Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Някляеў востра адчувае мастакоўскую традыцыю быць «чувствилищем» краіны — і хоча абавязкова дачытацца да яе.
Дай, маё сэрца, боль чужы Уведаць так, як боль уласны, Каб радасці, якімі жыў, Навек не гаслі. Дай быць вышэйшым ад «ідэй» Прарокаў цьмяных і шумлівых, Каб углядацца у людзей Навек цнатліва. «Дай,Паэт імкнецца асэнсаваць свет, спазнаць не толькі дзейнасць фактаў, але і свядомасць свайго часу, абавязкова ўявіць сабе і ўвасобіць у творчасці спазнаны свет. Гэта думка настойліва непакоіць паэта:
Жыццё сваё лічы не на гады — На зробленае Гэтымі гадамі. «Бязлітасна зязюля кукавала...»І ўжо зусім жорстка, нават з кпінам, Уладзімір Някляеў дадае:
Бо можа стацца, Небасхілу ля, Дзе на дыбы ўстаюць зямныя коні, Ты будзеш верашчаць, Як немаўля, Хоць і дапнеш Да сівізны на скронях.Павел Марціновіч таксама адкасваецца ад раўнадушнага лянівага сузірання жыцця, ад духоўнай глухаты і нематы:
Але не дай цягнуцца, лёсе, Вось так, за хуткаплынным днём, Глядзець на свет з-за пыльных шыбаў... А гэтаксама не дазволь І пераскокваць, як па дыбах, Праз вечны чалавечы боль. «Калеку йсці хутчэй не ўпросіш...»А ва Уладзіміра Някляева ёсць яшчэ такі верш — «Вадэвіль у двух актах». Верш амаль сюжэтны.
Пачатак у ім не ўзрушвае навізной:
Заходзь у мой дом, чалавек! Знаёмы ці проста прахожы. Не бойся мяне патрывожыць.Але паэт прапануе працяг. І вось тут якраз вельмі важны сюжэтны паварот. Добра напісаў паэт: «Не бойся мяне патрывожыць». А што, калі ўзяць ды і патурбаваць яго на самай справе — праверыць на трываласць яго слова, апрабаваць дзеяннем?
Стук у дзверы.
— Хто там?
— Незнаёмы. Адчыніце...
— Хто вы?
— Я чытач. Я верш у вас знайшоў.
— Кіньце жарты.
Ноч.
Не адчыняю.
— То навошта верш вы напісалі?
— Вы вар'ят!
— Дык вы пажартавалі?
Чытач не верыць, што можна жартам кідаць такія словы, выдаць такі маральны вексель, калі няма чыстага золата спагады ў душы. Гэтага чытач не прымае, яго галоўны талент — давер. І хаця, як некалі даводзіў вядомы філосаф Р. Скаварада, «любіць чалавецтва лягчэй, чым зрабіць дабро суседу», даверлівы чалавек, чытач, прымае ўсё, адрасаванае да чалавецтва і да абстрактнага чалавека, як звернутае да яго асабіста, да кожнага паасобку.
Верш вялікага маральнага патэнцыялу — пра абавязковую адказнасць літаратара, пра адпаведнасць маральнага акту высокаму слову. Не ведаю, як па самай справе зрабіў бы Някляеў, калі пастукацца да яго ў дзверы з якое нястачы ці самоты, але —
З выклікам даводзіць свае ідэалы Алесь Камароўскі (зб. «Пачатак»), хаця ў выкліку гэтым адчуваецца халаднаватасць штампа:
Тата, клянуся: Праз жыццё як праз бой, Назаўжды астануся, Як з легендай, з табой! «Смерць бацькі»Уважліва прыглядаецца да сябе Алесь Камароўскі. Праўда, не так у «анкету душы», як у «дакладныя рысы»: «Вочы — азёры бяздонныя з вірам заўчасным», «Срэбра валос узышло...», «Губы — як лук, напружынены, выліты, топкі», «Лоб — узаранае думкамі шчырымі поле» і г. д. («Аўтапартрэт»). З вялікай увагай да сваёй асобы напісаны партрэт, з любоўю нават, толькі цяяжа па гэтым аўтапартрэце ўявіць духоўнае аблічча паэта. Самапародыя, а не партрэт.
Вызначае свой погляд на свет і па літаратуру Уладзімір Градоўкін. Як чалавек, што з вопыту ўласнага спазнаў справядлівасць і несправядлівасць, ён пацвярджае вядомую ісціну:
...Счастье настоящее в безумстве открывателей и храбрецов. «Аргонавты»Яшчэ, можа, не заўсёды акрэслена ў слове, але настойліва ўглядваецца ў сусвет, у наваколле, у сябе ў гэтым свеце і сусвеце Павел Марціновіч (зб. «Прадвесне»).
Тут усвядоміць будзь ласкаў Сваё уласнае стаўленне Да тых здагадак і ўяўленняў, З якіх ты доўга вырастаў. «І вось не тая ўжо вярста...»А Віктар Ярац (зб. «Уваходзіны») не абвяшчае канкрэтна сваёй паэтычнай праграмы, а можа, і сам яе пэўна пакуль што не ўяўляе, аддаючы перавагу асобным вершаваным замалёўкам, а не цэласнай карціне.
Баіцца прапусціць што-небудзь Уладзімір Градоўкін.
Кожная пасляваенная вясна, кожная пасляваенная восень для яго — падзея, бо тыя чатыры гады «географию изучал по-пластунски, ползком». Паэт з задавальненнем апісвае кожную пару года, кожную з'яву, пацвярджаючы словам іх існаванне («Пора весеннего разлива», «Апрель», «Первые цветы на круглой клумбе», «Сияет августейший август... «По грибы» и т. д.).
Па-рознаму глядзяць аўтары зборнікаў на свет, на свае адносіны да яго, на сябе ў гэтым свеце.
Асаблівае месца ў творчасці займае тэма Радзімы. Яе мінулае, яе цяпершчына, яе месца на планеце, яе існаванне на скрыжаваннях гісторыі. Яе мова. Кожнаму ёсць што сказаць
Пра край, які прасвечаны наскрозь Азёрнай стынню, чырванню рабіннай, Святлом зялёным маладых бяроз, Наскрозь працятых песняй салаўінай І вымыты расой жаночых слёз. У. Някляеў. «Паэма-вера»Шчаслівы боль спазнапня, жывая думка мастацкага ўсведамлення, адчуванне вялікай сапраўднасці існага — у Някляева. Для яго Радзіма — абавязковая часцінка планеты Зямля, любоў да яе — «найгалоўнейшая з вечных высноў».