Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Але ўсё роўна настрой у Явы быў кепскi, прыгнечаны.

– Гад я, - упiкаў ён сябе.
– Мацi мяне цалуе: "Сыночак, сыночак!" падарункi для мяне, а я... Ведала б яна, якi я... Лепей бы адразу... I што ж гэта будзе! Эх, калi б высачыць, пакуль няма мацi, тых шпiёнаў! Усё было б добра. Можна было б расказаць праўду. Як я тапiўся i наогул... Эх, калi б высачыць...

Я невыразна мгыкаў:

– Мгы... вядома... так...

Я не верыў у рэальнасць гэтай справы.

Але на другi дзень пасля

ад'езду бацькоў у Кiеў Ява прыбег да мяне белы, як смятана, ледзь дыхаючы.

– Хутчэй... хутчэй... хутчэй...

Я ўжо думаў - цi пажар, цi землетрасенне, цi футбол па тэлевiзары перадаюць. Я сама што вядро цягнуў з калодзежа. Да палавiны выцягнуў. I вядро, калi ён прыбег, шубоўснула назад.

– Што такое?

– Гайда хутчэй! Яны iдуць у плаўнi. Вось зараз. Сам чуў размову. Кныш кажа: "Штосьцi доўга няма справы. Прысохла. Ерунда атрымлiваецца". А Бурмiла: "Так-так, трэба канчаць, паедзем сягоння, я ж невiнаваты, што прастудзiўся. Захварэў..." А Кныш: "Дык я зайду да цябе праз паўгадзiны, i паедзем..." Хутчэй, Паўлуша! Я адчуваю, нешта будзе! Гайда, ну!

Ён гаварыў так горача i пераконлiва, што маё вядро, запоўненае вадой напалавiну, здаецца, само выскачыла з калодзежа, iмгненна апынулася на ганку, а мы з Явам, як выстраленыя з рагаткi, памчалiся па вулiцы.

РАЗДЗЕЛ XI

Трагедыя ў кукурузе. I хто б, вы думаеце, нас выратаваў?..

Нам не давялося доўга сядзець у карчах каля Бурмiлавай хаты. Не прайшло i дзвюх хвiлiн, як з форткi выйшаў Кныш, а за iм Бурмiла з мяшком за плячамi.

Хата Бурмiлы стаяла за школай, на ўскраiне вёскi. Адразу за ёй пачыналася вялiкае кукурузнае поле. Мiма яго вiлася палявая сцяжына.

Кныш i Бурмiла пайшлi па сцежцы, а мы з Явам - па кукурузе. Не прайшлi i сто метраў, як Кныш раптам спынiўся i, чуем, кажа:

– Слухай, здаецца, да нас нейкiя пацаны прычапiлiся.

– Дзе? Хай iх халера!
– здзiўлена прагудзеў Бурмiла.

– Ды вунь там, у кукурузе.

– Ану, iдзём напрасткi праз кукурузу. Праверым.

Мы з Явам гэпнулiся на зямлю i, як зайцы, на карачках шуснулi ў глыб кукурузы.

Шорсткае лiсце па-здраднiцку шапацела навокал. I не здагадаешся, цi гэта ад ветру, цi нехта iдзе. Здавалася, Кныш i Бурмiла ўжо над галавой. Вось-вось наступяць i раздавяць цябе, як жука.

Адчуваючы ў жываце агiднае "ой-ой-ой", я бег на карачках усё далей i далей. I калi ўжо зусiм паабдзiраў каленi, спынiўся i прыпаў, цяжка дыхаючы, да зямлi. "Больш не магу! Няхай наступаюць!" Але нiхто на мяне не наступiў. Я паляжаў трохi, прыслухваючыся.

Ш-шу-шу... шрх-хр... шшшу...

Увесь час, без перапынку, шапацiць навокал.

I не чуваць у гэтым шапаценнi нi Кныша, нi Бурмiлы, нi майго сябра. А каб убачыць - i марыць няма пра што. Далей свайго носа нiчога не

ўбачыш суцэльная сцяна з кукурузных лiсцяў. Ох i густая ж кукуруза, як джунглi!

Паляжаў я яшчэ трошкi, вушы наставiў. Нiчога. Нiчагусенькi. Дзе ж Ява? Мы ж нiбыта разам беглi.

– Ява!
– шапчу я нарэшце.

Анi-нi.

– Ява!
– шапчу ўжо трохi мацней.

Кiнуўся я ў адзiн бок, у другi.

– Ява!
– крычу я голасна. Чорт яго бяры! Кныша i Бурмiлу мы ўжо ўсё роўна праваронiлi - гэта факт. Яны ўжо ого-го як далёка.

– Ява!
– крычу я з усiх сiл, - Ява! Агу! Дзе ты?

– Цыць!
– чую нарэшце таямнiчы голас Явы.
– Цiшэй!

– Ды што "цiшэй"!
– крычу я.
– Iх ужо даўно няма! А я нiчога не бачу ў гэтым гушчары. Не ведаю, у якi бок iсцi. Паўзi сюды.

Ява трошкi памаўчаў, потым кажа:

– Паўзi ты сюды!

Папоўз я на Яваў голас.

Поўз-поўз - няма Явы.

– Ява, - клiчу нарэшце.

– Агу!
– чуецца далёка злева (а было ж у правым баку).

– Ява!
– раззлавана крычу я.
– Куды ты папоўз, хай цябе! Не туды ты паўзеш!

– Гэта ты, - крычыць ён, - гэта ты не туды паўзеш! Я паўзу правiльна.

– Ды ну цябе! Паўзi сюды.

– Гэта ты сюды паўзi!

Вось так, пераклiкаючыся, мы пачалi зiгзагамi падпаўзаць адзiн да аднаго. Нарэшце я з маху носам у Явавы нагавiцы ўткнуўся.

– Цьфу!

Яшчэ трошкi - i мы б размiнулiся.

Селi, аддыхваемся.

– Раскрычаўся! З табой толькi шпiёнаў i лавiць!
– цэдзiць праз зубы Ява. З табой толькi гаршкi ў печы лавiць, а не шпiёнаў!

– Якi смелы! Чаго ж ты драпануў? Скажы дзякуй, што яны яшчэ не падушылi нас, як мышэй...

Ява адразу падскочыў.

Пайшлi. Пайшлi хутчэй на дарогу. Можа, яшчэ i паспеем. У рэшце рэшт я ведаю, дзе iх трэба шукаць.

I Ява бадзёра рвануўся наперад. Я - за iм. Не звяртаючы ўвагi на боль у нагах, мы iшлi вельмi хутка, нават беглi. Кукурузнае лiсце хлёстала нас па шчоках, лезла ў вочы, абдзiрала рукi.

Iсцi рабiлася ўсё цяжэй.

– Ява, - сказаў я, цяжка дыхаючы, - нешта мы доўга iдзём.

Ява маўчаў.

– Ява, - сказаў я, дыхаючы яшчэ цяжэй, - дзе дарога?

Ява маўчаў.

– Ява, - сказаў я, задыхаючыся, - мы не туды iдзём.

Ява спынiўся:

– Давай адпачнём.

Мы селi на зямлю.

– Ты ведаеш, якiя гэтыя кукурузныя масiвы, на колькi яны кiламетраў цягнуцца?
– сказаў Ява.
– Калi не туды пойдзеш, можна iсцi два днi - i не дойдзеш. Зусiм заблудзiцца можна.

– Што? Што ты вярзеш?
– сказаў я, адчуваючы, як ледзянее маё сэрца. Кукуруза не лес i не плаўнi, у кукурузе нельга заблудзiцца. Уставай, пайшлi.

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь