Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Так яно і было.

— Колькі ўсяго я магу расказаць жонцы!

— А як наконт віна? — нагадаў яму доктар Цынер.

— Калі вы збяжыце, пакуль мяне не будзе, мне не мінуць бяды.

— Як жа мы зможам збегчы? Дзверы замкнёныя, а акно надта маленькае.

— Тады я паспрабую дастаць вам віна.

Доктар Цынер прасачыў, як ён адыходзіць, і, цяжка ўздыхнуўшы, павярнуўся да астатніх:

— Ну вось, ён пайшоў.

Ён уздыхнуў, пашкадаваўшы, што страціў упэўненасць у сабе. Барацьба аднаўлялася. Зрабіць усё магчымае, каб уцячы, — быў яго абавязак. Але ўцёкі выклікалі ў яго агіду.

— Хвіліначку, — сказаў Грунліх. Рыпенне каля дзвярэй працягвалася.

— Знадворку нікога няма. Вартаўнікі на другім баку чыгункі. Калі выйдзеце, павернеце

налева і яшчэ раз налева паміж будынкамі. Машына стаіць на шашы.

— Я ўсё гэта ведаю, — сказаў Грунліх, і другая выкручаная шруба, бразнуўшы, звалілася на падлогу. — Гатова.

— Вам бы лепей застацца тут, — сказаў доктар Цынер, звяртаючыся да Корал.

— Я не магу: мой сябар чакае мяне там, на шашы.

— Гатова, — паўтарыў Грунліх, злосна пазіраючы на іх.

Усе трое скупіліся каля дзвярэй.

— Калі пачнецца страляніна, бяжыце зігзагамі, — параіў доктар Цынер.

Грунліх штуршком адчыніў дзверы, і вецер пачаў замятаць снег. Знадворку было святлей, чым у зале. Лямпа начальніка станцыі на тым баку чыгункі асвятляла ў акне постаць вартаўніка. Грунліх першы нырнуў у завіруху. Ён прыгнуў галаву амаль да каленяў і скокнуў наперад, нібыта мяч. Астатнія пабеглі за ім. Бегчы было нялёгка. Вецер і снег, іх ворагі, аб'ядналіся, каб загнаць іх назад: вецер запавольваў іх бег, а снег сляпіў вочы. Корал цяжка ўздыхнула: яна наткнулася на грувасткую высокую чыгунную калону з хобатам, як у слана, што служыла для падачы вады ў паравозы. Грунліх ужо быў далёка наперадзе, доктар Цынер крыху адставаў. Яна чула, як цяжка ён дыхае. Снег заглушаў іх крокі, але яны не адважваліся гукнуць шафёра аўтамабіля.

Перш чым Грунліх дабег да праходу паміж будынкамі, бразнулі дзверы, нехта закрычаў, грымнуў стрэл. Першы рывок Грунліха адабраў у яго шмат сілы. Адлегласць паміж ім і Корал паменшылася. Вартаўнік стрэліў двойчы, і Корал пачула свіст куль высока над галавой. Яна яшчэ падумала, можа, ён наўмысна страляе вышэй іх. Яшчэ нейкіх секунд дзесяць, і яны забягуць за рог, знікнуць з вачэй вартаўніка, і тады іх заўважаць з машыны. Яна пачула, як ізноў адчыніліся дзверы, куля трапіла ў снег непадалёк ад яе, і яна з апошняе сілы паскорыла свой бег. Дзяўчына была ўжо амаль побач з Грунліхам, калі яны дабеглі на рог. Доктар Цынер ускрыкнуў ззаду, і Корал спярша падумала была, што ён яе падбадзёрвае, але, перш чым абагнуць рог, яна азірнулася і ўбачыла, што ён абедзвюма рукамі трымаецца за сцяну. Яна прыпынілася і паклікала: «Гер Грунліх!» — але той, не звяртаючы на яе ўвагі, завярнуў за рог і знік з вачэй.

— Бяжыце далей! — загадаў доктар Цынер.

Святло, якое ззяла на гарызонце, меней зацягнутым хмарамі, патухла.

— Абапрыцеся на маю руку, — прапанавала яна.

Доктар паслухаўся, але ён быў надта цяжкі для яе, хоць і спрабаваў дапамагчы ёй, трымаючыся другой рукой за сцяну. Яны дабраліся да рага. За сотню метраў скрозь імжу і снег мігцелі заднія агні машыны. Корал спынілася.

— Не магу болей, — сказала яна.

Ён нічога не адказаў, але калі яна адняла руку, ён саслізнуў на снег. Некалькі секунд яна разважала: можа, праўда, пакінуць яго тут? Яна пераконвала сябе: ён жа не пашкадаваў бы яе, не чакаў бы яе. Але ж ёй не пагражала такая вялікая небяспека, як яму. Яна нахілілася над ім, глянула ў яго збялелы маршчыністы твар і ўбачыла на яго вусах кроў. Пачуліся галасы, і яна зразумела, што ў яе няма часу прыняць рашэнне. Доктар Цынер сядзеў, прыхінуўшыся спіной да драўляных дзвярэй, зачыненых на засаўку. Яна ўцягнула яго ўсярэдзіну і зноў зачыніла дзверы, але не рызыкнула засунуць засаўку на месца. Нехта прабег міма, непадалёк шумеў рухавік машыны. Потым машына забурчала мацней, і, аддаляючыся, бурчанне перайшло ў ледзьве чутны шоргат. Пуня была без вокнаў. Зрабілася зусім цёмна, і пакідаць доктара цяпер ужо было позна.

Яна пашнарыла ў яго ў кішэнях і знайшла пачак запалак. У адным кутку пуні было складзена нешта амаль на палову яе вышыні. Чыркнуўшы другой запалкай, яна ўбачыла напханыя нечым мяхі, нагрувашчаныя ў два рады да вышыні двайнога чалавечага росту. У правай кішэні доктара Цынера яна знайшла газету. Яна адарвала старонку і скруціла яе, — цяпер святла хапала, і яна змагла адцягнуць доктара ў куток пуні. Яна баялася, што ў любы момант вартаўнік можа адчыніць дзверы. Але доктар Цынер быў надта цяжкі. Яна паднесла запалены скрут да яго вачэй, каб паглядзець, ці не страціў ён прытомнасці, — з'едлівы дым прывёў яго да памяці. Ён расплюшчыў вочы і здзіўлена паглядзеў на яе.

— Я хачу схаваць вас сярод мяхоў, — шапнула яна.

Ён, здавалася, не зразумеў яе, і яна павольна і дакладна паўтарыла гэтыя словы.

— Ich sрrесhe kеіn Еnglіsch [27] , — сказаў ён.

«Ох, чаму я яго не кінула. Магла ўжо быць у машыне. Ён, напэўна, памірае, зусім нічога не цяміць, не разумее, пра што я кажу». І яна жахнулася, што застанецца ў пуні сам-насам з мерцвяком. Агонь патух, яго знішчыў попел. Седзячы на кукішках, яна намацала газету, адарвала яшчэ старонку і зноў скруціла яе. Яна забылася, куды паклала запалкі, і, поўзаючы, пачала шнарыць па падлозе вакол сябе. Доктар Цынер кашлянуў, і нешта заварушылася каля яе рук. Яна падумала, што гэта пацук, і ледзь не закрычала ад страху, але калі нарэшце знайшла запалкі і запаліла скрут, дык убачыла — гэта шавеліцца доктар. Ён зігзагамі адпаўзаў у канец пуні. Яна паспрабавала дапамагчы яму, але ён, відаць, не заўважаў яе прысутнасці. Пад час гэтага маруднага перасоўвання доктара па падлозе яна здзіўлялася, чаму ніхто не заглянуў у пуню.

27

Я не размаўляю па-ангельску (ням.).

Доктар Цынер зусім знясілеў, пакуль дапоўз да мяхоў. Ён уткнуўся ў іх тварам, з рота ў яго цякла кроў. Ізноў уся адказнасць лягла на яе. Яна падумала, ці не памірае ён, і, амаль у самае вуха, спытала:

— Паклікаць каго на дапамогу?

Яна баялася, што ён адкажа па-нямецку, але на гэты раз ён прамовіў зусім ясна:

— Не, не трэба.

«Зрэшты, ён жа доктар, ён павінен усё ведаць», — падумала яна.

— Чым я магу вам дапамагчы?

Ён пахітаў галавой і заплюшчыў вочы. Кроў ужо не лілася, і ёй здалося, што яму палепшала. Яна сцягнула мяхі з верху і пачала майстраваць нешта накшталт пячоры дастатковай велічыні, каб схаваць іх абаіх — яе і доктара, — і нагрувасціла мяхоў каля ўвахода — так, каб ад дзвярэй нельга было іх убачыць. Мяхі са збожжам былі важкія, і Корал не паспела закончыць працы, калі знадворку пачуліся галасы. Яна ўлезла ў нару, скрыжаваўшы пальцы на шчасце. Дзверы адчыніліся, і ліхтарык асвятліў мяхі над яе галавой. Потым дзверы зачыніліся, і ў пуні зноў запанавала цішыня. Яна доўга не магла набрацца духу, каб закончыць сваю працу.

— Мы спазняемся на цягнік, — сказаў Майет, гледзячы, як шафёр марна круціць ручку: старцёр не працаваў.

— Назад паедзем шпарчэй.

Нарэшце машына пачала прачынацца, забурчала, заснула і зноў прачнулася.

— Зараз паедзем, — сказаў шафёр, узлазячы на сядзенне і ўключыўшы фары. Але пакуль ён прымушаў рухавік працаваць без перабояў, ззаду пачуўся нейкі воплеск.

— Што гэта? — спытаў Майет. Ён падумаў, што гэта выхлап машыны.

Потым воплеск паўтарыўся, а крыху пазней пачуўся іншы гук, нібыта з бутэлькі вылецеў корак.

— Страляюць на станцыі, — сказаў шафёр, уключыўшы старцёр. Майет адпіхнуў яго руку.

— Мы пачакаем.

— Пачакаем? — здзівіўся шафёр. — Гэта салдаты. Нам лепей як мага хутчэй выбрацца адгэтуль, — паспешліва дадаў ён.

Ён і не падумаў нават, што і Майет болей за ўсё на свеце хацеў зрабіць тое самае. Майет спалохаўся: па тым, як да яго паставіліся тыя салдаты, ён пазнаў той самы настрой, які папярэднічае заўсёды пагромам, — але ён усё-такі ўпарціўся, бо не быў поўнасцю перакананы, што зрабіў усё магчымае, каб знайсці дзяўчыну ў Субоціцы.

Поделиться:
Популярные книги

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор