Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

I паклаў мне кавун проста на рот. Я толькi хакнуў.

– Э не, хлопцы, так ён i сапраўды памрэ, - чую раптам голас Явы.
– Так нельга.

I кавун з майго твару адкацiўся.

– А што ж? А як жа тады? Не атрымаецца ж пiрамiда, - пачулiся галасы.

– Як не атрымаецца? Атрымаецца!
– закрычаў Сцёпа.
– Я ж зусiм забыў. Фараонаў хавалi седзячы або нават стоячы. Падымайся! Уставай, Гаменхатэп! Толькi маўчы - ты мёртвы.

Я падняўся на ногi, i работа зноў закiпела. Цяпер было лягчэй. Хоць i давiла ў бакi,

але дыхаць было можна. Я стаяў з заплюшчанымi вачамi, а хлопцы абкладвалi мяне кавунамi. Неўзабаве навокал мяне ўжо была сапраўдная пiрамiда, з якой вытыркалася толькi мая галава, таксама падобная, як потым сказаў мне Ява, на кавун.

Сцёпа быў вельмi задаволены i весела напяваў пахавальны марш:

– Тра-та-та-ра-та-рай!

I раптам прагучаў пранiзлiвы крык Антосiка:

– Хлопцы! Уцякай! Дзед!

I ўсе кiнулiся наўцёкi. Гэта было так неспадзявана, што я нават не адразу спалохаўся. I толькi калi за хлопцамi ажно пыл закурэў, я знiякавеў.

Я стаяў, абкладзены кавунамi, i не мог варухнуць нi нагой, нi рукой, i глядзеў, як да мяне, размахваючы кiем, бяжыць дзед Салiвон.

– Хлопцы!
– безнадзейна крыкнуў я.
– Куды вы?! А я? Рабы! Гаменхатэпа кiнулi! Антосiк! Дружа!

Але яны ўжо i пачуць не маглi.

Ну, усё! Пагiбель! Зараз дзед падбяжыць, убачыць, што мы нарабiлi, размахнецца i - кiем мяне па кумпале. I будзе на адзiн разбiты кавун больш. Будзе мне грабнiца... Пiрамiда...

Я ўжо бачыў раз'юшанае аблiчча дзеда i чуў, як ён сапе. Блiжэй, блiжэй...

I тут, як з-пад зямлi, з'явiўся Ява. Дзед быў ужо зусiм блiзка, ужо замахнуўся кiем. Ява падскочыў да мяне, схапiў кавун, што ляжаў каля самай маёй шчакi, i шпурнуў у дзеда. Дзед выпусцiў з рук кiёк i ледзьве паспеў злавiць кавун. Ён жа не мог дапусцiць, каб кавун упаў на зямлю i разбiўся. А Ява ўжо схапiў другi кавун i зноў кiнуў. I зноў дзед злавiў. Гэта было, як у цырку, як у кiно. Ява кiдаў, дзед лавiў i клаў на зямлю. Ява кiдаў, дзед лавiў i клаў на зямлю.

Я пацiху вызваляўся. Вось ужо i я схапiў кавун i кiнуў. Цяпер мы з Явам кiдалi ўдвух, а дзед Салiвон лавiў. Лавiў, хекаючы i прыгаворваючы:

– Ах, бэйбусы!

– Ах, басурманы!

– Ах, басякi!

Праз некалькi хвiлiн мы з Явам ужо штосiлы мiльгалi пятамi па гародзе. Даганi цяпер, дзед! Шукай ветру ў полi.

Я бег нага ў нагу з Явам, нiбыта мы былi адным механiзмам. I мне здавалася, што сэрцы нашы таксама тахкаюць, як адно сэрца.

Мне было вельмi добра!

Вось так бег бы i бег на край свету. Няма нiчога лепшага за дружбу!

На наступны дзень наша сяброўства з Явам было замацавана яшчэ больш. Так сказаць, крывёю. Бо дзед Салiвон падзялiўся сваiмi ўражаннямi пра фараонскую пiрамiду з нашымi бацькамi. А бацькi зрабiлi нам чатырыста дваццаць восьмае папярэджанне на тым месцы, пра якое ўголас не гавораць. Папераджаючы вось так, бацькi прыгаворвалi:

– А вось Сцёпа! Сцёпа не такi! Сцёпа там не быў! Га?

Не быў жа!

Мы сашчэплiвалi зубы i маўчалi. Мы нiкога не выдалi. Нiкога. Няхай гавораць пра Сцёпу! Няхай! А я ўсё роўна ведаў, хто такi Сцепа, хто такi Антосiк i хто такi - Ява!

Дык хiба ж пасля ўсяго гэтага мог я адзiн паехаць у лагер да мора?! Нiколi ў жыццi!

Дружба! Вялiкае гэта слова! Можа, самае большае з усiх чалавечых слоў.

РАЗДЗЕЛ Х

Мы - мацакi. Прыезд Явавых бацькоў. Пiсталеты

Вы не падумайце, я татку вельмi люблю, але ён у нас такi ўпарты, або, як сам пра сябе кажа, "абсалютна прынцыповы" чалавек. Раз сказаў, дык няхай тут каменне з неба падае, а на сваiм паставiць. Сказаў - як звязаў.

I калi ён паабяцаў мне, што гуляў не будзе, то не сумнявайся - не будзе як i ў неба глянуць.

З ранiцы ён даў мне такую "нагрузачку" на дзень, што добры парабак не ўправiўся б. I я працаваў, аж дым курэў.

Мацi мяне, вядома, шкадавала i, калi не было бацькi, заўсёды гаварыла: "Адпачнi, сынок, пагуляй!" Але гордасць не дазваляла мне гэтага. Я ведаў, што калi б тата даведаўся, то ён бы толькi скрывiўся пагардлiва i сказаў: "Мамiн сынок няшчасны!"

I я працаваў.

Я не кажу ўжо, што рабiў тое, што трэба было рабiць; чысцiў свiнарнiк, калоў дровы, поркаўся ў садзе.

Але найбольш выконваў работу, на мой погляд, не патрэбную нiкому, работу, якую бацька проста прыдумваў для мяне. Напрыклад, капаў велiчэзную яму для памыяў i смецця. Навошта? Усё жыццё мацi вылiвала памыi ў бур'ян за клуняй - i нiчога. А тут, бачыш, спецыяльная яма спатрэбiлася.

Або - плот на мяжы нашага гарода з суседнiм. Нiколi там нiчога не было. Маўляў, каб куры ў суседнi гарод у шкоду не лазiлi. Смех! Лазiлi i будуць лазiць - на тое яны i куры. I нiякiя штыкецiны iм не перашкодзяць.

Я ведаю, гэта проста называецца - працоўнае выхаванне.

I чаму дарослыя так любяць выхоўваць! Толькi клопат лiшнi. Нiбы я сам не разумею, што дрэнна, а што добра, што трэба рабiць, а чаго няварта. Выдатна разумею.

I вось я незнарок падслухаў размову мiж мацi i бацькам. Мацi ўпрошвала, каб ён ужо даў мне спакой: "Ты хочаш, каб ён зусiм... Бач, на каго падобны!" Але бацька быў непахiсны: "Нiчога-нiчога, гэта яму толькi на карысць. А ты хочаш, каб ён гультаём вырас, басяком, разумееш, п'янiцам цi алкаголiкам?!"

П'янiцам! Сказалi. Ды няхай яна гарыць сiнiм полымем, тая гарэлка! Каб я яе пiў! Яны думаюць, што я не пакаштаваў. Мы з Явам неяк пакаштавалi. А як жа! Бр-р! Цьфу! Рыбiны тлушч i той смачнейшы.

А па-мойму, дарослым яна таксама не даспадобы (як яны крывяцца, калi п'юць!) Проста дарослыя - такiя ж, як дзецi: iм нязручна адзiн перад адным, яны хочуць паказаць, што яны дарослыя, ну i...

З Явам мы бачылiся мала: не было часу. Вось толькi падыдзем да плота, што раздзяляе нашы двары, - ён з аднаго боку, я з другога. Паскардзiмся адзiн аднаму.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6