Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вядома, вядома... Патрэнiруйся... Як жа!
– супакойвае яго Кныш.
– Але ты здорава. Справа пойдзе! Калi б я так мог...

– Так, нялёгкая гэта, бач, штуковiна. Здароўе, як у вала, трэба, - набiвае сабе цану Бурмiла.

– Затое потым... Ты мне потым боты будзеш цалаваць. Жыццё, як у раi, будзе, - Кныш клацнуў сябе пальцам па шыi i гiгiкнуў. Бурмiла таксама гiгiкае ў адказ.

I нi Кныш, нi Бурмiла не ведаюць пра тое, што мы з Явам усё бачым i чуем. Мы зашылiся ў чарот на другiм беразе i назiраем. Па чарзе мы перадаём адзiн аднаму стары палявы бiнокль майго бацькi. Хаця бiнокль падслепаваты на адно вока, але

ўсё ж гэты бiнокль у шэсць разоў наблiжае да нас аб'ект назiрання.

Нам пашчасцiла: на наступны ж дзень пасля прыезду з Кiева мы "ўзялi след" - высачылi, як Бурмiла з Кнышом падалiся ў плаўнi, i цiхенька сабе паплылi за iмi на чоўне-пласкадонцы.

I вось назiраем.

– Слухай, - шэпча Ява, - а можа, яны ныраюць па тую стрэльбу са стэнда, што Папуша ўтапiў?

Я няўпэўнена перасмыкнуў плячамi, не адрываючыся ад бiнокля (зараз мая чарга). I ўспамiнаю пра тую стэндавую паляўнiчую стрэльбу.

Праўду гавораць - тут, у нашых плаўнях, для паляўнiчых рай. Ад нашай вёскi далёка-далёка цягнуцца яны на поўдзень. Куды нi кiнеш вокам - усюды плаўнi без канца-краю. Плёсы мяжуюць з балацiнамi, з астраўкамi, што параслi вербамi i лазою. Але найчасцей плаўнi - гэта чараты, чараты, высачэзныя, трохметровыя, непралазныя чараты.

У тых чаратах людзi папраразалi так званыя "стружкi" - вузкiя павiлястыя калiдорчыкi з чыстай вадой, па якiх можна праплысцi на чоўне. Заблудзiцца ў гэтых стружках - раз плюнуць.

Невыпадкова ў час вайны нашы плаўнi былi партызанскiм краем. Сотнi партызан хавалiся тут, i немцы нiчога не маглi з iмi зрабiць.

А дзiчыны ў плаўнях - як камарэчы, аж цёмна. I качкi, i чыркi, i дзiкiя гусi. Чаго толькi няма!

Уяўляю, колькi паляўнiчых наедзе сёлета ў жнiўнi на адкрыццё палявання "па пяру". I кiеўскiя, вядома, прыедуць, якiя заўсёды прыязджаюць.

Той даўгалыгi чарнявы Алесь, у якога свая "Волга" ёсць. I хiтраваты, як яго называе дзед Варава, Ганабобель - вастраносенькi, драбназубы, з вялiкiмi вушамi, у акулярах - i сапраўды падобны на лiсiчку. I няўклюдны, круглатвары немалады ўжо Папуша. I паважны лысы Бубчанка.

Усе яны кандыдаты ў нейкiя навукi. Што такое кандыдат, мы добра ведаем. Мацi Явы была кандыдатам у дэпутаты раённага Савета. Яе бiяграфiя з фатаграфiяй вiсела на сцяне нашай школы. Але нядоўга. Прайшлi выбары, i яна стала дэпутатам. А гэтыя трэцi год прыязджаюць, i ўсё яшчэ кандыдаты.

– Нешта доўга iх не выбiраюць - казаў Ява.
– Мабыць, не вельмi здольныя да навукi. Як мы з табою.

– Мабыць, - згаджаюся я.

Вось i на гэты раз, пэўна, прыедуць кiеўскiя кандыдаты.

Па старой завядзёнцы, спыняцца зноў у дзеда Варавы. Яны ведаюць, у каго кватараваць. Вечарам, па даўняй паляўнiчай традыцыi, будуць доўга вячэраць, расказваць розныя паляўнiчыя гiсторыi, спяваць i строiць кепiкi адзiн з аднаго. А на досвiтку дзед разбудзiць iх, i яны падхопяцца - заспаныя i як хворыя. Пахапкi збiраючы сваё паляўнiчае прычындалле, будуць крывiцца ад галаўнога болю, дрыжаць ад ранiшняй сырасцi i стагнаць. А Бубчанка наогул не захоча ўставаць. Накрыўшы твар капелюшом, ён будзе бубнець з-пад яго ахрыплым сонным голасам.

– Лажыцеся! Чаго вы падхапiлiся?! Ноч на дварэ. Не паспелi заснуць - i ўжо... Хрр-у, - i адразу ж дае храпака.

Яны будуць доўга раскатурхваць яго, ён - адбрыквацца i гаварыць: "Iдзiце, я вас даганю" - нарэшце вылаецца i ўстане. I яны паплятуцца ў плаўнi. Дзед на даўбанцы, яны - на пласкадонках. Дзед толькi тое i робiць, што стаiць i чакае iх. Бо яны не плывуць, а зiгзагамi блытаюцца па вадзе: з левага борта грабянуць - човен управа паверне, з правага грабянуць - у левы бок плыве, i так увесь час. Даўбанка ж дзедава - як па струнцы йдзе. Ну i даўбанка ў дзеда Варавы. Лёгкая, як пярына, ляцiць па вадзе, як птушка, як тыя караблi на падводных крылах. Але ўседзець у ёй нiхто, акрамя дзеда, не мог. Вельмi ўжо вёрткая была даўбанка. Плывеш на ёй, нiбыта па дроце iдзеш - увесь час балансаваць трэба.

У мiнулым годзе на адкрыццё сезона панаехала да нас шмат паляўнiчых. Чоўны адразу ж паразбiралi. А кiеўскiя запазнiлiся - ажно ноччу прыехалi. Не дасталася iм чоўнаў. Адна дзедава даўбанка засталася. Што рабiць?

– Удвух на гэтай даўбанцы няма чаго i думаць - патоне, - сказаў дзед.
– А то можна было б паразвозiць.

– Дык па адным можна пераехаць, - кажа Ганабобель.

– Абсалютна правiльна, - спакойна заўважыў дзед.
А адтуль хто човен будзе прыганяць?

– М-да, - глыбакадумна прамармытаў Ганабобель.

– А калi хлопцы памогуць?
– сказаў даўгалыгi Алесь (мы якраз тут стаялi).

– Яшчэ патопiце мне iх, - буркнуў дзед.

– Ды не! Чаго там, - вырвалася ў мяне.
– Мы ж лёгкiя. Па чарзе будзем перавозiць. Калi перакулiмся, то вы ж ведаеце, як мы плаваем. Як качкi.

– Ну што ж, паспрабуйце, - згадзiўся дзед.
– Толькi распранiцеся, хлопцы. Бо, пэўна, прыйдзецца-такi пакупацца.

Паколькi я першы выскачыў, дык першы i перавозiў. Перавозiў Алеся. Але перавозiў, мабыць, не тое слова, бо перакулiлiся мы каля самага берага, нават не паспелi ад'ехаць. Толькi ён сеў, толькi пачаў умошчвацца, як мы адразу перакулiлiся. I хаця каля берага было зусiм мелка, Алесь боўтнуўся ў ваду з галавою.

– Праклятая даўбанка! Душагубка, а не човен! Хай яе д'ябал!
– лаяўся ён, вылазячы на бераг i ацепваючыся, як сабака.

Таварышы засмяялiся, а Папуша сказаў (ён гаварыў, шырока расцягваючы вусны, а разам з тым i словы):

– От вяртля-авае! Шчанё-ё. Уседзець немагчыма-а! Iголкi ў штанах! Зараз я паеду, калi ты такое...

I палез у даўбанку.

– Вы на дно, на дно сядайце, - раiў дзед.

Але на дне даўбанкi была вада, i Папуша не захацеў мачыць штаны.

Ён паклаў папярок бартоў дошчачку i сеў на яе. Дзед патрымаў даўбанку, пакуль мы ўмошчвалiся, а потым адпiхнуў нас ад берага. Я пачаў асцярожна веславаць, i мы рушылi. Папуша сядзеў роўненька, як першы вучань за партаю. Абедзвюма рукамi трымаў на каленях стрэльбу, балансаваў ёю, як канатаходзец.

"Добра сядзiць, даплывём", - падумаў я. Мы ўжо былi на самай сярэдзiне ракi. I раптам нiзка-нiзка над намi з шумам праляцелi тры качкi.

Папуша адразу ўсхапiўся, ускiнуў стрэльбу (паляўнiчы ён быў вельмi азартны), але выстралiць не паспеў - мы страцiлi раўнавагу. Човен пачаў хiлiцца набок.

– Дзядзька!
– крычу.
– Асцярожна, перакульваемся...

Ён толькi па вадзе рукой - плясь, плясь, плясь...

Але хiба за ваду рукою ўтрымаешся? Боўць! Апошняе, што я бачыў, - гэта як новенькiя гумавыя боты з доўгiмi халявамi мiльганулi ў паветры - i вада сышлася над iм. Я адразу вынырнуў i схапiўся за перакуленую даўбанку. На нейкае iмгненне з вады выбулькнула галава Папушы - твару не вiдно; мокрыя валасы ўсё да падбароддзя заляпiлi.

Поделиться:
Популярные книги

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Адаптация

Кораблев Родион
1. Другая сторона
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Адаптация

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок