Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

– што, нарэшце, вы зноў, як дзецi, пачалi малiцца, складваць ручкi i казаць: "Добры Божухна!"

Аднак пакiньце цяпер гэты, дзiцячы пакой - пячору маю, дзе сёння ўсё няцямнае адчувае сябе, як дома. Суймiце там, на паветры, ваш дзiцячы запал i хваляванне сэрца!

Вядома, калi не ўпадобнiцеся дзецям, дык не ўвайсцi вам у гэтае царства нябеснае. (I Заратустра паказаў рукою ўгору.)

Але мы не iмкнёмся ў тое нябеснае царства: мы зрабiлiся мужныя, мы зрабiлiся мужамi, i таму хочам царства зямнога".

3

I зноў Заратустра пачаў гаварыць. "О новыя сяброве мае, - сказаў

ён, - вы, дзiвосныя, вы, вышэйшыя людзi, якiя вы любасныя мне цяпер.

– з таго часу, як зноў павесялелi! Сапраўды, усе вы зацвiлi: i я думаю, што такiм кветкам патрэбен новы святы,

– якая-небудзь дзёрзкая бяссэнсiца, нешта накшталт лiтургii i аслiнага свята, ды яшчэ стары дурань i шаленец Заратустра, вецер i ветрагон, якi праветрыць i прасветлiць вам душы.

Не забывайцеся гэтай ночы i гэтага аслiнага свята, о вышэйшыя людзi! Гасцюючы ў мяне, вы прыдумалi гэта, i я лiчу гэта добраю азнакаю, бо такое могуць выдумаць толькi тыя, хто выздароўлiвае!

I калi вы будзеце адзначаць свята асла яшчэ калi-небудзь, рабiце гэта з любовi да сябе i з любовi да мяне! I ў памяць пра мяне!"

Так сказаў Заратустра.

П'яная песня

1

Тым часам усе выйшлi на свежае паветра, у халаднаватую задуменнасць ночы; Заратустра вёў за руку сама брыдкага чалавека, каб паказаць яму свой начны свет, вялiкi круглы месяц i серабрыстыя вадаспады каля пячоры. I вось нарэшце ўсе гэтыя людзi - ужо немаладыя, але з суцешанымi i бадзёрымi сэрцамi - усталi поплеч i дзiвавалi самыя сябе, што iм так добра на зямлi; i таямнiца ночы ўсё глыбей i глыбей пранiкала ў iх сэрцы. I зноў падумаў Заратустра: "О, якiя любасныя мне цяпер гэтыя вышэйшыя людзi!" - але не сказаў гэтага ўголас, бо ўшанаваў iх шчасце i маўчанне.

Але тут здарылася сама дзiвоснае з усяго, што сталася за гэты доўгi i дзiвосны дзень: сама брыдкi чалавек зноў, цяпер ужо апошнi раз пачаў хрыпець i клекатаць, а калi, нарэшце, дайшло да слоў, - вусны ў яго ясна i выразна выдалi пытанне, пытанне такое частае, глыбокае i зразумелае, што ва ўсiх, хто пачуў яго, замлела ў грудзях сэрца.

"О вы, сябры мае, - спытаўся сама брыдкi чалавек, - што робiцца ў вашых душах? Дзякуючы гэтаму дню, упершыню ў жыццi сваiм я задаволены, што пражыў яго,

– i не стамляюся я сведчыць пра тое, што варта жыць на зямлi: адзiн дзень, адно свята з Заратустрам навучылi мяне любiць яго.

"Дык гэта было жыццё?
– скажу я смерцi.
– Што ж! Яшчэ раз!"

Сябры мае, што робiцца ў душах у вас? Цi гатовыя вы, як i я, сказаць смерцi: "Дык гэта было жыццё? Што ж! Яшчэ раз!"

Так сказаў сама брыдкi чалавек, а ўжо было пад поўнач. I як вы думаеце, што сталася тады? Як толькi вышэйшыя людзi выслухалi яго, яны ўсвядомiлi пераўтварэнне i выздараўленне сваё i зразумелi, хто прынёс iм усё гэта. I тады кiнулiся яны да Заратустры, поўныя шацунку, любовi i ўзнання, цалавалi яму ў рукi i, як каму адпавядала ў лад душы, адны смяялiся, другiя плакалi. А стары вяшчун скакаў ад замiлаванасцi; i калi, як думаюць многiя апавядальнiкi, ён быў упiты салодкiм вiном, дык, несумненна, намнога больш ап'янела ягоная радасць жыцця, бо ён зрокся ўсякае стомы. Некаторыя нават кажуць, што скакаў i асёл: вiдаць, невыпадкова сама брыдкi чалавек напаiў яго вiном. Цi было яно так, няважна, але калi нават асёл i не скакаў у той вечар, дык адбылiся дзеi больш дзiўныя i дзiвосныя. Адным словам, як кажа Заратустрава прыказка: "Што з таго!"

2

А Заратустра, пакуль адбывалася ўсё, што тут апiсана, стаяў, як п'яны: згасаў яго позiрк, язык заплятаўся, ногi падкошвалiся. I хто б мог адгадаць, якiя думкi праносiлiся тады ў душы ў яго? Аднак было вiдавочна, што дух ягоны адступiўся i пайшоў назад, i памкнуўся наперад, i быў недзе ў далёкай будучынi, i быццам трываў, як напiсана, "над горнымi пераваламi, памiж двух мораў,

– блукаючы, быццам цяжкая хмара, памiж мiнулым i будучым".

Але вышэйшыя людзi падтрымлiвалi яго з усiх бакоў, i памалу ён ачуўся i адхiлiў рукою натоўп заклапочаных шанавальнiкаў. Раптам ён хутка павярнуў галаву, быццам пачуў нешта, i, прыклаўшы палец да вуснаў, сказаў: "Iдзе!"

I адразу атачылi яго цiшыня i таемнасць, а з глыбокай далечынi пачуўся доўгi, працяглы гуд звона. Заратустра, як i ўсе вышэйшыя людзi, прыслухаўся, а потым зноў прыклаў палец да вуснаў i сказаў: "Iдзе! Iдзе! Наблiжаецца поўнач!" - i перамянiўся голас ягоны. Але ён усё яшчэ не кранаўся з месца; i тады яшчэ больш загуслi вакол яго цiшыня i таемнасць, i ўсё вакол прыслухоўвалася нават асёл, i сама Заратустрава пячора, i вялiкi халодны месяц, i сама ноч. I вось, Заратустра трэцi раз прыклаў палец да вуснаў i сказаў:

"Iдзе! Iдзе! Хадземце ж! Гадзiна прабiла! Пойдзем вандраваць у ноч!"

3

"Наблiжаецца поўнач, о вышэйшыя людзi: i вось - хачу я сказаць вам нешта на вуха, як i той старадаўнi звон, якi звяртаецца да слыху майго,

– з тою самаю таямнiцаю i жахам, гэтаксама пранiкнёна, як той старадаўнi звон, якi перажыў на сваiм вяку больш, чым хто-небудзь смяротны;

– якi палiчыў усе да апошняга пакутлiвыя ўдары сэрцаў, што бiлiся ў грудзях у нашых бацькоў. О, як уздыхае яна! Як смяецца ў сне даўняя глыбокая поўнач!

Цiха! Цiха! : Чуецца многае, што ўдзень не адважваецца гаварыць на поўны голас; толькi цяпер, у холадзе ночы, калi суняўся шум сэрцаў,

– толькi цяпер яно чутно слыху i вяшчае, пранiкаючы ў начныя чуйныя душы: о, як уздыхае яно! О, як смяецца ў сне!

– хiба не чуеце вы, як таямнiча, страшна i пранiкнёна вяшчае яна, глыбокая-глыбокая старадаўняя ноч?

О чалавеча, уважай!

4

О, гора мне! Куды падзеўся час? Цi апусцiўся ў найглыбейшыя крынiцы? Свет дрэмле...

О! брэша сабака. Я хутчэй памру, чым раскажу пра думкi, якiя сёння перапаўняюць паўночнае сэрца маё.

Я памёр. Спраўдзiлася. Павук, навошта аплятаеш мяне павуцiнай? Прагнеш маёй крывi? О! Выпадае раса, блiзiцца гадзiна,

– гадзiна ледзяное сцюжы, гадзiна, калi я калею i стыну, гадзiна, якая нястомна пытаецца:

Чыё сэрца здольнае ўвабраць гэта?

– хто павiнен быць валадаром зямлi? Хто скажа: Ад сёння так вы будзеце цячы, вялiкiя i малыя рэкi!"

– наблiжаецца гадзiна: о чалавеча, о вышэйшы чалавеча, уважай! Гэтая казань - тонкаму слыху, твайму слыху - што вяшчае глыбокая поўнач?

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Не возвращайся

Гауф Юлия
4. Изменщики
Любовные романы:
5.75
рейтинг книги
Не возвращайся

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка