Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А дзе ўзяць вяроўку?

– А вось шворка.

– Дык на ёй жа каза. Разам з казою прывяжам, цi што?

– Каза так пагуляе, нiдзе не дзенецца.

– Ну што ж, давай!

– Мме-е-е!
– радасна праспявала адвязаная каза i адразу пабегла ў шкоду. Але нам не было часу яе выхоўваць.

Ява сеў у цэбрык, я ўзяўся за шворку, прывязаную да бруска на кароткiм плячы жураўля.

– Папускай! Папускай пацiху, - загадаў Ява.

Аперацыя пачалася.

Спуск прайшоў нармальна, i праз нейкiя паўхвiлiны пачулася

глухое, як з бочкi, Явава: "Стоп! Харош!"

Я кiнуўся да калодзежа:

– Галльоў! Крынiцанаўт Ява! Як сябе адчуваеце?

– Выдатна! Пульс нармальны. Бязважкасцi няма. Цiск трыста атмасфер. Прыняў на борт пацярпеўшага таварыша Сабакевiча. Ой-йой-ой! Ты чаму адпусцiў? Тут вельмi гразка! Засмоктвае! Цягнi хутчэй!

Я войкнуў. Учапiўся абедзвюма рукамi за шворку i пачаў цягнуць.

Ого-го! Ох! Эх! Ух! Ну й цяжка! Цягну, аж прысядаю. З усiх сваiх сiл, усёй вагою цела цягну шворку ўнiз. I раптам адчуваю, што ногi адрываюцца ад зямлi. Ой, горачка! Гэта ж я зараз падымуся i буду вiсець над зямлёю, як жаба на кручку, толькi нагамi буду дрыгаць.

Пераважылi мяне Ява са шчанючком. Ой-йой-ой!

– Ява!
– крычу ў адчаi.
– Ява! Памагай, бо я ў неба лячу!

Зразумеў, пэўна, Ява сiтуацыю, паслухаўся, бо пяты мае зноў дакранулiся да зямлi. А тут я нагою зачапiўся за корань, што якраз каля мяне вытыркнуўся з зямлi. Закрактаў я ад напружання - вось-вось жылы, як струны, палопаюцца - i з калодзежа, як бурбалка, павольна паказалася галава Явы.

Першым на зямлю ступiў "таварыш Сабакевiч" - кудлатае, аблавухае, рудое шчаня, а потым ужо Ява.

Я адразу заўважыў, што шчаня не з нашых двароў. У нас мы ўсiх сабак ведалi - ад здаравеннага Грыўкi, што ў дзеда Салiвона, да пазаўчора народжаных, сляпых яшчэ шчанят Жучкi бабы Маланнi.

– Хацеў бы я ведаць, хто яго туды кiнуў, - сярдзiта прахрыпеў Ява.
– Ногi павырываў бы.

Шчаня, схiлiўшы набок галаву, глянула спачатку на Яву, потым на мяне i заматляла хвосцiкам, напэўна, дзякуючы за паратунак. Знаёмства адбылося. Мы адразу спадабалiся адзiн аднаму.

– Гайда на рэчку!
– сказаў Ява.
– Трэба памыць Сабакевiча - глянь якi!

У тым, што ён Сабакевiч, а не Шарык, Палкан альбо Жучка, не было сумнення. Мянушка, жартаўлiва прыдуманая Явам у смярдзючай цемры калодзежа, прылiпла да шчанюка адразу i назаўсёды.

Мы пабеглi да рэчкi.

Падводная лодка з пласкадонкi навечна патанула ў забыццi.

РАЗДЗЕЛ II

"Вермахт!.. Дваццаць жалезных!.."

– Рэнь i Заўгародны! Выйдзiце з класа! Хутка вы карову на ўрок прыведзяце. Парушальнiкi дысцыплiны. Зрываеце мне навучальны працэс!
– Галiна Сiдараўна ажно кiпела.

Мы пакорлiва паплялiся за дзверы. У калiдоры Ява расшпiлiў сарочку, нагнуўся, i Сабакевiч выскачыў на падлогу i заматляў хвастом, нiбыта нiчога не здарылася.

– Вось яшчэ!
– дакорлiва сказаў яму Ява.
– Не мог памаўчаць. Не ў цябе ж пыталi, а ў Паўлушы. Чаго

выскачыў?

Сабакевiч вiнавата схiлiў галаву набок. Мабыць, ён зразумеў, што падвёў нас.

Галiна Сiдараўна выклiкае мяне адказваць урок. Я падняўся, успамiнаючы, ведаю я яго цi не. I па старой звычцы штурхнуў Яву - падказвай, маўляў! I тут Сабакевiч, што сядзеў у Явы за пазухай, высунуў праз расшпiлены каўнер галаву i на ўвесь клас: "Гаў!" У класе - рогат. I Галiна Сiдараўна, вядома, абурылася. Яна вельмi строгая, Галiна Сiдараўна, i вельмi любiць нас выхоўваць.

– Нiчога, перажывём, - сказаў Ява.
– Не маглi ж мы яго пакiнуць на волю лёсу. Каб яго зноў хто-небудзь укiнуў у калодзеж.

Ужо выходзячы на вулiцу, я заўважыў на табурэтцы каля дзвярэй школьны званок. Бабы Марусi, якая загадвала званком, калоцячы iм ад урока да ўрока, не было вiдаць. Рашэнне ўзнiкла маланкава. Я зладзейкавата азiрнуўся - цап!
– i званок ужо ў мяне пад сарочкай.

– Хай вучацца, калi такiя разумныя!
– падмiргнуў Яве.
– Не патрэбны iм перапынак. Абыдуцца.

– Малайчынка!
– пахвалiў мяне Ява. Нiбыта хтосьцi кухаль цёплага малака вылiў за пазуху - радасць цяплом разлiлася ў грудзях: не часта мяне Ява хвалiць.

Мы - шух-шух - i ў кусты за школай. У саменькi гушчар зашылiся, ажно пад сцяну хлява. Цёмна тут, зацiшна - надзейнае месца.

– Хай цяпер знойдуць! Вось панiка будзе! Не закончацца сягоння ўрокi. Да заўтрашняга дня будуць вучыцца. Хi-хi! Без званка яны, як без рук. У навучальным працэсе званок - галоўная рэч, - сказаў я, выцягваючы яго з-пад сарочкi.

– Гэта ты шыкоўна прыдумаў. Малайчынка!
– прамовiў Ява i ўзяў з маiх рук званок (я адчуваў, што яму было не па сабе ад таго, што гэта не ён прыдумаў, а ён прывык усё прыдумляць сам).

– О! Ведаеш што!
– падскочыў ён раптам.
– Мы яго Сабакевiчу на шыю прывяжам. Га?

– Здорава!
– сказаў я. Хаця i не змiкiцiў, для чаго гэта патрэбна.

Але я быў бы сапраўдным парсюком, калi б не сказаў, што гэта здорава (ён жа мяне хвалiў).

– У цябе няма матузка якога?
– запытаў Ява.

Я кiнуўся ў кiшэнi.

– Няма.

– От чорт! I ў мяне няма. Слухай, а давай папружку.

– Вось яшчэ... А штаны?

– Гэта ж не назусiм. Рукой патрымаеш. Калi б у мяне былi на папружцы, а не на шлейцы, хiба я...

А так як я быў сёння "малайчынка", то адмаўляцца проста не меў права.

Уздыхнуўшы, я зняў папружку, i Ява пачаў спрытна прывязваць званок Сабакевiчу на шыю.

– Здорава! Вось здорава мы прыдумалi!
– паўтараў ён.

I раптам... I раптам за сцяною хлява мы пачулi такое, што ўмомант прымусiла нас забыць пра званок, пра Сабакевiча, пра ўсё на свеце. Хлеў гэты ўжо не быў школьны. Проста задняй сцяной ён выходзiў у школьны сад. Хлеў належаў дзядзьку Бурмiлу, заўзятаму рыбаку, якi жыў бабылём i амаль што ўвесь час прападаў на рыбалцы.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Академия водного пламени

Зимина Юлия
1. Академия юных сердец
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Академия водного пламени

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII