра гэта вельмі нешматслоўна, але дакладна напісана М. Стральцовым. Дарэчы, фальклорная гэтая аснова прачытваецца і як канкрэтызаванае тлумачэнне аднаго з магутных вытокаў невынішчальнага духу народа, прыроднай жывучасці яго — і казка, і песня, і прымаўка. Яны дапамагалі перажыць голад, перамагчы смерць:

Некалі голад — нішчымніцы хрэснік — Жартаваў на Белай Русі: «Пяі песні, Хоць трэсні, Толькі есці не прасі...»

Жыццё — не імгненны цуд, які можа абарвацца з прыхамаці сляпога выпадку, жыццё абавязана мець сваю працягласць, прачытваецца за радкамі паэмы. Зноў жа — нармальнае ўспрыняцце нармальнай псіхікі. Таму што, мабыць, і вялікі Амар Хайям, калі роспачна кідаў: «Жыццё ні многа ні мала — імгненне адно», больш смуткаваў з хуткаплыннасці жыцця, чым сцвярджаў заканамернасць нядоўгага чалавечага жыцця.

І ў гэтай паэме, як і ў «Баладзе Брэсцкай крэпасці», і ў «Трыпціху», паэт хоча «да сэнсу... сэрцам дабрацца». Каб усвядоміць для сябе і іншых вечнае, непераходзячае значэнне подзвігу народа: «Гісторыя, калі ты будзеш пераглядаць кнігі мудрасці строгі змест — не толькі па алфавіту, відаць, на першае месца стане Брэст».

У пасляваенным жыцці ўсё набыло асаблівую самацэннасць, сцвярджалася ў сваёй самазначнасці. Кожны чалавек, кожнае дрэва. Кожны ацалелы дом, кожны кавалак скупога пасляваеннага хлеба. Кожная спроба абавязкова наладзіць жыццё. Мірнае жыццё. Магчыма, таму гэта так адбілася ў памяці, што ніводзін крытык не змог устрымацца ад цытацыі. «Мы з маці — усёй сям'ёй/ рэзалі дровы зімою./ Два крокі я йшоў за пілой,/ тры крокі — назад з пілою» («Трыпціх»), Маці паэта Куліна «сталярыла і цяслярыла без гэбля, без ватэрпаса», з дапамогай людзей стварала свой дом, не ачаг, у пераносным сэнсе, а менавіта будавала хату, наладжвала жытло. А потым імкнулася, каб цяпло не сыходзіла з хаты, заўсёды быў у ёй жывы агонь. Вогнепаклонніца — як з ласкавай захопленасцю назаве яе пазней паэт.

З вершаў пра маці ў Рыгора Барадуліна ўвогуле можна скласці некалькі асобных цыклаў, як існуюць, скажам, цыклы аб Прыгожай даме, аб мадонне. Нават не магу прыгадаць паэта, у якога было б так многа напісана пра маці. Тут адчуваюцца і чыста «сямейныя» карэнні, уплыў культурна-бытавога ўкладу, ахоўніцай якога была раней перш за ўсё маці, тая, што шыла ўсяму сялу, толькі «долю ніцаваць не ўмела», «кужаль злыбяды ў слязе вымочвала» («Быў амаль з іголачкі апрануты...»), якая папераносіла азёры вёдрамі («Мама»), добра зведала горкую ўдовіну долю. але ў паэта адчуваецца яшчэ і іншая сувязь з маці: ад яе — слова роднае, «матчына мова»; ад яе — дар, талент, «матчыны песні»; з ёю сувязь не толькі кроўная, але і духоўная («І кожны радок быў да сэрца прытулены,/ што біблію слова матулінага берагу»); ад яе — разуменне высокай красы («краса матуль адданасцю святая»). Таму, мабыць, у яго паэзіі, трывала прысутнічае тэма доўгу перад старэйшымі пакаленнямі, пачуццё сыноўняга абавязку:

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны — пагрэйцеся ў бацькоў. Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые, Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў. «Наведвайце бацькоў...»

Зямля людзей, Радзіма, Беларусь. Самае роднае месца па зямлі — Ушаччына, маці; усё гэта знітавана ў памяці і творчасці, паэта, у сталай суразмеранасці і непарыўнасці прыватнага вопыту і грамадзянскага, грамадскага. Маштаб асобы: паэта ўзбуйняецца ў судакранальнасці да маштабу тэм, глабальныя тэмы набываюць асабістае, але не камернае гучанне. І ў паэта заўсёды ёсць адчуванне асабістай маральнай адказнасці, калі выкарыстаць словы А. С. Пушкіна, «боязнь солгать на народ».

Паэт не любіць дэкларацый, у яго няма парадных вершаў. Але ён валодае ўменнем наладжвацца на пэўную частату перажыванняў, імпульсаў. Можа, часам нават крыху спяшаючыся ў нейкім дыяпазоне змясціць больш таго, чым можа агораць гэтая хваля прыёму. І тады чытач міжволі адчувае штучную гарманізацыю часцей цэлага, шматгалоссе, але як бы яшчэ з відавочнай пробай інструментаў. Праўда, чытач бывае звычайна ўзнагароджаны — інструментам сваім, словам, паэт валодае як сапраўдны майстар. І ўзяўшы некалькі пробных фіярытур, ён абавязкова выйдзе на чысты і поўны гук:

Поделиться:
Популярные книги

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала