Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Ну вось, Эма, я прывёў да вас містэра Карлтана Майета, ён хацеў наведаць вас.

У пакоі не было цёмных куткоў, нідзе нельга было схавацца ад патоку мяккага шчодрага сонечнага святла, і місіс Экман не знайшла нічога лепшага, як схавацца за раялем, які распасцёрся паміж імі, нібыта паліраваная падлога. Яна была маленькая, сівая і модна апранутая, але яе адзенне не пасавала да яе выгляду. Яна нагадала Майету старую пакаёўку ў іх доме, якая даношвала старую сукенку, падараваную гаспадыняй. Пад пахай у яе было нейкае шытво. Яна тонкім галаском павітала гасцей, не зводзячы вачэй з таго месца, дзе стаяла, нібыта не рашаючыся выйсці на залітую

сонечным святлом падлогу.

— Ну як, Эма, у вас ёсць якія-небудзь звесткі пра мужа?

— Не. Яшчэ не. Не, — адказала яна і дадала з бездапаможнай усмешкай: — Ён так не любіць пісаць.

Яна прапанавала ім сесці і пачала хаваць іголкі, ніткі, клубкі шэрсці і абрэзкі фланелі ў вялікі кошык пад шытво. Стэйн няўпэўнена паглядаў то на адно, то на другое металічнае крэсла.

— Не магу зразумець, навошта бедалага Экман панакупляў усёй гэтай дрэні, — шапнуў ён Майету.

— Вам не трэба хвалявацца, місіс Экман. Я перакананы, што сёння ваш муж дасць пра сябе вестку, — сказаў Майет.

Яна спыніла складваць шытво і пачала сачыць за губамі Майета.

— Праўда, Эма, як толькі бедалага Экман даведаецца, як добра мы паладзілі з містэрам Майетам, ён паспяшаецца дадому.

— О, хай сабе ён нават не прыходзіць сюды, — з адчаем прашаптала місіс Экман з свайго кутка, аддаленага ад бліскучай падлогі. — Я б сама паехала да яго куды заўгодна. Хіба гэта дом! — усхвалявана ўсклікнула яна, махнуўшы рукой і згубіўшы іголку і два маленькія гузікі.

— Так, я згодны, — заўважыў Стэйн і глыбока ўздыхнуў. — Не разумею, чаму вашаму мужу падабаецца ўся гэтая металічная дрэнь. Па мне дык лепей купіць некалькі рэчаў з чырвонага дрэва і два крэслы, у якіх чалавек можа падрамаць.

— Але ж у майго мужа добры густ, — з адчаем сказала місіс Экман. Яна пазірала з-пад моднага капялюшыка, нібыта мышка, якая заблудзілася ў шафе.

— Дык вось, я перакананы, вам не варта турбавацца пра мужа. Ён расхваляваўся з-за спраў — вось і ўсё. Няма ніякіх падстаў лічыць, што ён… што з ім нешта здарылася благое, — нецярпліва ўмяшаўся Майет.

Місіс Экман выслізнула з-за раяля і прайшла па пакоі, ламаючы рукі.

— Я баюся не гэтага, — сказала яна, стаўшы паміж імі, а потым павярнулася і хутка пайшла назад у свой куток.

Майет быў здзіўлены.

— А чаго ж вы баіцеся?

Яна пахітала галавой, паказаўшы на светлы пакой з металічнай мэбляй.

— Мой муж такі сучасны, — сказала яна са страхам і гордасцю. Потым гордасць пакінула яе, і, схаваўшы рукі ў кошык пад шытво, поўны гузікаў і клубкоў шэрсці, яна сказала: — Можа, ён проста мяне кінуў.

— Ну, і што вы на гэта скажаце? — спытаў Стэйн, калі яны спускаліся па лесвіцы.

— Бедная жанчына.

— Так, так, бедная жанчына, — паўтарыў Стэйн з шчырым хваляваннем і паднёс да вачэй насоўку.

Яму хацелася есці, але Майету трэба было нешта яшчэ зрабіць да снедання, а Стэйн хадзіў з ім паўсюль. Ён адчуваў, што ў кожным таксі, у якім яны ехалі, іх блізкасць узмацняецца, і зусім незалежна ад іх планаў наконт Джанет Пардаў сяброўства з Майетам магло прынесці Стэйну некалькі тысяч фунтаў у год. Таксі з грукатам спусцілася па брукаванай вуліцы і выехала на забіты народам пляц каля галоўнага паштамта, а потым уніз па пагорку зноў да Галатэ і да докаў. Па бруднай лесвіцы яны падняліся ў маленькую кантору, набітую картатэкамі і папкамі для дакументаў, з адзіным акном, што выходзіла на глухую сцяну і параходную трубу, якая высоўвалася з-за гэтай сцяны. На падаконніку ляжаў тоўсты слой пылу. У гэтым пакоі Экман вёў справы, у выніку чаго з'явілася яго вялікая халодная гасцёўня. Гэта было падобна таму, як пажылая жыдоўка нараджае сваё апошняе дзіця, а з яго вырастае выдатны мастак. Вялізны гадзіннік, які разам з пісьмовым сталом займаў большую частку пакоя, прабіў двойчы, але Джойс быў ужо тут. Машыністка схавалася ў нешта накшталт шафкі для захоўвання багажу ў глыбіні пакоя.

— Ёсць якія весткі ад Экмана?

— Ніякіх, сэр, — адказаў Джойс.

Майет прагледзеў некалькі пісьмаў, а потым пакінуў Джойса, як вернага сабаку, прынюхвацца да пісьмовага стала Экмана і да яго грахоў.

— А цяпер паснедаем, — прапанаваў Майет. Стэйн аблізаў губы. — Прагаладаліся?

— Я сёння вельмі рана снедаў, — адказаў Стэйн без папроку ў голасе.

Аднак Джанет Пардаў і Сейвары іх не дачакаліся. Яны ўжо пілі каву з лікёрам у выкладзеным пліткамі рэстаране, калі тыя далучыліся да іх і пачалі гучна радавацца, што Майет і пляменніца Стэйна сустрэліся ў цягніку і пасябравалі. Джанет Пардаў нічога не сказала, яна толькі паглядзела скоса на Стэйна і ўсміхнулася Майету. Яму здалося, што яна хацела сказаць: «Як мала ён пра нас ведае», і ён усміхнуўся ёй у адказ, першы чым успомніў, што ведаць асабліва і няма чаго.

— Значыць, вы двое ехалі адной кампаніяй ад самога Кёльна? — сказаў Стэйн.

— Ну, я думаю, што ваша пляменніца больш сустракалася са мною, — умяшаўся ў размову містэр Сейвары.

Але Стэйн гаварыў сваё, не зважаючы на яго.

— Добра пазнаёміліся паміж сабой, га?

Джанет Пардаў злёгку раскрыла мякка акрэсленыя вусны і ціхенька сказала:

— О, у містэра Майета была там другая сяброўка, ён ведаў яе лепей за мяне.

Майет адвярнуўся, каб заказаць снеданне, а калі зноў пачаў услухоўвацца ў яе словы, яна гаварыла з цудоўнымі пяшчотнымі хітрыкамі:

— О, ведаеце, яна была яго палюбоўніцай.

Стэйн лагодна засмяяўся:

— Глядзіце, які гарэза. Гляньце на яго, ён нават пачырванеў.

— Уявіце сабе, яна ад яго збегла, — кпіла Джанет Пардаў з Майета.

— Збегла? Хіба ён яе біў?

— Ну, калі вы ў яго спытаеце, ён паспрабуе ахутаць усё тайнай. Калі паравоз зламаўся, ён паехаў на машыне назад да Субоціцы, каб яе знайсці. Яго вельмі доўга не было. А з якой таемнасцю распавядаў пра свае прыгоды! Ён дапамог нейкаму чалавеку ўцячы ад мытнікаў.

— Ну, а дзяўчына? — спытаў Стэйн, дурасліва паглядаючы ў бок Майета.

— Сапраўды, я адчуваю сябе няёмка з-за гэтага, — пагадзіўся Майет. — Патэлефаную консулу ў Белград.

— Тэлефануйце лепей сваёй бабулі! — весела ўсклікнуў містэр Сейвары і трывожна паглядзеў на таго і на другога.

Ён меў такую звычку: калі ён поўнасцю давяраў сваім субяседнікам, то дазваляў сабе які-небудзь прастамоўны выраз — у мінулым яму гэта дапамагала за прылаўкам крамы і сярод прыказчыкаў. Яму дагэтуль часам было прыемна адчуваць, што ён — знакаміты пісьменнік, што жыве ў лепшых гатэлях, гаворыць як роўня з людзьмі, з якімі некалі не асмельваўся нават загаварыць, хіба што цераз рулоны баўны ці груды абгортачнай паперы. Важныя дамы, што запрашалі яго на літаратурныя вечары, захапляліся гэтай яго манерай выказвацца. Які сэнс быў строіць з сябе пісьменніка, які ўзвысіўся ад гандлёвага прылаўка, калі не захаваць ледзь прыкметных рысаў характару сваіх продкаў, не нагадаць, што некалі праводзіў распрадажы?

Поделиться:
Популярные книги

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Адаптация

Кораблев Родион
1. Другая сторона
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Адаптация

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок