Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьмерць і салаўі.

Сыч Пётра

Шрифт:

Ня было ніякага сумлеву, што гэта рука ГПУ. Цікава, што ў гэтым-жа самым парку культуры й адпачынку раскапалі супольную магілку гэпістых, якія расстрэльвалі і закопвалі вязьняў. Урэшце й іх «шлёпнулі», каб, маўляў, «были концы в воду»…

І вось у гэтым яры, куды лёгкі травеньскі вецярок («ночной зефир струит эфир») даносіць усякія смуроды, а між імі й смурод гнілых трупаў, якіх сотні ляжаць навокал нас, слухаць гэтую макабрычную аповесьць было больш, чымся цяжка. Тымбольш, што я сам перажыў гэгэнну бальшавіцкіх турмаў і лягераў.

Грыць маўчаў, але я чуў, што ён плакаў.

Раптам тысяча чарцей вырвалася

зь нямецкага нэбэльвэрфэра і зь дзікім выцьцём ляціць.

Трах! Тарарах! Урэзаліся ў гару. Не даляцелі… Яшчэ адна сэрыя. Пералёт. Пакуль што маем шчасьце.

Сьвісток. Сыгнал падрыхтавацца.

Зь першай атакі жаўнеры зрабілі адпаведны выснаў і нечага навучыліся. Таму я бачу, што амаль кажны жаўнер выкідае зь мяшка бляшанку біфу, а бярэ гранаты й патроны. Біф давязуць, калі будзе яго каму есьці, а там ручная граната падчас — апошняя дошка ратунку.

Мой Грыць ня толькі гаваркі, але й любіць шмат зьесьці. Аднак выкінуў зь мяшка дзьве бляшанкі біфу, а на гэта месца ўлажыў дзьве гранаты. Трэба было бачыць, зь якім жалем ён выкідаў біф. Аднак выбраў гранаты. І прыгадзіліся…

Праціўнік нешта вычувае. Штораз часьцей з манастыра, або з Сан Анджэлё ў паветра ўзьлятаюць фары, якія асьвятляюць поле. Артылерыя й мінамёты пачынаюць вальцаваць подступы. Перад намі бушуе пекла. І ў гэтае пекла за некалькі хвілін трэба будзе йсьці.

Як хацелася-б ператварыцца ў камень, мак, ці салаўя й застацца на месцы.

А йсьці трэба.

Чакаем двух сьвісткоў…

Шкада рамантыкі вайны! Раней, калі полк кавалерыі шалёным галёпам ляцеў на ворага, ён зіхацеў, ірдзіўся калёрамі й бліскамі ў праменьнях сонца: каляровыя мундзіры, лямпасы, кутасы, шпоры й пёры, шашкі й сьцяжкі на дзідах — ўсё гэта выглядала пышна й тэатральна. Пяхота таксама зіхацела мундзірамі й зброяй, пад гукі трубаў і барабанную траскатню з разьвеянымі палотнішчамі сьцягоў, сьціснутай калёнай ішла ў атаку. Усё гэта цяпер можам бачыць толькі на каляровых малюнках баталістычнага жанру, або ў незаўсёды ўдалых фільмах.

Сяньня афіцэр, ці жаўнер стараюцца быць як найбольш шэрымі, як найбольш падобнымі да зямлі ці скалы. Гузікі, спражкі, бляшкі, якія блішчэлі ў гарнізоне, цяпер замаляваныя матавай фарбай, каляровыя адзнакі паспорваныя. Цяпер пяхота ня йдзе, як калісь, плячо пры плячы, а рассыпаўшыся «роем». Жаўнеры кароткімі скокамі перабягаюць ад кусьціка да кусьціка, ад купіны да якойсь ямкі, або й проста паўзуць, калечачы цела аб войстрыя скалы, ці гразнуць у балоце. Халера на такую рамантыку!..

* * *

Урэшце два сьвісткі разарвалі цішыню ў яры. Хоць кажны іх чакаў, усё-ж кажны здрыгануўся. Сэрцы ёкнулі.

— Хлопцы, наперад, толькі наперад! Хто залягае — гіне.

Ірванулі, як застаялыя коні, што аж трэба было паўстрымоўваць, каб хапіла сілы ўзьлезьці на гару, бо кажны жаўнер абладаваны, як мул: «Бэнгалёры», «пяты», амуніцыя, гранаты. Бралі як найбольш, бо няшмат было надзеі, што давязуць.

Зь яру вылезьлі бяз стратаў. Аднак за ярам атрымалі першыя візытовыя бялеты — агонь мінамётаў. Рвануліся наперад і шчасьліва прарваліся: толькі двух параненых. Прабеглі далінку й апынуліся перад нявысокай, даволі стромкай гарой. На палавіне дарогі мусілі залегчы, бо ўзгорак пачала малаціць варожая артылерыя. Пасьля некалькіх хвілінаў артылерыя выдаўжыла агонь і малацьба пачалася за намі. Пераскочылі хрыбет і зыйшлі ў даліну. І вось на фоне неба перад намі зачарнела панурая гара-Здань.

Няпрыемна, але трэба лезьці. Недалёка ад мяне саракагадовы дзядзька Лукаш сапе, як кавальскі мех пад цяжкім «пятам» і страшэнна лаецца паводля ўсіх правілаў расейскай «мацершчыны».

— Ня лайся, дзядзька, так брыдка, бо, як немцы пачуюць, будуць на цябе злосныя.

— Няхай. Каб яны, злыдні, ведалі, як я злосны на іх. Але, зараза, «пят» надта-ж цяжкі.

— А павошта ты браў гэтую жыдоўскую артылерыю? Ёсьць-жа малодшыя.

— А з чым я пайду на бункеры, з… кулаком?

Яшчэ адну салідную порцыю моцных слоўцаў атрымалі немцы ад Лукаша на адлегласьць. Пазьней атрымалі мацнейшую. Нікому ня раю задзірацца зь беларускім селянінам.

Пакуль што йдзём па «сваёй» зямлі, бо тут гара пераважна разьмінаваная, а перад намі на пазыцыях ляжаць нашы батальёны, якія, як сабакі пільнуюць гаспадаркі, а Станьчык навет кусаецца. Праз гэтыя батальёны мы маем прайсьці, а там ужо, Божа, мей нас у сваёй апецы!..

Па нас страляюць даволі рэдка, затое пазыцыі батальёнаў перад намі вальцуюць густа. Аднак на гэтым падыходзе й мы трацім чатырох забітых і дзевяць параненых.

Дзядзьку Лукашу асколак распароў мяшок на плячох, у якім ён, як прадбачлівы беларускі селянін, меў хлеб, некалькі бляшанак біфу, чыстую бялізну й некалькі гранатаў. Усё высыпалася. Ну, калі-б немцы пачулі, што ім жадаў Лукаш, яны хіба не пачуваліся-б добра. Поўзаючы ракам, Лукаш часткова знайшоў свае скарбы. Але ўзьнікла праблема: у што іх запакаваць? Практычны й кемлівы Лукаш не разгубіўся: знайшоў трупа й зьняў зь яго мяшок. Пасьля спакойна спакаваўся й дагнаў нас. Толькі мяшок выглядаў паўнейшым: бо гэны забіты меў сёе-тое, а ашчадны селянін ня выкінуў гэтага на змарнаваньне. Пазьней тлумачыўся:

— Яму, беднаму, ужо нічога не патрэбна, бо яго ўсім забясьпечвае сьвяты Пятро.

Даходзім да лініяў нашых пазыцыяў. Агонь тут густы. Пачынае адзывацца ручная зброя. Афіцэр сувязі паказвае нам кірункі, куды пайшлі нашыя патрулі разьміноўваць і трасаваць сьцежкі. Спачатку бачым белыя йстужкі: паміж імі поле разьмінаванае. Неўзабаве йстужкі парваныя й раськіданыя выбухамі. Пачынаецца зямля «нічыя» — грозная, няведамая, пакрытая мінамі, пасткамі й крыжовым вагнём ручной зброі. Што раз часьцей чуваць енкі параненых, рвуцца міны, шпокаюць пасткі, сьвішчуць кулі. Яшчэ сто мэтраў наперад. Далей — толькі на жываце. Выразна бачым, скуль харкаюць волавам спандаўы й шмайсэры. Яшчэ за далёка для «пята», «Бэнгалёра», тым больш для ручной гранаты. Трэба паўзьці.

Раптам у паветра вырываюцца тры фары — ракеты на парашутах. Робіцца відна. Праклятыя фары вельмі-ж паволі ападаюць. Трацім дарагі час. Калі да золаку ня зьнішчым буйкераў, раніцай яны нас выстраляюць, як качак.

Урэшце фары згасьлі — трэба паўзьці. Найбліжэйшы бункер плюе вагнём.

— Чакай-жа, сукін сын, — кажа Лукаш і зь «пятам» паўзе ў кірунку бункера. Што рабіць — я з гранатай паўзу на другі. У хаосе і ўпацёмку камандаваць цяжка. Кажны жаўнер камандзер сам сабе. Падпаўзаю і мяркую, што гранату дакіну. Лепш было-б запаўзьці за бункер і ўкінуць гранату ззаду. Але нейкі далейшы шмайсар страляе нада мной, а перада мной — лысіна.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень