Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Родны край, Радзіма ўяўляюцца паэтам у розных сваіх жыццёвых і паняційных пластах. І вось так — як у толькі што згаданым вершы — як выснова існавання, як пачатак усяго ў жыцці.
І як рэмінісцэнцыя задумліва-мудрай народнай песні:
ШтоНякідкая фантазія народнай песні... У гэтай фантазіі- мары — нейкая даўняя непраясненая туга. І паэт, даўшы адчуць прывабнасць настраёвага каларыту песні, тлумачыць сваю суадноснасць са светам народнага твора: хацеў бы дачыніцца неяк сваім словам да тых песняў-мар Беларусі, да сваёй Радзімы.
Дык суцешыцца б тым, што не толькі хацеў, што паспеў Прамільгнуць над табой, праляцець над табой белым гусем.Рэальны і ідэальны свет роднай зямлі праламляецца ў розных сваіх варунках Уладзімірам Някляевым. І ў творы «Паэма-вера». Гэта і знаёмы краявід:
Мой родны край... Алешнік над ракой, Высокі лес, буслоў-танцораў гнёзды,гэта і «счарнелы крык Хатыні», «барвовы стогн Брэста», гэта і «песнявы прастор» маленства паэта, «Крэўскі замак, гульняў нашых царства», гэта ўсё, што існуе ці існавала, мары паэта і яго святыні, усё, «чым» ён — «чалавек».
Розныя абліччы роднага краю трывожаць і творчую фантазію Паўла Марціновіча, што асабліва пільна ўглядаецца ў гісторыю свайго народа («Каліноўскі», «Усяслаў», «Рокат», «1964»), у яго звычаі («Папараць-кветка»). Нават пейзаж ён успрымае не без гістарычных уплываў.
І падкупленай вартай Расчынена брама паны. «Таямніча і ціха...»Шчымліва-пранікнёныя асацыяцыі Віктара Яраца — гэта таксама адбітак яго ўяўлення Радзімы:
У родным краі размаўляюць дрэвы... Мне мову не забыць бяроз і сосен і кожны гук іх старажытных слоў, бо з гэтых дрэў стартуе ў неба восень журботнымі чародамі буслоў... «Мова дрэў»Трывалую сувязь са сваёй Радзімай адчувае У. Градоўкін, прадстаўляючы яе як канкрэтную мясцовасць, як незабыўныя з дзяцінства краявіды і як неабходны выток яго духоўнай энергіі.
Сторона лесная да озерная. По колено мхи, По пояс травы. Издали тянусь к тебе я корнями. Оборви их — брызнет сок кровавый. «Витебщина»Для Алеся Камароўскага Радзіма — перш за ўсё славутая Мікалаеўшчына (радзіма
Не адным паэтам спазнаная тэма. Можа, таму ўвага Камароўскага засяроджваецца на хрэстаматыйна вядомым:
І карчакоў і плытагон, Суняўшы смутак ціхі, Уславяць песняй зноў таго, Чые вякуюць кнігі. «У Мікалаеўшчыне»Што яшчэ хвалюе паэтаў-дэбютантаў? Сярод якіх, безумоўна, выдзяляецца У. Някляеў. З яго роздумам над самымі рознымі праблемамі, жаданнем, нават прагай усвядоміць складаныя з'явы навакольнага свету, сваё становішча ў гэтым свеце, заглянуць у самога сябе, у свае духоўныя сховішчы, асэнсаваць рэчаіснасць, скандэнсаваўшы думкі так, як гэта магчыма ў паэзіі, дзе ў яе самых высокіх узорах мудрасць зліваецца з эмоцыяй, абстрагаванае мысленне — з выхадам на канкрэтныя рэаліі быцця.
У. Някляеў імкнецца асэнсаваць свет у яго абстрагаваных праявах — можа, нават і губляючы магчымасць рэагаваць на кожную падзею, ствараць вершы — вокаімгненныя водгукі на кожны рух грамадскага жыцця. Ці раптам праменіцца словам проста ад адчування радасці быцця, ад таго, што не даецца аналізам і не паддаецца яму. Згонная кропля імгнення.
Глыбока ў студні боўтнецца вядро... Затархаціць пашчэпаная корба... Адзін глыток — і існуе дабро, І жыць на свеце хораша і добра. «Студня»Ці так вось занатаваны настрой. А думка жывіць настраёвы нерв верша.
Мой снежань... Мой лекар... З усіх на свеце багоў Нe ведалі Снежня грэкі, Бога снягоў... Мой лекар... Мой снежань... Ні суму ў мяне, ні болю. «Увесь, нібы пекар...»Сапраўды, прыгадайце гэты пушысты белы спакой, светлую музыку цішыні. Снежна, бела. Снег яшчэ маўклівы, задумлівы, гаваркія вясновыя ручаі і вясновыя навальніцы далёка. Пакуль што — таямніца спакою.
Уладзімір Някляеў умее падаць такі абразок-роздум, выявіць словам настрой, пэўную ці няпэўную думку, імкнецца ўлавіць сувязь звычайнай падзеі з глыбіннымі карэннямі быцця.
Гэтую сувязь імкнецца творча спасцігнуць і Павел Марціновіч. Ну, хаця б у вершы «Пасядзець каля вогнішча...». Ён збіраецца прасачыць неабходную і патрэбную душы сувязь з такой першароднай і неабходнай з'явай — вогнішчам, жывым агнём.
Бо душа чалавека — яшчэ не маўклівая ляда, Калі пошум галля і агеньчык у цемры начной Захавалі над ёй цудадзейную сілу і ўладу!І сапраўды прадвесневая (прыгадаем назву зборніка) радасць чуецца ў звонкіх ад маладосці і прагі жыцця радках:
Каток, заліты свежым лёдам,— Нібы гладыш, наліты мёдам. Хто самы спрытны, самы шпаркі, Адчуй, што ты на свеце ёсць! Ад сонца з лёдам, як ад чаркі, Завейка кружыць весялосць. «Каток, заліты свежым лёдам...»