Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад
Шрифт:

Ёсць агульныя тэндэнцыі, ёсць агульныя тэмы, тэмы вандроўныя, ёсць агульныя і вандроўныя паэтычныя тропы. Раптам у такіх двух розных паэтаў, як Л. Галубовіч і В. Шніп, з'яўляюцца — у Галубовіча — «І сонца над светам спакусна плыве, як бохан гарачы пшанічнага хлеба», у Шніпа — «Бохан сонечны з небакраю»... А Шніпу гэты вобраз так упадабаўся, што ў яго спачатку «якуцкія вавёркі коцяць сонца ў Беларусь», а праз старонку «буслы над вёскай нашай коцяць бохан сонца па дубах». А ў вершы «Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы» яшчэ раз «буслы на захад сонца коцяць па дубах». І немагчыма не ўспомніць барадулінскае «неба тваіх вачэй», калі чытаеш у Шніпа «нябёсы вачэй над дачушкай матуля схіліла ізноў». І больш як рызыкоўны ў яго такі троп: «Букет расцвіў слязой». Хаця сам па сабе верш, у якім ёсць гэты радок, празрысты, чысты, з харошым настроем узнёслай закаханасці, што заўсёды светліць пачуццё паэта:

Паглядзі,
над белай зямлёй
Белы дзень на сонечным кані.

Светлае, чыстае, яснае — гэта ўвогуле асноўны ўспрымальны колер паэта. Нібыта прамень, што не прайшоў яшчэ цераз прызму жыццёвых выпрабаванняў і не раскладзены на розныя колеры спектру.

Першага снегу святло, Ты для мяне, як свята, Сонца памалу ўзышло З коміна крайняй хаты. Вецер сцяжыну маю Ноччу замёў на лузе. Ціха на ганку стаю, Снег патушыць баюся.

У В. Шпіпа пазначаецца важная для паэта якасць — выводзіць прыватнае назіранне да абагуленага роздуму. Хаця, магчыма, занатоўвае ён пакуль тую асацыяцыю, што ўзнікае адразу, не заглыбляючыся думкай у сутнасць з'явы.

Ідзе гадзіннік — Цік-так, цік-тук... А мне думаецца — Няўмольны час Забівае дзверы У наша мінулае.

У вершы Шніпа «Зайшла усмешка у купэ...» са знаёмымі паэтычнымі атрыбутамі: цягнік — сённяшняя рэалія, сімвалічны край свету — асвячоны традыцыяй паэтычны ландшафт. Узнікае асабістае, паэтава, адчутае: «Я моўчкі п'ю халодны чай,/ Балюча апякаю губы». Практычная несуадноснасць, супярэчныя факты — і мастацкая апраўданасць вобраза.

Мабыць, яшчэ неўсвядомлена, але адчувае паэт існаванне ў першую чаргу як хараство быцця, як падставу радавацца прысутнасці ўсяго жывога на зямлі. З маладой непасрэднасцю ўспрымае В. Шніп «снег, нібыта шчырасць звонкай маладой зімы», вятры ў яго вершах «прапахлі скошанай травой», узыходзіць у вершах В. Шніпа «рунёвае сонца». І зборнік свой ён назваў «Гронка святла».

Нездарма зборнік В. Шніпа прыцягнуў увагу Рыгора Барадуліна, і той са шчодрасцю і добразычлівасцю сапраўднага таленту знаёміў гледачоў тэлебачання з паэтам. Заахвочана, ярка, шумліва знаёміў. Так яно і павінна быць. Калі прадстаўляеш паэта чытаючаму грамадству. Ну, а калі весці дзелавую гаворку — нельга не заўважыць і самапаўторы, і не толькі тыя, пра якія вялася гаворка, і не заўсёды строгі адбор вершаў, і яшчэ павярхоўны, не засяроджаны,— не погляд, а позірк на з'явы, рэчы, праявы.

Знарок адкладвалася слова пра Леаніда Дранько-Майсюка. Не таму, што ён менш дастойны ўвагі. Яго кніга — адна, можа, з самых цікавых заявак сённяшняга маладога «прызыву». Дранько-Майсюк прыцягвае ўвагу тым, што спрабуе працаваць у некалькі іншым творчым кірунку. Хаця, здавалася б, усе рэаліі звычнага пісьма навідавоку: геаграфія — роднае Палессе, тыя ж лясы, азёры, пагоркі, ёсць і поўная зборня сямейнікаў — жонка, сын-мацачок, а ў сына дзве бабулі і два дзяды. Але ўсё гэта — у хітрасплеценым атачэнні асацыяцый, кодаў, шыфраў, у атачэнні, наўмысна створаным добра выштукаванай фантазіяй паэта. Фантазіяй з літаратурным ухілам. Але пра яго вершы не скажаш — штампы, паўторы. Калі яны і ёсць, дык не ў цытатным выяўленні.

Паэтычная рэальнасць Леаніда Дранько-Майсюка мройлівая, час як катэгорыя існавання ў яго, мабыць, самы размыты з усяе гэтай кагорты, канкрэтныя гістарычныя рэаліі ён выключае са свайго паэтычнага ўжытку, пакідаючы агульныя паняцці, прасторавую канкрэтыку. У яго вершах прыкмячаюць перазовы з Ю. Кузняцовым. Але ні кузняцоўскага эпатажу, ні ягонага сарказму нават у адносінах да калег па цэху («шифровальщики пустот и общих мест дрозды») — у Дранько-Майсюка няма. Праўда, няма і кузняцоўскага эмацыянальнага напору, узрушанай, нервовай пластыкі пісьма. Але ёсць, як і ў рускага паэта, абавязковая нацэленасць на рух у эмпірэях паэтычнай прасторы, там, дзе, як у палёце сучаснага лайнера, забяспечваецца абавязковая вышыня. І знікаюць у канкрэтным зроку асобныя, адзінкавыя рэчы, мясціны, нават зямля. Застаецца яркі, чысты, высозны блакіт у халодным ззянні дзённага свяціла і амаль іррэальныя абрысы аблокаў унізе, і за імі толькі намаганнем розуму, але не зроку, угадваецца зямля. Усё глядзіцца з

гэтай астральнай адлегласці. Тут можна разважаць пра ўсё, што можа быць мэтай гаворкі ў паэзіі. Канечне, і пра самую паэзію. Для Галубовіча гэта рэальныя «боль» і «жар», і сімвалічныя «рай» і «рой думак», і нават рай вельмі канкрэтны — «толькі геніі парой жылі часова гэтым раем». Дранько-Майсюк прапануе незашыфраваны сюжэтны ход. З'яўляецца ў вершы жанчына — ці то муза, ці то багіня, ці то проста сімвал паэзіі. І адразу гэта жанчына «знікае ў хаце — глухім будане». І як у старой казцы, шукае яе герой, хаця гавораць яму добрыя людзі: «Абыдзі вёску гэтую сёмай дарогай...» І — урэшце — пад заслону — знаходзіць жанчыну: «Выйшла з хаты глухой — будана,/ Да каровы бабуля сівая». Сэнс, безумоўна, празрыста ўгадваецца — паэзіі прагнуць усё жыццё, і яна ніколі не бывае сініцай у руцэ. Прыблізна так – але, як кажуць, магчымы варыянты. Паэт, мне здаецца, разумее гэта і шырэй — не толькі ўсё жыццё шукаць, у тэксце і «стагоддзі пад столлю сышліся». Толькі ў спалучэнні часоў разумее паэт пошук творчы. Не інакш — сённяшняе, мінулае, вечнае. Так і патрактавана ў Дранько-Майсюка яго стаўленне да паэзіі, да прадмета яго: у сутыкненні рэальнага і нерэальнага, міфалагічна-казачнага і канкрэтнага, у поцягу да філасофскіх разваг і спроб уявіць рэчаіснасць як адчужанае ад звычаёвасці быццё і адухоўлены побыт.

Ты мне што-небудзь раскажы... І я расказваю што-небудзь, І так спакойна на мяжы Зямлі і ранішняга неба.

Ці яшчэ:

Там дзесьці дуб зусім сухі, Там бусел-зух кубло майструе І рассыпае па імхі Свой клёкат, толькі дуб не чуе. І там бабулька ў кошык свой Той клёкат з долу сабірае, І на здзіўлены вокліч твой «Дзяньдобры»,— вымавіць старая.

Аднак не пара тут для падрахункаў, нават і самых папярэдніх. І не хацелася б рабіць шарэнгу — першы, другі, трэці... Бясспрэчна, што здзейсніў сябе як паэт Галубовіч, і ад таго яму як нікому іншаму будзе складана з другой кнігай — усе будуць чакаць новай вышыні. І бясспрэчна — сваім, няпростым, і не падобным да іншых шляхам спрабуе ісці Дранько-Майсюк, шляхам, дзе так лёгка спраставаць да суцэльнай зашыфраванасці, калі паэт становіцца творцам для вузкага кола супрычасных асоб, але і шлях, які адкрывае магчымасці выпрабаваць сябе ў варунках неардынарных, паспытаць на трываласць свой узровень прафесійнасці.

Дарэчы — аб прафесійнасці. Вельмі важна, што ў пазначаных кнігах ёсць пэўны ўзровень пісьменнасці і адукаванасці.

Праўда — яшчэ раз — у кожным зборніку ёсць добрыя вершы, але цэласнае ўражанне пакідае толькі «Таемнасць агню» Л. Галубовіча. Аднак кожны добры верш — спадзяванне на добры працяг. «Пазнаўшы пачатак — не знаем канца...» (Л. Галубовіч). Адчуваюцца магчымасці паэтычнага тэмпераменту Алеся Пісьмянкова, і не вельмі верыцца ў яго абвяшчэнні тыпу: «І так здзіўляцца ўжо не ўмею, і так смяяцца — не магу». Думаецца, яшчэ і здзівіцца неадноечы паэт і не міне магчымасці здзівіць іншых сваім словам. Пэўна, будуць вастрыць сваё пяро Алесь Жыгуноў, Віктар Шніп, Іван Рубін. Адказны гэта тытул — малады. А жыццё багатае на сюрпрызы. Бывае, праз некалькі гадоў, насуперак усім прагнозам, з'явіцца таленавітая другая кніга — ажно зусім не таго, каму прадракалі найпрасветлены шлях.

Адным словам, хай набіраюць для песні вышыню.

«А ХАЦЕЛАСЯ В СЛОВА НЕ МАРНАГА...

Плён «гармонических затей» (А. Пушкін) у іх высокім, абстрагавана-канкрэтным сэнсе выяўляюць старонкі многіх выданняў 1985 года. Сур'ёзная, а часам і зацятая гаворка на старонках «Литературной газеты», «Вопросов литературы», нашай «Літаратуры і мастацтва» і г. д. Маю на ўвазе дыскусію «Праўда і праўдападабенства» (ЛГ), перманентна-шматгранную размову пра шляхі развіцця «вясковай» прозы, спрэчку аб пакаленні «саракагадовых», нечаканыя ракурсы праблем у сучаснай «вясковай» публіцыстыцы (ВЛ), меркаванні аўтараў нашага «ЛіМа» пад адказным грыфам «Сучаснасць і сучасная літаратура». Гэта зразумела: час абавязвае — пярэдадзень партыйнага і пісьменніцкіх з'ездаў, канец чарговай пяцігодкі. Па сутнасці, сучаснасць і сучасная літаратура — пра гэта гаворка ва ўсіх выданнях, хаця праблематыка акрэсліваецца па-рознаму. (Не абыходзіць гэтых тэм і друк іншых саюзных рэспублік, але «ахапіць неабдымнае» немагчыма, і трымаць іх у полі зроку не будзем.)

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница