Сьмерць і салаўі.
Шрифт:
Затое, звычайна пагрозьлівы сваім зьнішчальным вагнём, манастыр Монтэ-Касыно цяпер маўчаў. Зьвярнулі на гэта ўвагу бліжэйшыя да яго аддзелы. Дадумваліся, што манастыр, відаць, эвакуаваны,
У гэты-ж дзень, папаўдні, была асягнута беспасярэдняя лучнасьць з брытыйскімі аддзеламі 13-га корпусу, што працягваў наступ у даліне ракі Ліры. Гэты корпус, як і 1-шы канадыйскі корпус, быў ужо ў сутычнасьці з ворагам на новай абароннай лініі — лініі Гітлера.
Аднак патрэбны быў яшчэ пэўны высілак дзеля заканчэньня бою пад Монтэ-Касыно. Высілак гэты скіраваны быў на акружаючы манэўр у напрамку П'едымонтэ, і наш аўтар браў удзел у наступе свайго батальёну — разам з іншымі батальёнамі 5-ай дывізыі — 18-га й 19-га травеня.
Раніцай 19-га травеня быў заняты ўзгорак 575. Цяпер 2-гі корпус скіраваў свае сілы на здабыцьцё П'едымонтэ. Але займаньне далейшых пазыцыяў прыходзіла ўжо шмат лягчэй, вораг быў значна аслаблены.
На працягу наступных некалькіх дзён 2-гі корпус заняў гару Монтэ Кайро й мястэчка П'едымонтэ. Гэтым і была закончаная фаза баёў пад Монтэ-Касыно.
Адсюль, у сярэдзіне чэрвеня, 2-гі корпус перайшоў на пазыцыі над Адрыятыцкім морам каля Пэскары, перанятыя ад гіндускіх дывізыяў.
Апошнюю фазу баёў пад Монтэ-Касыно — пасьля заняцьця Монтэ-Касыно — аўтар не пасьпеў апісаць. Але апісаў самае галоўнае — баі за здабыцьцё Монтэ-Касына, — самыя жорсткія баі з усей італьянскай кампаніі.
Д-р В. Жук-Грышкевіч