Справа Вiктара Лукашэвiча

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Справа Вiктара Лукашэвiча

Справа Вiктара Лукашэвiча
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

Справа Вiктара Лукашэвiча

1. Гр-ну Марынковiчу

"...Я тады спакойна быў выслухаў вашу казань, шаноўны грамадзянiн Марынковiч, мала што гаварыў вам у адказ, бо мне вельмi дораг мой час, i я не магу трацiць яго на дыскусiю з вамi. Таўчэце сабе вы, колькi ўлезе, ваду ў ступе, а мяне ў гэтую работу не ўцягнеце. Спрачацца ж з вамi - гэта значыцца таўчы ваду ў ступе.

Вы не маеце зусiм нiякiх прынцыпаў. Вы - верхагляд. А iх бязлiтасна адганяе ад сябе ўсялякая справа, калi яна толькi сталая справа, а не вада ў ступе. Але калi ўжо ўсё пайшло шырэй, калi ўжо вы, страцiўшы ўсялякае сумленне, палезлi ў друк, дык цяпер я не магу маўчаць.

Вы карыстаецеся вельмi простым i можа ў наш час выгадным, але брыдкiм метадам змагання са мною. Вы ўсё ж самi ўпэўнены, недзе глыбока, на дне свайго

думання, што не гэткаю з'яўляецца ўся гэтая справа, як вы яе размалёўваеце i як вам выгадна, каб яна была. I таму вы выдумляеце тое, чаго зусiм не было, i перакручваеце навыварат тое, што было. Гэта вы ўсё рыхтуеце на ўсялякi выпадак, а пакуль што, паводле свайго метаду, гаворыце пра мяне гэтак, што само слова напрошваецца на язык - "свядомы контррэвалюцыянер". Дзе ж там! Спрабаваў сарваць агульны сход! У гэтай вашай газетнай запаметцы яшчэ гаворыцца, што я ўвесь час i да гэтага сходу стараўся зрываць грамадскую працу. Адным словам, усё як мае быць. Найлепшы метад. Нiякiх доказаў няма, абсалютна. Ды яны i не трэба. Вам што! Вы схавалiся за псеўданiм - "Рабочы". Як вы любiце казыраць гэтым словам i адурачваць гэтым таго ж самага рабочага! Для вас слова "рабочы" - гэта прылада для заработку. Вы казыраеце сваiм пахаджэннем! Толькi не перада мною вам казыраць iм! Вы ўсюды тыцкаеце сваю "рэвалюцыйнасць". А на справе, што для вас сама рэвалюцыя? Гэта такое ўстанаўленне на свеце, на якiм нашаму брату вельмi зарабляць добра можна. Гэта сродак з якога-небудзь унтэр-афiцэра зрабiцца добрым савецкiм начальнiкам, i калi ўдалося ўшыцца ў партыю, дык браць партстаўку цi, прынамсi, дамагацца яе, арганiзоўваць усялякiя закулiсныя авантуры i плёткi, палiтыканства лiчыць за палiтыку, ухiтрацца пускаць усё гэта "па партыйнай лiнii", жыць у вялiкiм горадзе, лавiраваць, каб не папасцi куды-небудзь у глуш, кожны год ездзiць адпачываць на поўдзень (бо вы ж за год працы стомiцеся!), часта мяняць жонак (бо рэвалюцыя ж раскiдала старую сям'ю i дала савецкаму грамадзянiну волю!), псаваць мову беларускай нацыi не вывучэннем яе, а канцылярскай "беларусiзацыяй" на 100 прац., выслужвацца перад начальствам, трубiць усiм у вушы сухiя лозунгi, ператвараючы ў iх жывое слова рэвалюцыi, гаварыць на сходах агульныя, "вытрыманыя на 100 прац.", фразы - от i ўсё. От i iснасць для вас рэвалюцыi. Выгадная штука гэтая рэвалюцыя! Цi ж не праўда? Можна жыць i Бога хвалiць (лепш усяго гэтую старую прымаўку асучаснiць, i каб яна была iдэалагiчна вытрыманая - "можна жыць i рэвалюцыю хвалiць!"). Але вы гэта сябе лiчыце рэвалюцыяй, i ўся ваша "рэвалюцыйная" дзейнасць накiравана на тое, каб гэтая прымаўка гучала на свеце так: "Можна нам усiм жыць i рэвалюцыянера Марынковiча хвалiць". Толькi не для мяне гэтая прымаўка! Я не хачу нiкога хвалiць i не хачу, каб мяне хто хвалiў. На алялюях далёка не заедзеш. Каб я хацеў займацца тратай часу, я мог бы разварушыць i вашу асобу, калупнуць ваша жыццё. Тады паглядзелi б, як бы запахла.

Перад вамi я не апраўдваюся, але патрабую сказаць выразна - у чым жа мая контррэвалюцыйнасць? Няўжо ў тым, што я прапанаваў зусiм не тое, што хочаце вы? Амбiцыя?! Хацеў сарваць ваша i правесцi сваё? Дык што ж, калi я меншы "начальнiк", дык перад вамi не маю голасу? Мне забаронена думаць? Але ж я ўпэўнены, што вы i самi не гэтак думаеце, самi для сябе. Але вам трэба была прычапка, каб памсцiцца мне, каб выжыць мяне адгэтуль. I што ж тады? Тады ўжо нiхто нiколi не будзе перашкаджаць вам, падфарбаваўшыся ў чырвоны колер, прыкрыўшыся рэвалюцыйнымi лозунгамi, сесцi сваiм шырокiм задам на ўсялякую жывую справу. I сядзець так, паводле вашага ж уласнага, нi то жартаўлiвага, нi то сталага, выслоўя: "Як Бог у нiрване". Я каб быў карыкатурыстам, я намаляваў бы вас у нiрване. Як-небудзь паказаў бы шмат усяго жывога, дзейнага, маладога, радаснага. I на ўсiм гэтым паважна супачывае шырокi зад.

Я не магу больш быць спакойным. Шырокаму заду я не дамся. Я моцны, раны мае пасля вайны з палякамi ўжо зажылi, i я зноў гатоў да паходу. I ў паход iду супраць хатняга шырокага зада. Бо рэвалюцыя не для таго, каб вызвалiць раней прыгнечаны худы зад, выкармiць з яго зад шырокi i пасадзiць у "рэвалюцыйную" нiрвану. Нiрваны ў нас няма! Рэвалюцыя вызвалiла не зад, а галаву. I наша бяда, што не ўсе ў нас навучылiся яшчэ бачыць, дзе галава, а дзе зад. Няма чаго выдумляць паклёпы на мяне за тое толькi, што я ўзняўся супраць усяго гэтага. Калi я захачу паглядзець камедыю, дык пайду ў тэатр, а тут мне не да гэтага. Не хачу зводзiць усё да гульнi ў цацкi. Я калi i малы быў, дык у цацкi не лiшне гуляў. Каб у мяне хоць кропля была павагi да вас, каб хоць кроплю бачыў я ў вас чалавечнасцi, нашай чалавечнасцi, я мог бы расказаць вам пра тыя "цацкi" жыцця, якiя спаткалi мяне з малых дзён маiх. Але не для вас мая споведзь. Нават калi здолееце ўплiшчыцца ў камiсiю па чыстцы апарату, калi вы нават якiм-небудзь нахрапным парадкам станеце за старшыню гэтай камiсii, i тады я нiводнага слова не скажу вам з сваей споведзi. Лепш быць выкiнутым на вулiцу, чым спавядацца шырокаму, падфарбаванаму начырвона заду.

Я той чалавек, якога вы сёння ў савецкiм друку, перад усёй краiнай рэвалюцыi, абазвалi контррэвалюцыянерам, выступаю на абарону рэвалюцыi! Каб абаранiць яе ад вас. Няхай мяне застрэляць цi павесяць, няхай хоць нада мною якi-небудзь паказальны судовы працэс вы зробiце, усё роўна я не адступлюся ад свайго.

Я не веру ў вас. Я веру толькi ў тое, што каб не вы, дык мы лягчэй iшлi б наперад. З-за той справы, пра якую тут не месца ўспамiнаць, з-за той асабовай нашай справы вы робiце на мяне паход, перавёўшы ўсё на партыйную, на грамадскую, на савецкую, на рэвалюцыйную, на ўсялякую, якую сабе хочаце, лiнiю. Што ж вы робiце з самiм разуменнем рэвалюцыi?! Што вы зрабiлi ўжо? У што вы ператварылi яго?!

У сваiм паклёпе на мяне, якi вы надрукавалi сёння ў газеце, вы гаворыце: "...Вiктар Лукашэвiч даўно вядомы як варожы нам элемент. На адкрытым пасяджэннi н-скага мясцкома перад усiмi работнiкамi прадпрыемства выступiў з сваёю контррэвалюцыйнаю прапановаю. Ён прапанаваў зусiм к святу не ўпрыгожваць клуба, святочнай вечарынкi не ладзiць. I сваiм гэтым выступленнем баламуцiў сход, так што аж некаторыя галасавалi ў яго руку. I толькi дзякуючы старшынi мясцкома Марынковiчу ўдалося правалiць гэтую прапанову, якая iмкнулася да таго, каб зусiм не было адзначана пралетарскае свята i каб рабочыя глядзелi на гэты дзень без павагi... Такiх лукашэвiчаў у нашай працоўнай сям'i не трэба. Iх трэба гнаць у шыю". От што вы пiшаце.

...Вы гатовы душыць усё маладое, дзейнае, абы самiм утрымацца ў ролi "начальства". Гэта ўжо ўрода ваша гэтакая. I са мною вы зводзiце асабовыя справы, спекулюючы справамi грамадскiмi..."

2. Запiскi

– Ты пасядзi каля яе, мусiць, ёй лепш, калi хто каля яе сядзiць. Сёння зранку i папаўднi, калi яна ляжала адна, дык усё спакою не мела. Хацела падняць галаву, вадзiла па хаце вачыма i нешта губамi шаптала. Але нiчога разабраць нельга i не чуваць.

– У яе i мову адабрала?

– Не гаворыць ужо дзён пяць. Каторы ўжо дзень слова ад яе не чулi... Ты пасядзi тут, у яе ў галавах. А як пачне цямнець, запалi лямну, у кухнi на акне стаiць. Толькi закрыеш чым-небудзь або ўбок адставiш, каб святло ёй у вочы не калола.

– Добра.

– А калi яна пачне варушыцца, калi прачнецца глядзi, - дык папраў ёй падушку, бачыш, як з'ехала на самы край; але цяпер не чапай, не будзi, хаця каб яна трохi заснула. Трохi сцiшылася... I не гаварыце тут моцна. Не пускай сюды адразу знадворку хлоццаў, а то яны холаду нанясуць. Няхай раней у кухнi абагрэюцца. Ды глядзi ж, каб не гаварылi моцна, каб яе не будзiлi.

– Ведаю... Добра.

– Не адчыняйце дзвярэй у кухню. Калi хлопцы захочуць курыць, дык няхай на двор iдуць. А то як накурылi былi раз, дык яе вельмi ж кашаль душыў. Нават у кухнi няхай не кураць махорку гэтую сваю. Я iм заўсёды гавару, i яны заўсёды забываюцца; вельмi iм у галаве!.. Не адыходзь ад яе.

– А калi ты вернешся?

– Буду старацца справiцца як найхутчэй... На змроку хлопцы будуць жывёлу паiць, дык скажаш iм, няхай вядзёр з тры вады ўльюць у кухнi ў цэбар; як прыйду, дык папалашчу бялiзну - сёння ранiцою, палячы ў печы, памыла.

– Дык можа я папалашчу цяпер, пакуль ты прыйдзеш?

– Не, ты сядзi, не адыходзь.

– А калi быў доктар?

– Даўно, тыдняў мо з чатыры, як быў. Лякарства тое самае раз у аптэцы бралi. Гэтак сказаў быў.

– Памагае?

– Сама ж бачыш, дзе яно памагае!

– Можа б яшчэ пазваць доктара?

– Можна i пазваць, але што за карысць. I так вiдаць, што нiякай паправы не будзе.

– Сястрыца, цiха, не плач.

– Нiчога... Мамачка-а-а...

– Цiха, цiха, ну iдзi... Сама ж казала, каб не будзiць яе.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Популярные книги

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8