Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хадзiце, я пакажу, дзе ламачча, - па-гаспадарску прапанаваў Кукуруза.

I мы ўтрох пайшлi ў глыб вострава. Iшлi i, як гэта заўсёды бывае на пачатку знаёмства, нiякавата маўчалi - не ведалi, пра што гаварыць. I раптам Iгар, не адкрываючы рот (мы гэта добра бачылi), гучна не то бэкнуў, не то гаўкнуў. I адразу недзе ўнутры ў яго заiграла музыка. Сапраўдная музыка. Джаз. I потым нешта заспявала жаночым голасам па-нянашаму... Мы сталi i вылупiлiся на Iгара. Што такое?

Ён засмяяўся i перасунуў на грудзi тое, што нам здавалася фотаапаратам.

Прыёмнiк! На транзiстарах, паўправаднiках. Толькi я яго ў футарале ад фотаапарата сабраў. Iншага не было. Ды i зручна. Цераз плячо насiць можна.

Вунь яно што. Дык гэта транзiстарны прыёмнiк, такi, як у дзеда Салiвона! I як мы адразу не здагадалiся?

– Добрая рэч, - апамятаўся Кукуруза.
– Колькi аддаў?

– Што - аддаў?

– Заплацiў колькi?

– Нiколькi. Сам зрабiў.

– Што-што?
– Кукуруза скрывiўся i прыклаў далонь да вуха, нiбыта не пачуў.

Я хiхiкнуў.

– Сам, кажу, зрабiў, - сур'ёзна паўтарыў Iгар.

– Ага, - крыва ўсмiхнуўся Кукуруза.
– Я ж i пытаю: колькi заплацiў? У нашай краме "Турыст" прадаецца. Трыццаць пяць рублёў. Прыгожы, пад перламутр. Ну, а гэты, вядома, горшанькi.

– От дзiвак, не верыць. Ну, як хочаш.

З кустоў выйшаў важаты.

– Пра што гэта вы, хлопцы, спрачаецеся?

– Ды нiчога, проста так, - махнуў рукой Кукуруза, але потым, глянуўшы знiзу на важатага, запытаў яхiдна: - Дзядзька, а ў вас усе пiянеры такiя во... цi адзiн толькi?

– А што такое?

– Проста ён гаворыць, што сам гэты прыёмнiк зрабiў. Можа, тая ваша худая сама аўтамабiль зрабiла, а той "штурман" - у космас лятаў?

– Адносна аўтамабiля i космасу не скажу, а вось прыёмнiк ён сапраўды сам зрабiў. Гэта праўда. Ён у нас малайчына. У радыёгуртку ўжо трэцi год. Акадэмiкам будзе.

Важаты гаварыў сур'ёзна, без жартаў. Не верыць яму было немагчыма. Кукуруза адразу скiс - насмешлiвыя агеньчыкi ў вачах патухлi, куточкi вуснаў апусцiлiся.

Я таксама здзiвiўся. Мне чамусьцi заўсёды здавалася, што ўсе гэтыя разумненькiя вучнi, якiя майструюць дзеючыя мадэлi атамных ледаходаў i самалётаў, абавязкова павiнны быць хударлявымi, заморанымi, у акулярах. I абавязкова дзiкаватымi. А тут перад намi стаяў звычайны канапаты хлопец мускулiсты, загарэлы, вiдаць, фiзкультурнiк. Неяк ён больш уяўляўся на спартыўнай пляцоўцы, сярод гаманлiвай ватагi расхрыстаных хлопцаў, а не паглыбленым у пераблытаныя цельбухi радыёпрыёмнiка.

Мы маўчалi, разгубленыя, збiтыя з панталыку.

Важаты ўважлiва паглядзеў на нас i наўмысна сярдзiтым голасам сказаў:

– Ну што вы, браткi, разгульваеце тут, а ламачча не несяце. Людзi ж галодныя! Ану, хутчэй!

Гэта адразу вывела нас са здранцвення. Мы кiнулiся збiраць ламачча. I праз хвiлiну цягнулi ўжо цэлыя абярэмкi. Асаблiва стараўся Кукуруза. Ён столькi цягнуў, што я баяўся, каб у яго пуп не развязаўся.

Цыбатая Валька, убачыўшы, войкнула ад захаплення:

– Ого-го!

I я не ведаю, ад чаго быў такiм чырвоным Кукуруза, цi ад напружання, цi ад гэтага "ого-го". Ён наогул вельмi часта паглядваў на гэтую Вальку. Знайшоў на каго глядзець. Страшыдла нейкае! Лупатае, цыбатае! Цьфу!

Горшая за Грабянючку ў сто разоў!

Усе стаялi вакол i здзiўлялiся, як спрытна распальвае Iгар вогнiшча. Бач ты, гарадскi, а ўмее...

Неўзабаве пасярод паляны ўжо лiзала неба вялiзнае полымя.

– Ну, а чыя сёння чарга варыць?

– Сашкi!
– радасна выкрыкнула цыбатая Валька.

– Сашкi! Сашкi! Правiльна!
– закрычалi з усiх бакоў, i ўсе паглядзелi на "штурмана".

– Твая?
– запытаў важаты.

– Толькi так, - адказаў той.

– Значыць, нам сёння шанцуе, - усмiхнуўся важаты.

– Шанцуе! Шанцуе! Юшку! Сашачка, абавязкова юшку! Юшку!
– злiлiся ў адзiн дзесяткi крыкаў.

– Толькi так!
– упершыню за ўвесь час усмiхнуўся, закiваў галавою Сашка.

Цяпер, калi ўсе стаялi вакол вогнiшча, было асаблiва добра вiдна, што Сашка вельмi маленькi, меншы за iншых. Можа, таму ён i трымаўся так сур'ёзна, каб здавацца больш салiдным. Але было прыкметна i тое, што яго ўсе любяць i калi нават смяюцца з ягонага "толькi так", дык зусiм не абразлiва, а хутчэй лагодна.

Сашка забегаў, рыхтуючы ежу. Дзяўчаткi дапамагалi яму, абiралi бульбу, чысцiлi рыбу, якую дасталi з сеткi, прывязанай да кармы аднаго з чоўнаў i апушчанай у ваду. Iншыя пiянеры разышлiся па востраве. Неяк само сабой атрымалася, што мы апынулiся каля Iгара. Iгар сядзеў на пяньку i стругаў сцiзорыкам кiёчак. Мы з Кукурузай сядзелi каля пянька, уткнуўшыся падбародкамi ў каленi, i задумлiва калупалiся ў зямлi. Потым Кукуруза кхыкнуў i, насупiўшыся (каб прыхаваць нiякаватасць), сказаў хрыпла:

– Дай паглядзець... Прыёмнiк... Можна?

Iгар адразу адклаў убок сцiзорык i палачку.

– А чаго ж... Вядома. Калi ласка.

Ён адкрыў футарал.

– Вось настройка, вось дыяпазоны, гэта гучнасць - паказаў, дзе што круцiць. Кукуруза схiлiўся над прыёмнiкам. Засоп.

I я свой нос усунуў. Кукуруза адпiхнуў мяне локцем.

– Не хукай туды. Запацее i сапсуецца.

Iгар усмiхнуўся.

– Ды нiчога. Ад гэтага не сапсуецца.

Доўга Кукуруза круцiў ручкi, i мы моўчкi, затаiўшы дыханне, слухалi галасы далёкiх краiн.

– Та-ак... Каштоўная рэч, - сказаў нарэшце Кукуруза i дабавiў: - Ну, па фiзiцы ў цябе, вядома, пяцёрка?

– Пяцёрка, - проста i без ганарлiвасцi адказаў Iгар.

– А двойкi калi-небудзь ты хапаў?
– з надзеяй запытаў Кукуруза.
– Хоць па паводзiнах, хоць бы па спевах? Цi круглы выдатнiк?

– Выдатнiк, - з прабачэннем у голасе сказаў Iгар.
– Усе нашыя юннаты выдатнiкi. Такая ўмова.

Кукуруза цiха ўздыхнуў.

У гэты момант з кустоў выглянула Валька. Вiдаць, дзяўчаты ўжо закончылi чысцiць рыбу. Я яе бачыў, а Iгар, якi сядзеў да кустоў спiною, не. Валька цiхенька падкралася да яго, i я не паспеў нават раскрыць рот, як яна моцна штурхнула яго з пянька. Iгар нiчога не падазраваў i, вядома, паляцеў потырч.

Поделиться:
Популярные книги

Утопающий во лжи 4

Жуковский Лев
4. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 4

Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Дорничев Дмитрий
1. Демон
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
альтернативная история
5.90
рейтинг книги
Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3