Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад
Шрифт:

Калі пагартаць «Маладосць», дык тут большая размаітасць тэматыкі, большае імкненне да стылёвай разнастайнасці, больш новых імёнаў, больш рызыкі. Большая ўвага «гарадской» тэматыцы. Дарэчы, зноўку згадаўшы справядлівыя закіды А. Пяткевіча наконт жанравай беднасці і аднатоннасці пісьма, да названых ім пісьменнікаў (Я. Брыля, І. Шамякіна, В. Быкава, У. Караткевіча, В. Казько, В. Гігевіча), творчыя дасягненні якіх вынікаюць не ў апошнюю чаргу дзякуючы адхіленням ад згаданай лініі хранікальна-бытавога пісьма, «уніфікаванага стылю», абавязкова дадала б імёны М. Стральцова, А. Жука, В. Іпатавай, Р. Семашкевіча. Ды і В. Блакіт зусім не трымаецца напрамку бытавой хронікі, дарэчы, зрабіўшы ўпэўненыя крокі ў напрамку ў нас нячастым — іранічнай прозы.

Імкнуцца да жанравай разнастайнасці маладыя празаікі Хрысціна Лялько (хаця, магчыма, больш моцная яна пакуль што ў традыцыйным пісьме), Уладзімір Арлоў, Алесь Наварыч, Алесь

Асташонак.

І ўсё ж гэта — пакуль што не так многа ў агульнай плыні нашай беларускай прозы. Таму мы так радуемся кожнай спробе пашырэння тэматычных, жанравых, стылёвых межаў.

Добра, што з'яўляецца, скажам, «Мост» А. Станюты. І арганічна, як заўважыў А. Рагуля, «моўнай культурай і эмацыянальнай танальнасцю ўпісваецца ў традыцыі нацыянальнай прозы». Справядліва заўважана. Але, мне здаецца, не толькі ўпісваецца. Нешта і дадае. Шмат у чым спрыяе таму, пра што мы вядзём гаворку. Жанрава-стылёвай разнастайнасці. Кампазіцыйная пабудова, што нагадвае сцэнарый для кіно, лаканічнае пісьмо, назыўныя «стаката» прадуманых сказаў, дасціпныя выразы, накшталт: «Закруціліся, забубніліся ў розных добрых пажаданнях, прывітальных размовах, укаталіся ў словах». «Укаталіся ў словах» — трапна сказана. І з поваду пільна заўважанага. З тых эпізодаў, калі ў прыватна-асабістым праглядваецца сацыяльнае. Укаталіся ў словах, загразлі ў балбатні, кідаем урачыстыя «блокі слоў», звыклыя трафарэткі, забыўшыся пра сэнс таго, што адбываецца. Вось і атрымалася. На пахаванні сухастойна-казённую прамову скончыў чалавек словамі: «У добры час...»

Увогуле ў аповесці многа «ума холодных наблюдений и сердца горестных замет». У тым ліку і такіх, дзе праглядвае нестандартны, тонкі інтэлект крытыка А. Станюты, з добрым поцягам да жыццёвай развагі. Як гэтая замалёўка на могілках: «Нягучныя галасы людзей, занятых тут як бы зусім будзённымі, ледзь не хатнімі справамі, яркае сонечнае святло, пах свежай, прагрэтай травы і мерны гук далёкага самалёта ў летнім небе — усё гэта было такім, што хацелася ўяўляць — і ўжо здавалася,— нібы нікога больш не будуць з плачам апускаць у зямлю не тое што тут..., але ўжо нідзе і ніколі... Як быццам гэта адбывалася раней, а цяпер ужо — усё, скончылася назаўсёды, і людзям засталося толькі бываць тут...»

Аповесць цікавая і каларытам першых дзесяцігоддзяў пасляваеннага гарадскога жыцця, што, зноў згадаем, нячаста трапляе на старонкі нашай прозы. І галоўнай думкай, вобразна выяўленай,— сувязь, мост паміж мінулым і сённяшнім. Сімвал, як для А. Станюты, можа, занадта пастаўлены ў адну плоскасць, надае лінейны напрамак складаным асацыятыўным сувязям, якія ўспрымаюцца ў шматлікіх вымярэннях. Асабліва адчуваецца гэта ў той лініі аповесці, што мае на мэце згадаць юначае каханне героя.

Не хацелася б, каб гэта ўспрынялося як закід наконт таго, што сам А. Станюта лічыць стратай «неабходнай вышыні погляду і думкі». Не. Проста мне здаецца, што творчыя рэзервы А. Станюты даюць падставы чакаць ад яго высокага выяўлення мастацкай логікі. Хацелася б спадзявацца, што гэта не спарадычнае яго выступленне ў прозе. Хаця сам пісьменнік заўсёды вырашае, дзе і як сказаць сваё галоўнае слова. Незалежна ад нашых суб'ектыўных уяўленняў.

Вяртаючыся да таго, што мы заўважаем амаль кожную спробу пашырэння традыцыйных межаў пісьма. Вось і з'яўленне У. Арлова не пакінулі без увагі. Сам ён, калі меркаваць па яго дыялогу з Т. Грамадчанка («Маладосць», 1985, № 7), успрыняў гэта прыблізна так. Узрадаваліся: «Глядзіце, хто прыйшоў!» І не без добрага кпіну кінуў, нават «обронил»: «Чамусьці самі крытыкі імкнуцца стаць «сваімі» калі не для ўсіх, дык, прынамсі, для большасці пачаткоўцаў». Мае рацыю. Занадта часта чуваць у нас «велічальныя спевы бардаў» (А. Бачароў). Але, што зробіш, не спешчаны мы разнастайнасцю, пры вялікіх дасягненнях традыцыйнага пісьма.

А ў Арлова з'явіўся герой-сучаснік, малады (!), «дэфіцытны» персанаж, ды яшчэ які, ды яшчэ з нейкімі духоўнымі памкненнямі, усведамленнем не на ўзроўні першапачатковых жыццёвых радасцей, з разуменнем супрычаснасці да гісторыі свайго народа, да яго культуры, супрычаснасці дзейснай, актыўнай. Як не заўважыць? А яшчэ і зусім прыстойная беларуская мова. У апавяданнях гістарычных веданне рэалій часу, абставін гістарычных, не похапкам зграмазданых сітуацый. Як не заўважыць? Праўда, нельга не заўважыць і другога. Занадта шчыльную блізкасць да ранняга Караткевіча. У. Арлоў сам падкрэслівае сваю духоўную спадчыннасць з гэтым таленавітым пісьменнікам, у тым жа дыялогу з Т. Грамадчанка: «...наша пакаленне адчувае адказнасць за працяг і развіццё традыцыі, заснаванай Уладзімірам Караткевічам». І добра, што адчувае адказнасць. І вельмі важна. Але ці варта рабіць традыцыяй і тое, што Караткевічу даравалася за незвычайны талент, за імпэт першапраходцы (не будзем кананізаваць таленавіцейшага пісьменніка, гэта яму не патрэбна, ён

столькі і так зрабіў для беларускай літаратуры і культуры, што зменшыць яго значэнне немагчыма). Дык у Арлову таксама вабіць, захапляе нават тая ж апантанасць культурай і гісторыяй роднага краю, пэўнасць станоўчых ідэалаў, рамантычная прыўзнятасць, зацікаўленасць духоўным светам сённяшняга гараджаніна і яго продкаў, што здзяйснялі свой жыццёвы шлях як усвядомленае быццё. Як і ў Караткевіча. Што, безумоўна, будзе «рэкрутаваць» чытачоў Арлову. А тым больш нельга не заўважыць, што ў Арлова тая ж звышкрайняя патэтыка — але ў Караткевіча яна ўраўнаважвалася гумарам і іроніяй. Шматслоўе — у Караткевіча яно не тое каб апраўдвалася, але ў нейкай меры кампенсавалася Нястрымнасцю творчага тэмпераменту, невераемнай эрудыцыяй, выбуховым шалам таленту. І — яркасцю, дасціпнасцю мовы. У Арлова, згадаю яшчэ раз, добрая беларуская мова, але пакуль што той хвацкасці, агністасці пісьма, што ў Караткевіча, няма. Таму, магчыма, і шчырае хваляванне героя падаецца высакапышпым, калі не фальшывым, а героі часта нагадваюць герояў ранніх апавяданняў і аповесцяў Караткевіча, можа, крыху «гарадской» прозы Стральцова. Больш, безумоўна, першага. Хаця, да прыкладу, такое апавяданне, як «Віта», калі паступіцца ў ім псеўдаэсатэрычнымі захапленнямі героя Мантэнем і кніжнымі рарытэтамі на паліцах гераіні, дае магчымасць пабачыць і тонкі псіхалагічны малюнак, і ўменне задумацца над няпростымі пытаннямі жыцця. А гістарычныя апавяданні накшталт «Пяць мужчын у леснічоўцы» або «Місія папскага нунцыя» даюць падставы чакаць і сапраўды працягу традыцый у асэнсаванні мінулага. Пісьмо тут больш строгае і дакладнае, як у сучасных апавяданнях, аднак паралелі з ужо чытаным, і не толькі ў Караткевіча, узнікаюць, у сітуацыі, характарах, канфлікце. Вось што падаецца вельмі важным і так патрэбным беларускай літаратуры — спробы выхаду У. Арлова не так каб да адчування сучаснай плыні жыцця, але да нейкіх глыбінных, свядомасных яе пластоў. У аповесці «І вярталіся мы...», можа, найбольш. Часопісны яе варыянт цікавы, але надта ж эскізны, сюжэтна даведзены да канца, аднак і характары, і сітуацыі, і праблемы толькі пазначаны, не праяўлены. Хаця спробы роздуму вельмі значныя, так і чакаеш працягу дзённіка Рамана Галубовіча.

Як мне падаецца, адзін з найбольш моцных бакоў вопытнага В. Гігевіча таксама імкненне да ўскосна-простых выхадаў да чытача з роздумам, імкненне выслабаніцца, імкненне ўзняцца над падзейным. Хаця выявіць гэта бывае няпроста ў стракатай фактуры тэксту. Імя празаіка згадвалася ў гаворцы даволі-такі многа, і не выпадкова. Нават калі прааналізаваць усе страты і пралікі яго прозы, магчыма, не заўсёды дакладна па-мастацку асэнсаваны вопыт назіранняў жыццёвых, дык нельга не аддаць належнае яго спробам. Ён імкнецца намацаць кірунак на не абжытых літаратурных «пляцах». Маю па ўвазе беларускую літаратуру. Таму, магчыма, і ёсць спакуса азірнуцца на рускіх і замежных калег. І цяжка адбіцца ў новых сферах ад набытага, звычнага вопыту. І знайсці свой шлях.

А шляхі... Яны заўсёды розныя. І трэба, каб рознымі былі. Мне хацелася б яшчэ раз паўтарыць гэта. Толькі не варта ў прозе шукаць панацэі ад усіх бядот у адным нейкім жанры ці напрамку, як, скажам, робіць у дачыненні да крытыкі С. Дубавец у дыялогу з В. Даўнісам — эсэ, і толькі, пажадана эсэ не крытыкаў, а празаікаў. Але ж — куды падзенешся без рабочай рэцэнзіі, праблемнага артыкула, погляду на літаратуру 198... года. Так і ў прозе. Галоўнае — каб слова было не марнае.

ШТРЫХІ, АБРЫСЫ, РЫСАЧКІ

«САМАЕ НАДЗЕЙНАЕ, МАЁ...»

Хто яго ведае, чаму такі неадольны, гэты наіўны гонар? Маўляў, во яны, землякі: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот... І сучаснік, што і зараз часцяком наведвае родныя мясціны,— Янка Брыль. Дзіўна — але кожны з Наваградчыны адчувае асобае дачыненне да высокага духу тых асоб. Не будзем суадносіць маштабы, не ў тым справа. «Ktokolviek Biedzesz w nowogr'odskiej stronie...» «Хто-небудзь, як будзеш у Навагрудскім краі...» (А. Міцкевіч. Гражына).

Дык не абыдзеш ні Замкавую гару, ні гару Міцкевіча. І кожнаму стане зразумела, чаму з «асаблівым, толькі наваградскім хваляваннем», Алесь Руневіч, герой рамана «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, узыходзіў на курган Міцкевіча «па спіральнай дарожцы — з радасным адчуваннем незвычайнай вышыні... Звычайнае, блізкае, будзённае, што акружала Алеся, на старонках Міцкевіча жыло вялікай паэзіяй» («Птушкі і гнёзды»). Гэтае звычайнае, блізкае, будзённае пабыло сваё незвычайнае, небудзённае жыццё і пад пяром Янкі Брыля. Ну, а як жа не адчуць, хоць гэта суцэльна па-за лагічнымі высновамі, сваю асобую ўзрушанасць, калі вінтавая сцежка знаёмая кожнай травінкай, а курган — хай даруюць ахоўнікі помнікаў — аблётаны ўздоўж і ўпоперак напрасткі.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие