Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад
Шрифт:

Усе гэтыя ўражанні акумулююць ў эмацыянальную напружанасць, нават хутчэй эмацыянальную засяроджанасць, калі ўспрымаеш і крыху збоку, і як сваё асабістае роздум героя апавядання пра неабходнасць чалавечага сяброўства, якое не можа замяніць самае плённае «splendid isolation», і пра неабходнасць увагі людзей адзін да аднаго, і няпэўную надзею.

Такім эмацыянальным штуршком, тым самым лейтматывам становіцца першы снег у апавяданні «Яшчэ раз першы снег».

«Нa цэлым свеце — белы снег, на ўсіх палях і дахах», «непераможна белы снег» — свята, «белае шчасце», што радуе ўсіх і даступнае ўсім. І на адной высокай хвалі з гэтым чыстым святам светлаты ўспрымаецца небудзённая ўрачыстасць арганнага канцэрта ў Домскім саборы. Ці, папраўдзе,

наадварот, канцэрт даў такі настрой герою і ўспамін пра першы снег узнік у гэтай сувязі. Цуд з гукаў — ад яго складаныя асацыяцыі, нечаканыя вобразныя сувязі.

Тэкст апавяданняў Брыля ўвогуле жыве не лагічным парадкам сюжэта ці думкі, не вастрынёй фабулы. Фабульная навела звычайна абмяжоўвае выяўленчыя магчымасці прозы, а празаік вельмі даражыць пластыкай пісьма, свабодай руху думкі, выразнасцю лірычна-філасофскай плыні яе. У пісьменніка няма зададзенай выключнасці персанажаў, кампазіцыйная пабудова разамкнёная, ён гаворыць пра будзённае, але звярнуўшы ўвагу на істотнае, галоўнае. З адухоўленай увагай да свету рэчаў, да прыроды, да акаляючага свету, да ўнутранага жыцця герояў. Увагай засяроджанай, заснаванай па дакладных ведах. Гаворыць немітусліва, з несумотнай важкасцю.

Улічваючы перш за ўсё вопыт Талстога, Чэхава, Буніна. Улічваючы, а не абапіраючыся на яго.

Не прайшлі па-за яго ўвагай і творчыя памкненні Прышвіна і Паўстоўскага, многіх славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Але... У мяне неяк не выходзіць з галавы сцверджанне аднаго сур'ёзнага крытыка пра блізкасць Янкі Брыля Шэрвуду Андэрсану і Эрнэсту Хемінгуэю. Хіба што дасканаласцю формы, ёмістасцю зместу пры лаканізме перадачы. Як гаворыць пра гэта сам Брыль: «Кароткасць, сцісласць трэба ўжо лічыць не толькі сястрой таленту, але і меркай сучаснасці» («Трохі пра вечнае»).

Аднак жорсткі, ледзь не закадзіраваны стыль дыялогаў, кароткія, адрывістыя фразы, знешне малазначныя, адсутнасць тлумачэнняў аўтара, амаль што адсутнасць фону, адсутнасць прамога роздуму, вельмі рэдкія параўнанні і метафары — усё гэта ніяк не датычыць Брыля. Нарэшце, стыль вымагаецца зместам — каб паказаць раз'яднанасць свету, у якім жывуць героі гэтых аўтараў, збянтэжанасць іх усведамлення, і, дарэчы, героі Хемінгуэя — скептыкі «згубленага пакалення», героі Андэрсана звычайна людзі, якія перанеслі эмацыянальную траўму і зараз адчуваюць душэўную неўладкаванасць. Героям Брыля рэфлексіі не ўласцівыя, у самых неспрыяльных умовах жыцця светапогляд яны захоўваюць пазітыўны, прытрымліваюцца народнай філасофіі і арганічна адчуваюць нацыянальную глебу, а гэтага таксама па прычынах сацыяльнага парадку няма ў персанажаў амерыканскіх аўтараў.

Янка Брыль па-славянску, у лепшых традыцыях, любіць параскашавацца словам, даць пагаварыць сваім героям усмак, не пагаварыць толькі, а парасказваць, любіць паглядзець уважліва вакол сябе, даць адчуць чытачу водар зямлі і хараство неба, фарбы, гукі, пахі, і ўсё гэта канкрэтна, па тым талстоўскім прынцыпе, пра які сам Брыль зазначаў: «Ён не пісаў, як часта пішам мы, што заспявала на дрэве нейкая птушка, цвілі на ўзлеску нейкія кветкі, конь чамусьці крутнуў галавою...» Нейкіх птушак, нейкія дрэвы шчасліва абыходзіць і Брыль, добра ведаючы, пра што ён піша, дзе ўсё гэта адбываецца. А гаворка ў яго пра тое, што перажыў сам ці блізкім сведкам быў, што адчувае, што перадумана. Зразумела, усё гэта па-мастацку пераасэнсоўваючы і абагульняючы. Ён валодае не так «дарам вынаходніцтва», як «дарам адухатварэння» (Томас Ман). З даверам звяртаючыся да чытача.

Калі сёння бярэш у рукі тамы новага Збору твораў, пяцітомніка Янкі Брыля, дык, перачытваючы, недзе ставіш сабе замету, як ярка выявіліся асаблівасці творчага почырку празаіка ўжо ў першых яго апавяданнях, што пісаліся ці пачыналіся пісацца ў 35-м, 37-м, 38-м гадах.

Тонкая і паэтычная замалёўка «Як маленькі». Вясковы дзядзька, у якога, канечне ж, процьма будзённых, неадкладных спраў, прыйшоўшы ў гумно, рабіць адну з такіх

спраў — «абіваць лён» — стаіць, узрушаны хараством: пад «маладым, румяным сонцам», «як тая зорка касатая», зіхаціць сплеценая павуком на пуках ільна сетка. І ён па-дзіцячы радуецца на гэтае дзіва і па-даросламу, з мужыцкай павагай да чужой працы не хоча рушыць зробленае павуком. Мудрая непасрэднасць, здаровы, моцны настой эмоцый. І ашчадная скупасць слоў, сродкаў выразнасці — у дзевятнаццацігадовага юнака. Гэта не сентыментальнае замілаванне — ах, які ж малады і які таленавіты — проста ўсё пазнаецца ў параўнанні. Сёння многія, і куды больш сталыя пачаткоўцы, не толькі ў нашай, беларускай прозе, парадкуюць, цагліну за цаглінай, цяжкія стандартныя словы — як глухую сцяну кладуць, не праб'ешся...

Раннія апавяданні Янкі Брыля маюць выразную сацыяльную афарбоўку, адметны мясцовы каларыт, жывыя характары. І вобразную мову. Праўда, неяк, калі Буніну выдавалі хвалу за яго мову, ён зводзіў усё да жарту: «Якая такая асобая мова ў мяне, пішу на рускай мове, мова, канечне, выдатная, але я тут пры чым?» Не ведаю, што ў такіх выпадках гаворыць Брыль, але факт — вось у тых жа мясцінах гадаваўся, тых цётак і дзядзькоў, здаецца, чуў, а толькі прачытаўшы Брыля, усхопішся, успомніцца, прыгадаецца: «Што ж ты зробіш з каханай бядою?»

Характары празаік умее накрэсліць некалькімі словамі. Во яны, кулакі-смокі, што змарнавалі жыццё некалі «першай у вёсцы жняі і праллі» Марылі. Свёкар — звер і скупеча, «зямля ненаежная». Свякроў — «вельмі ж драпежная ў працы», хадзіла згорбіўшыся і ўсё подбегам, трушком, быццам ёй горш як усяму свету часу не хапала. На кірмаш сядзе ехаць і то, здаецца, бегла б на возе, каб хутчэй справіцца. «Жміндзіла — хай бог крые...»

Падкупленых сведкаў, якія на судзе не толькі дапамаглі гэтым крывасмокам адцягаць Марылін пасаг, але і абылгалі яе, нябожчыцу, маўляў, прадала і прагуляла сваю зямельку, дык вось гэтых сведкаў празаік як прыпячатаў словам: «пародзісты падлюга».

Мясцовага вясковага «лицедея», што з не самага шчаслівага лёсу жыве ў «нясытых прымах», краўца Лапніку пісьменнік характарызуе больш не аўтарскай мовай, а дае яму слова самому. Лапінкавы дыялогі з яго сябрам і «братам Мішам» празаік будуе так, што яны расказваюць многае і пра самога Лапінку, і з яго слоў пра жыццё вёскі і вяскоўцаў. У вялікі гонар увайшлі ў вёсцы баптысты, і кравец узяў звычку хадзіць да іх, лепш як лаянку мужыкоў слухаць ці кепікі паноў. Спяваюць прыгожа, але ж... Дасціпны позірк краўца прыкмеціў і як «Настуля Кукобіна... моліцца, а сама ўсё цікуе за рэчку, каб гусі ў шкоду не ўлезлі. А пасля — эх, паляцела — агы-ля!..» І хто там так «шчыруе» ў веры: «А Раман Дуля — ух, ты... «Госпадзі! Ты благаславіў, о, штоб я празрэў і навучаў народы...» А я сабе падумаю: прайдзісвет, прайдзісвет! Забыўся ўжо, колькі ад цябе дзевак плакала?..» Кампанія сабралася ў малітоўным доме адзін да аднаго: яшчэ і Пятрусь з Навасёлак, «закапыліцца, як табакі панюхаўшы, ды толькі адымае: «А-фу-лэ!» А з адной фразы, якую празаік зноў жа даверыць краўцу, стане відно, чаму Лапінкавы хлопцы крадуць лес у багацея Грыба і як Лапінка ставіцца да кулацкага сына, зацятага баптыста, «брата Мішы»: «У цябе і веры больш, і гаспадарка такая, ты і к госпаду бліжэй...» Ніякай рыторыкі — але які глыбокі сацыяльны і антырэлігійны змест.

З двух гэтых апавяданняў відаць і каму «справядлівы» суд у Польшчы Пілсудскага гатовы паспрыяць, і даведзеная да абсурду скнарнасць кулакоў-багацеяў — гэта ж трэба, пячэцца Грыб, заспаў, пільнуючы свой лес, а пазычаных коней узяў ды накарміў,— і як самахоць ідзе слова праўды з Міколам, асуджаным дэфензівай на «блуканне ў межах аднаго Навагрудскага ваяводства».

Кампазіцыя абодвух апавяданняў прадуманая, сюжэт (не фабула, не інтрыга — менавіта сюжэт) збудаваны так, што цвікоў не відно, інтанацыя мяняецца па тым абавязковым правіле рэалізму, што ў жыцці пераплятаецца трагічнае і камічнае, драма з фарсам, гумар з сатырай.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн