Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Неўзабаве возера было чыстае - нi расачкi. Усе вылезлi на бераг.

Фарадзеевiч нахiляе тэрмас, i тоненькiм струменьчыкам iльецца ў возера празрыстая вадкасць (якая, выяўляецца потым, была "спажыўным асяроддзем" глабулуса). Iльецца i дзюрчыць. Iльецца i дзюрчыць. Гэтае дзюрчанне здалося нам чароўнай музыкай.

– Скажыце, калi ласка, - нясмела пытае Ява, - а якi ён будзе? Калi прыжывецца?

– Якi? Бачыце гэты плёс? Ён будзе смарагдавым, як... Як шоўк. Уяўляеце?

Мы закiвалi галовамi, хоць я, па праўдзе кажучы, не вельмi гэта ўяўляў.

А якi ён на смак?
– пачуўся за намi голас Бурмiлы (мы яшчэ раней заўважылi яго ўскудлачаную галаву, якая выглядвала з "прэзiдэнцыi", але нам не да яго было).

– Як вам сказаць, - павярнуўся да Бурмiлы Фарадзеевiч.
– Асабiста я не каштаваў. Але думаю, што падобнае на салату...

– На салату... Скажыце! Выходзiць, пад "Сталiчную" ў самы раз. Люблю салацiкi... Дасце хоць пакаштаваць з першага ўраджаю?

I ён хрыпла зарагатаў.

– А чаму ж, калi ласка, - так шчыра i сардэчна адказаў Фарадзеевiч, што Бурмiла адразу знiякавеў.

– Ды не, я жартую... Гэта я так, пасмяяцца. Дзеля жарту.

Мне нават здалося, што ён пачырванеў. Я глянуў на яго i падумаў: "Няўжо гэта шпiён? Жывы шпiён? Цьфу! Нейкi зусiм не падобны. Нi ў якiм кiнафiльме не было шпiёнаў, якiя б чырванелi. Нi ў адной кнiзе дэтэктыўнай..." Але Яву я нiчога не сказаў, не адважыўся.

...У той дзень у вёсцы толькi й гаворкi было, што пра глабулус.

Куды нi ткнешся:

– Чулi? Фарадзеевiч з вучнямi водарасць на Высокiм востраве вырошчвае. Асаблiвую нейкую.

– Кажуць, карысная - жах! Вiтамiнаў шмат. Адны вiтамiны.

– А ты што думаў - касманаўтаў трэба макухай кармiць?

– А ўжо ж, для iх найлепшае прыдумаюць.

– Там вiтамiн на вiтамiне сядзiць i вiтамiнам паганяе.

– А па-мойму, найболей вiтамiнаў - у гарэлцы.

– Кажуць, сам Паповiч прыедзе паглядзець на гэты "глабулус".

– ...а як нанач iм памазацца - дык на дваццаць гадоў памаладзееш.

– Усмiхацца трэба часцей - тады памаладзееш.

I наогул, гавораць, дужа спажыўная. Усе сто працэнтаў арганiзм засвойвае, адыходаў нi на капейку няма.

Сказаў сваё слова пра глабулус, вядома, i мой тата. Я нават не сумняваўся, што ён скажа. Мой тата - страшэнны "любiцель прэсы", як ён сам гаворыць. Без газеты i часопiса я яго, здаецца, нiколi й не бачыў. Есць - чытае, iдзе куды чытае, тэлевiзар глядзiць - таксама чытае. Так з газетаю ў руках i засынае.

I штодня за вячэрай ён праводзiць для нас з мамай палiтiнфармацыю расказвае, што цiкавага прачытаў за дзень. От жа ад яго я даведаўся пра гiтлераўскiя архiвы на дне азёр у Аўстрыi i Чэхаславакii, i пра шпiёнаў з аквалангамi, i пра ўсё iншае. Столькi цiкавага, як мой тата, нiхто ў свеце, па-мойму, не ведае (хiба, можа, Сцёпа Карафолька). I гэты глабулус (ад хларэлы) быў для яго, як насенне.

– Гэтая хларэла, разумееш, цуд прыроды! Гэта ж, разумееш, унiкальная рэч! Такая, разумееш, малюпасенькая, i не ўбачыш, а вялiкiя справы робiць. Гэта ж не толькi ежа для будучых касманаўтаў, астранаўтаў, гэта ж, разумееш, i вада, i паветра... Вось

у мiнулым годзе ў "Известиях" пiсалi пра ўнiкальны эксперымент савецкiх вучоных у Сiбiры, калi цэлы, разумееш, месяц лабарантка Галя М. правяла ў гермакабiне, дзе паветра ўвесь час абнаўляла "аранжарэя" хларэлы - паглынала, разумееш, вуглекiслы газ i ў працэсе фотасiнтэзу ператварала яго ў кiсларод. Такi ж, разумееш, кругазварот праз культыватар хларэлы, праўда, з дзе-якой дадатнай ачысткай, рабiла i вада.

Тут я татаў расказ вымушаны перапынiць, бо далей, нягледзячы на яго "разумееш", нiчога не ўцямiў: нават мама толькi вачамi лыпала i чмыхала.

Зразумеў я толькi адно: хларэла - гэта рэч! Без яе да iншых планет няма чаго й рыпацца.

А раз хларэла - рэч, дык глабулус - тым больш, бо ён "за хларэлу, мабыць, яшчэ лепшы".

Адным словам, справа, якую робiць Фарадзеевiч з юннатамi-старшакласнiкамi, мае сусветнае значэнне.

I яшчэ я зразумеў, што нiчога ў гэтай справе не разумею. Нiчагусенькi. Як карова. Зразумеў, што на адным жаданнi, на гэтым: "Мы ўсё-такi хлопцы будзь здароў! Арлы! Сокалы! Гангстэры, а не хлопцы!" - далёка ў космас не заляцiш. А каб нешта цямiць, трэба вучыцца, вучыцца i вучыцца. I тут я ўспомнiў, што праз некалькi дзён - кантрольная, пра якую я праз гэтыя шпiёнскiя справы зусiм забыўся.

Эх, настаўнiкi-настаўнiкi! Хiба яны разумеюць што-небудзь у шпiёнах, у героях? Хiба яны разумеюць, як хочацца злавiць сапраўднага шпiёна i стаць героем? Каб пра цябе пiсалi ў газетах, перадавалi па радыё цi нават па тэлевiзары. Хiба яны разумеюць!

I не адменяць яны з-за шпiёна кантрольную, не, не адкладуць. Хоць iм сто шпiёнаў дай - не адменяць нiзашто. Эх, настаўнiкi-настаўнiкi.

I так мне зрабiлася адзiнока, сумна, што калi б я быў ваўком, то сеў бы пасярод хаты i завыў. Але я быў не воўк, а пяцiкласнiк. А пяцiкласнiкам выць нельга. "Непедагагiчна", як кажа Галiна Сiдараўна.

I я цяжка-цяжка ўздыхаю.

РАЗДЗЕЛ VII

Кантрольная. Дзе Ява? Што з iм?.. Заданне на лета

Хвалявацца я пачаў яшчэ, мабыць, у сне. Бо калi прачнуўся, то, яшчэ вочы не расплюшчыўшы, адчуў, як холад сцiскае сэрца, а яно то шалёна б'ецца-б'ецца, то замiрае, нежывое, а ў гэты момант праз спiну ад патылiцы да пятак бягуць-бягуць сцюдзёныя бурбалкi - як быццам хтосьцi аблiвае мяне халоднай газiроўкай - i па ўсiм целе гусiная скура.

Я пачаў панiкаваць ужо некалькi дзён назад. Але Ява смяяўся i нукаў. Нiбыта не кантрольная нас чакае, а навагодняе свята.

– Ну! Не дрэйфi, Паўлуша! Трымай хвост абаранкам! Мы ж з табою не нейкiя там двоечнiкi-парушальнiкi. Мы здольныя хлопцы. Сама Галiна Сiдараўна сказала. I чацвёркi i пяцёркi атрымлiвалi. А калi двойкi - дык больш за выбрыкi розныя. Не дрэйфi!

Млявы, ледзь рухаючыся (рукi задзервянелi - так бывае, калi стукнешся аб нешта цвёрдае локцем), я падымаюся з ложка, апранаю новую сарочку. Выпiваю паўшклянкi малака i плятуся - яшчэ ёсць час - да Явы.

– Ява!
– клiчу праз плот.

Ён не адказвае.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4