Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Мы ажно ўлiплi ў сцяну хлява, прыцiскаючыся вушамi да каструбаватых, негабляваных дошак. Размову вялi Бурмiла i Кныш, калгасны шафёр, якi жыў па суседству з Явам.
Вось што мы пачулi (да нас даляталi толькi ўрыўкi размовы):
Бурмiла: Яно, канечне, так... Але...
Кныш: Затое ж падаруначак ад немцаў будзеш мець во якi! На дзесяць гадоў хопiць...
Бурмiла: Гы-гы!
Кныш: ...Вермахт шчодры...
Бурмiла: Чаму ж, вядома...
Кныш: Павiнна быць дваццаць жалезных... Дакладна... А якасць...
Чуваць дзыньканне шклянак - мабыць, Кныш з Бурмiлам выпiваюць.
Кныш: Купiм у Кiеве што трэба - i за справу!
Бурмiла: Сам не можаш?
Кныш: Калi б у мяне быў час i калi б я плаваў так, як ты, я наогул без цябе абышоўся б.
Бурмiла нешта прамармытаў, але мы не разабралi анi слоўка.
Кныш (разнервавана): А... Крыж-накрыж! Трэба лавiць момант, а ты! Гэта ж такая ўдача, што мяне пасылаюць з гэтай школьнай экскурсiяй...
Бурмiла: Ну, добра! Завербаваў.
Кныш: Толькi ж нiкому нi-нi. Нiводнай жывой душы. Бо як дазнаюцца...
Бурмiла: Каб я скрозь зямлю правалiўся! Што я - маленькi! Гэта ж такая справа...
Кныш: Ну, дык да заўтра!
I ўсё. Запанавала цiшыня. Напэўна, Кныш i Бурмiла выйшлi з хлява.
Мы пераглянулiся.
Не ведаю, якiя былi ў мяне вочы. Але вочы ў Явы гарэлi i свяцiлiся, як у харта-сабакi. А што? Хацеў бы я паглядзець на вашы вочы, калi б вы пачулi такую размову.
– Га?!
– разявiў я рот.
– Га?!
– разявiў рот Ява.
Але мы больш не паспелi сказаць нi слова. Бо ў гэты момант пачуўся знаёмы залiвiсты голас школьнага званка. Мы так i скамянелi з адкрытымi ратамi. Захопленыя таямнiчай размовай, мы зусiм не заўважылi, што Сабакевiч некуды знiк. I вось... На карачках, па-сабачы, мы хутка пашкрэблiся праз гушчар i высунулi з кустоў галовы.
Пад вокнамi школы, ганяючыся за куркай, гойсаў Сабакевiч. Матляючыся на яго шыi, весела залiваўся званок.
Мяркуючы, што гэта перапынак, з класаў гарохам пасыпалася дзятва. З вокнаў, здзiўлена пазiраючы на гадзiннiкi, выглядвалi настаўнiкi. На ганку з'явiлася Галiна Сiдараўна.
– Хулiганства! Парушэнне навучальнага працэсу, - закрычала яна.
З-за вугла выбегла баба Маруся. Заўважыўшы Сабакевiча, пляснула рукамi, кiнулася за iм - адбiраць званок. Сабакевiч - наўцёкi. I куды ж вы думаеце да нас, у кусты.
Мы з Явам iмгненна развярнулiся назад i гэтак жа на карачках нырнулi ў гушчар да хлява. I калi Ява поўз нармальна, на чатырох, то я - на трох, як сабака з перабiтай лапай: мне ж трэба было адной рукой падтрымлiваць нагавiцы.
Мы прыцiснулiся да сцяны хлява - далей уцякаць не было куды. Званок усё блiжэй, i вось ужо Сабакевiч з разгону ўткнуўся носам Яву ў шчаку. Што ж, ён быў невiнаваты - у каго ж яму шукаць абароны, як не ў нас - сваiх сяброў i выратавальнiкаў?
Праз хвiлiну кусты над намi расхiнулiся, i мы ўбачылi расчырванелую бабу Марусю.
–
– пераможна ўсклiкнула яна.
– Вось хто гэта ўсё натварыў!
З-за галавы бабы Марусi з'явiлася галава Галiны Сiдараўны.
Галiна Сiдараўна гаворыць металiчным голасам, нiбы секачом адсякае:
– Так!.. Зразумела!.. На экскурсiю ў Кiеў заўтра яны не паедуць!
РАЗДЗЕЛ III
Прыгоды ў Кiеве. Нашы падазрэннi ўсё мацнеюць. Старшына Палянiчка
Каля школы крыкi i мiтусня. У двары стаiць грузавая аўтамашына, упрыгожаная кветкамi i сасновымi галiнамi.
На машыне каля кабiны ўжо сядзяць у гурце самыя нецярплiвыя вучнi. Над iмi, як гароднае пугала, узвышаецца даўгалыгi, нязграбны Бурмiла. Расстаўляюць апошнiя ўслончыкi, крэслы. Школьнiкi ланцужком выстраiлiся ад школьнага ганка да машыны i перадаюць адзiн аднаму крэслы, якiя выносiць на ганак Галiна Сiдараўна. Усе ўзбуджаныя i вясёлыя. Яшчэ б - гэтую экскурсiю ў Кiеў так доўга чакалi. Усе смяюцца, нават без дай прычыны. Усе, акрамя нас: мяне i Явы. Мы стаiм каля ганка насупленыя. I як толькi ў дзвярах паказваецца Галiна Сiдараўна з новым крэслам, мы адразу ж адкрываем раты i пачынаем:
– Мы ж не хацелi... Мы ненаўмысна, - гундосiць Ява.
– Мы больш не будзем...
– гундошу я. Галiна Сiдараўна спачатку не звяртае ўвагi, нiбыта не чуе, моўчкi знiкае ў дзвярах. Потым нарэшце гаворыць:
– Было б нават непедагагiчна, каб я вас узяла.
I мы адчуваем - яна ўжо шкадуе нас, яна ж добрая. Трэба каваць, пакуль гарачае.
– Педагагiчна, - усклiкнуў я.
– Мы ж сказалi, што больш не будзем.
– Ну так, педагагiчна!
– падхапiў Ява.
– Нават вельмi педагагiчна. Макаранка абавязкова ўзяў бы. Точна!
Галiна Сiдараўна адразу хмурыць бровы i холадна гаворыць:
– Не.
I мы разумеем: цяпер ужо ўсё. Перабаршчылi. Настаўнiкi не любяць, каб iх вучылi.
Я з трывогай пазiраю на Бурмiлу i на Кныша, якi пахаджвае каля машыны i раз-пораз лупiць ботам па шыне.
"Няўжо мы застанемся i так i не даведаемся, што яны будуць рабiць у Кiеве?" - думаю я.
I ў галаве маёй зноў узнiкаюць загадкавыя таямнiчыя словы:
"Затое падаруначак будзеш мець ад немцаў... Вермахт шчодры... Дваццаць жалезных... Якасць бранябойная... Раз - i няма!.. Толькi ж нiкому нi-нi".
Раптам Ява тузануў мяне за рукаў: "Гайда! Хутчэй!" - i кiнуўся да машыны. Я - за iм. Трэба паспець схавацца пад крэсламi, пакуль Галiна Сiдараўна ў памяшканнi.
Вядома, усе бачаць гэта i могуць выдаць нас, калi сумленне дазволiць.
Шух! Бы яшчаркi, шмыгнулi мы пад крэслы каля самай кабiны i прытаiлiся.
Праз нейкi час пачулi голас Галiны Сiдараўны:
– Што, пайшлi? Ну вось i добра, што зразумелi нарэшце. Гэта будзе навукай для ўсiх, хто ахвотнiк зрываць урокi i парушаць дысцыплiну. Ну, паехалi.