Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Паглядзеў.
Я пазнаў яго, але пастараўся нiчым сябе не выдаць.
Гэта быў аферыст Пенi Квэйл, якi чатыры-пяць гадоў таму назад разгарнуў дзейнасць на Ўсходнiм пабярэжжы.
Ён таксама пазнаў мяне, але нават не варухнуў брывом.
На другiм паверсе бразнулi дзверы. Не трацячы часу, я паспяшаўся наверх.
– Я, мабыць, падымуся i пагавару з iм, - сказаў я на развiтанне сваёй субяседнiцы.
Асцярожна падышоўшы да кватэры 202, прыслухаўся. Цiшыня. Часу на роздум не было. Я нацiснуў на кнопку званка.
Накшталт трох удараў
Тры дзiркi ўпрыгожылi б i маю тоўстую скуру, калi б я не навучыўся шмат гадоў назад пры няпрошаных вiзiтах адступаць ад дзвярэй убок.
За дзвярыма пачуўся рэзкi i ўладны мужчынскi голас:
– Кiнь! Не прыдурвайся!
Жанчына брыдка вылаялася крыўдлiва-злосным пранiзлiвым голасам.
Яшчэ дзве кулi прадзiравiлi дзверы.
– Даволi! Хопiць!
– ужо спалохана крыкнуў мужчына.
Зноў азвярэлая лаянка жанчыны. Шум барацьбы. Стрэл гэтым разам не ў дзверы.
Я садануў нагой па дзвярах i высадзiў iх.
На падлозе ў кватэры змагалiся мужчына (Квэйл) i жанчына. Ён трымаў яе за рукi, iмкнучыся падмяць пад сябе. Яна сцiскала ў руцэ пiсталет, з якога вiўся яшчэ струменьчык дыму.
Адным скачком я махнуў да iх i вырваў у яе пiсталет.
– Перастаньце!
– крыкнуў я, адышоўшы ўбок.
– Хопiць поўзаць па падлозе, час падымацца i сустракаць гасцей.
Квэйл адпусцiў яе, i ў гэты момант яна драпнула яго доўгiмi вострымi пазногцямi, распаласаваўшы шчаку. Ён на карачках адпоўз ад яе, i абое паднялiся на ногi.
Ён, цяжка дыхаючы i прыцiскаючы насавую хустачку да акрываўленай шчакi, адразу ж сеў на крэсла.
Яна, упёршы рукi ў бокi, стала пасярод пакоя i злосна ўтаропiлася на мяне.
– Ну, што?
– выпалiла яна.
– Думаеце, мы вас спалохалiся?
Я засмяяўся - я зараз мог сабе гэта дазволiць.
– Калi ваш татачка не з'ехаў з глузду, - адказаў я ёй, - дык, я толькi вы вернецеся, ён возьме тоўстую папружку i сам пачне палохаць вас. Вясёленькi жарцiк вы з iм сыгралi!
– Добра вам гаварыць! Пажылi б з iм ды нацярпелiся б, як я, самi выдурылi б з яго грошы i збеглi б куды вочы глядзяць.
Я змоўчаў. Прыгадаўшы сёе-тое з дзелавой практыкi Харвi Гейтвуда прынамсi, яго ваенныя кантракты, якiмi ўсё яшчэ займалася мiнiстэрства юстыцыi, - я зразумеў простую рэч: горшае, што можна сказаць пра Одры, татава дачка.
– А як вы нас вынюхалi?
– пацiкавiўся Квэйл.
– Давялося папацець, - адказаў я.
– Па-першае, сяброўка Одры бачыла яе на Маркет-стрыт памiж васьмю з чвэрцю i без чвэрцi дзевяць у той вечар, калi яна знiкла, а на лiсце Гейтвуду стаяў штэмпель "9 гадзiн вечара". Надта шустрая работа. Варта было б i пачакаць трохi. Хутчэй за ўсё, яна апусцiла яго ў скрынку, калi iшла сюды. Так?
Квэйл хiтнуў галавой.
– Па-другое, - расказваў я далей, - тэлефонны званок. Яна ведала, што хутчэй як за дзесяць - пятнаццаць хвiлiн у кантору да бацькi не датэлефануешся. I калi яна ўжо здолела прытупiць на час пiльнасць выкрадальнiкаў i дабрацца да тэлефона, дык не стала б чакаць, пакуль ён падыдзе, а расказала б сваю гiсторыю першаму, хто ўзяў слухаўку, хутчэй за ўсё тэлефанiстцы камутатара. Было вiдаць, што яна хацела не толькi падкiнуць нам версiю пра Туiн-Пiкс, але i збiць трохi пыху са свайго старога. Калi пасля таго як выкуп быў заплачаны, Одры так i не з'явiлася, мне стала зразумела, што яна выкрала сама сябе. Калi б яна з'явiлася цяпер дома, мы б яе хутка раскалолi, ды яна i сама гэта разумела. А ўсё астатняе вельмi проста - мне пашэнцiла. Калi знайшлося кiнутае жаночае адзенне, стала вiдавочна, што з ёю працуе мужчына, а iнтуiцыя падказала мне ў дадатак, што iншых хаўруснiкаў у iх няма. Потым я здагадаўся, што ёй спатрэбiцца адзенне: з дому, не выклiкаўшы падазрэння, шмат не возьмеш, а загадзя яна хутчэй за ўсё нiчым не запаслася. Сама ў краму яна выйсцi не магла - надта многа ў яе сябровак, i вельмi проста было сутыкнуцца з кiм-небудзь з iх у любым гандлёвым цэнтры. Дык чаму б не паслаць партнёра - няхай купiць усё, што трэба! I ўявi сабе, купiў, прытым паказаў сябе настолькi лянiвым, а можа, столькi ўсяго-ўсялякага накупляў, што пакiнуў свой адрас, каб адправiлi гэта з пасыльным. Вось i ўся гiсторыя.
Квэйл зноў хiтнуў галавой.
– Тут я даў маху, - сказаў ён, а потым нервова ткнуў пальцам у бок дзяўчыны, - ды хiба з ёй, наркаманкай чортавай, нешта зробiш? Я толькi i ведаў, што сачыў, каб яна чаго-небудзь не ўчворыла i не сапсавала ўсёй справы. Нават зараз - не паспеў я сказаць, што да нас госць, як яна звар'яцела i, нiбы ёй мала нашага правалу, вырашыла ўпрыгожыць фiнальную сцэну тваiм трупам.
Уз'яднанне Гейтвудаў адбывалася ў кабiнеце начальнiка палiцэйскай акругi на другiм паверсе Оклендскай мэрыi - вясёленькая была сустрэча.
Амаль гадзiну было незразумела, чым усё гэта скончыцца: цi то Харвi Гейтвуда лясне апаплексiчны ўдар, цi то ён задушыць сваю дачку, цi то пасадзiць яе ў калонiю для непаўналетнiх. Праўда, выявiлася, што Одры моцны арэшак. Дачка была вартая бацькi, але па маладосцi яна не думала пра вынiкi, а ён, пры ўсёй сваёй аслiнай упартасцi, усё ж быў вымушаны лiчыцца часам з абставiнамi. Яна паставiла яго на месца толькi тады, калi сказала, што раскажа газетчыкам усё, што ведае пра яго, а сан-францысцкiя газеты ўжо даўно ганялiся за яго скальпам.
Цяжка сказаць, што менавiта ведала пра бацьку Одры, ды i сам Гейтвуд цi пра гэта здагадваўся, але мiнiстэрства юстыцыi ўсё яшчэ расследавала яго ваенныя кантракты, i ён не мог рызыкаваць. А ў тым, што яна здзейснiць сваю пагрозу, сумнявацца не даводзiлася.
Яны пайшлi дадому разам, гатовыя ўчапiцца адно аднаму ў глотку.
Квэйла мы адправiлi ў камеру, але ён, стрэляны верабей, наўрад цi хваляваўся за сваю будучыню. Ён разумеў, калi дзяўчына выйдзе сухая з вады, яго пасадзiць не ўдасца.
Я быў рады, што ўсё скончылася. Што тут скажаш? Вясёленькая атрымалася справа.