Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Я з сумненнем глянуў на Кукурузу.
– Нiчога, пойдзем, - цiха сказаў ён.
– Ведаю я тую "хвiлiнку". Як сустрэнуцца каля крамы з дзедам Салiвонам, то гадзiны тры прагавораць, не меней.
Хоць нiчога дзiўнага не было ў тым, што мы паплывём на чоўнах у плаўнi (колькi разоў ездзiлi i рыбу лавiць, i проста так катацца), а таму нi ў кога не магло ўзнiкнуць нiякiх падазрэнняў, але мы прабiралiся да ракi цiшком i ўвесь час, крадучыся, азiралiся. I нiводнага добрага чоўна не зачапiлi. Хаця ўсе яны былi прыткнутыя каля берага, i нам не забаранялася iх браць - тут быў i наш човен, i ажно тры чаўны дзеда Варавы (даўбанка i дзве пласкадонкi).
– i гадуй ракаў. Ну, мы з самага маленства ўсё ўмеем, нам не страшна.
– Конаўку якую вазьмi, а то цяжка будзе. Глянь, працякае ўсё ж, чарпак стары, - сказаў Кукуруза.
Адштурхнулiся мы вяслом i паплылi. Абагнулi астравок - i вось ужо ў чароце. Вузенькаю стружкаю плывём. Грабе Кукуруза - хоць i я добра вяслую, але ён большы майстар. Грабе цiха, асцярожна. Пiльнуецца. Стружка павiлястая, увесь час павароткi. Штурхнеш мацней, чым трэба, - раз!
– i човен ужо носам у чарот утыркнуўся. Адпiхвайся потым назад, выцягвай нос - марока! Добра грабе Кукуруза - нi разу чарот не клюнуў.
Я ляжу на носе, гляджу ў ваду. Вада празрыстая-празрыстая - усё да самага дна вiдаць: водарасцi, карчы. Вiдаць нават, як рыба шмыгае. Цiкава!
Усё далей i далей зашываемся мы ў плаўнi. Нечакана за паваротам адкрыўся шырокi плёс. Гладка - нi маршчынкi. Белыя i жоўтыя лiлеi параскiданыя паўсюль - як на малюнку. Пасярэдзiне - дзве качачкi-ныркi плаваюць. Заўважылi нас - i няма. Так хутка нырнулi, нiбыта iх i не было. Толькi гладкi плёс. Ажно бульк метраў за дваццаць - цi гэта яны, цi iншыя...
Зноў мы ў стружку ўплылi.
– Ш-ш-ш! С-с-с! Ш-ш-ш!
Качачкi праляцелi.
Паляўнiчы сезон не пачаўся, i яшчэ няпуджаныя птушкi хмарамi лётаюць над намi.
– Вось бы стрэльбу!
– кажа Кукуруза.
– Ага, - кажу я.
Плывём.
– Вунь тое месца, дзе я тапiўся, - з горыччу ўспомнiў Кукуруза.
– Цьфу!
– плюнуў я ў той бок.
Мы зноў выплылi на плёс, даволi вялiкi, на якiм нават гулялi пенiстыя хвалi (бо якраз пачаўся вецер) - як на сапраўдным моры. Гэта быў ужо пяты плёс, якi мы праплылi, i астравоў ужо з дзесятак абмiнулi. Я кожны раз пытаўся: "Можа, гэты? Цi гэты? Прыгожанькi ж бязлюдны востраў. Тое, што трэба". Але Кукуруза думаў па-свойму, i ўсе тыя астравы ён забракаваў. Па розных прычынах. Той быў вельмi маленькi - няма дзе разгуляцца. У гэтага берагi надта ўжо чаротам зараслi - да вады цяжка даставацца. На тым дрэў няма - дзе ж ламачча на вогнiшча браць? I так далей.
I вось перад намi новы востраў. Нiбыта суцэльная зялёная купiна: вербалоз паўсюль, а дзе-нiдзе нават таполi выраслi. Бераг толькi часткова зарос чаротам - ёсць выхад да вады. З трох бакоў востраў абмываецца
– Здаецца, ён, - сказаў Кукуруза.
– Давай прыстанем.
– Давай, - з радасцю згадзiўся я, бо мне ўжо надакучыла бадзяцца.
Мы прысталi.
Востраў быў цудоўны. Нiбы спецыяльна створаны для такой справы, якую задумаў Кукуруза. Дрэў многа i сухога ламачча - на дваццаць гадоў хопiць. Каля берага рыбка скача з вады, сама ў юшку просiцца. Пасярод вострава гала - не толькi ў цуркi-палкi, у футбол гуляць можна. Наўскрай галы вялiзная старая вярба стаiць, голлем зямлю падмятае. I без страхi ад дажджу схаваешся. Але страха, вядома, патрэбна.
– Жыллё я табе дапамагу зрабiць, - сказаў я, - ты ж знаеш, як я буданы раблю!
Па буданах - гэта ўжо я быў майстар. Такiх буданоў, як я, нiхто з хлопцаў не рабiў. Гэта мяне бацька навучыў. У мяне бацька цясляр. Палавiна хат у нашай вёсцы - яго работа.
На твары Кукурузы было замяшанне.
– Рабiнзон звычайна сам усё рабiў. Ён жа адзiн трапiў на бязлюдны востраў.
– Дык гэта ж быў Рабiнзон Круза, а ты Кукуруза, - запярэчыў я.
– Не трэба ж так усё рабiць, як ён.
Мне абавязкова хацелася як мага больш дапамагчы сябру. Кукуруза не стаў пярэчыць. Я адразу ж выцягнуў з кiшэнi сцiзорык з драўлянаю ручкаю i кiнуўся да вербалозу. Я вельмi любiў стругаць, рэзаць што-небудзь сваiм складанчыкам, заўсёды насiў яго з сабою ў кiшэнi, i ад гэтага ручка так наглянцавалася i адпалiравалася, што блiшчала, як лакавая. Ажно свяцiлася.
Кукуруза пакорлiва дапамагаў мне, без пярэчанняў прызнаючы мяне ў гэтай справе галоўным. Ён насiў лазу, расчысцiў месца, зрабiў каркас. Неўзабаве пад старою вярбой ужо стаяў новенькi будан, моцны-моцны (нiякiя навальнiцы не страшныя) i такi ўтульны, што ажно мне самому адразу ж захацелася пажыць у iм. Я быў вельмi задаволены сваёю работай.
– Усе дваццаць гадоў прастаiць - гарантыя!
– упэўнена сказаў я.
Толькi цяпер мы ўспомнiлi, што дзед ужо, напэўна, вярнуўся з крамы, i заспяшалiся назад. Ускочылi ў човен...
Нарэшце - наш бераг. I нарэшце мы ўжо бяжым дахаты. Дабегшы, з радасцю ўбачылi, што дзеда яшчэ няма. Кукуруза не памылiўся: "хвiлiнка" дзеда Варавы ўмела расцягвацца на некалькi гадзiн.
– Ну што? Дзеда няма, можна сабраць усё неабходнае, - сказаў Кукуруза. Сёння ўсё падрыхтуем, перанясём у човен, а заўтра...
– Значыць, вырашыў ужо заўтра?
– запытаў я.
– А як жа... Ты што! Гэта ж мацi ўжо вось-вось прыедзе.
Кукуруза хадзiў па хаце, задумлiва пацiраючы падбародак рукою, i прымерваўся, што ж браць з сабой.
– Перш за ўсё лыжку, - ён узяў у буфеце шчарбатую драўляную лыжку i засунуў яе за апаяску.
– Соль абавязкова. Без солi прападу.
– Адсыпаў сабе палову пачка.
– Хлеб!
– з сумам глянуў на чэрствы акраец, якi ляжаў на стале.
– Мала...
– Я табе прынясу. У нас ёсць, - супакоiў я яго.
– Гарбата?
– ён пакруцiў у руках пачак з чаем.
– Абыдзецца. Бо тады i iмбрык патрэбны. А ў нас адзiн.
– Лiхтарык не забудзь. Спатрэбiцца, - напомнiў я.
– Лiхтарык абавязкова. Без лiхтарыка нельга.
Ён прайшоўся па хаце, узяў у рукi сякеру, якая стаяла ў парожку.
– Сякеру. Нават дзве добра было б. У Рабiнзона было ажно дванаццаць сякер.
– Ён што, жанглiраваў iмi, цi як?
– здзiвiўся я.
– Навошта яму столькi? Дзiўнаваты нейкi твой Рабiнзон, вось што!