Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Кныш? Бурмiла?
Сэрца ў мяне пакацiлася-пакацiлася некуды ўнiз... Тым часам той човен знiк за прыбярэжнымi чаратамi. Мне так захацелася павярнуць назад i штосiлы пусцiцца наўцёкi. Але я стрымаўся. Там жа на востраве Кукуруза, мой сябар, зусiм адзiн. Я плыву да яго на дапамогу. А можа, менавiта цяпер, у гэтую хвiлiну, мая дапамога вельмi-вельмi патрэбна. У мяне ж човен. I калi незнаёмы, якога я толькi што бачыў, сапраўды Кныш або Бурмiла, хоча нарабiць бяды майму сябру, я выратую яго - мы ўцячом на чоўне. Хутчэй, хутчэй! Я налёг на вясло i скiраваў човен да берага - вядома, з iншага боку. Прыстаў, вылез i асцярожна пачаў красцiся. Кукуруза, напэўна, у будане -
Ох, як цёмна, якiя карчы. Нiчога не вiдна. Раптам там, дзе быў незнаёмы, нешта шубоўснула ў ваду. Сэрца ў мяне спынiлася. Што гэта?.. Што? Ой! А што, калi гэта... ён ужо ўтапiў майго сябра?! Халодны пот абсыпаў мой лоб. Мiнула хвiлiна, другая. Я стаяў у абсалютнай цемры, выцягнуўшы ўперад рукi, i не мог паварушыцца. I раптам... раптам на мае рукi нехта наткнуўся. Вялiзны, як мядзведзь. Рукi мае мiжволi канвульсiўна сцiснулiся, учапiлiся ў яго грудзi, адпiхваючы. У наступны момант я адчуў страшны ўдар па нагах i паляцеў на зямлю. Але чамусьцi не назад, а наперад, на яго. Мабыць, ён падбiў мяне i кiнуў на сябе. Я войкнуў i шалёна пачаў малацiць рукамi i нагамi, вырываючыся. Драпнуў па нечым мяккiм, здаецца, па аблiччы, штосiлы рвануўся, скочыў на ногi i кiнуўся наўцёкi. Я iмчаўся цераз карчы, ламаючы галiны, спатыкаючыся i налятаючы на дрэвы. Але я не адчуваў болю нi ад драпiн, нi ад удараў. З разгону ўскочыў я ў човен i, схапiўшы вясло, штосiлы пачаў грэбцi ад берага. Я нiколi не веславаў так шалёна, човен ляцеў, як ракета. Увесь час я ў панiцы азiраўся - цi не гонiцца ён за мной. Не! Пагонi не было. Апамятаўся я толькi тады, калi прыстаў да берага каля сяла. Я ўвесь час трымцеў ад напружання, стомы, перапалоху. Але, нягледзячы на стомленасць, па вёсцы я таксама не iшоў, а бег амаль што ўвесь час - у поўнай бяспецы я мог адчуць сябе толькi ў сваiм двары. Мокры канец коўдры (намачыўся ўсё ж такi) ляпаў мяне па спiне, нiбыта падганяў. Як палена, упаў я ў сена каля паветкi i доўга ляжаў зусiм нерухома аддыхваўся. У галаве, нiбыта ў сапсаваным тэлевiзары, мiльгалi адрывiстыя кадры толькi што перажытага. Што ж здарылася? Хто гэта быў? Няўжо Кукуруза загiнуў? Што рабiць? Можа, пабудзiць бацьку, усё расказаць, сабраць людзей i туды... А калi Кукуруза не загiнуў? Я ж не ўпэўнены ў гэтым. Тады яго таямнiца раскрыецца i атрымаецца, што я здраднiк. О не! Здрадзiць сябру - гэта жахлiва. Я нiколi не пайду на здраду. Усё, што хочаце, толькi не гэта. Што ж рабiць? Што рабiць? Доўга я мучыўся гэтым пытаннем, але так нiчога i не змог прыдумаць. Нарэшце стома i сон перамаглi, i я заснуў.
Начная прыгода была настолькi невераемнай, што калi я ранiцай прачнуўся, то нават падумаў спачатку, цi не прыснiлася мне гэта.
Ды вось да мяне падышла мацi, нахiлiлася:
– Ну, як спалася на вулiцы, сынок? О, чаму гэта коўдра мокрая? Хiба ноччу быў дождж? Цi, можа...
– мацi ўсмiхнулася.
Я густа пачырванеў.
– Ды што ўжо... гэта... гэта... я... вады захацелася, кружку сюды ўзяў i разлiў выпадкова.
Добра, што мацi спяшалася даiць карову i не пачала распытваць.
Начная прыгода ўспомнiлася мне з усiмi падрабязнасцямi. Але цяпер яна не здавалася мне такой жахлiвай, як ноччу. Можа, таму, што ранiца была сонечнай i вясёлай, а, як вы ведаеце, усе начныя страхi ранiцай перайначваюцца. Ноччу ўсё здаецца яшчэ страшнейшым ад таго, што цёмна i цiха i людзi спяць. А ранiцай свецiць сонца, шчабечуць птушкi, бразгаюць вёдрамi жанкi каля калодзежа i навокал людзi. Я быў бадзёры i энергiчны. На востраў! Неадкладна трэба на востраў. Даведацца, як жа там сябар - цi жывы...
Хуценька памыўшыся, я пабег у хлеў. Мацi яшчэ даiла. Цялё таксама лезла да каровы. Мацi адганяла яго: "Пайшло! Пайшло!"
– Мама!
– паклiкаў я.
– Дайце малака хутчэй, калi ласка, бо я бягу.
– Куды гэта ты? Зараз снедаць будзем.
– Ды потым. Я не хачу. Я малака толькi. Я з хлопцамi дамовiўся на рыбу.
– Хоць хлеба вазьмi.
Выпiў я шклянку малака, схапiў вялiкi акраец хлеба - за пазуху - i на вулiцу з усiх ног. За вароты выбег i з разгону проста на дзеда Вараву наскочыў - не заўважыў. Аж пахiтнуўся ён.
– Цьфу на цябе!
– буркнуў сярдзiта.
– Бач, разагнаўся, як голы ў лазню!
– Прабачце! Добрай ранiцы, дзеду!
– Здароў! Куды гэта цябе нясе? Як, не раўнуючы, сабакi гоняцца ўслед. Людзей з ног збiваеш.
– Ды я на рэчку, на рыбалку з хлопцамi дамовiўся.
– Праспаў, гультай?
– ужо спачувальна i дакорлiва запытаў дзед: сам жа рыбак - разумее.
– Ага! Дык я пабягу. Прабачайце!
– А сам думаю: "Эх, не ведаеце вы, нiчога не ведаеце, куды я спяшаюся. Калi б зналi, не тое б заспявалi..."
РАЗДЗЕЛ XVI
"Сягоння ноччу..." Таямнiца вось-вось раскрыецца
З трапяткiм сэрцам даплываў я да вострава. I чым блiжэй падплываў, тым больш трапятала маё сэрца: жывы цi нежывы, жывы цi нежывы...
I раптам радасць шалёным крыкам вырвалася з маiх грудзей:
– Ого-го-го!
Я ўбачыў яго. Жывенечкi i цэленькi стаяў мой дружа Кукуруза на беразе, вытыркнуўшы з карчоў галаву, i радасна ўсмiхаўся мне. Толькi нос у яго быў аблуплены i на правай шчацэ наўскасяк ружавела свежая драпiна. Але што гэта значыць для такога геройскага хлопца, як Кукуруза? Так сабе!
Калi я прыстаў да берага, мне хацелася кiнуцца i абняць яго ад радасцi, але я стрымаўся. Я толькi штурхнуў яго ў плячо i запытаў:
– Ну як? Як ты тут?
– Нiчога, - ляснуў ён мяне па жываце i адразу дадаў, узяўшыся рукою за шчаку i хiтаючы галавой:
– Тут такое было-о-о...
– Што?!
– запытаў я, нiбыта нiчога не падазраваў.
– Ты ўсё роўна не паверыш, падумаеш, што я зманiў.
– Ну?
– Шпiёны на мяне ноччу нападалi. От табе й ну! Бiўся я. Так бiўся, як нiколi ў жыццi. Думаў, што загiну. Вось бачыш, - ён ткнуў пальцам у падзёртую шчаку, тады задраў сарочку i паказаў сiняк на рэбрах.
– Ну? Ну?
– нецярплiва запытаў я.
– Як жа яно было?
– Чакай. Я ўсё па парадку.
– I Кукуруза пачаў расказваць мне ўсё тое, пра што вы ўжо ведаеце.
Калi ён дайшоў да апiсання бойкi з незнаёмым - як ён убрыкнуў нагамi, як незнаёмы ўпаў на яго i пачаў драпацца, - у мяне ў жываце раптам нешта засмяялася, прабулькала ў горле i вырвалася кароткiм гiкам.
Кукуруза ад абразы толькi хмыкнуў.
– Ты што - дурны? Табе, вядома, смех. Паспрабаваў бы ты.
– Ану, паўтары яшчэ раз, як яно ўсё было, - папрасiў я.
Кукуруза паўтарыў. Я пахiтаў галавой, уздыхнуў i сказаў:
– Гэта быў я.
Кукуруза вылупiў на мяне вочы, потым моўчкi скруцiў дулю i паднёс да майго носа:
– На!
Я адвёў яго дулю сваёй дуляй i паўтарыў:
– Гэта точна быў я... Глядзi, - я закасаў калашыну i паказаў на назе вялiзны сiняк.
– Твая работа.
I расказаў усё, што здарылася са мной гэтай ноччу. Кукуруза толькi лыпаў вачамi.
– Дык выходзiць, што гэта... што гэта... бiлiся мы з табой? А мне ж здавалася, што быў нехта такi вялiзны...