Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Корал Маскер прачнулася з нейкім дзівосным пачуццём і не адразу ўцяміла, дзе знаходзіцца. Яна села, і мех са збожжам зарыпеў пад ёй. Гэта быў адзіны гук — шоргат снегападу спыніўся. Корал са страхам прыслухалася і зразумела, што засталася зусім адна. Доктар Цынер памёр: яна ўжо больш не чула яго дыхання. Аднекуль здалёк, скрозь змрок, да яе даляцеў гук рухавіка, які пераключыўся на іншую хуткасць. Гук дакрануўся да яе слыху, нібыта гэта быў спачувальны дотык хатняга сабакі, ён лашчыцца да яе і абнюхвае яе. «Калі доктар Цынер памёр, нічога мяне тут болей не затрымлівае. Я пайду пашукаю машыну. Калі там салдаты, яны нічога мне не зробяць, а можа, гэта…» Страснае жаданне не дазволіла ёй закончыць фразы, якая нагадала раскрытую дзюбу галоднай птушкі. Яна абаперлася на руку, каб утрымаць раўнавагу, прысела на кукішкі

і дакранулася да твару доктара. Ён не зварухнуўся, і, хоць твар быў яшчэ цёплы, яна навобмацак адчула, што вакол вуснаў у яго запяклася кроў, быццам старая сухая скура. Яна ўскрыкнула, але тут жа прымусіла сябе заспакоіцца і засяродзіцца, яна знайшла запалкі і запаліла скрут з газеты. Але рука ў яе дрыжала. Нервы не вытрымалі тых бедаў, якія зваліліся на яе, хоць яна і стрымлівала сябе. Ёй здавалася, што ўвесь мінулы тыдзень яна мусіла была ўвесь час нешта вырашаць, нечага баяцца, хаваючы свой страх. «Узяць хоць бы гэтую працу ў Канстанцінопалі. Ехаць туды ці адмовіцца? У агента чакае вялізная чарга дзяўчат». Яна нагадала Майета, які соваў у яе руку білет, кватэрную гаспадыню з яе парадамі, страх перад невядомым, які раптам агарнуў яе на прычале ў Остэндэ, калі памочнік капітана крычаў ён нешта наўздагон, каб яна не забывалася пра яго.

У святле паходні яе зноў уразіў усёразумеючы погляд доктара. Але разуменне гэтае застыла, яно назаўсёды застанецца нязменным. Яна адвяла вочы, потым глянула зноў, але нічога не змянілася. «Я не думала нават, што яму так блага. Мне нельга тут заставацца». Яна нават падумала, ці не абвінавацяць яе ў яго смерці. Гэтыя чужаземцы, з незразумелай ёй мовай, здатныя на ўсё. Але з нейкай дзіўнай цікаўнасці яна марудзіла, пакуль не дагарэў скрут. «Ці была ў яго калі ў жыцці дзяўчына?» Ад гэтай думкі ён страціў колішнюю значнасць і паважнасць і ўжо не быў для яе жахлівым мерцвяком. Яна разглядала яго твар уважлівей, чым адважылася б калі-небудзь раней. Непахіснасць сышла ад яго разам з жыццём. Яна ўпершыню заўважыла, што рысы яго твару былі надзіва рэзкія. Калі б яго твар не быў такі худы, ён не рабіў бы гэткага агіднага ўражання: пэўна, толькі вечныя клопаты і мізэрнае харчаванне надавалі яго твару глыбакадумнасць і пэўную адухоўленасць. Нават на смяротным ложы, у мігатлівым блакітным святле скрута з газеты, твар яго здаваўся вельмі сур'ёзным. «Напэўна, у адрозненні ад большасці мужчын, у яго ніколі не было дзяўчыны. Калі б ён быў блізкі з жанчынай, якая хоць крышку пакпіла б з яго, ён не ляжаў бы цяпер тут, не браў бы ў жыцці ўсё так блізка да сэрца, навучыўся б не злавацца, дазволіў бы падзеям ісці сваім парадкам — толькі так і трэба было яму жыць». Яна дакранулася да яго доўгіх вусаў. Яны былі смешныя, яны былі кранальныя, і таму знешні выгляд яго ніколі не быў трагічны. Потым скрут дагарэў, і для яе доктар быў ужо пахаваны, — ад усяго, што яна прачытала на яго твары, і ад усяго, што яна потым думала пра яго, яе ўвагу адцягнуў няясны гук блізкай машыны і нечых крокаў. Значыць, яе крык усё-такі пачулі.

Вузкая палоска святла пранікла праз няшчыльна зачыненыя дзверы. Пачуліся галасы. Нейкая машына ехала па дарозе з ціхім бурчаннем. Крокі пачалі аддаляцца, недзе адчыніліся дзверы, і скрозь тонкія сцены пуні яна пачула, як нехта ходзіць паміж мяхамі ў суседнім пакоі, паблізу забурчаў сабака. Ёй прыйшлі на памяць пляскатыя, аднастайныя палі каля Нотынгема, нядзеля, маленькая кампанія шахцёраў, з якімі яна некалі пайшла паляваць на пацукоў, сабака па мянушцы Спот. Сабака то забягаў у свіран, то выбягаў адтуль, а яны стаялі ўсе кружком, узброеныя палкамі. Цяпер знадворку пра нешта спрачаліся, але яна не магла пазнаць ніводнага знаёмага голасу. Машына спынілася, хоць рухавік працягваў ціха працаваць.

Потым дзверы пуні адчыніліся, і святло скокнула ўверх на мяхі. Яна прыўзнялася на локці і ўбачыла скрозь шчыліну ў сваёй барыкадзе бледнага афіцэра ў пенснэ і таго салдата, які стаяў на варце каля дзвярэй залы чакання. Яны накіраваліся да яе, і тут нервы яе здалі: яна не змагла вытрываць тых пакутлівых хвілін, пакуль яны будуць яе шукаць. Яны былі ўжо зусім блізка ад яе, і, калі яна ўсхапілася і крыкнула: «Я тут!» — афіцэр скокнуў да яе, выхапіўшы рэвальвер. Потым ён убачыў, хто гэта, і задаў ёй нейкае пытанне, застыўшы пасярод пуні з накіраваным на яе рэвальверам. Корал здалося, што яна зразумела яго, і яна сказала:

— Ён памёр.

Афіцэр нешта загадаў — салдат падышоў і пачаў павольна раскідваць мяхі. Гэта быў той самы салдат, які спыніў яе па дарозе да вагона-рэстарана, і ў першы момант яна адчула да яго нянавісць, пакуль ён не ўзняў галавы і не ўсміхнуўся ёй сарамлівай усмешкай, нібыта просячы ў яе прабачэння, у той час як афіцэр, стоячы ззаду, падганяў яго рэзкімі нецярплівымі загадамі. Раптам, калі салдат адцягнуў ад выхаду з пячоры апошні мех, іх твары амаль сутыкнуліся, і ў гэтую секунду ў яе ўзнікла такое пачуццё, быццам ён збіраецца выдаць ёй нейкую тайну.

Калі маёр Петкавіч убачыў, што доктар ляжыць нерухома, ён перасек пуню і накіраваў свой ліхтарык на яго мёртвае цела. Доўгія вусы зрабіліся светлымі ад моцнага промня, а расплюшчаныя вочы адлюстравалі яго, быццам металічныя пласцінкі. Маёр працягнуў рэвальвер салдату. Лагоднасць, рэшта немудрагелістага шчасця, якія хаваліся за беднасцю, рассыпаліся ўшчэнт. Здавалася, усе падлогі ў нейкім будынку праваліліся, толькі сцены заставаліся стаяць. Салдата агарнуў жах, яму было не па сіле вымавіць ні слова, не мог зварухнуцца з месца. Рэвальвер так і застаўся на далоні ў маёра Петкавіча. Маёр стрымаў сябе. Ён цвёрда глядзеў на салдата, з цікаўнасцю вывучаючы яго скрозь залатое пенснэ. Маёр дасканала ведаў усе пачуцці людзей, якія жывуць у казармах. Апроч пашарпаных кніг па германскай стратэгіі, на яго паліцах стаялі некалькі томікаў па псіхалогіі: ён, як спаведнік, ведаў самыя інтымныя падрабязнасці іх жыцця. Ведаў, наколькі яны жорсткія, наколькі добрыя, наколькі хітрыя і прастадушныя, ведаў, як яны весяляцца — ракія, гульні ў карты, віно і жанчыны, ведаў іх славалюбныя мары, хоць, вядома, яны зводзіліся да таго, каб расказаць жонцы якую цікавую ці кранальную гісторыю. Ён ведаў лепей за ўсіх, як пакараць кожнага з іх і як зламаць волю падначаленага. Раней ён злаваўся, калі салдат марудна адцягваў мяхі, але цяпер злосць прайшла. Ён пакінуў рэвальвер у сябе на далоні і зусім спакойна паўтарыў загад, гледзячы скрозь залатую аправу пенснэ.

Салдат апусціў галаву, выцер рукой нос і, хваравіта насупіўшыся, кінуў погляд на другі канец пуні. Потым узяў рэвальвер і, прыціснуўшы яго да рота доктара Цынера, спыніўся. Ён крыху павагаўся, паклаў руку на плячо Корал і рыўком павярнуў яе тварам уніз. Лежачы на падлозе, яна пачула стрэл. Салдат выратаваў яе ад гэтага відовішча, але яе ўяўленне запоўніла ўсё. Яна ўсхапілася і пабегла да дзвярэй, на бягу яе заванітавала. Яна спадзявалася, што ў цемры ёй будзе лягчэй, але тут, нібыта ўдар па галаве, на яе абрушылася святло ад фар машыны. Прыхіліўшыся да дзвярэй, яна паспрабавала супакоіцца, адчуваючы сябе бясконца адзінокай, чым у тыя хвіліны, калі яна прачнулася і ўбачыла, што доктар Цынер памёр. Ёй адчайна, да болю захацелася быць зараз з Майетам. Людзі ўсё яшчэ спрачаліся каля машыны, у паветры чуўся лёгкі пах спіртнога.

— Чорт падзяры… — прамовіў нечый голас.

Людзі расступіліся, і сярод іх з'явілася міс Уорэн. Твар у яе быў чырвоны, узбуджаны і пераможны. Яна схапіла Корал за руку:

— Што тут адбываецца? Не, не. Не трэба расказваць нічога зараз. Вам блага. Вы неадкладна пойдзеце са мной, далей ад гэтых жахаў.

Паміж ёй і машынай стаялі салдаты. З пуні выйшаў афіцэр і далучыўся да іх. Міс Уорэн хутка шапнула:

— Абяцайце ўсё, што хочаце. Не мае ніякага значэння тое, што вы скажаце.

Яна паклала вялікую руку на рукаў афіцэра і пачала ліслівым тонам у нечым яго пераконваць. Ён спрабаваў перапыніць яе, але яна яго перабівала. Ён зняў пенснэ і збянтэжана працёр яго. Пагрозы былі б дарэмныя, можна было б пратэставаць усю ноч, але яна прапанавала яму адзінае выйсце, адмовіцца ад якога было б пайсці супраць яго натуры, — цвярозы розум. Апроч разумнага ўчынку, які яна яму прапанавала, яна гэтаксама раіла яму прыняць пад увагу і іншую, больш значную акалічнасць — вышэйшыя дыпламатычныя меркаванні. Ён ізноў працёр пенснэ, кіўнуў і здаўся. Міс Уорэн схапіла яго за руку і моцна паціснула яе, глыбока ўдавіўшы яму ў скурчаны ад болю палец свой пярсцёнак-пячатку.

Корал апусцілася на зямлю. Міс Уорэн дакранулася да яе, але дзяўчына паспрабавала скінуць яе руку. Шум сціхнуў, зямля ў маўчанні наплывала на яе. Аднекуль здалёк нечый голас вымавіў: «У вас хворае сэрца», і яна зноў расплюшчыла вочы, чакаючы ўбачыць маршчыністы твар доктара. Аднак аказалася, што яна ляжыць на заднім сядзенні машыны, і міс Уорэн накрывае яе пледам. Яна наліла келіх каньяку і паднесла да рота Корал. Машына, скрануўшыся з месца, штурхнула іх адна да адной, каньяк расплюхаўся па яе падбароддзі. Корал усміхнулася чырвонай п'янай фізіяноміі, якая клапатліва глядзела на яе.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Случайная дочь миллионера

Смоленская Тая
2. Дети Чемпионов
Любовные романы:
современные любовные романы
7.17
рейтинг книги
Случайная дочь миллионера

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2